• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сілаю слова Чорная і белая магія Аляксей Ненадавец

    Сілаю слова

    Чорная і белая магія
    Аляксей Ненадавец

    Выдавец: Беларусь
    Памер: 350с.
    Мінск 2002
    203.75 МБ
    Варажбітычараўнікі, а як іх толькі не называлі на працягу шматвяковай гісторыі развіцця чалавецтва, былі вядомы ва ўсіх народаў. Трэба ўлічыць і тое, што з цягам часу яны падзяляліся на тых, хто вылечваўлюдзей, хто не даваў загінуць жывёле, хто цесна паяднаўся з жывою прыродаю і ў выніку гэтага мог выклікаць, спыняць, адхіляць дождж і г.д. Вядома ж, многае з развіццём грамадства адмірала, адкідвалася, замоўчвалася, спецыяльна не перадавалася людзьмі, але тое, што дайшло да нашага часу, ужо заснавана на цвёрдай веры ў магію слова і дзеяння, слова і абрада, якім надавалася свяшчэннае значэнне. Яны нават кананізаваліся, лічыліся абавязковымі, бо пры спробе абмінуць іх, не выкарыстоўваць вялікай небяспецы падвяргаўся ўвесь род, а не толькі асобна ўзятая сям'я ці пэўны чалавек.
    Магічнае мышленне засноўваецца на двух прынцыпах, якія
    Міфалогія і магія
    11
    рабязна і дакладна іх растлумачыць), другія маюць нейкі абмежаваны ўплыў (зза таго, што самае таямнічае ў іх раскрыта, даказана з пункту гледжання патрыярхальных практычнаабрадавых ведаў), але сукупнасць іх супярэчлівых дзеянняў і складае адну з асноўтаго самага свету, які быў большменш вядомы чалавеку старажытнасці.
    3 тых даўніх часоў старажытнай мінуўшчыны распрацаваная спачатку стыхійна і даволі эпізадычна сістэма абрадаў і забабонаў дапамагала грамадству захоўваць гарманічныя адносіны з міфічным светам, папярэджваць гнеў міфічных сіл, а часам (калі ў гэтым назіралася пэўная неабходнасць) і абапірацца на іхнюю дапамогу. Сам жа гэты свет быў дуалістычны, супярэчлівы; у ім з'яўляліся, як уяўлялася людзям, і варожыя, і прыхільныя (добрыя) істоты. Нашы продкі і дапусціць сабе такога ні на імгненне не маглі, што раз ёсць станоўчае, то абавязкова яму супрацьстаіць адмоўнае, якое шкодзіць добраму. Яго трэба баяцца або асцерагацца, каб не трапіць у нялітасць да гэтага негатыўнага ці, што самае страшнае, падуздзеяннем магіі не апынуцца ў прыслужнікаў такой запалохваючай сілы. Былі сярод іх і такія, якія валодалі велізарнай магутнасцю, дзейнічалі непрадказальна, заўсёды гатовыя да ярасці ці да міласэрнасці, у залежнасці ад паводзін людзей. Менавіта з гэтай нагоды кантакты нашых прашчураў з імі заўсёды былі адзначаны насцярожанасцю, трывогай, a то і страхам.
    Само словазлучэнне «міфалагічная магія», як яно разумелася ў старажытных продкаў, уключала ў сябе дзве сферы ідэй і вобразаў. Першая з іх ахоплівала прыроду, другая — сукупнасць створаных і ствараемых грамадствам магічных сродкаў і сімвалаў. Сама сфера магіі — гэта вобласць павышанай рызыкі: там, дзе гаспадарыць выпадак і канкрэтнасць, дзе не існуе пэўнага надзейнага алгарытму поспеху, дзе надзвычай вялікая магчымасць памылак. Яны «прадутледжваліся» і адразуж «спісваліся» на ўсёмагчымыя грахі і пралікіў выкананні магічных абрадаў і дзеянняў.
    Для розуму першабытнага чалавека характэрна было ўяўленне аб тым, што цяжар уласных грахоў і пакут можна перанесці на іншага. Гэта ўяўленне сваімі каранямі сягае ў змяшэнне фізічнага і духоўнага, матэрыяльнага і нематэрыяльнага. Ведаючы, што на плечы іншага можна перакласці вязанку дроў ці нешта падобнае, першабытны чалавек уяўляў, што ён можа перакласці на яго плечы, роўным чынам, абярэмак сваіх грахоў і пакут і прымусіць нейкага іншага цярпець замест сябе. Гэтае ўяўленне ён закладвае
    10
    СІЛАЮ СЛОВА. ЧОРНАЯIБЕЛАЯ МАГІЯ
    начаюць вобразы людзей, якія з'яўляюцца ў снах? Выразна заўважаючы гэтыя дзве групы з'яў, старажытныя філосафы, магчыма, зрабілі, як ім здавалася, своеасаблівае адкрыццё, што ў кожнага чалавека ёсць жыццё і ёсць прывід. I тое і другое, па іх перакананнях, знаходзіцца ў цеснай сувязі з целам: жыццё дае яму магчымасць адчуваць, разважаць і дзейнічаць, а прывід складае яго вобраз, цідругое«Я».
