Сімъ побѣдиши  Алесь Пашкевіч

Сімъ побѣдиши

Алесь Пашкевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 260с.
Мінск 2012
54.04 МБ
* Гэта апошнія радкі Евангелля ад Яна.
Пасля лазні цар узлёг каля невысокага шахматнага століка і пачаў расстаўляць фігуры: караля, каралеўну, пешкі... Паслабелая рука ўзняла каня — і знерухомела.
«I вось конь сіні, і на ім вершнік, імя якому смерць», — ці прашаптаў, ці падумаў Іван — і праваліўся ў чорны квадрат шахматнай дошкі...
8
— ...He знаю, як і сказаць... — па закрытайлініі гучаў нацята-спалоханы голас старшыні Службы дзяржбяспекі Бадакіна. — Заяц... захапіў цягнік у метро. Састаў — амаль пад Адміністрацыяй, а ў яго — бомба...
— Ты што — укалоўся?! — правіцель неўразумела правёў палыіам па вуснах.
— Ніякае на хер не ўкалоўся! Што рабіць?!.
Раней падобным тонам гаварыць з гаспадарам старшыня Службы дзяржбяспекі нават і ў думках не высмельваўся, і гэта, як нашатыр, ацверазіла Мароза.
—Дык ён жа ногілячыў... Іяк... захапіў цягнік?.. Навошта?! — у роце стала суха і горка.
— Захапіў, кажу. Ён не адзін. Па электронцы ліст прыйшоў... I ў дыспетчарскую па рацыі паведамілі. У Зайца бамбаў кейсе! Праверылі — не бляфуе. У яго на хаце знайшліўсе прычындалы! Траціл і ўсё такое... I яшчэ некалькі «эргэдэшак»... Mae прабічі па «серыт(ы» — начынне з Горна-Касоўскай аўтаноміі. Верагодна, і памочнікіў яго адтуль...
— А чаго ён хоча? — Мароз пераставаў разумець рэчаіснасць.
— 3 вамі пагаварыць... Абмяняюўсіх заложнікаў трындзіць, на правіцеля...
— Ён што, б	, е	ся?1
— А х.. яго знае!..
Расцягнулася доўга-пгрывожная паўза.
— Звяжыце мяне з ім, — нарэшце ачомаўся правіцель, перачакаў горкія нацяжныя гудкі ў слухаўцы і пачуў Зайцава:
— Слухаю.
— Мікола Сымонавіч, добры дзень! Гэта, я разумею, жарт? — ён нават праз сілу паспрабаваў усміхнуцца.
— А... Іван... Здароў будзь, — ціха прашаптала слухаўка. — Ведаеш, я шкадую, шпю не навучыў цябе некалі: жыццё — не жарты. Яно —рэч сур ёзная. Ну і рады я, канечне, што нарэшце з табой пагаварыць магу. Вялікім ты стаў, занятым... Што табе са мной час марнаваць?.. Дарагавата, праўда, за такую сувязь плаціць: усе запасы аддаў, кватэру і дом над рэчкай заклаў, каб бомбачку прыкупіць...
— I...
—Да гэтага «і» былі ў нас з табой, Ваня, яшчэ і «а», і «бэ», і «вэ»... Памятаеш, як я неаднакроць распавядаў пра цёзку твайго — цара Івана Жахлівага, пра Евангелле ад Яна і царства слова?
— Ну... — неспадзеў залыпаў правіцель. — Як там?.. Напачапіку было слова... Так?
— He! He так. He было слова, a — ёсць. Нстачатку было, ёсць і будзе слова! I будзе — нават калі і нас забудуць. Вось чаго ты так і не зразумеў...
Мароз незадаволена цмокнуў і скрывіўся:
— Ну і чаго ты хочаш?
— Хм... Табе ж, пэўна, даклалі ўжо. Давай!.. — Заяц прыхінуў да сотавіка далонь і, ледзь не скічуўшы пальцам акуляры, зашаптаў яшчэ цішэй, каб у вагоне не было чуваць: —Дав-а-ай... Гэта ж прасцей, чым у той тваёй плацэнце: раз — і чакаць не трэба! Бах — і ты адразу ў вечнасці, як выратавальнік людзей, — голас стаў распеўным, з заўважным хваляваннем: — Ра-зу-ме-еш, гэта як у «Тарасе Бульбе»: я цябе парадзіў — я і... А мне ж усё роўна губляць няма чаго... Зайцы ж
не жывуць вечна, бо страх не ратуе ад смерці... Два-тры месяцы дактары адмералі. Некалі ж ляпнуў, памятаеш: «I хай адсохнуць мае ногі, калі ты не спіанеш прэзідэнтам...». Вось і спраўдзілася сказанае... Ногі — дыябет з’еў, а ты — так і не стаў сапраўдным прэзідэнтам...
