• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сімъ побѣдиши  Алесь Пашкевіч

    Сімъ побѣдиши

    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 260с.
    Мінск 2012
    54.04 МБ
    Маўчанне царыцы не надало спакою.
    — Пазаві Віскаватага, — папрасіў Іван.
    Кіраўнік Пасольскага прыказа і царскі летапісец адказваў блытана і ўстрывожана:
    — Здрада, гасудар! Многія не цалуюць крыжа, многія паз’язджалі... Сільвестр і ўсе Адашавы адмовіліся, хітруюць-вычэкваюць... Брата твайго па маскоўскіх харомах возяць, шэпчуцца...
    — А Курбскі?
    — Ды не відно яго неяк...
    Іванавы вочы ўспыхнулі гневам. Ён, гартанна стогнучы, устаў з ложка і паказаў пальцам на скіпетр. Апіраючыся на яго, павольна падаўся са спачывальні. На сходах пасцельнік Мацей накінуў на ягоныя плечы каптан і хацеў падтрымаць за локаць, але цар адпіхнуў служку. Віскаваты сачыў за абодвума ў прачыненыя дзверы, але пайсці следам не рашыўся.
    3 дзясятак баяраў у троннай зале аціхлі. А Іван, бадзёрачыся, усміхнуўся, марудна агледзеў усіх і пачаў з пытання:
    — Што замоўклі? Бачу, і трон царскі яшчэ пусты... •—упэўнена падышоў да яго, пагладзіў выяву
    залачонага візантыйскага арла над узгалоўем спінкі, пастукаў па шырокіх касцяных падлакотніках: — Аглухлі, ці што? Пытаю, чаго трон пустуе?! Дзе Уладзімір, брат мой? — і царскі голас насыціўся злосцю: — Што, рукі свае прагныя пагрэць вырашылі? Сын мой кроўны вам не даспадобы?! Як псы звыродныя рваць цела маё сабраліся?!! — ён задаволена-хітравата ўсміхнуўся ды, хоць і стомлены, з выглядам пераможцы сеў на пасад і працягваў ужо спакайней: — Самі запомніце і зграі сваёй перадайце: вялікі цар Іван Васільевіч паміраць перадумаў ды ўсіх вас яшчэ перажыве. I ў гонар свайго выздараўлення загадвае ў наступную нядзелю сабраць царскі абоз у багамольную службу да Белага возера, у Кірылаў манастыр. А цяпер... — Іван устаў і яшчэ раз строга агледзеў прысутных. — Вон з вачэй маіх! А ты, Мацей, — сказаў, ужо вяртаючыся ў апачывальню, — расшукай сябручкоў маіх Адашава з Курбскім і аб выправе паведай. 1 варту ў Крамлі ўзмоцні, з самых надзейных.
    — Узмоцнена, гасудар, ужо трэці дзень як і без загаду пабольшана...
    3 розных прычынаў цар выпраўляўся з Масквы. Так, у сваіх літанных малітвах ён абяцаў у выпадку выздараўлення ахвяраваць манастырам землі і золата ды выправіцца ў багамолле. Але было і іншае, што не давала спакою ні падазроным дням, ні бяссонным начам: трывога, распаленая нявернымі баярамі, здрада бліжэйшых сяброў (а таму і ўзяў з сабой Адашава з Курбскім, да якіх ужо не было даверу і якіх хацеў трымаць перад вачыма). I змеямі джалілі невясёлыя весткі ганцоў: узбунтавалася Казань, загублена тысяча старажавога палка, а непакорныя нават пачалі ўзводзіць у соднях пераходу
    ад Казані новы горад... Заварушыўся Крым, Лівонія парушае межы...
    У дарозе, зняможаны горкімі думамі, ён правальваўся ў нябыт, а за ім, хрыпучы ды пыхкаючы гарачай пенай, несліся наўскач чырвоныя коні. I ён ужо ва ўсю гарцаў на іх, і спрасонь шаптаў малітвы, але словы іх былі цяжкімі і не маглі, — як мовіў пры сустрэчы сівы як лунь Максім Грэк, — узняцца да Бога.
    — Бачу, — казаў стары манах, — што злосць і гнеў цела тваё сушаць. Будзь марудным на слова і марудным на гнеў, бо чалавечы гнеў не творыць праўды Божай...
    Аднак магутны чырвоны конь нёс яго наперад — туды, дзе неспакойны небакрай патанаў у дымах і неразгаданасці. А багамолле закончылася трагедыяй: загінуў-утапіўся малы Дзімітрый... I цар панурыўся ў новую прадчуласць — прадчуласць праклёну на ягоны род. За бацькавыя, магчыма, грахі, які кінуў сваю венчаную жонку, «бясплодную смакоўніцу» Саламаніду, у манастыр ды з новай нарадзіў яго, Івана.