    Амаль немагчыма падагнаць пад архаічныя ўяўленні само паняцце «магія». Звычайна пад магіяй разумеюць кола ўяўленняў, у сілу якіх чалавек быццам бы мог уплываць на другога чалавека, на развіццё падзей, нават на ўсёмагутныя з'явы прыроды. Толькі патрыярхальная свядомасць усё ж асэнсоўвала магію некалькі шырэй. Яна прызнавала існаванне глыбінных унутраных сувязей паміж усімі элементамі Сусвету, арганізоўваючы яго ў стройную, якая дзейнічае па акрэсленых нормах, мадэль. Гэта бачанне свету было, у прынцыпе, першай спробай чалавецта зразумець і растлумачыць заканамернасці, што дзейнічалі ў Сусвеце.
    Калі зараз сцвярджаюць, што магія і міф фарміруюцца на ніжэйшай ступені цывілізацыі, то нетрэба, відаць, адносіццада гэтыхтэрмінаўяк да нейкіх цяжкатлумачальных «блуканняў» розумупершабытнага чалавека. У іх нельга не заўважыць выніку агромністых намаганняў думаклюдзей па падрабязнейшым пазнаванні рэчаіснасці. У міфе і магіі замацаваны багацейшы сацыяльны вопыт, які і дазволіў чалавецтву з цягам часу ўсё ж пераадолець вузкасць сваіх архаічных уяўленняў і зрабіць пэўны крок у бок больш рэалістычнага, болып аб'ектыўнага асэнсавання Сусвету, з'яў і працэсаў, якія ў ім пастаянна адбываліся.
    Трэба памятаць і пра тое, што ідэя звышнатуральных сіл, магічных заклінанняў узнікла з бяссілля чалавека перад таямнічай і грознай для яго прыродай, з непадуладнасцю яму сацыяльнай рэальнасці. Але бяссілле чалавека не толькі абмяжоўвала, але і стымулявала яго дзейнасць, і звышнатуральнае абарочвалася марай пра ўсёмагутнасць чалавека, цікавайшай здагадкай пра багацце ягоных суб'ектыўных сіл. А гэта, у сваю чаргу, было схаваным прадбачаннем таго, што чалавек — як сацыяльная істота — сам робіць сваю гіторыю і ў гэтым сэнсе авалодвае прыродай, канструюе сваю ўласную, сацыяльную аб'ектыўнасць.
    Але ж міф — гэта заўсёды вобразы дзейнічаючых істот, якія ці ствараюцца (узнікаюць), ці, наадварот, разбураюцца. Адны з іх надзелены каласальнай магутнасцю (у выніку немагчымасці пад
    МІФАЛОГІЯ I МАГІЯ
    Адным з самых выдатных дасягненняўнароднай думкі было стварэнне цэласнай сістэмы тлумачэння рэчаіснасці. Яна грунтавалася на двух варыянтах, у аснове якіх ляжалі розныя падыходы ў ацэнцы Сусвету — міфалагічны і магічны. Першы прывёў да стварэння бостваў, герояў, духаў і іншых надпрыродных сіл, што аказвалі рашаючы ўплыў на тагачаснае грамадства, людскія лёсы, нарэшце, на ўвесь Сусвет. Другі адлюстроўваўся ў распрацоўцы стройнай сістэмы ўзаемасувязяў, якая ахоплівала ў адзінай канструкцыі ўсе элементы макра і мікракосмасу, дзе першабытны чалавек раствараўся незаўважнай пясчынкай.
    Для азначэння створанай архаічнай свядомасцю сістэмы (спробы) тлумачэння Сусвету само слова «міф» і тым болей слова «магія» могуць быць выкарыстаны толькі з вялікімі агаворкамі. Яны толькі ў малой ступені адпавядаюць таму, як самі старажытныя грамадствы нашых першапродкаў уяўлялі сабе з'явы, што мы азначаем гэтымі тэрмінамі.
    Калі наш прашчур расказваў, напрыклад, сыну пра багоў свайго народа ці вучыўяго абрадам, якія ён павінен быў здзяйсняцьу гонар родавых продкаў, то і гэтыя багі і духі продкаў у яго вачах былі не проста персанажамі племянной міфалогіі, а рэальнымі істотамі, прыкладнае месцажыхарства якіх (як недалёкае, тутэйшае, так і далёкае, чыста міфічнае, казачнае, «за сінімі марамі, за высокімі гарамі») ён усё ж неяк мог акрэсліць. Тое, што сёння мы ўпэўнена называем міфам, ва ўяўленнях продкаў было імкненнем да больш праўдападобнага асэнсавання таго, як узнік Сусвет, як склаліся адносіны паміжлюдзьмі, родамі, плямёнамі, народамі, як сфарміравалася культура. Гэта і не дзіўна, бо з светам, у якім знаходзіліся надпрыродныя істоты, светлюдзей (грамадства), свет культуры цесна і пастаянна ўзаемадзейнічаў.
