Сімъ побѣдиши  Алесь Пашкевіч

Сімъ побѣдиши

Алесь Пашкевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 260с.
Мінск 2012
54.04 МБ
— Ты гэта, галопампаяўропам, мне нічога не хочаш сказаць?
— He маю права, таварыш Жакей, нумар нуль, сам разумееш...
А праз некалькі хвілінаў памочніка паклікаў да сябе правіцель.
— Значыць, так... Надакучыў ён мне. Хай адпачне. Зрабі так, каб Керзана я не бачыў. I тэрмінова да мяне ягонага намесніка. Як там яго?
— Бадакін.
— Ды хоць Сракін...
Ноччу ён зноў не змог заснуць. Завярэдзілі ўспаміны, а да ўсяго — адолелі болі: і ў галаве, і ў суставах... Задышка падкаціла... Ад пігулак, парашкоў і жэньшэню ўжо на ваніты цягне...
Раніцай выклікаў памочніка. Той, як і гаспадар, таксама не спаў — кубкамі глытаў каву і выглядаў бадзёрым.
— Рыхтуй сустрэчу. Паехалі, хачу паглядзець, што там...
Пра візіт правіцеля ў сакрэтную лабараторыю Службы дзяржаўнай бяспекі акрамя яго самога і ахоўнікаў ведалі толькі два чалавекі: Бадакін і Жакей. Напачатку высокім наведвальнікам паказалі два відэазапісы: кульгавы стары да «сеанса» і ажывелы мужчына гадоў пад сорак.
— I што — гэта адзін і той жа хрэн?! — не паверыў бачанаму правіцель.
— Так. Працэс сеанса кантраляваў асабіста я. Папраўдзе, і сам дагэтуль дзіўлюся, — ускочыў па стойцы «смірна» Бадакін.
— To раскажы, як такая байда атрымалася?
— Да сеанса рыхтаваліся восем гадоў. За медзабеспячэнне адказвае прафесар Скоркін. Mae трох асістэнтаў, медычак. Усе, як разумееце, правераныя ды ізаляваныя. Пацыент быў адабраны ў Вялікалукскім раёне. 75 гадоў. Па легендзе знік без вестак. Дастаўлены ў лабараторыю 2 жніўня 20... года. Сеанс пачаўся 13 жніўня, закончыўся 30 красавіка 20..-га. 3 таго часу — пад нашым наглядам. Адчуванне выдатнае, медпаказчыкі выдатныя, толькі... — Бадакін заціх.
— Ну?
— Толькі жанчын патрабуе. Новых. А тут жа — сакрэтны аб’ект. Прафесар скардзіўся, што ягоных медычак заюзгаў...
— To не хвароба! — усміхнуўся правіцель, разгладзіў у абодва бакі вусы і спытаў сур’ёзна: — А ёсць якія аслажненія?
— He, таварыш правіцель, не выяўлена.
— Дык што ж, урэшце, вы яму тут зрабілі? He на клізмах жа памаладзеў?!
— He... Тут цэлая праграма. Яму, гэта... пупавіну аднавілі... і ў плацэнту, як у матчын жывот...
— Іван Уладзіміравіч, — мякка прамовіў Жакей (любіў у прысутнасці высокіх асобаў так назваць правіцеля, падкрэсліваючы сваю блізкасць да яго і казыраючы тым). — Я моцна перапрашаю, што перабіваю, але, можа, варта паклікаць самога прафесара? Ён бы распавёў пра ўсё больш дэталёва...
— Так, правільна, давай!..
Састарэлы прафесар напачатку ледзь не самлеў ад нечаканкі, але потым ачомаўся і выглядаў упэўнена:
— ...Доследы базуюцца на аснове медыка-фізічных, неўрапсіхалагічных і біяметральных фактараў...
— Стоп-стоп, — замахаў правіцель. — He гані сваю пургу! Ты можаш проста і па-чалавечы растлумачыць, як дзеда абмаладзіў?
— Так-так, прабачце, зараз... — прафесар дастаў насоўку, выцер спатнелы лоб і працягнуў: — Чалавек пачынае старэць з таго часу, як нараджаецца. Свет — гэта дадзеная Усявышнім і сапсаваная чалавецтвам плацэнта... Вось мы і паспрабавалі вярнуцца да першаснасці, да матчынага, так сказаць, улоння. Стварылі штучную бараплацэнту ды змясцілі ў яе старога пацыента. Усе тэрмальныя ды іншыя жыццёва неабходныя працэсы кантралявалі аўтаматычна. Пацыент спаў, а за перыяд сеанса цела ачышчалася і акумулявала назапашаную энергію. Абмаладжалася...
— А як ён дыхаў?
