Сімъ побѣдиши  Алесь Пашкевіч

Сімъ побѣдиши

Алесь Пашкевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 260с.
Мінск 2012
54.04 МБ
А ў каго «тое» атрымалася з нетутэйшых?.. Паэт Джордж Байран канстатаваў уражанне прозай: «У момант нараджэння нашай планеты самая прыгожая з сустрэчаў зямлі і мора адбылася ў *** [падаецца назва краіны]. Калі сеяліся жамчужыны прыроды, на гэтую зямлю выпала цэлая прыгарш-
ня». Бернард Шоу шчыра пісаў адтуль жонцы: «Вітаю цябе з найпрыгажэйшага кутка свету». А ў «гарыстага» Уладзіміра Высоцкага вырвалася прызнанне-шкадаванне:
Мне одного рожденья мало, Растн бы мне нз двух корней... Жаль, *** [падаецца назва краіны] не стала Второю роднной моей.
Дык — у каго ж?
He нарадзілася яшчэ на зямлі чалавека, які б мог услов/г/ь-паўтарыць гэты выдатны тэкст Стваральніка.
Условіць і ўславіць Чарнагорыю-Montenegro.
Хоць, зрэшты, чаму Чарнагорыю, калі мова заўсёды ўсё расстаўляе на свае месцы? Чаму ўслед за збіральна-недахопным расійскім **н-я (...Германня, Турцня...) паўтараецца Чарнагорыя, калі ёй удосталь і не амножанага свайго: «Црна Гора», Чорная Гара?
Ёй то дастаткова і не амножанага, але ж колькі там гор! I якіх! I мая «бязгорная» мова хоча перадаць сваю захопленасць у адпаведнай назве: Чарнагоршчына. (...Нямеччына, Турэччына...)
Хочацца верыць, што беларуская мова паспрыяла незалежнасці Чарнагоршчыны, прынамсі — яе абескамунізмванню. Бо як упісаць у беларускі слоўнік колішнюю /Огаславію, калі мова заўсёды ўсё расстаўляе на свае месцы і калі юг ёсць толькі поўднем? I рассыпалася тое слова, як і Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка ЯЭгаславія...
Там упершыню не паверылася, што краявід краіны ўплывае на характар насельнікаў. Маўляў, гор-
цы — ваяўнічы, наравісты, каменны народ. Чарнагорцы — ці не самыя мірныя, сяброўскія, лагодныя людзі. Краявід адлюстраваўся ў іх моватворстве. Краявід вады і гор. Для нас, лесавікоў, палешукоў, тое дзіўнавата: так не заўважаць (і не паважаць) у мове дрэвы! Ды якія дрэвы: лаўры, алівы, пальмы, магноліі. мімозы, эўкаліпты, алеандры, бамбук, гранаты, бугенвілію, інжыр (яго завуць смоквай), нават ківі! Тут — недалёка ад Старога Бару — у аліўкавым гаі расце самае старое дрэва Еўропы, якому больш за дзве тысячы гадоў! Тым не менш, усё хваёвае, напрыклад, завецца па-чарнагорску црногорйца — як далепак да каменных хмарачосаў. А дубок у іх азначае... глыбокі (глыбіня, адпаведна — дубйна). Як марская ілюстрацыя...
Краявід не толькі адлюстроўваўся ў чарнагорскім моватворстве, але і пісаў яго гукавыя нормы ды арфаэпічныя правілы. Краявід сціснуў раскоцістае чор-на-я ў спрасаванае црна {дзяр-жа-ву ў државу і пад.). Так, гарысты чарнагорскі (сербскі, харвацкі, балгарскі) краявід выціснуў са славянскіх слоў галосныя гукі — як сок з вінаграду. I, блукаючы па тутэйшых гарах, баішся, каб яны — як каменныя жорны ягаду алівы — не выціснулі і з цябе жыццёвы сок галоснасці.
Зрэшты, Чарнагоршчына не заўсёды так называлася. Дваццаць чатыры стагоддзі назад — гэта рымская правінцыя Далмація. Пятнаццаць стагоддзяў таму — славянская дзяржава Дукля. У 1042 годзе пад Барам дуклінскі князь Ваіслаў разбіў візантыйскае войска — і Княства Дукля першым з балканскіх земляў стала незалежным ад Візантыі. I займела новую назву — Зета. Ад назвы прытоку
сваёй асноўнай рачной артэрыі Морачы. I толькі ў сярэдзіне пятнаццатага стагоддзя назва Чорная Гара выцясняе Зету. У той жа час тут утвараецца і свая аўтакефальная праваслаўная царква. I тады ж прыкладна (1493 год) натэрыторыі Чарнагоршчыны засноўваецца друкарскі дом — першы на Балканах, — дзе выдаваліся царкоўныя кнігі на кірыліцы.
