• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сімъ побѣдиши  Алесь Пашкевіч

    Сімъ побѣдиши

    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 260с.
    Мінск 2012
    54.04 МБ
    Разьбяра пасеклі на кавалкі і крыху супакоіліся.
    — А цяпер — наверх! Вып’ем за будучыя перамогі ды аплачам друга нашага! — дрыготка мовіў цар і, пацалаваўшы яшчэ цёплы лоб Мацея, паценяваў да сходаў.
    6
    Спелым вясновым ранкам яна — як і звычайна — са студэнцкага інтэрната накіравалася да метро. 3 не па правілах прыпаркаванага каля падземнага перахода чорнага «Land Cruiser Prado» насустрач ёй выйшау усмешлівы Жакей:
    — Кацярына Аляксандраўна?
    — Я... — здзівілася дзяўчына.
    — Добрай раніцы. Маю гонар і радасць паведаміць, што вы абраныя тварам нашай сталіцы і запрошаныя на працу... у Цэнтр прыгажосці пры міністэрстве кулыуры, — Жакей зноў далікатна ўсміхнуўся і, мякка ўзяўшы Кацярыну пад лакаток, паспрабаваў адвесці да машыны, але ў дзяўчыне ўспыхнула змаганне здзіўлення і збянтэжанасці.
    — Пачакайце... — Яна адвяла незнаёмую руку. — Але ж я нікуды не падавала заяў...
    Твар Жакея стаў сур’ёзным і адказным:
    — На тое яна і дзяржава, каб клапаціцца аб самым дарагім, што ў ёй ёсць...
    Але тыя пафасныя словы яшчэ больш устрывожылі Кацярыну.
    — I што я мушу рабіць у тым Цэнтры прыгажосці? — з непрыхаваным недаверам, часцей заміргаўшы доўгімі веямі, спытала яна.
    — Ну... Чыста прадстаўнічыя функцыі... Мадэльнае агенцтва, тэлебачанне, цырыманіяльныя ўрачыстасці. Скажам, першым асобам краіны падаць каву. Сустрэць каго з хлебам-соллю... — Жакей напусціў на твар гуллівасць. — Ды што мы аб усім на вуліцы гаворым? Запрашаю ў Цэнтр! — Ён кіўнуў на машыну. — Пад’едзем, і самі пабачыце...
    Кацярына ўважліва зірнула ў шчырыя вочы Жакея і гарэзна адказала:
    — Ведаеце, Цэнтр Прыгажосцевіч... Прабачце, бо так і не прадставіліся... He хачу паказацца банальнай, але з незнаёмымі мужчынамі на чужых машынах я не езджу.
    — Прабачце, загаварыўся на радасцях... Я Віктар Віктаравіч. Вось мая візітоўка. Там нумар тэлефона. Чакаем вас у любы зручны час... Толькі неадкладна сёння ці заўтра. Дамовіліся?
    Кацярына паціснула плячыма.
    — He забудзьце, калі ласка! Ча-ка-ем. — Жакей далікатна схіліў галаву і, яшчэ раз усміхнуўшыся, пашыбаваў да машыны. Прасачыўшы, як Кацярына схавалася ў падземным пераходзе, моцна прыкусіў тонкую губу і завёў рухавік...
    Праз два дні ён першым патэлефанаваў дзяўчыне на сотавік:
    — Кацярына Аляксандраўна, вітаю! Гэта Віктар Віктаравіч... Што здарылася? Чаму не прыехалі? У вас усё добра?
    — Дзякуй, добра...
    — I...
    — Ну як прасцей сказаць? He зацікавіла мяне вашая прапанова.
    Жакей адставіў слухаўку і пракаўтнуў даўкі камяк, трывожна ўздыхнуў і загаварыў як мага мякчэй:
    — Я вас разумею. Падобнае прапаноўваюць не кожны год і не кожнаму... Але падумайце добра! Вось-вось закончыце ўніверсітэт, і што — ехаць на раён па размеркаванні? А тут адразу: сталічная прапіска, жыллё, някепскі заробак. Урэшце — папулярнасць, уплыў, слава... — У голас з кожным вымаўленым словам неашчадна дадавалася мядовага ялею. — Праца... каля першай асобы краіны! Тысячы тысячаў на вашым месцы не задумваліся б...
    — Віктар Вікгаравіч, задумалася не толькі я, але і мой жаніх. У чэрвені ў мяне вяселле...
    Жакея нібыта апарылі. Ён сядзеў у прахалодным кабінеце і адчуваў, як па спіне пабеглі пасмачкі поту.
    — Алё, вы мяне чуеце?
    — Так-так, — з сілай выціснуў памочнік.
    — Скажыце, а пад першай асобай вы... маеце на ўвазе кіраўніка дзяржавы? — было заўважна, што Кацярына таксама расхваляваная.
