Сімъ побѣдиши  Алесь Пашкевіч

Сімъ побѣдиши

Алесь Пашкевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 260с.
Мінск 2012
54.04 МБ
дзень і ноч без спачынку да самай мяжы — як ліхвяра, а не архірэя. Маўляў, які архірэй без дазволу русійскага Сінода? Вось як! Нібыта не ўсё агульнае пад Божым небам і не аднолькавую сілу мае... — стары зморшчыў лоб і часта заміргаў вачыма, кашлянуў, глынуў астылай гарбаты і працягнуў: — А калі вяртаўся Пётар, на Чарнагору напалі туркі, скадарскі візір Махмут-паша Буш*. Шмат людзей панішчылі. Разрабавалі Цэціньскі манастыр. I былі голад і холад, і елі кару дрэў ды малолі на муку карэнне і траву жучэніцу... I не было падтрымкі ад русійскага праваслаўнага брата.
— Прабачце, а ў якім гэта было годзе? — перапыніў Заяц.
— У 1785-м. Напрыканцы, словам, XVIII стагоддзя. — Стары зірнуў на наструненага сына і змякчыў свой тон: — Ну вы ж, я думаю, не будзеце крыўдаваць на маю крытыку палітыкі русійскага царызму? Яна ж цяпер ва ўсёй савецкай гісторыі выкрываецца... — зірнуў уважліва, хоць і далікатна, зноў глынуў гарбаты. — Дык вось, туркі яшчэ двойчы на працягу некалькіх гадоў нападалі. I абраны мітрапалітам святы Пётар у Бога заступніцтва прасіў. I перамаглі Буша і ягонае войска. — Старэйшы Янкавіч памаўчаў і дадаў як штось выбаленае: — He разумею я і еўрапейскую, і русійскую палітыку... Што ёсць нашыя Балканы? Гэта апошні рубежбастыён праваслаўя, славянства, калі заўгодна. Зямля, прыціснутая з поўдня нястомным ісламам, а з поўначы — змораным каталіцызмам. Аслабеем мы — заўтра ваяўнічы іслам увойдзе ў надуве-
* Гэтае, як і большасць прыведзеных у тэксце прозвішчаў мінулых часоў, рэальнае і засведчанае архіўнымі матэрыяламі. Супадзенні некаторых з прозвішчамі персанажаў сучаснага перыяду — на сумленні самой гісторыі.
ну... пыхлівую Еўропу! Скорымся мы — і хто са славянскіх народаў падзякуе і паверыць багатай і моцнай Русіі?
— Прабачце, наколькі ведаю, Расія і раней не забывала пра югаслаўскія народы... Цар Павел Першы падараваў згаданаму мітрапаліту Пятру ордэн Святога Аляксандра Неўскага, і ў часы вайны з французамі дапамога была... — нібыта апраўдваючыся, згадаў Заяц.
— Так, хто ж аспрэчвае. «I раней не забывала...» He буду пра недалёкае — пра спрэчкі Сталіна і Ціта. А тады, пры святым Пятры, русійскую імперыю напалеонаўскі петао... певень дзюбнуў! Вось і закруціліся. А ў той час святы Сінод Русійскай царквы прызнаў мітрапаліта Пятра гультаём, які ўчыніў «цяжкія грахі»: пры ім, маўляў, манастыры апусцелі і паства паменела. Нібыта не вайна тое зрабіла... А яшчэ — прысланыя з Русіі кнігі ён, маўляў, не чытаў і, ратуючы свой народ ад голаду, заклаў нейкія манастырскія багацці купцу з Бокі...
— Добар дан! Я бачу — у нас госці? — перад сталом з’явілася — прыйшла з працы — стройная загарэлая маладзіца. — Богдан! Тата!.. Ну што гэта за пачастунак? Пачакайце, я зараз прыгатую...
Пакуль штось апетытна смажылася і сквірчэла, малодшы гаспадар змяніў тэму гаворкі:
— Прафесар Заяц цікавіцца штампаваннем кніг... то-бок друкам. Наогул, гісторыяй інкунабул. У прыватнасці, візантыйскім Евангеллем ад Яна.
— А, Еван’елле по Йовану?! — абудзіўся стары Янкавіч і, звёўшы выцвілыя бровы, спытаў: — А вы штось чулі пра брацтва янітаў?
— He давялося...
— Яго стварылі пад патранажам візантыйскага патрыярха афонскія манахі. Іх мэтай было захаванне
і распаўсюд Божага кніжнага слова. У наш час падобную місію выконваюць Гедэонавыя браты. Якраз яніты доўгі час і перахоўвалі згаданае Евангелле...
