Сімъ побѣдиши  Алесь Пашкевіч

Сімъ побѣдиши

Алесь Пашкевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 260с.
Мінск 2012
54.04 МБ
Час і зімнія маразы атушылі непакору, але для гісторыі Іван Віскаваты ўсё ж мусіў пакінуць у летапісе наступны квяцісты запіс, які загадана было да Раства чытаць галасарам на ўсіх сходах і ў цэрквах: «Мнозй худоумные человецы йлй, прямо реіцй, безумныя й тшедушныя, негодоваху й роптаху на самодержца своего, яко самому ему землю свою губяіцу й паче злее ратныхь, й не тадяіцу, н не брегушу людей свойхь. Онь же, предобрый в самодержцехь, не похвалы тленные себе взыскуя, да славень будеть в родехь мужествомь, якоже н Македонскнй Александрь, до край землн дошедь н смерта не убежа, йлй прежде его бывый Лйкйнйй царь, до четырехь градовь дошедь й столпове тамо поставй й свое ймя в пйсанйяхь. Сей же не о такой славе подвмзашеся, но о своемь царствйй тружашеся, думаюідаго радй составленйя мйрскаго, о благостоянйй святыхь церквей й устроенйй земскомь, й о тйііійне всего православного хрйстйянства, да не пакй бы поработйтйся поганыя казанцы...».
4
Тры дывізіі паветрана-дэсантных войскаў напрыканцы лета былі спешна перадыслацыраваныя да мяжы Горна-Касоўскай аўтаномнай рэспублікі. На ўзмацненне ім перакідваліся адна тпанкавая і дзве мотапяхопгныя брыгады. Час «Ч» быў прызначаны на 4 гадзіны раніцы 1 верасня, а агульнае кіраўніцтва зводнай групоўкай узяў на сябе прэзідэнт, па Канстытуцыі — галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны. Словам — правіцель, a нейкія недавяркі не хочуць прыняць гэтага... Нічога, ён прымусіць іх слухаць, і — не пюлькі за спгалом!..
Гэта была ўжо трэцяя вайсковая аперацыя. Папярэднія не дасягнулі належнага выніку: сепаратысты і бандфарміраванні абміналі блок-пасты і, па-партызанску нападаючы на вайсковыя часці і злучэнні, раствараліся ў горнай «зялёнцы» па вядомых толькі ім сцежках — і аніякія «Грады» не маглі іх адтуль выбіць. Вось і давялося правіцелю адкінуць усе іншыя дзяржаўныя клопаты, абкласці на нарадзе гора-генералаў мацюкамі і брацца самому тушыць горны пажар.
Хоць, ёлкі-палкі, яшчэ два гады таму і ў жахлівым сне не мог уявіць падобнага: аўтаномная рэспубліка, 88 % жыхароў якой на выбарах прагаласавалі за яго, а кіраўніцтва кожную сустрэчу запэўнівала ў вернасці, узяла ды паўстала супраць цэнтра! Вырашыла адасобіцца, пагуляць у незалежнасць!
Першы трывожны званок прагучаў не ад спецслужбаў. Патэлефанаваў сам кіраўнік Горна-Касоўскай рэспублікі Гардынаў і, між іншым, пачаў плакацца пра ўнутраныя цяжкасці, сепаратныя і пратэстныя настроі, малаколькаснасць сілавых і
праваахоўных струкгураў ды беднасць іх тэхнічнага забеспячэння.
Што ж, трэба дык трэба. Вылучылі яму і дадатковыя бюджэтныя сродкі, і навейшай спецапаратуры ды зброі падкінулі, і падатковымі паслабкамі надзялілі... Супакоілася ўсё ці не на год, а затым — як гром з гары: дэпутаты-абласнікі не без падачы Гардынава абвяшчаюць аб суверэнітэце і незалежнасці свайго краю! Ад’еліся, бачыш, і галаву паднялі! I як не падняць, калі ў іх пад носам на сродкі цэнтра былі адкрытыя і распрацаваныя багатыя нафтавыя радовішчы! Далей розуму не патрабавалася: бяры ды прадавай гатовае!
У той жа дзень правіцель выклікаў Гардынава да сябе на размову. Круціўся той як вуж, але ўсё ж выехаў. Аднак мала таго, што спазніўся на аўдыенцыю на дзве гадзіны, дык яшчэ заявіўся ў шортах ды бейсболцы! Нібыта не толькі нутром сваім, але і знешнім выглядам цвердзіў сваю незалежнасць, a то і грэблівасць да вышэйшай асобы. Ды і да ўсёй дзяржавы, якая яго некалі выцягнула з каменнай глухамані, вывучыла ды апранула ў генеральскую форму... Ён, бачыце, пра нацыянальную ідэнтычнасць ды гонар продкаў успомніў! Яшчэ адзін месія аб’явіўся...
