Сімъ побѣдиши  Алесь Пашкевіч

Сімъ побѣдиши

Алесь Пашкевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 260с.
Мінск 2012
54.04 МБ
ПОБЬДНШН

Алесь ГІашкевіч
СІМЬ ПОБЬДНШН
Раман, эсэ
Мінск, Кнігазбор, 2012
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4Бем)
П22
Пашкевіч, А.
П22 Сімь побідншн : раман, эсэ / Алесь Пашкевіч. — Мінск : Кнігазбор, 2012. — 260 с.
ISBN 978-985-7057-16-0.
Раман «Сімь побідншн» — пра ўладу тыранаў і ўладу слова. Расповед вядзецца ў двух часавых зрэзах: XVI стагоддзі і ў нашым часе. У цэнтры тэксту — тры галоўныя пары персанажаў-двайнікоў: цар ІванЖахлівы (Грозны) — і сучасны дыктатар Іван Мароз; мітрапаліт, які ўзвёў цара на трон. — і прафесар-гісторык, які дапамог свайму былому студэнту выйграць прэзідэнцкія выбары: першадрукар Іван Федаровіч (Фёдараў) — і тэлежурналіст Іван Федарэнкін. А яшчэ — Кацярына Ягелонка, пляменніца караля Жыгімонта, якая не скарылася маскоўскаму цару і стала каралевай Швецыі, — і студэнтка Кацярына...
«Усё знікае, але нічога не з.мяняецца» — асноўны лейтматыў рамана. А перамагае ў выніку не сіла, а любоў. 1 — слова.
У кнігу ўвайшлі і выбраныя эсэ аўтара.
УДК 821.161.3-3
ББК 84(4Бен)
ISBN 978-985-7057-16-0	© Пашкевіч A. А„ 2012
© Афармленне. ІІУП «Кнігазбор», 2012
Сімь побідншн
Раман
Усё знікае — нічога не змяняецца.
0
Верасень 2013 года
«Калі б страх ратаваў ад смерці, зайцы жылі б вечна», — падумаў ён і выклікаў ліфт. Зіхоткія дзверы расчыніліся бязгучна. « Цывілізацыя», — хітнуў галавой Заяц і націснуў на ніжнюю кнопку Спусціўся ў доўгі тунэль вакзальнага перахода, па пандусе скаціўся на інвалідным вазку да шкляных дзвярэй метро, перад якімі «цывілізацыя» і скончылася: а як адчыніць? Нахіліўся, адпіхнуў але вазок ад ’ехаў назад.
Тое заўважыла маладжавая брунетка ў кароткай чорнай сукенцы з вертыкальнымі хвалямі стразаў на спіне — і прытрымала спружыйістыя дзверы. Але праём быў малы, і кола некалькі разоў чаплялася за металічны стаяк. Нарэшце выкаціў і ўсміхнуўся маладзіцы:
— Дзякуй, прыгажунька. Дай Бог табе здароўя.
Яна таксама ўсміхнулася, паглыбіўшы на шчоках сімпатычныя ямінкі:
— Вам таксама...
I пацокала на бліскучых абцасах да турнікетаў. А ён толькі цяпер зразумеў, што не ведае, як і дзе плаціць за жэтон ці нейкую картку. Усё, здавалася, прадумаў дасканала, а вось гэта...
— Калі ласка, праязджайце, — заўважыла ягоную збянтэжанасць кантралёрка і адкінула ланцужок. —Ды не бойцеся, другім разам заплогр'це... Маладыя людзі! — спыніла яна даўгалыгіх
хлопцаў. — Дапамажыце дзядулю на эскалатары... Дадумаліся ж наверсе ільготы адмяніць...
Заяц спыніўся каля краю платформы, бліжэй да аграмаднага люстэрка — каб патрапіць у першы вагон. Дыхнула прахалодай і чыгуначнай змазкай, пасля чаго з цемры насцярожана бліснулі фары электрычкі. Паміж бетонам з жоўтай паласой і вагонам — з паўпядзі прастора, адолець якую дапамог вусаты чалавек у форме машыніста метрапалітэна з моднымі зацемненымі акулярамі.
— Асцярожна, дзверы зачыняюцца! Наступная станцыя «Лістападная», пераход на «Зарэчную» лінію, — няспешна прагучала дыктарская абвестка.
Цягнік крануўся і пачаў набіраць разгон. « Вусач-.машыніст » падышоў да дзвярэй — не тых, на якіх бялеў надпіс «Не прйслоняться!», а амаль нябачных дзвярэй у кабіну, замкнёных знутры, — дастаў з кішэні фіялетавага пінжака адмысловы накідны ключ, крутпануў некалькі разоў і, зірнуўшы ла інвалідны вазок, незаўважна націснуў на нікеляваную ручку. Дзверына ціха зачынілася за ім.
