• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Чамусьці так ужо традыцыйна склалася, што чараўніцтва, варажба ў нашых продкаў былі звязаны найперш з жанчынамі. Іх у народзе называлі ведзьмамі, а тое, чым яны займаліся, — вядзьмарствам. Ведзьмы даволі часта чэрпаюць свае чароўныя здольнасці са сваіх уласных крыніц — хоць яны займаюцца і непасрэдна чараўніцтвам. Гэтая жанчынавядзьмарка, акрамя таго, што валодае магутнымі здольнасцямі, пастаяннажадае ўзмацніць «чартоўскую» сілу і ў выніку становіцца настолькі эгаістычнай і ўжо з пункту гледжання хрысціянскай рэлігіі ўяўляе сабою грозную антыбоскую сілу. А раз так, то за самастойнае (самавольнае, неўзаконенае) пакаранне ведзьмы смерцю нікога і ніколі асабліва не каралі, хіба што ў рэдкіх выпадках толькі дакаралі. Бясспрэчна, што ў пошуках дадатковай сілы варажбіты, хацелі яны таго, ці адбывалася ўсё гэта падсвядома, забіраліся на тэрыторыю (маецца на ўвазе не геаграфічная мясцовасць. а частка духоўнай спадчыны), якая ўжо была замацавана за царквою. На рубяжы развітога язычніцтва і ранняга хрысціянства такую мяжу, тым болей трывалую, правесці нельга было, бо многае там перапляталася, знаходзіласяўпастаянных супрацьборствах. Калі ж хрысціянства перамагло канчаткова і ягоныя законы на тэрыторыі Беларусі сталі кананізавацца, то тут ужо чараўнікам, варажбітам, ведзьмам трэба было асцерагацца. Малейшае парушэнне, нават крананне нейкіх забароненых тэм ці аспектаў, магло для іх каштаваць жыцця.
    Традыцыйная ведзьма, якая сваім заняткам зарабляла сабе на існаванне (даволі часта і на існаванне ўласнай сям'і), была цвёрда пераканана, а інакш і нельга было, бо тады б вядзьмарства не мела б ніякага сэнсу, што ўсёмагутныя духі (раней багі, а потым Бог) кіру
    Сіла страху
    21
    могуць усё зрабіць. Напусціць хваробу, трасцу, ламату ў касцях, гніль, вочы папсуе, нашле клён на дзяцей, падучку або нават і самую смерць»4. Е. Раманаў паспрабаваў нават, паводле народнага, прааналізаваць, як жа адрозніваліся ў народзе вядзьмар і знахар: «Хаця вядзьмар і знахар дзейнічаюць з дапамогай нячыстай сілы, але народ строга адрознівае іх: вядзьмар робіць людзям зло не толькі наўмысна, але ў пэўныя перыяды і міжволі — словам, дыханнем, позіркам можа наслаць хваробу, увагнаць беса, зрабіць ваўкалакам, нават забіць, а знахар нікому не робіць шкоды, але адлечвае тое зло, якое наклікаў вядзьмар, і лечыць хваробу ў людзей і жывёлы.
    Жанчыну завуць ведзьмаю, чараўніцаю, а мужчыну — ведзьмаком, чараўніком. Ведзьмакі заўсёды мацнейшыя за ведзьмаў, і калі, напрыклад, ведзьма зробіць залом у жыце, ведзьмакі вырываюць са смехам і заяўляюць гаспадарам, што яны мацнейшыя за ўсіх ведзьмаў. Калі вядзьмар са злосці загоніць у чалавека беса, ён можа прымусіць другога, больш моцнага беса выгнаць першага з чалавека. Бесы падпарадкоўваюцца ведзьмару па сяброўству, бо пасля страшнага суда яны разам будуць мучыцца ў пекле»5.
    Калі ў XVIII ст. колькасць вогнішчаў пайшла на ўбытак, то вясковае чараўніцтва зноў стала квітнець, але пазней, з ростам гарадоў і ўзнікненнем індустрыяльнага грамадства, прыйшло ў заняпад, хоць у гарадах паранейшаму існавалі старажытныя прымхі і павер'і, аднак чараўніцтвам практычна не займаліся, бо тыя ж самыя варажбіты страцілі значную частку сваёй «кліентуры».