Правіцель, не хаваючы раздражнёнасці, заместа прывітання грэбліва абурыўся:
— Ты б яшчэ да мяне ў трусах прыпёрся! Ці горны вецер з галавы ўсе былыя веды аб субардынацыі выдуў? Я табе прэзідэнт ці як?!!
Гардынаў спакойна агледзеў суразмоўцу — здалося, нават усмешлівыя агеньчыкі прабеглі па чарнявых зрэнках — і загаварыў аднатонна, як па пісанаму:
	 “V
— 3 дня прыняцця Народным сходам Горна-Касоўскай рэспублікі Дэкларацыі аб незалежнасці вы, Іван Уладзіміравіч, не з’яўляецеся для яе грамадзянаў кіраўніком. Страціла для нас правамоцнасць і колішняя канстытуцыя, навязаная цэнтрам...
Ён яшчэ хацеў штось дагаварыць, але жахлівы крык перарваў яго:
— Во-он, сукін сын!!! Я з цябе не толькі твае трусы, але і скуру спушчу!..
— He забывайся, маёр, што — як-ніяк — з генералам гаворыш, — зноў спакойна, але з грознай упэўненасцю адказаў Гардынаў. У любы час гатоў сустрэцца з табой на дуэлі за сукіныя словы. Калі, канечне, знойдзеш мужнасці...
— Во-о-он!!!
— Я так і думаў, што не знойдзеш...
Гардынава арыштавалі яшчэ ў будынку Адміністрацыі, але, пэўна, такі сюжэт быў пралічаны, і ягоныя прыхільнікі, якія кантралявалі ўзброеныя і праваахоўныя сілы аўтаноміі, у той жа дзень захапілі каля сотні жыхароў суседняга раёна і запатрабавалі абмену. Дзеля навядзення парадку былі кінутыя часці ўнутраных войскаў, але патрапілі пад шквальны агонь ужо падрыхтаванай абароны — і мусілі адысці.
Спешна быў скліканы Савет бяспекі, члены якога разышліся позняй ноччу — з каменнымі тварамі. А раніцай сталіца скаланулася ад страшэннага выбуху. Інфармагенцтвы абуджана транслявалі жахлівую навіну: тэрарыст-смяротнік на аўтамабілі з рэгістрацыйнымі нумарамі Горна-Касоўскага краю і выбуховым прыстасаваннем у салоне пратараніў браму міністэрства ўнутраных спраў і падарваў першы пад’езд будынка. Сярод службоўцаў ёсць ахвяры... Дзяржаўнаму ўладкаванню кінулі выклік
карумпаваныя тэрарыстычныя кланы, якія рвуцца да ўлады...
Неўзабаве на паўстанцкую сталіцу быў арганізаваны новы наступ, але і ён стаў безвыніковым: танкавая армада, як масла, разрэзала лініі абароны бандфарміраванняў, але на гарадскіх вуліцах аказалася непаваротлівай і таксама мусіла адступіць. Шакіравалі страты «цэнтралаў» — страты ад сучаснай зброі, яшчэ нядаўна вагонамі перавезенай у аўтаномію з таго ж цэнтра — дзеля «стабілізацыі абстаноўкі ў рэгіёне».
— Дастабілізаваліся, што й казаць... — правіцеля разрывала злосць. Ён штодня рабіў разганяі вайсковаму камандаванню, аднак Гардынава мусіў абмяняць на закладнікаў — і сам ачоліў трэці паход па аднаўленні ў Горна-Касоўскай рэспубліцы канстытуцыйнага ладу.
— Бог любіць тройцу, — нібыта сам сабе сказаў ён і загадаў пачынаць перадыслакацыю...
Як толькі сонца першага восеньскага дня вызірнула за шапкі гор, два гвардзейскія мотапяхотныя палкі перайшлі мяжу аўтаноміі. He сустрэўшы супраціву, яны па галоўнай магістралі рушылі да рэспубліканскай сталіцы, але прызначаны начальнікам аператыўнага штаба часовай групоўкі Керзан безапеляцыйна ўпрасіў галоўнакамандуючага спыніць наступленне.