— Так, як і ў жываце маці, толькі, зразумела, штучна...
— А што еў у тым вашым пузыры?
— Неабходныя вітаміны і адэкватнае харчаванне падавалася ў плацэнту, ці, па-вашаму, пузыр, праз...
— Ды ведаю я тую плацэнту не менш вашага, — перабіў правіцель прафесара. — Мы іх з ветэрынарамі яшчэ паследамі называлі...
Усе ўталопіліся на прафесара, але той быў збіты з панталыку параўнаннем і зноў выцер лоб. Памаўчаў, сабраўся з духам — і працягнуў:
— Чалавечы пуп ёсць таямніца, своеасаблівае злучво з сусветам. Праз яго, пасля адмысловых аперацый, мы і падводзім неабходныя шляхі харчавання і вываду адходаў. Паўтаруся, метад вельмі просты і натуральны. Па сутнасці, ён паўтарае тое ж, што робіцца ў матчыным улонні з дзіцем. I тэрмін, як разумееце, мы запраграмавалі той жа...
— Ну а потым, праз дзевяць месяцаў, што? — правіцель зноў ажывіўся.
— Усё... — не зразумеў прафесар. — Спыняем сеанс...
— I пупавіну рэжаце?
— Ну... можна і гэтак сказаць. Адпаведныя шляхі хірургічна адразаюцца...
Пытанняў больш не было. Пацмокаўшы, правіцель нечакана прапанаваў:
— А давай, прафесар, мы і цябе абмаладзім. Галава, бачу, разумная, a то яшчэ кеўкнешся, і медыцына нашая збяднее!
Прафесар ніякавата ўсміхнуўся, а Бадакін ускочыў і залепятаў:
— Таварыш правіцель, вашая воля для нас закон, але прашу прабачыць і зразумець... Сеанс надзвычай затратны ў плане фінансавання... Я б сказаў — найзатратны...
— Паняў, — уздыхнуў правіцель, зноў цмокнуў і загадаў: — To пакажыце мне ўжо свайго дзеда!
«Пацыента» прывёў сам Бадакін. Дзедам назваць яго магло хіба што немаўля: выглядаў падцягнута.
бадзёра. Убачыўшы правіцеля, абрадаваўся і ледзь не кінуўся абдымацца:
— Іва-ан Уладзі-іміравіч, здароўця, ці ты гэта?
— Ну-ну, астынь! — буркнуў на яго Бадакін, але правіцель толькі ўсміхнуўся:
— Нічога-нічога... Дык як, мужык, ты сябе адчуваеш?
— Скардзіцца няма на што...
— А мне казалі, што да маладзіцаў не пускаюць.
— Ну... ента можна й паправіць.
Правіцель наблізіўся да «пацыента», зазірнуў у вочы, пахляпаў па плячы і падрахаваў:
— Харош, маць тваю! — і праз паўзу: — Мне даклалі, што ты мой зямеля. I праўду з-пад Вялікіх Лукаў?
— Ну а адкуль жа?..
— А чым займаешся?
— Цяперака ж нічым. Вось, у гэнтай санаторыі адпачываю. Дзякуй вам і дахтарам: і накормлены, і апрануты, і клопату не маю!
— А да «санаторыі»?
— Дык гэта... конюхам. Пасу, кармлю, а яшчэ летам за бабу на весавой сяджу...
— А не цяжка ў такіх гадах за коньмі бегаць?
— Што вы, Уладзіміравіч! Да санаторыі, не схлушу, не мог ужо, думаў кідаць. А цяпер вылюднеў так, што й галопам дам рады!..
— Чуў, Жакей? — правіцель павярнуўся да памочніка. — Яшчэ адзін наезнік у нашым эскадроне! — задаволена ўсміхнуўся і ляснуў далонямі, што азначала: канчай базар, гайда дамоў...
I зноў ён ноч не спаў. А можа, і спаў, ды замест сноў у галаве тыя лабараторныя ролікі круціліся: плацэнта з мутнай вадкасцю, чалавек у ёй... Ну
рыхтык малое ў вантробе парадзіхі... Толькі вонкі нейкія шлангі спавіваюцца, а за імі — дзясяткі апаратаў, манітораў, лямпаў...
Толькі на трэці дзень, натомлены роздумамі і нездаровасцю, правіцель рашыўся:
— Ну што, конюхі мае верныя, рыхтуйце свае плацэнты... Было не было: буду абмаладжацца! — ён як рэнтгенам прапёк Жакея і Бадакіна, даўжэй узіраўся ў апошняга і, дадаючы ў голас грознасці, спытаў:
— А ты што гэта да мяне без лампасаў прыпёрся?!