Мароз узарваўся:
— Дык ты што — усю гэтую байду ўсчаў, каб мне лекцыю прачытаць?!
— He, Ваня, не... —голас Зайца паспакайнеў — Каб сказаць тое, што сказаў I засведчыць перад народам, што ты, ягоны правіцель, пабаішся спусціцца, каб суграмадзянаў ад старога маньяка вызваліць...
Настала даўкае маўчанне, якое ўрэшце абарвалася продумным:
— Нуўсё... He магу больш гаварыць. Пачынаюць людзі азірацца...
— Шпю 6 гэта было, калі б кіраўнік краіны слухаў кожнага старога маразматыка? Узрывай! Давай!!! Тарас Бульба мне знайшоўся...
— I я цябе, Ваня, люблю. Бывай'. — у слухаўцы застралялі кароткія гудкі.
А затым Заяц паправіў акуляры, прыгладзіў савіную брывіну, яібыта незнарок прыхінуўся вазком да сценкі — і знізу пастукаў па дзвярах. У кабіне тое пачуў «Вусач» і пацягнуўся да мікрафона.
— Таварышы пасажыры! — захрыпелі ягоным голасам вагонныя дынамікі. — Збой у электразабеспячэнні лініі наладжаны. Асноўнае асвятленне ўключыцца на бліжэйшай станцыі... Асцярожна, наступная станцыя «Лістападная».
— Ну вось, нарэшце! А тоя ледзь на сустрэчу не спазнілася... — нечакана прагаварыла брунет-
ка ў кароткай чорнай сукенцы са стразамі. Тая, з ямінкамі на шчоках...
— Напэўна, на спатканне? — усміхнуўся ёй у адказ Заяц. — Паспееце, абавязкова! А падобныя затрымкі, — ён сказаў гэта знарок голасна, — і ў Лонданскім метро здараюцца...
— ...Давай зялёную, мы едзем! — хрыпла паведаміў у дыспетчарскую «Вусач» (звольнены пасля прызабытай ужо забастоўкі метрапачітэнаўцаў чыгуначнік-чырвонадыпломнік, а цяпер — начны грузчык), адарваў прыклееныя вусы, зняў зацемненыя акуляры, семафорны фіялетавы пінжак — і выкінуў усё ў фортку. Шчоўкнуў рубільнікам — і ў саставе стала цёмна. Падсунуў соннаму машыністу нашатыр і незаўважна выбраўся з кабіны ў вагон, дзе схаваў у кішэні пальчаткі...
— Гэта дыспетчарская! Якую «зялёную»? Хто гаворыць?!! — закрычала ў кабіне рацыя.
Машыніст абудзіўся, неўразумела залыпаў наўкруг, схапіў мікрафон:
— Алё! —у роце сушыла, і ён пракаўтнуў даўкі камяк. — Алё! Дыспетчарская, што здарылася? Гэта Марчанка з «Васьмёркі». Я тут, здаецца, адключыўся. Нехтаз праверкай прыйшоў... I далей нічога не памятаю...
Жыццё — не мёд, і людзі — не пчолы. Аднак шматпавярховыя ўнівермагі ды ніжэйшыя крамкі і кавярні каля зачыненых станцый метро нагадвалі растрывожаныя вуллі. Растрывожаныя і сабранымі над горадам дажджавымі хмарамі, і дызельным дымам перапоўненых аўтобусаў, і — сполашнай невядомасцю.
— Чаго гэта метро не працуе? Зноў забастоўка? — цікавіліся гараджане.
— He... Кажуць, там тэрарыст з бомбай. Бачыце, колькі міліцыі ды салдатаў нагналі...
А ў той час да пустога перона метро павольна пад ’ехаў прыпознены цягнік. Расчыніліся дзверы, пачалі выходзіць здзіўленыя пасажыры: каля турнікетаў кожнага чамусьці пачыналі абшукваць узброеныя людзі ў бронежылетах і чорных масках...
— ... У Зайца кейс пустым аказаўся! — надрыўна паведамляў па рацыі правіцелю старшыня Службы дзяржбяспекі. — А мае ж у яго на кухні траціл знайшлі... і тры «эргэдэшкі», з колішняга Касоўскага гарнізона... А тут — толькі ноўтбук і кніга ў кейсе! Прафесар...
— Якая кніга?! -— правіі)ель сам не пазнаў свайго голасу.
—Ды старая нейкая, тоўстая... Зараз... Біблія, бля! Пастар хрэнаў...
Пад языком у правіцеля моцна запяршыла. Штось хацеў сказаць — але расцяжна ўздыхнуў і прамаўчаў.