— He падабаецца мне гэты спакой... Як у пастку зацягваюць! — Ён выглядаў наструненым і засяроджаным. Здавалася, блізасць пораху маладзіла ды бадзёрыла яго. — Як бы не наскочыць на засады. Падобнае ў Афгане перажыў — дасюль не забуду...
Галоўнакамандуючы гмыкнуў і падтрымаў Керзана. А тут і сонца нібыта перадумала ўзнімацца: з поўначы насунуліся хмары ды паліў дождж.
У авангард выправілася дэсантная разведрота і за паўдня пераадолела сорак пяць кіламетраў да Кічаранскай цясніны, дзе мусіла ўступіць у няроўны бой з праціўнікам і была знішчана.
Дождж і нізкая хмарнасць не спрыялі спадарожнікавай разведцы, і наступальныя дзеянні спыніліся. «Цэнтралы» па ўсіх магчымых каналах распаўсюдзілі зварот правіцеля да мірных грамадзянаў Горна-Касоўскай рэспублікі з прапановай неадкладна да дзесяці гадзінаў раніцы пакінуць рэгіён баявых дзеянняў, дзеля чаго на мяжы з аўтаноміяй адкрытыя чатыры прапускныя пункты. Мясцовым выканаўчым уладам загадвалася спрыяць у тым дзецям, інвалідам, жанчынам і хворым. У адваротным выпадку Цэнтр не можа гарантаваць бяспеку насельніцтву і складае з сябе адказнасць за магчымыя страты падчас навядзення ў краі канстытуцыйнага парадку.
Суткі прайшлі ў трывожным чаканні. Зноў на горы выкацілася сонца — і ўжо не хавалася за хмары. He зважаючы на невялікую колькасць бежанцаў і нешматлюднасць на прапускных пунктах, быў дадзены загад на новае наступленне. Неба ўспаролі дзясяткі баявых самалётаў — і за паўгадзіны сталіца аўтаноміі ператварылася ў руіны. Кропкавае бамбаванне перанеслася на ўзгор’е, цясніну, дзе, па данясеннях спадарожнікавай разведкі, знаходзіліся паўстанцкія базы. У той жа час прамым ракетным ударам быў знішчаны Гардынаў — разам з БТРам, у якім знаходзіўся. Зрабіць тое было няцяжка: яшчэ падчас арышту апальнаму генералу ў ежу падкінулі маячковы чып — штучка з макавую драбінку, a затрымліваецца ў арганізме на пяць-сем дзён ды «сігналізуе» аб месцазнаходжанні ўладальніка на адлегласці да трохсот кіламетраў!
Паўстанцы засталіся без камандзіра-натхняльніка і пасля працяглых атак дэсантных падраздзяленняў мусілі ці гінуць, ці адступаць.
Шосты ранак «цэнтралы» сустрэлі ў адваёванай сталіцы аўтаноміі. На пляцы рыхтавалася агульнае пастраенне. Разбіты Дом урада крок за крокам абшукалі сапёры, пасля чаго на ягоным балконе ў форме колеру хакі з неіснуючымі ў вайсковых статутах пагонамі з’явіўся сам правіцель і перад дзясяткам тэлекамераў абвясціў аб канчатковым усталяванні міру і парадку. У той момант за яго спіной узнікла мажная постаць прэм’ер-міністра Сысанкова з акуратна складзеным дзяржаўным сцягам.
-— Уладзіміравіч, — цяжка дыхаючы, прашаптаў ён ледзь чутна. — Як апошні штрых... Можа, ганарова ўзнімеш над домам?
Правіцель паспрабаваў усміхнуцца; перасмыкнуўшы моцнымі жаўлакамі, правёў пальцам па вуснах, нібы вызваліўшы іх ад жорсткіх вусоў (так рабіў, калі хваляваўся), — і задаволена матнуў галавой. Прэм’ер бадзёра паказаў яму на прыступкі да флагштока.
Неўзабаве на ўзвышэнні залунала блакітнае палотнішча з чырвонай зоркай пасярод — з год таму прынятая дзяржаўная сімволіка. Ранейшая — блакітная з сонечным кругам — пасля ўсенароднага рэферэндуму была абвешчана нацыяналістычнай і забаронена.
«Вось яна, зорка нашай перамогі... — пафасам напаўнялася душа правіцеля. — Як і ў мінулых войнах, яна — зверху. 1 хай цяпер валодзькі ролікавы ды ягоныя падпявалы далдоняць пра нейкую там сімвалічную абсурднасць... Маўляў, на небным блакіце мусіць быць сонца, а зоркі відны толькі на фоне начной цемрадзі... Перамагалі і будзем пе-