— Служба бяспекі метрапалітэна! — выгукнуў «Вусач» зніякавеламу кіроўцу. — Паступіла інфармацыя, што на лініі — п ’яны. Праверка. Калі ласка, дыхніце вось сюды, — ён узняў невялікі балонік, нахіліўся над машыністам, у вачах якога выявілася неўразуменне, і нечакана пшыкнуў у твар. Машыніст быў усхапіўся, але імгненна асунуўся, а «Вусач» апусціў фортку, затым адсунуў беспачуіріёвае цела і піхнуў рычаг хуткасці ад сябе: цягнік запаволіў рух.
У той час Заяц дастаў са скуранога дыпламата, прывязанага да білца інваліднага вазка, загадзя ўключаны ноўтбук, па электроннай пошце адаслаў невялічкі тэкст — і зноў схаваў.
Цягнік спыніўся. Патухлі лямпы асвятлення — і эканомна ўспыхнулі запасныя, па дзве на вагон. За шклом вокнаў знерухомела шурпатая сцяна тунэля.
— Паважанае спадарства, просім не хвалявацца... — прагучаў у дынаміках спакоййы голас «Вусача». — На лініі — збой электрайапругі. Праз некалькі хвілін рушы.м зноў. Кіраўніцтва метрапалітэна выказвае вам свае прабачэнні. — А заты.м той жа голас загучаўу рацыі галоўнага дыспетчарскага пульта: — Увага! Састаў № 8 першай лініі захоплены тэрарыстамі і, замініраваны, знаходзігіца паміж станцыямі «Вакзальная» і «Лістападная». Усе патрабаванні нашай групы — на электроннай пошце Адміністрацыі прэзідэнта. Папярэджваем: з абодвух бакоў электрасастава выстаўленыя сэнсарныя відзака.меры. Пры першым выяўленні якіх-небудзь дзеянняў спецслужбаў цягнік з пасажырамі будзе ўзарваны! Гэта не жарт! Канец сувязі...
Чэрвень 1429 года ад Нараджэння Хрыстовага
Калі манах пакінуў пячору, пачало ўзыходзіць сонца.
Усю ноч ён маліўся, а над светам грукатала навальніца. Маланкі распорвалі неба, падалі ў марскую бездань і — атушаныя — распырскваліся па наваколлі. I тады ўзрываўся гром, стагналі зямля і горы, страшнае рэха кацілася з вышыняў — нібыта ўадначас заходзіліся тысячы іерыхонскіх трубаў ці насмерць біліся за прастору дахрысціянскія Ярыла і Зеўс.
I перакульвалася неба, і расцякалася вадою па горных стромах, і нельга ўжо было зразумець, дзе ніз і дзе верх, дзе сцяжына людская, а дзе Божая, дзе ўява і дзе жыццё.
Затым усё аціхла. I было чутна, як словы зліваліся з шаптаннем нястомных раўчукоў, па якіх неба сцякала ў недалёкае мора.
А калі ўзышло сонца, манах-адзінец пакінуў пячору.
Тут, на Афоне, ён жыў з сонцам і ветрам, сыціўся зямнымі дарамі, мацаваўся святым духам. I прасіў Бога назаўсёдна ўзвысіць яго тут — аднак нядаўні сон змусіў пакінуць скіт ды спусціцца ў зямныя клопаты...
Дарога адабрала ўсе старэчыя сілы, але ён не адчуваў гэтага. He адчуваў ні збітых ног, ні задубелай ад глеістай гразі тогі, ні спапяляльнай смагі. Ішоў ды ішоў, гохкаючы кіем, сунуўся ды поўз, калі строміўся горны схіл. Радаваўся дзённаму святлу, а кароткія ночы праводзіў у сонным памараку. Ды крочыў далей — аж пакуль не ўбачыў перад сабой манастырскія вароты.
Сілаў узняць жалезнае кольца і пастукаць ужо не засталося. «Дзякуй табе, Божа», — вымавіў ці падумаў манах — і страціў прытомнасць.
Першымі яго заўважылі рыбакі, якія прывезлі з Салонікаў муку і воск. Яны занеслі старога за манастырскія сцены, паклалі ў цень кіпарыса ды паведамілі ігумену Нілу. Калі той прыйшоў, манах ужо агоўтаўся ды радасна глядзеў на царкоўны крыж.
— Брат Філафей?.. Вітаю цябе, богалюбівы сябар! Пасля нялёгкай дарогі зрабі ласку: будзь госцем у маёй келлі, — ігумен азірнуўся на маладога келейніка, каб той дапамог, але стары манах нечакана ўпаў да іхніх ног.
— Эўлагітэ!* — прашаптаў ён традыцыйнае афонскае прывітанне, перахрысціўся і пачаў прасіць даравання, але словы патаналі ў перасмяглай глотцы.