Бадакін, як загіпнатызаваны, расцягнуў пляскаты твар і ціха выціснуў:
— Таварыш правіцель, палкоўніку лампасы... не паложаны...
— А чаму гэта палкоўніку? Жакей, галопамцябепаяўропам! Рыхтуй мой указ аб прысваенні яму генерала! I прызначаю Бадакіна старшынёй Службы дзяржаўнай бяспекі. Глядзіце толькі, каб за дзевяць месяцаў тут херні якой не ўпаролі, a то скуру спушчу!.. — Памаўчаў, зноў прыдзірліва агледзеў падначаленых і закончыў ужо больш ласкава: — Пакумекайце, каб за гэты час я з тэлевізара не вылазіў... Мантаж там які зрабіце, ну... як я прымаю аднаго, другога, дакументы падпісваю, вас, гультаёў, ганяю. Падключыце Федарэнкіна, ён знае, што і як. Ясна?
— Так! — у адзін голас гэўкнулі памочнік і службіст.
— Ну вось і лады. He пабіцеся толькі, хто маёй павіталкай будзе, плацэнта-шмацэнта...
Народ затушыў пажары, адбудоўваў спаленыя хаціны, глядзеў тэлевізар і піў гарэлку.
А Адміністрацыю пачаў даставаць прзм’ер Сысанкоў, ірваўся да правіцеля з нейкімі неадкладнымі клопатамі — пакуль яго сяміпавярхова не абклаў і не выгнаў Жакей. Прэм’ер надламаўся, засеў на лецішчы і таксама запіў.
I вось — тэлефанаванне старшыні Службы дзяржбяспекі:
— Таварыш Жакей, тэрмін сеанса закончаны. Будзем спыняць?
— А якія іншыя прапановы?
— He зразумеў...
— Разумееш ты ўсё не менш майго, — абрэзаў яго Жакей. Безумоўна, соладка было яму, — па сутнасці, кіраўніку дзяржавы, — гэты час; і розныя ўжо кашчунныя думкі ў галаву лезлі, але баяўся ён іх, адганяў як струплю: хто ведае, чым тое адгукнецца... Ды і, ведаючы нораў гаспадара, не мог не думаць аб тым, што без чыёйсыді падстрахоўкі палез той у плацэнту... — Канечне заканчвай!
Жакей скасавурыўся на партрэт правіцеля, замовіў сабе кавы, выпіў без задавальнення — і заспяшаўся ў сакрэтную лабараторыю.
Перад уваходам ужо стаяў лімузін пад нумарам 1, і Жакей спалохаўся, што спазніўся першым прывітаць гаспадара. Каля ліфта яго чакаў скамянелы Бадакін, — нервова схапіў за рукаў і пацягнуў углыб вестыбюля.
— Слухай... выйшла неспадзяванка. He ведаю, як патлумачыць...
— Правіцель жывы? — абарваў яго Жакей.
— Так-так... Што ты! Усё атрымалася, толькі...
— Што «толькі»?! He цягні!
— Малады, здаровы, толькі... у сваім часе.
— Як у сваім?
— Ды хадзем, сам убачыш!
. ..У ярка асветленай палаце сядзеў выгалены і вымыты правіцель. Памаладзелы ці не на палову. Калі б не памяць ягоных растыражаваных фота «думскага перыяду», яго б цяжка было пазнаць: ні мяшкоў пад вачыма, ні маршчынаў, ні вострых пашчэнак з абвіслай скурай...
— Пане правіцель, дазвольце прывітаць вас! — пачаў Жакей, увабраўшы галаву ў плечы, але гаспадар злосна сплюнуў і закрычаў:
— Яшчэ во аднаго прыдурка прывялі! Сам ты пан зачуханы, выхранціўся тут мне. Што, яшчэ ад бадуна не прасох?! — памаўчаў і нечакана кіўнуў на акно: — Чаго машыны прастойваюць? Дзе брыгадзіры і звеннявыя?! He пасееце ў час — будзеце эксперыментальнае поле сваімі слязьмі паліваць!
— Зараз, зараз, усё зробім... — сам не ведаючы, што абяцае, Жакей, цягнучы за лампас Бадакіна, падаўся да выхаду. Прычыніўшы дзверы, ён паслабіў гальштук і прамармытаў: — Гэта, галопампаяўропам, што такое?!!
— Правіцель...
— Ды сам бачу! Пра якое поле крычыць?..
— Прафесар сцвярджае, што гэта сіндром вяртання...
— А з конюхам што?.. Што з тым тваім сіндромам?! Дзед жа — нармальны... — Жакей уздрыгануўся і паправіўся: — У сэнсе нармальна з таго сіндрому вярнуўся.