    — Вы правільна зразумелі.
    А яшчэ праз некалькі доўгіх секундаў маўчання ў слухаўцы пачуўся дрыготкі дзявочы голас:
    — Дык вось... Прабачце, канечне, але гэты чалавек мне вельмі... несімпатычны. I мне цяжка з ім нават у адной краіне знаходзіцца, не тое, каб побач... Бывайце!
    ... Да вечара ў Жакея было поўнае дасье на Кацярыну Бялоўскую. Спецслужбы пастараліся, і ён не без цікавасці даведваўся, што дзяўчыну выхоўвала адна маці — школьная настаўніца мовы і літаратуры. Маленства, характарыстыкі, універсітэт... Атэстаты, адзнакі, кола зацікаўленасці... Паэзія, класічная музыка... Затым вочы памочніка пашыраліся, тонкія вусны зліплі, а твар бялеў і ператвараўся ў каменны: паўмесяца таму падала ў загс заяву з... Юхансанам, першым сакратаром амбасады Фінляндыі, вядомым сваімі сімпатыямі да апазіцыйных структур... Па аператыўных звестках, праз ягоныя рукі вядзецца фінансаванне многіх антыдзяржаўных праектаў. Зразумела, усё прыхавана клопатам аб правах чалавека і свабодным грамадстве...
    Жакей глытнуў даўно астылай кавы і набраў нумар Бадакіна:
    — На месцы?
    — Так, а што? — пазяхнуў той.
    — Будзь гатоў падскочыць да гаспадара. Тут пападалава на нашыя галовы...
    Церпяліва, як скрозь дрымоту, правіцель выслухаў даклад памочніка і гнеўна гохнуў кулаком па стале — так што нават цяжкая начная лямпа ўздрыгнула і патухла.
    — Я іх навучу! Я ім пакажу і загсы, і правы, і свабоды! — скрыгатнуў моцнымі зубамі і загадаў: — Раніцай са старшынёй дзяржбяспекі — да мяне! 3 планам аператыўных мерапрыемстваў! Па поўнай праграме!!!
    Памочнік зразумела кіўнуў і, прадчуваючы нядобрае, марудна падаўся з кабінета. Правіцель нервова пашчоўкаў уключальнікам, а затым хапіў лямпу і, выдраўшы з разеткі, шпурнуў у аталапелага Жакея: —Дагуляліся ў ліберальнасць! Цяпер аб нас ногі выціраюць!..
    Да наступнага вечара былі затрыманыя ўсе актывісты апазіцыйнай Народнай лігі, у яе цэнтральным і рэгіянальных офісах прайшлі ператрусы. На дзясяткі партыйцаў, уключна са старшынёй Ролікавым, узбудзілі адміністрацыйныя і крымінальныя справы. Сталічны ізалятар запоўнілі «палітычнымі». Загадам урада былі пазбаўленыя ліцэнзій усе прыватныя друкарні, канфіскаваныя наклады незалежных газет — іх і так было толькі дзве. Юхансана ж абвінавацілі ў шпіёнскай дзейнасці і спробе наладзіць антыканстытуцыйны пераварот у краіне. Дыпламату ўручылі адпаведную ноту і абавязалі яго цягам 24 гадзінаў пакінуць краіну.
    Тэрмінова адклікалі з замежнага адпачынку Івана Федарэнкіна, і асабіста старшыня Службы дзяржбяспекі Бадакін пачаў інструктаваць яго аб неабходнасці стварэння серыі тэлефільмаў аб ва-
    рожай дзейнасці заходніх разведак і спрыянні ім мясцовых калабарантаў-апазіцыянераў.
    — Павінен пастарацца напоўніцу! У тваім распараджэнні ўся компра, запісы і сродкі. Ясна?
    Твар Федарэнкіна скрывіўся. Тэлевізійнік нахмурыўся і задуменна пацёр даланёй кант стала, заваленага папкамі, дыскамі і відэастужкамі.
    -— Што?.. — насцярожыўся Бадакін.
    — Усё зразумела, — голас Федарэнкіна траціў былую звонкасць і ўпэўненасць. — Толькі гэтага недастаткова...
    — Што?!
    — Неабходная паездка на захад, каб на месцы адзняць матэрыял. Ды і адпаведныя сюжэты з нашымі тамтэйшымі прыхільнікамі запісаць...
    — А... — паспакайнеў Бадакін. — To што валэндаеш? Наперад! Часу, сам разумееш, з камарыны язык!
    Ці ёсць той орган у камара, ці няма — ён не ведаў, але калі б знаў у тую хвіліну, што набліжаны і абласканы гаспадаром тэлежурналіст спешна паляціць за мяжу і там папросіць палітычнага прьпулку, плюнуўшы на ўсіх іх... калі б знаў, дык перад той сустрэчай свой язык праглынуў бы!..