    Нашы першапродкі імкнуліся зразумець, папершае, у чым асноўная розніца паміж жывым і мёртвым целам, а таксама прычыну сну, хваробы, смерці. Гэта было малазразумелым нашым далёкім наіўным прашчурам. Падругое, яны задаваліся пытаннем, што аз
    Уводзіны
    7
    легчы) хворага. Аказваецца, усё тут з'яўлялася надзвычай важным. Нічога нельга было парушыць у спрадвечна заведзеным радзе, бо тады пра ніякае сур'ёзнае вылячэнне ўжо і гаворка ўвогуле не вялася. Перадавалася ўсё гэта з пакалення ў пакаленне, ад дзядулі да ўнука, ад бабулі да ўнучкі і, у першую чаргу, пераймалася сярод блізкіх родзічаў. Іншым сваю магічную таямніцу раскрываць не асмельваліся, бо баяліся, што яна можа быць накіравана і супраць прадстаўнікоў іхняга роду.
    Гарантыі засцярогі не было, асабліва ў тых выпадках, калі не існавала магчымасці супрацьстаяць новаму варажбіту. Тады ён мог заставацца зусім беспакараным, асабліва «чорныя» варажбіты, тыя, хто актыўна імкнуўся ўздзейнічаць на астатніх людзей з нейкай ддя сябе выгадай. Такіх выпадкаў баяліся найболей, бо верылі, што злы чараўнікваражбіт можа не толькі напусціць порчу на чалавека, на жывёлу, але і выклікаць нейкія пэўныя непажаданыя прыродныя з'явы. Надараўся ў вёсках паморак, і тады аднагалосна вяскоўцы заяўлялі, што тут без «нячыстай сілы» не абышлося, а «нячыстая сіла» ў іхніх вачах амаль заўсёды асацыіравалася з тымі ж самымі «чорнымі» варажбітамі. Тут ужо верылі не толькі ў магічныя словызамовы, але і ў абрады, дзеянні, рухі, якімі іх заўсёды суправаджалі. Здаралася, і даволі часта, што нават не маглі растлумачыць, чаму тое ці іншае дзеяннеабрад ужываецца. За даўнасцю паходжання на працягу стагоддзяў першаснасць значэння або гэтых самабытных каранёў міфалагічнасці адмерла ці значна, да непазнавальнасці, трансфармавалася.
    Калі нейкага знахара прасілі ўтаймаваць, улашчыць прыродныя стыхіі, то да такой адказнай і важнай справы рыхтаваліся старанна і абачліва ўсе: і тыя, хто прасіў, і тыя, каго прасілі. А раз паклікалі ў такі адказны і безвыходны момант, то, значыцца, уяўлялі цябе наймацнейшым. Трэба было апраўдваць гэткі давер, бо ў адваротным выпадку прымхлівыя людзі маглі прылічыць закліканага на дапамогу знахара да праяў «нячыстай сілы», якая тут нібыта выступала ўжо не ў супрацьборстве, а заадно!
    Вось так і фарміраваліся гэтыя таямнічыя, міфалагічныя звенні, дзе і выканаўца замоўшэптаў, і той, на каго яны былі накіраваны, нібы знаходзіліся ў непарыўнай сувязі. Як жа ўзнікла, фарміравалася і мацнела магія слова? Якою дайшла да нашага часу? На ўсе гэтыя пытанні і спрабуе адказаць аўтар гэтай кнігі.
    На працягу шматлікіх стагоддзяў чалавек засцерагаўся ад усёмагчымых хвароб і пошасцей, злыбяды і чорных вачэй пры дапамозе замоў, шэптаў, загавораў (парознаму іх маглі называць у народзе). На іх ускладваў ён свае надзеі і спадзяванні. Можна было б растлумачыць гэты факт адназначна проста, не вылучаючыся асаблівай арыгінальнасцю, — медыцына ўтыя часы знаходзілася на даволі нізкім узроўні развіцця і зза сваёй дарагавізны з'яўлялася недаступнай для бедныхлюдзей. Але як растлумачыцьтой факт, што народныя замовышэпты шырока распаўсюджаны і ў наш час, на пачатку XXI стагоддзя. Болейтаго, з'явіліся своеасаблівыя чараўнікіпрадказальнікі, якія маюць неблагую адукацыю і выкарыстоўваюць сучасныя сродкі масавай інфармацыі: тэлебачанне, радыё, прэсу. I бяруцца яны вылечыць не аднаго нейкага канкрэтнага чалавека, a вялікую колькасць людзей адразу. Такія «сеансы» прыносяць шаптунам і арганізатарам іхніх выступленняў вялізныя барышы. Ды аўтар не збіраецца лічыць іхнія грошы, а мае намер паступова, крок за крокам, прасачыць, як фарміравалася ўсёмагутная магія слова, з якіх кампанентаў на першым этапе яна складалася.