— О Кірыёс**, — крыху збянтэжыўся ігумен. Ён паслаў келейніка па ваду і паспрабаваў падняць старца Філафея, але той зноў лёг на зямлю і апантана зашаптаў:
— Паляць цела маё грахі непагасныя, каменнямі іхнімі рукі й ногі абцяжараныя, і няма мне даравання за тое, што выпрасіў я ў Бога скіт высокі — ды пакінуў яго...
Слёзы цяклі па худых шчоках, па глыбокіх маршчынах, па крывавых драпінах. У сівую бараду ўблыталіся некалькі сухіх лістоў айвы і алівы: пячора Філафея была ў Каруле, найвысокім і найсуровым афонскім месцы...
* Дабраславіце! (Грэч.)
** Гасподзь дабраславіць (грэч.).
Ігумен Ніл прысеў да старца і пачаў гладзіць ягоны хітон, правільней — тое, што засталося ад яго пасля доўгага пустэльніцтва. Філафей — ягоны папярэднік на ігуменстве, дванаццаць гадоў таму падаўся ў пустэльніцкі скіт — і з’явіўся нібыта з іншага свету...
Прыбег келейнік. Хоць Філафей і не піў ужо трое сутак, але вадзе не абрадаваўся: зрабіў тры невялікія глыткі ды аддаў карэц. I, укленчыўшы, загаварыў гучней:
— Як вучыў айцец Іаан, Сінайскі ігумен: пакінуўшы людскую маяту, больш не дакранайся да яе, бо страсці зручна зноў вяртацца. Маліцеся, браты мае ў Хрысце, каб страсці тыя мной зноў не апанавалі...
Ігумену і келейніку ўдалося ўзняць манаха з каленяў ды адвесці ў трапезную. Але і ад сціплай манастырскай ежы ён адмовіўся:
— He магу я сыціць цела, не спатоліўшы перш душу малітваю, а вочы — сузіраннем святых іконаў. Пакіньце, браты любыя, мяне ў адзінотнай малітве, а потым я распавяду вам аб прычыне майго прыходу...
Філафей так і не ўвайшоў у царкву: як укленчыў перад каменнымі прыступкамі, так і сам скамянеў на ўвесь астатні дзень. Вусны дрогка шапталі словы да Усявышняга, а вочы — па-ранейшаму глыбокія і маладыя — іскрыліся слёзнай мілатою ды глядзелі некуды наперад праз царкоўныя сцены, праз час і прастору...
Стук драўлянай калатухі абудзіў яго. Была сярэдзіна начы, і манахаў звалі на службу. Афон пачынаў малітву за дабрастаянне свету, і Філафей разам з усімі, але апошнім, увайшоў у храм. Усё ахутваў змрок, толькі мігцелі пад іконамі некалькі цьмяных лампадак. Але ён памятаў тут кожную пядзю...
Прачыталі ўрачыстую паўночніцу, адслужылі ранішнюю з паліелеем, і калі заспявалі Херувімскую — надышоў світанак.
— Кірые элейсон! — прагучала справа ад алтара.
— Госпадзі, памілуй! — паўтарыў-падхапіў нізкі голас...
Анічога не здольна перадаць адчуванне вечнасці і ўзнёсласці так, як грэчаскія царкоўныя песняспевы...
Пасля літургіі манахі перайшлі ў трапезную, дзе з нагоды нядзельнага ранку да гарбаты з хлебам дадалі мёд, халву і тахін. Усе павольна расселіся на лавы, ігумен запрасіў у галаву стала старца Філафея, але той зноў адмовіўся ад ежы і пайшоў да ўзвышэння чытаць: у манастыры падчас трапезы гучалі жыціі святых. А затым, калі ўсе паснедалі і яшчэ раз агульнай малітвай падзякавалі Стваральніку за мілату, Філафей папрасіў слова.
— Браты мае ў Хрысце, — мовіў ён ціха, — хацеў я закончыць шлях свой у пячоры пустэльніка і там перадаць дух свой літасціваму Богу. Ды спадобіў Ён мяне, грэшнага, на іншае: паслаў недастойным вачам маім сон нечаканы. Разбудзіла ў ім мяне Дабраслаўная афонская апякунка і Усяшчодрая роду нашага заступніца Маці Божая ды сказала: «Не спі, чалавеча! Глянь, не світанак на ўсходзе разгараецца, а полымя душагубнае». I паглядзеў я на ўсход, і сэрца маё анямела. Убачыў я сцены Царгорада ў агні дымным, а над Храмам Саборным — двух галубоў. У дзюбе ў белага — пшанічны колас. Чорны голуб дзяўбе яго, і з коласа не зярняты сыплюцца, а словы Божыя. I ўпала першая сцяна канстанцінопальская! I зноў стукнуліся галубы, і другая сцяна абвалілася. I трэці раз стукнуліся — і знікла сцяна Верхняга горада. I гром трубны загучаў нада мной! I ўбачыў я, як вадой вуліцы запаўняюцца,