    VII
    У дзяка Віскаватага былі для цара дзве навіны. Адна кепская, а другая — таксама невядома чым пагражала выліцца. 1 тое трэба было ўвесці ў гаспадаровыя вушы. Аднак як — калі цар ужо тыдзень нікога не падпускаў да сябе, а праз свайго новага пасцельнага дзясяткамі раздаваў загады аб высылках ці галаваннях?
    — Кідаюць юды цела маё на закланне... Здрада скрозь сцены точыцца, — нястомна паўтараў цар і наказваў схапіць чарговага ваяводу. — He пайшоў я ў паход на Літву, дык яны мяне Жыгімонту за трыццаць срэбнікаў заклалі...
    Прычакаўшы цара ў трапезнай, Віскаваты, змагаючыся з адышкай, прагаварыў доўгую тыраду ў гонар гаспадара, а калі той паказаў на стол, з цяжкасцю ўзняў з каленяў сваё таўсмата-нездаровае цела і паведаміў аб прыбыцці ў лівонскі Дэрпт паслоў ад шведскага караля Эрыка.
    Цар адкінуў смажанае гусінае крыло і, перастаўшы жаваць, уважліва ўталопіўся ў глыбокія — як у старога дзіка — вочы кіраўніка свайго Пасольскага прыказа.
    — Так, гасудар, прыехалі шукаць з маскоўскім царом згоды і міру, — прыспешыў Віскаваты. — Стала вядома, што Данія і Польшча прыклалі пячаткі свае да мірнай дамовы, вось шведы і ўспалашыліся...
    — I чаго хоча Эрык? — цар прагавіта запіў мяса віном і сціснуў худыя пашчэнкі.
    Віскаваты адхінуўся да спінкі, і стулец жалліва праскрыпеў пад ягоным цяжарам.
    — Ен пагаджаецца з ранейшымі ўмовамі маскоўскага ўладара, адмаўляецца ад Лівоніі, за выключэннем Рэвеля.
    — I што ўзамен?
    — Наколькі я абазнаны, анічога. Апроч, зразумела, сяброўства з табой, вялікі гасудар.
    Іван хмыкнуў, зноў падцягнуў да сябе збан з віном — і раптам як праяснеў.
    — Ты гэта... Неадкладна адкажы, што маскоўскі цар жадае прыняць шведскае пасольства, але перад тым нагадвае каралю Эрыку... —у малых зрэнках бліснулі гарэзныя агеньчыкі, і голас цара памякчэў — нагадвае аб неабходнасці выдачы непакорнай польскай каралеўны Кацярыны.
    — Будзе зроблена, — Віскаваты ўстаў і, схіліўшы галаву, задам паклыпаў да выхаду, але цар перапыніў:
    — I глядзі зноў справу з Кацярынай якому Сукіну не даручы! A то другім разам я вас абодвух у адну труну пакладу...
    Віскаваты застыў з адкрытым ротам, а Іван схіліўся над сталом, падпёр лоб рукой і дакончыў:
    — Там у Дэрпце Ванька Курбскі ад гневу майго кісне. Перадай яму, што высахла крыўда мая — і даручы яму Кацярынай займацца.
    Віскаваты ледзь не самлеў, у вачах затуманілася... Вось яна — навіна друтая, якую меўся паведаміць, але так і не насмеліўся!
    — Гасудар... — выціснуў ён і адчуў, як на спіне выступіў халодны пот. — Далажылі мне сённячы, што Курбскі знік...
    — Што?!!
    •— Няма яго ў замку... I яшчэ дванаццаць баяраў з ім...
    Івана як кіпенем аблілі. Неўразумела міргаючы, ён загаварыў нібы сам сабе:
    — Можа, на паляванне падаўся? Як гэта няма?..
    -— Кажуць, што пераапранутым праз сцяну цытадэлі пералез. Золата і грошы забраў... — Віскаваты
    з цяжкасцю выціскаў словы. — Жонка з сынам засталіся...
    Іван памарачна ўстаў з-за стала. Прадаўгаватая галава калацілася, і яго тлустыя кудзяры раптам здаліся Віскаватаму змейкамі...
    — Трэба было яго разам са шчанюком Адашавым на кол пасадзіць! Яшчэ калі сыну майму крыж цалаваць адмовіліся... — Іван хіснуўся, схапіў збан з віном і шпурнуў у Віскаватага. Патрапіў у жывот; чырвоная вадкасць плюхнула на твар і бараду, узарвалася на каменнай падлозе і сцякала па чорным каптане. — Вон, юды!!! I я з Масквы з’язджаю! Задушыцеся маёй каронай! — сарваў з сябе шапку і зноў кінуў у акамянелага Віскаватага...