    Вось утой самы перыяд «сатаністы» стварылі свае ўласныя, якія адрозніваліся ад іншых, вераванні, заснаваныя ад найбольшага эквіваленту зла. Гэтыя людзі, вырашыўшы, што сярод усіх жыццёвых сіл дамінуе дух зла, прыйшлі да своеасаблівай высновы: сатана, уладар зла, з'яўляецца самім Богам. А рытуал пакланення д'яблу, як правіла, мае форму злавеснай чорнай магіі.
    У аснове большасці сістэм чараўніцтва ляжыць упэўненасць у тым, што чалавек у стане вызваліць сваю бессмяротную душу, ці «божую іскру», і тым самым набыць агромністую звышнатуральную сілу — дабіццаўлады наддухамі, якія кіруюцьусім светам, прымусіць сілы і з'явы прыроды падпарадкоўвацца волі чалавека. У нашым адвечным імкненні да самавыяўлення мы нязменна звяртаемся да аднаго з двух шляхоў: унугранага самавызвалення і да праецыравання асобы на знешні свет (тут мэтай з'яўляецца абсалютнае ўладарства над Сусветам).
    20
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    рацьбы з ерэтыкамі, разглядала варажбу і чорную магію ў адным шэрагу з самымі сур'ёзнымі злачынствамі, накіраванымі супраць Бога. На працягу прыкладна двухсот гадоў, пачынаючы з апошняга дзесяцігоддзя XV ст., інквізітары калёным жалезам выпальвалі чараўніцтва і варажбу ў гарадах і вёсках па ўсёй Еўропе. Страх перад чорнай магіяй дасягнуў і Амерыкі — па абвінавачванні ў чараўніцтве ў гэтай краіне паўсталі перад судом больш за дзвесце тысяч ахвяр: іх дапытвалі, вешалі, спальвалі на вогнішчах. Вясковых знахароў абвінавачвалі ў тым, што яны могуць выклікаць злавесныя сілы прыроды, а самі плоцкі хаўрусуюць з «дэманамі», таму іх нашчадкі — «беснаватыя». Сустрэчы, на якія збіраліся ведзьмы, часам надзвычай разбэшчаныя, называліся ў народзе «шабашамі».
    У некаторых выпадках даследчыкі спрабуюць падзяляць самі азначэнні «чарадзейства» і «знахарства», але мы не прытрымліваемся такога погляду, бо і ў народзе да гэтага часу няма рэзкіх размежаванняў. Восьшто, напрыклад, пішаУл. Васілевіч: «Нярэдка паняцці «чарадзейства» і «знахарства» ў народзе атаясамліваліся, бо і чарадзеям і знахарам былі падуладныя рэчы, недаступныя звычайным людзям. Праўда, часам лічылася, што чараўнікі дзейнічаюць на шкоду чалавеку, а знахары — на дабро, бо асноўным іх заняткам было лячэнне людзей. Аднак, прымаючы пад увагу такое супрацьпастаўленне, пры дэталёвым разглядзе кола заняткаў і тых і другіх можна пераканацца, што падзел на чорнае і белае тут яўна недастатковы. Напэўнаж, ічараўнікі (ведзьмары) маглі выконваць сваю справу, кіруючыся гуманнымі намерамі. I разам з тым няма сумненняў, што знахары, спрабуючы вярнуць сілы і здароўе хвораму, маглі, самі таго не жадаючы, паскорыць ягоны адыход натой свет. Менавіта адсутнасць навуковага, рацыянальнага пачатку ў дзейнасці чарадзеяў і знахароў збліжае іх між сабою»3. Паводле А. Шлюбскага: «Значную ролю ў жыцці селяніна Віцебскага павета адыгрываюць т.зв. «чараўнікі», «знахары», «калдуны». Беларус іх надзяляе аднолькаваю таемнаю сілаю, аднолькаваю здольнасцю рабіць уплыў на другіх асоб. А сіла гэтая, як думае селянін, надта вялікая. Яны ўсё могуць. Яны могуць сапсаваць хлеб на карані, перашкодзіць усходам, напусціць на збожжа гніль у сціртах і ў копах, патравіць мышамі збожжа, напусціць ліхога чалавека, які абярэ да ніткі, папсуе яго скаціну, нашле на яго хваробу, адніме малако, a то і самую скаціну звядзе з двара. Але яшчэ мацней выяўляецца гэтая сіла чараўнікоў, знахароў і калдуноў на саміх сялянах, з якімі яны
    Сіла страху
    19
    прасачыць, ці ж не было нейкіх там слядоў. Вядома ж, слядоў не саміх людзей, якія жыліўтой хаціне, атакіх, якіх ранейне сустракалі. Вось калі заўважалі іх, дык тлумачылі, што гэта душа выбірала сабе ўжо месца пасля таго, як памёр чалавек. Яна пройдзе знаёмай ужо сцяжынкай і назаўсёды пакіне цела памерлага і хаціну. Ніколі сюды не вернецца. Бо калі пачне вяртацца, то гэта не дасць ніякага супакаення астатнім людзям. Ім будзе ён сніцца найперш, яны стануць баяцца яго. Ён жа стане з'яўляцца штоночы і будзе не даваць адпачываць, давядзе былых суродзічаў да цяжкага не толькі душэўнага, але і фізічнага стану. Яны вымушаны будуць самі забараняцца ад такога непажаданага ўздзеяння і стануць рабіць гэта пры дапамозе замоў, шэптаў ці малітваў. Калі ж не спраўляліся самі, не пад сілу ім гэта было, то звярталіся за дапамогай да варажбітазнахара, які «вывядзе» душу памерлага ў іншы свет і не дасць (забароніць) ёй вяртацца назад. Цяпер ёй шляху сюды не будзе, бо дарога гэта стане замоўленая магічным словам» (УЗ.Ст.).