Цяпер жа яна — кірыліца — раствараецца ў агульнай лаціне. Чаго не скажаш пра чарнагорскую мову, якую — выбачаюся — напачатку паўсюдна прымаў за сербскую. Раней за афіцыйную мову краіны быў прыняты іекаўскі дыялект сербскай. У 1863 годзе чарнагорская была «ўніфікаваная» ў адзіны сербскахарвацкі алфавіт, а са стратай самастойнасці Чарнагоршчыны ў 1918 годзе была забароненая на дзяржаўным узроўні. Аднак чарнагорцы збераглі родную мову — сцвярджаючы, што яна больш паэтычная і выяўленчая, чым афіцыйная сербская. I ў Канстытуцыі незалежнай Чарнагоршчыны 2007 года яна атрымала дзяржаўны статус.
Неўканстытучанай жа дзяржаўнай адзнакай краіны — але прапісанай на ўсіх яе сцежках і дарогах, на вадзе і гарах, на будынках і тварах жыхароў — несумнеўна з’яўляецца спакой. Спакой у яго ўсемагчымых варыянтах-адлюстраваннях: адпачынак, ціша, лянота, лайдацтва.
Чарнагоршчына — зямны антонім працы. Яна задуманая і народжаная як край адпачынку. 1 не толькі геаграфічна, але і ў народным фальклоры, чарнагорскіх прымаўках-«запаветах»: «Ад адпачынку яшчэ ніхто не паміраў», «Калі ўбачыш, што нехта адпачывае, — дапамажы яму», «Чалавек нараджаецца стомленым і жыве, каб адпачываць». Ці нават
	
такое: «Не працуй — праца забівае». (He тытунь забівае, аб чым пішуць на цыгарэтных пачках, — кураць тут шмат, і асабліва жанчыны...) У чарнагорскіх салодка-сонечных абдоймах усе спачываюць у паэтычнай лянотнасці: і тутэйшыя распранутыя модніцы, і лагодныя рыбакі, і рахманыя турысты, і расійскія пенсіянеры — бацькі нябедных дзяцей, і нават засмяглыя цыгане — гультаяцца папрасіць міласціну: сядзяць у дрымоце з працягнутай рукою...
Чарнагоршчына падобная да добрага сэрца — сэрца старадаўніх Балканаў. Так выглядаюць ейныя мапы, на якіх краіна — рыхтык паменшаная ў дзясяткі разоў Індыя. I такая ж загадкавая, і легендарная.
Яна — выява паэзіі: з салёным сонцам, аксамітным ветрам, цыбатымі гарамі, плацэнтнымі пляжамі, астравамі-гарадамі-казкамі, бірузовай люстэркавасцю азёр, нерэіднымі ўсмешкамі курортніц, аліўкавым шэптам цыкадаў, незашлакаванымі артэрыямі рэк, шунтамі тунэляў, радзімкамі храмаў, пергаментамі тысячагадовых манастыроў-замкаў, ахрыплым голасам гісторыі...
А яшчэ — з роднымі славянскаму вуху гарадамі й мястэчкамі — як назвамі частак яе даўняга летапісу: Падгорыца, Загора, Дабрата, Дуб, Граб, Бела поле, Пятровічы, Радзевічы...
Словам, мова заўсёды ўсё расстаўляе на свае месцы.
Як карабель назавецца — так і паплыве.
Так і з краінай, калі яна, натуральна, мае сваю мову.
I цяпер з чарнагорскага горада Бар (таго, дзе некалі князь Ваіслаў разбіў візантыйскае войска)
штодня плавае ў італьянскі Бары (па-суседству — на другі бераг Адрыятыкі) мірная аграмадзіна «Montenegrolein».
I ўсё становіцца на кругі свае: Чарнагоршчына — колішняя Рымская Імперыя, Венецыянская...
А цяпер — Еўрапейская.
2009
Дрэва, або Што без кораня — не расце
Віктару Кахнюку
k
. ..У класе чацвёртым ці пятым атрымаў я двойку. Першую і, спадзяюся, апошнюю ў жыцці. Двойку па мове.
Пачыналася вясна, абуджалася зяленіва, і ў слупок з адушаўлёнымі назоўнікамі я шчодра ўпісаў і бярозу з дубам. А яны, аказваецца, як цвердзіла школьная грамата, прадметы неадушаўлёныя, г. зн. нежывыя.
Аніяк не цяміла мая галава, чаму яно так і чаму назоўнік «труп», наадварот, — адушаўлёны...