    I цар гнаў хмары тых здагадак і яра сеяў семя сваё ў лоне Анастасііным — аднак узыходы былі рэдкімі і слабымі: рос нягеглы сын Іван, трэці — Фёдар — меў памутнёны розум, а тры дачкі памерлі немаўлятамі.
    I на ратным полі спела бяда: казна спусцела, і нават лівонцы не спяшылі папаўняць яе сваім срэбрам. Новае пасольства ад дэрпцкага епіскапа прыехала ў марозную Маскву прасіць аб адтэрміноўцы выплаты, але Іван не прыняў яго. Ён загадаў выгнаць пратэстанцкіх сабак з горада і даручыў Адашаву рыхтаваць паход.
    Зноў палілася кроў. Гэтым разам лівонскіх хрысціянаў нішчылі татары пад ачолам казанскага ех-хана Шах-Алі, нанятыя ў царскае войска. I зноў застагналі нябёсы, і задымелі весі, і выразалі дзяцей з улонняў матчыных, і гвалцілі да смерці жанчын, а тых, хто яшчэ высільваўся ўцякаць, цкавалі сабакамі...
    I здалася Нарва, і скарыўся Дэрпт, і было перамір’е, і ў вачах новага Аляксандра Неўскага заплёскалі Балтыйскія хвалі, да якіх вось-вось выйшла б ягонае царства — але абудзіліся суседнія Вялікае Княства і Польшча. He мінуў і год, як рыжы ліс гросмайстар Кетлер змовіўся з каралём Жыгімонтам ды быў па-брацку прыняты ў Вільні. I ў жніўні 1560 года віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны з войскам увайшоў у Рыгу. Адашаўскія высочнікішпігі даносілі Івану, што Кетлер рыхтуецца з’яднаць Лівонію з Літвой і перадаць Радзівілу крыж і ордэнскую мантыю, аднак маскоўскім палацям было не да іх...
    У спякотны жнівень таго ж 1560 года ад Нараджэння Хрыстовага памірала ў цяжкіх муках маладая царская жонка. Яго адзіная чалавечая радасць і ратаванне. I на ягоных патухлых вачах адышла да Госпада.
    — Вы ўсе адкажаце за гэта! За ўсё адкажаце... — здзічэла шаптаў цар над мёртвай Анастасіяй і гладзіў яшчэ цёплую пасму ейных валасоў. Стагнаў і шаптаў: — Усе-ўсе...
    5
    Яго чарговае дзяржаўніцкае лета выдалася спякотным і дымным. Гарэлі лясы, дамы, хлеб. Пякельная непрадыхная павута зацягвала гарады, і ён роспачна насіўся на верталёце па краіне, наладжваў аператыўкі і нарады, даваў прачуханца ўсім — ад ляснічых да губернатараў і прэм ’ера, сам працаваў з пажарнымі, а калі ўзнімаўся на верталёце — у вачах плылі чырвоныя кругі.
    — Па звестках спецслужбаў, чырвоных пеўняў нам падкідваюць... — сказаў стомлены-пастарэлы Керзан і пачаў выціраць са штаноў сажу. — Калі не будзе іншых установак, аформім паказальныя суды...
    — Каго падкідваюць? — не зразумеў правіцель.
    — Падпалы, кажу, па данясеннях — спланаваныя.
    — А... Пеўні чырвоныя... Ды гэта ўжо коні, а не пеўні! Тысячы дамоў ляснула! А лесу колькі! Хто кампенсуе, адкуль грошы браць? Што людзям... — Ен не змог дагаварыць. Трап нечакана вільнуў убок, перад вачыма праплыў чырвоны жывот верталёта — і стала цяжка дыхаць. Правіцель упаў на рукі спалоханага старшыні Службы дзяржбяспекі і ўжо не памятаў як яго абступілі дактары і як «Борт № 1» тэрмінова накіраваўся да сталіцы...
    I вось — ён перад выбарам, да якога ішоў не проста і не адзін месяц. Ці жарты: пакінуць краіну на дзевяць месяцаў без свайго нагляду! I да медыкаў асаблівага даверу не меў: а што калі задушаць той пупавінай? Аднак... Сеанс, як ахрысцілі працэдуру-аперацыю, мусіў надаць сілаў і незвычайна абмаладзіць арганізм...