    Варажбіты, чараўнікі, знахары вядомы з самых старажытных часоў. Іх асноўная роля ў грамадстве складалася з кантакту са светам духаў. Гэта азначала, што яны пры дапамозе чараўніцтва, ахвярапрынашэнняў прымушалі духаў падпарадкоўвацца ім як ва ўласных інтарэсах, так і ў інтарэсах шматлікіх «кліентаў». Звычайна варажбітоў прасілі аб дажджы, аб добрым ураджаі, яны таксама маглі прадказаць будучыню па зорках ці па палёце птушак, пасылалі злыя словыпраклёны (заклёны), іншыя элементы чараўніцтва на ворагаў. Калі чараўніцтва, якім карысталіся знахары, прыводзіла да актыўнага дзеяння добрых духаў і прыносіла карысць, яно лічылася ці характарызавалася як белая магія. Чорная магія звярталася за дапамогай да злых сіл ці злых духаў, яна заўсёды лічылася антысацыяльнай, і нашы продкі былі цвёрда перакананы, што ў аснове яе ляжаць самыя дурныя намеры і меркаванні.
    У эпоху сярэднявечча і ў перыяд еўрапейскага Рэнесансу царква пачала бязлітасна праследаваць варажбітоў і іхнюю дзейнасць увогуле. Яна забаранялася пад пагрозай пазбаўлення жыцця. Лічылася спрадвеку, што ведзьма ці знахар знаходзяцца ў цесным хаўрусе з самім сатаною — найпершым і адвечным ворагампраціўнікам Бога. Дэман — д'ябал — сярэдняга рангу ці проста злы дух, які безагаворачна падпарадкоўваецца духуваладару, д'яблу ці сатане (гэта ж самыя вядомыя імёны д'ябласпакушальніка і прабацькі ўсяго зла). Інквізіцыя, народжаная папскай уладай для ба
    18
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАПЯ
    каб якінебудзь выраз не быў прапушчаны ці вымаўлены не там, дзе трэба. 3 гэтай мэтай хтонебудзь іншы чытаў спачатку, а жрэц слова ўсловапаўтараўзаім. Затым.хточытаў, назіраўяшчэадзін памочнік, які сачыў, ці ж добра той чытае. Меўся нават асобны служка, які наглядаў за тым, каб прысутныя захоўвалі маўчанне. Адначасова трубач з усіх с іл дзьмуў у трубу, каб акрамя слоў малітвы нічога іншага не было чуваць»1.
    Гэта выказванне М. Парандоўскага вельмі поўна раскрывае перад намі страх любога чалавека за тое, што ім былі дапушчаны адхіленні ў выкананні абраду, вымаўленні замовы, малітвы і г.д.
    Імкненне нашых продкаў да веры ў душу або духаў тлумачыцца яшчэ і тым, што яны стараліся любым чынам злучыць жыццё, яго праявы з прывідам. У выніку ў іх з'яўляецца агульнавядомае паняцце, якое можа быць названа прывіднай душою, духамдушою. Само паняцце аб уласнай душы, ці духу, у прымітыўных грамадствах можа быць вызначана наступным чынам. Душа ёсць тонкі, супярэчлівы чалавечы вобраз, але па сваёй прыродзе нешта падобнае на пару, паветра ці цені. Яна складае прычыну жыцця і думкі ў той істоце, якую адухаўляе.