— А потым з пляменніцай Палеалога прывезлі ў Маскву, адкуль яно патрапіла на тэрыторыю Югаславіі? — не стрымаўся Заяц.
Вочы старэйшага Янкавіча звузіліся. Ён задуменна змуліў, нават прыкусіў тонкія вусны:
— Так, калі быць больш дакладным — сюды, у Чарнагору. — I стары, нібыта штось успомніўшы, працягнуў узбуджана: — Дык вось, архірэі русійскага Сінода і абвінавачвалі мітрапаліта Пятра, што ён тое цудадзейнае Евангелле прадаў купцу з Бокі Каторскай. А калі атрыманыя сродкі пайшлі на ежу галодным дзецям?! Што можа быць важней, чым здароўе душы хрысціянскай? Урэшце, мітрапаліт жа не прадаў сваю веру ці слова Божае...
— Ну так... — падтрымаў яго Заяц і нечакана перапытаў: — Дык усё ж ён прадаў тое Евангелле?
— Ды хто ж цяпер ведае? — праз насцярожаную паўзу паціснуў плячыма старэйшы Янкавіч: — He разумею я мітусні вакол той кнігі. Евангелле і Евангелле. Вунь іх колькі цяпер сучасным друкам размножана! I ўсе яны аднолькавую сілу маюць, бо праз аднаго Хрыста дадзеныя.
— Так, — зноў пагадзіўся Заяц і, неспакойна варухнуўшы галавой, спытаў: — А чаго менавіта евангеліста Яна абралі сваім патронам афонскія кніжнікі?
— Бо якраз ён, — старэйшы Янкавіч нібыта чакаў гэтага пытання, і твар яго радасна змяніўся, — якраз ён, хоць і быў непісьменным, першым атрымаў дар Духа Святога: абвясціў тое, чаму іншыя тры евангелісты спачатку не навучылі. Ён гаварыў пра ўцялесненне Слова: «I Слова стала плоццю».
— А чаму Яна называюць любімым вучнем Ісуса? — распытваў далей Заяц.
Старэйшы Янкавіч усміхнуўся:
— Цудныя дзеі твае, Госпадзе... Толькі не крыўдуйце, калі ласка... Я і прысніць не мог, што савецкі прафесар, хутчэй за ўсё камуніст, выявіць такую глыбокую зацікаўленасць «опіумам народа», як называў рэлігію Маркс... У Госпада, дарагі дружа, усе дзеці з паствы ягонай любімыя. Сярод іх — і святы евангеліст Ян. Ён, калі хочаце ведаць, родзіч Хрысту... Яго пляменнік. Так! Іосіф меў ад першай жонкі сямёра дзяцей: чатырох хлопчыкаў і трох дзяўчынак: Марфу, Эсфір і Саламію. Саламія нарадзіла Яна. А затым Іосіф заручыўся з Марыяй, ад якой з Божай таямніцай і нарадзіўся Хрыстос. Да ўсяго, святы Ян, пра якога вы спыталі, згадваецца ва ўсіх Евангеллях як адзін з самых набліжаных да Госпада апосталаў. На тайнай вячэры ён першы, прыхінуўшыся да Хрыста, спытаў: «Госпадзі, хто выдасць цябе?». А пасля ўкрыжавання Ісуса ён быў высланы царом Траянам за абвяшчэнне слова Гасподняга на выспу Патмас, дзе і прадыктаваў святое Дабравесце-Евангелле...
— Ну вось... — зноў з’явілася чарнявая гаспадыня, а з ёй — пахкая цім’янам, лаўрам, біберам і разнастайнымі ўсходнімі зачынамі смажаніна. — Ой, забыла... — Прыгажуня мітнулася ў дом і прынесла літровую бутыль каньяку мясцовай маркі «Рубін» — з выявай на ружова-фіялетавай этыкетцы ледзь не старадаўняй «Пагоні» — вершніка-віцязя на кані перад развалінамі ну рыхтык Наваградскага замка, толькі ў руцэ вершніка замест мяча — напоўнены кубак, ці чаша па-сербску...
•— Прашу ў гонар нашага госця іспіты здравіцу! — закахана ўсміхнуўшыся жонцы, прапанаваў малодшы Янкавіч.
— Прабачце, гэта замнога... — паспрабаваў аднеквацца Заяц і адставіць напоўнены келіх, на што пачуў ад гаспадыні шчыра-гарэзнае:
— Ды што вы, пасля гэтага нават за руль садзіцца можна!..
— Так-так! — далучыўся і старэйшы Янкавіч. — Садзіцца можна, толькі... не ехаць. Гэта я як кіроўца з вялікім стажам — і дарожным, і каньячным — сведчу.