    Пачыналася ж усё казённа. Калі дактары паставілі правіцеля на ногі, раніцай у ягоны кабінет, сваімі памерамі падобны да хакейнага поля (толькі замест лёду ляжаў канадскі паркет), ветліва пастукаў памочнік Жакей, мякка прачыніў дзверы і далікатна вымавіў:
    — Вітаю вас, пане правіцель... Дазволіце зайсці?..
    — Што ў цябе? — Мароз неахвотна адарваўся ад чытаніны. — Ты што паперу не эканоміш? Заваліў мяне гэтымі запіскамі... Вочы мае хоць бы пашкадаваў!
    — Прабачце, я б не турбаваў, але тут без папярэджання Керзан просіцца...
    — А яму што?
    — He магу знаць. Сказаў, што па нумары нуль...
    Так — «№ 0» — кадыфікавалі найсакрэтныя перамовы, якія без пасярэднікаў вялі службоўцы з кіраўніком. Зразумела, тыя, якія мелі доступ...
    — Запускай.
    Пакамечаны жыццём, службай і прыроднымі катаклізмамі, але ў зіхоткай аправе з некалькіх радоў ордэнаў і ў навюткім генеральскім мундзіры, Керзан кінуў на Жакея прыхавана-раўнівы позірк і, сам зачыніўшы масіўную дзверыну, працокаў да стала і там выпаліў:
    — Здравія-жадаю-таварыш-Галоўна-каман-дуючы!
    — Ды цішэй ты!.. Сядай.
    Керзан наструнена глядзеў на правіцеля і не варушыўся, пакуль той не адклаў раздрукаваны вялікім шрыфтам аркуш і не ўздыхнуў:
    — Вочы скора вылезуць... Давай, што ў цябе?
    Старшыня Службы дзяржаўнай бяспекі ўскочыў і залепятаў:
    — Таварыш галоўнакамандуючы! Маю радасць далажыць, што ў выніку праведзенай намі працы і адпаведных мерапрыемстваў... маем у выніку... хочам прапанаваць... паколькі праверка праведзена шматпланава, ну а да ўсяго праходзіла аперацыя ў найсакрэтным рэжыме... — ён нечакана для сябе збіўся і акамянеў.
    — He трыньдзі ты, — зноў уздыхнуў правіцель. — Толкам можаш сказаць?
    — Так точна... — Керзан выцер аб лампасы спатнелыя далоні. — У нашым сакрэтным цэнтры дамагліся нечувалага! Маю на ўвазе аперацыю «Плацэнта»... Праведзены доследы і аперацыя, пасля якой пацыент памаладзеў на тры дзесяцігоддзі!
    Ён набраў паветра і замоўк.
    — Ну-у... — правіцель неўразумела склаў на жываце доўгія рукі. — I што: дзяржаўную прэмію табе за гэта даць?
    — Я не аб тым, не так зразумелі... Я з прапановай... Толькі правільна мяне зразумейце... Аперацыя найсакрэтная. Акрамя праверанага медперсаналу аб тым знаю толькі я і мой намеснік. Я асабіста курыраваў... А таму маю гонар прапанаваць... Толькі правільна зразумейце...
    — Ды не цягні ты жуйку — чаго хочаш?!
    — Хачу, толькі правільна... бо ад усяе адданасці... Лішнія ж вашыя гады анікому не перашкодзяць... Хачу прапанаваць... абмаладзіцца...
    Правіцеля як апарылі:
    — Што?! Ты гэта... Думаеш, што я ўжо не магу са сваімі старымі косткамі тут сядзець?! Так?!!
    — Аніяк не... Я зусім не аб тым... Я проста як лепш... Грошай жа натое пайшло... Таму каб лепш хацеў... — і Керзан нечакана абмяк ды заціх.
    — Як лепш, кажаш? А што там за аперацыя? He падцяжкі ж ты мне прапануеш зрабіць, а?
    — Што-о вы... — ажывіўся Керзан. — Медыкі сеансам завуць... Там гэта... пупавіну нарошчваюць, а пацыента, так сказаць, у бараплацэнту...
    — У бара што?
    — Плацэнту... Аб тым лепш самі медыкі хай... Мы ж найперш за бяспекай і сакрэтнасцю... Ну a вынікі, я скажу-у-у! Дзеда аднаго... і напаўсляпы быў, і хваробаў букет... ледзь соваўся, а праз дзевяць месяцаў, прашу прабачэння, маладзіцу папрасіў! I вось ужо паўгода джыгітуе, як падшыванец...
    — Маладзійу, кажаш?.. — правіцель упершыню з дня нечаканай хваробы ўсміхнуўся. — Што ж, будзем думаць. Працягвайце працу...
    Керзан выйшаў з выглядам пераможцы, чым насцярожыў памочніка Жакея.