Як у нейкім памараку — паехаў у Варайіху. У адзіноце да вечара прасядзеў у лазні. Па каліву, як кропельніцу, выліўу сябе з літр каньяку — і не змог забыі]ца да раніцы.
«На чортаяму здалася тая Біблія?.. Чаго яны ў нас ужо паўтысячы гадоў з ёй носяцца?..» — ліхаманіла запалены мозг.
А калі ўрэшце адключыўся —убачыў аграмадную аўдыторыю.
Перад ім — шэрагі аднолькава апранутых манекенаў. Слухаюць, а ён ле можа злайсці слоў... Злосна кусае вусны, перастунае з йагі на нагу... Маўчыць...
/ бачыць сярод пластмасавага натоўпу Кацярыну...
Яе стоена-пагардлівы твар.
Iяе недасяжную прыгажосць...
2009-2010
Мінск — Бар (Чарнагорыя) Стамбул (Канстані{інопаль) Мінск
II
Эсэ
У што я веру (Адказваючы «Радыё Свабода»)
У што я веру ў гэты час бязвер’я? На жаль, нямногаму і нямногім.
Веру ў зямлю і неба над ёй. He ў Зямлю як частку космасу, а ў той лапік, на якім упершыню стаў на ногі, у той куток Случчыны, абжыты, тысячы разоў пераараны ды ўтаптаны маімі дзядамі-прадзедамі.
Веру высокім, моцным дрэвам, якія звязваюць маю зямлю з небам. Веру найперш вязу і грабу.
Веру восеньскаму верасню, у які прыйшоў на свет: у ягоную шчодрасць ды сімвалічную выніковасць.
Веру сабакам і катам. 3 мільярдаў людзей веру адзінкам (ды і тое, баюся, часова). 3 людскога царства найбольш веру нябожчыкам: яны не баяцца, не хлусяць і не зайздросцяць.
Веру ў каханне — як у адзінае, што трымае і лякуе.
Веру ў слова, у ягоную найвялікую моцу — і сонечную, і чорную. У ягоную першаснасць і першапрычыннасць.
Нарэшце, веру ў мудрага Стваральніка ўсяго вышэйназванага, у ягоную дабрыню і цярплівасць.
Мог бы паверыць у матэматычна-фізічныя формулы ды тэарэмы, але як верыць нежывому? (Нябожчыкі — выключэнне...) Я нават не веру ў тое,
што 2+2=4, бо трымаюся першаснасці й абсалюту тварэння. Тварыць — гэта значыць называць, супастаўляць, ксьціць словам. Назаві хтосьці першым чацвёрку пяцёркай, і 2+2 было 6 5...
I яшчэ паэтычна хачу верыць у тое, што не зрокся і ўнук зямлі — узараўшы нябёсы болем, на чырвоным арле-кані праімчуся бялюткім полем;
што не вечны ў мурах кашчэй, што ў нябыт павядуць не першым, што чарніла святых начэй
яшчэ хопіць
на дзесяць
вершаў...
А з хрэстаматыйнага Купалаўскага
Ў народ і край свой толькі веру
I веру ў самаго сябе
застаецца, на жаль, толькі вера ў сябе...
Люблін... Варшава: карона дарог
Падарожжа ў незнаёмую краіну — як знаёмства з чужой жанчынай. Праз незалежнасць кабеты спатканне доўжыцца не бясконца: назавецца, пакажацца -— і шукай на няходжаных вулках...
Падарожжы вылечваюць стому паэзіі — самой паэзіяй. Пра гэта не ведаў айчым Шарля Бадлера, калі ў 1841 годзе выправіў таго ў ваколсветнае вандраванне, — каб той адвык ад «балаўства пяром». 3 паўдарогі Бадлер вярнуўся назад — з перапоўненымі вачыма, з бояззю не даплысці з лірычным цяжарам увесь шлях...
Але я — на жалезных рэйках, адзін у змрочным купэ, і мне не пагражае бадлераўская боязь.
Зрэдчас у вакно дзюбаюць ліхтары пераездаў, і я зашторваю шыбку, а потым і наогул адсядваю далей... Прымружваю вочы і пад нястомную казку кастрычніцкага дажджу пачынаю мроіць невядомы горад.
Люб-.чін... Паходжанне ягонай назвы хочацца выводзіць з любові (як і Любляны, і беларускай Любані). Прынамсі, любові да бліноў: Лю-блін...
А назаўтра адкрыецца, што Люблін — горад сонца.
Пра гэта доўга расказвацьме невядомая птушка, калі на прыпынку буду чакаць свайго аўтобуса. I Люблін убачыцца зверху: пратуберанцы-промні