Калі не вядома, што з’явілася першым — яйка ці курка, дык у супастаўленні чалавек/дрэва ўсё зразумела. Таму, натуральна, хто ўжо злез з апошняга.
А першымі тое, па-мойму, зрабілі друіды — паэты-жрацы старадаўніх кельтаў. 1 з тысячагоддзе не дажылі, каб спартызаніць немцаў-нацыстаў, па загадзе якіх выразалі сотні дубоў за вёскай маіх набушаўскіх дзядоў, а разам з тымі нацыстамі дапартызаніць і дрывасекаў развітога сацыялізму, якія збаёдалі не адну прыпяцкую дуброву.
Друіды нашмат болей за нашых настаўнікаў кумекалі і ў пытаннях педагогікі, хоць — па шчырасці — іхнія альма-матары праходзіць не хацелася б: кандыдатаў у друідскую касту чакала ў пагудаселесе выпрабаванне адзінотай (каля дваццаці гадоў жылі і навучаліся яны ў святых пушчах). Затое з маіх мрояў аніяк не можа выблытацца сухаваты белабароды жрэц, які на шосты дзень маладзіка вядзе да аграмаднага вяза двух белых быкоў, завязвае ім рогі і ўзлазіць на вузлаватыя галіны; залатым сярпом — як месяцам — зразае крыважэру-амялу, кладзе ў свой белы хітон; злятае на зямлю і пад спевы суродзічаў тым жа сярпом перацінае быкам гарлякі. Змочаная ў ахвярнай крыві амяла пасля таго станавілася цудадзейнымі лекамі, магла ратаваць нават ад наймоцнай атруты. Толькі ж мне трызніцца іншае: барадаты друід пытлюе той амялой-венікам то немцаў-нацыстаў, то дрывасекаў развітога сацыялізму, то маю настаўніцу мовы, а то і — часцей — мяне самога...
Хрысціянства таксама паўставала на дрэве. Крыж, на якім распялі Збаўцу, асіна, на якой павесіўся Юда...
I ўсё жыццё чалавек — з пакалення ў пакаленне — з дрэвам і ў дрэве: ад матчынай калыбкі да лёсавай труны.
1 радавод ягоны — ад каранёў да кроны — таксама выяўляецца ў форме дрэва.
Б
У вёсцы мы патанаем у садах, кустах, лясах, аднак не заўважаем дрэў — як тое, што было, ёсць і будзе. He вітаем тых, якія не прыносяць пладоў.
Гонім іх (нібыта ў нас абуджаецца цяжкая памяць трыполля, калі далёкія продкі мусілі адваёўваць у лясоў сваю жыццёвую прастору: рэзаць, карчаваць, паліць — і вырошчваць на тым хлеб). Старая суседка, якая адолела за зіму два інсульты, з цяжкасцю даклыпала да майго плота і, заўважыўшы каля яго метровы дубец клёна-самаростка, шчыра-клопатна раіць: «Абламі яго, a то вырасце»...
Мы не заўважаем іх — акрамя, хіба што, некаторых знакавых, памятных. Як тыя два вязы, пасаджаныя каля маёй бацькоўскай хаты яшчэ маім прадзедам. Іх два аграмадныя маякі доўга паказвалі мне дарогу на родны прычал-падворак. Адхаваўшы пад сваім летнім ценем чатыры пакаленні Пашкевічаў і адспяваўшы ім пад акампанемент зімовых завей начныя калыханкі, яны памерлі. Памерлі — як і належыць — знакава і памятна. Бацькі пераехалі жыць да майго брата, падворак асірацеў, і ў бязветраную ноч адзін з вязаў...
«Школьная» мова не дазваляе развесці іх па полавай прыналежнасці, хоць я з маленства атаясамліваў тыя дрэвы і па роду (за што мог бы «схлапатаць» яшчэ адну двойку). Атаясамліваў і дзяліў іх на «яна» і «ён». Яна (вязыня) была больш шацістая, а знізу, паміж ствалом і карэннем, мела глыбокае дупло, у якое я доўга баяўся што-небудзь хаваць... Пазней даведаўся, што ў вязавай сям’і — некалькі дзясяткаў відаў, а ў свеце іх наогул завуць па-рознаму: ільм — ад яшчэ кельцкага «еіт», палатыні ulmus; на славяншчыне яшчэ -— і бераст, і карагач, і ільмавік. Але мова чамусьці не развяла дрэвы па полавай прыналежнасці, не падзяліла (як і большасць раслінаў) на пары. Хай бы б, здавалася, кветкі гермафрадыціліся сабе ў песціках ды тычынках... А дрэвы? Ці ўсё ж не мова ў тым вінаватая,