Выпілі, смачна закусілі.
— Так-так... — старэйшы гаспадар зноў пасур’ёзнеў. — Вы не крыўдуйце, прафесар, калі штокольвек з маіх расповедаў не да душы прыйшлося...
— Ды не... Чаго ж?
— Рознае, самі знаеце, і цяпер, і раней рабілася... -— і праз напружаную паўзу: — Я вам на развітанне адну прытчу-прыпавесць хачу нагадаць — пра вялікі стол, складзены з меншых. Удзельнікі застолля праз некалькі чарак перасталі чуць, а потым — і слухаць адзінага зазывалу. Дык вось: у кожнага стала павінен быць свой тамада. Чаго, відаць, урэшце прычакаюць і наша, і ваша дзяржавы... — Янкавіч колка-ўважліва зірнуў на госця — і зноў узняў келіх: — За тое і прапаную тост-здравіцу!..
1493-1547 гады
3 падзеннем Канстанцінопаля нібыта зямля перавярнулася пад нагамі афонскіх манахаў. Яны нястомна малілі Госпада ўразуміць іх і выявіць святыя знакі. Але — ці не бачылі, ці не заўважалі, ці іх — не было.
I манахі — хто не звязаў свой лёс з янітамі — падаваліся ў скіты. Афонскія манастыры амаль пуставалі. Балела ад таго ў Максіма Грэка душа, і ён дзякаваў Богу за тое, што мае магчымасць аддаваць свае сілы на пашырэнне Ягонага слова. Манах за некалькі гадоў працы ў Кіеўскай лаўры перапісаў сем кніг і з многімі дапамог у перакладзе.
Ён ужо звыкся са сваім новым месцам, зжыўся з ім, як некалі — з Падуяй і Фларэнцыяй, дзе вучыўся, і толькі ў мяккіх снах, забываючыся над кніжнымі радкамі і старонкамі, зрэдку вяртаўся на радзіму — вось як у гэтым, з высокай сакавітай травой, вінаграднікам за спіной, дарогай... доўгай дарогай... якая выбегла з вады ў лес... стары пагудасты лес з вялікімі невядомымі яму дрэвамі... белымі, халоднымі... і дарога белая, ажно забалелі вочы...
— Эўлагітэ! — нечакана пачулася над спіной, і ён абудзіўся.
Яшчэ неўразумела — між сном і явай — усхапіўся над залітым воскам прыстолкам, перахрысціўся і адказаў:
— О Кірыёс... Гасподзь дабраславіць...
I збянтэжыўся, убачыўшы перад сабой брата-яніта, земляка па Афоне, свайго аднайменца — Мак-
сіма Спартанца: у чорным хітоне, з накінутай на плечы авечай скурай.
— Вось я і адшукаў цябе. Збірайся...
Інак, які прывёў госця ў келлю, пакланіўся і выйшаў.
А яны доўга не маглі нагаварыцца. Пачутае аніяк не супакойвала кніжніка-Максіма — свет і сапраўды пераварочваўся: у Рыме пануе нямецкае войска, Свяшчэнная Імперыя спрачаецца з Францыяй за свецкую ўладу... I аскепкі дынастыі Палеалогаў вырашылі падацца на ўсход — пасля таго, як Венецыянскі сенат нагадаў маскоўскаму ўладару аб ягоных правах на спадкаемства візантыйскага тытулу. Перад тым маскоўскі князь Іван III прымаў імператарскага пасла і нібыта пагадзіўся на саюз з Максіміліянам супраць ісламу, але развязаў вайну з ляшскімі хрысціянамі... А цяпер рыхтуецца да жаніцьбы з пляменніцай Канстанціна Зояй Палеалог і хоча прыняць герб Візантыйскай імперыі — двухгаловага арла. I вось ён — брат Максім — з’явіўся сюды ў суправаджэнні брата нябожчыка-базілеўса Фамы Палеалога і будучай імператрыцы Зоі, а ў пасажным абозе — з паўсотні старадаўніх манускрыптаў.
— ... А яшчэ маскавіты жадаюць пашырэння царкоўных кніг візантыйскай традыцыі, і таму — збірайся і ты, цёзка брат-Максім, у новую вандроўку. Вось табе і ліст нашага магістравага заступніка аб тым... — закончыў госць.
Вось табе і дарога...
Белая, аж вочы коле. Снегу насыпала столькі, што здавалася, ён не растане і за ўсю вясну. А яшчэ — мароз і сіберны вецер, ад якіх слаба ратавалі авечыя скуры ды збітыя на санях буданы-бала-