• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сімъ побѣдиши  Алесь Пашкевіч

    Сімъ побѣдиши

    Алесь Пашкевіч

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 260с.
    Мінск 2012
    54.04 МБ
    Як і раней — у 1915-м, калі Максім Багдановіч прыехаў у Кактэбель, — на іх няма расліннасці
    («на гарах зеляніны няма: цалкам аголеныя, паныла стаяць яны, і нават трава на іх не расце», — згадваў паэт у сваіх нарысах «3 летніх уражанняў»). Колішнія вулканныя пыл і лава і праз мільёны гадоў не нараджаюць жыцця. Кактэбельскія горы нязменныя нават у сваёй зменнасці — як нязменны ў вялікім часе хамелеон. Ранкам іх усходнія плечы ружова-блакітныя, днём — мутна-бірузовыя, вечарам — шэра-блакітныя, часткова фіялетавыя. A новым ранкам — зноў ружова-блакітныя.
    Да Кактэбеля, «найбольш цікавага месца ў Крыме», у Багдановіча былі ў тую крымскую вандроўку Феадосія і Стары Крым. I міжволі зноў шукаецца нязменнае... Ён прыехаў у Феадосію цягніком і на вакзале сустрэў «шустрых камісіянераў», якія «з усіх бакоў <„. > выкрыкваюць назвы гасцініц». Гэта робіцца і цяпер на чыгуначных вакзалах Сімферопаля ці Еўпаторыі. I праз 90 гадоў, тут «А восьмай гадзіне, калі сонца ўжо рыхтуецца пагрузіцца ў марское бяздонне, паветра свяжэе <„.> — пустэльнаяўзбярэжная пачынае напаўняцца <.„> Усе лаўкі занятыя, на тратуары ўзбярэжнай — суцэльная вераніца гульцоў, у вечаровым змроку насустрач плывуць чырванаватыя агеньчыкі папярос, зіхцяць вочы, нясуцца абрыўкі фраз; <„.> збіліся ў купкі развінчаныя маладыя людзі...».
    Развінчаных не паменела і сёння. Нязменным засталося хіба наступнае: самыя прыгожыя жанчыны з’яўляюцца на пляжы ў апошні дзень адпачынку...
    У тое лета 1915 года, калі Багдановіч наведаў ціхі Кактэбель, Валошын быў у Парыжы, а ў ягоным доме гасцявалі Цвятаева і Мандэльштам.
    Амфітэатр Кактэбельскіх гор нагадаў Багдановічу марскога жыхара: «нібыта клешні гіганцкага
    краба, далёка ідуць два мысы — левы болыаы, правы меншы, — і на абодвух стромкімі зломамі ўздымаюцца грэбні скал».
    У курортным спакоі пад пякучым сонцам левыя кактэбельскія горы падобныя да вярблюдаў — схаваліся ад спёкі, і над вадой відны толькі іх сагнутыя гарбы. У вечаровай смузе тыя горы ператвараюцца ў распранутых жанчын. Іх шасцёра. Палеглі ў мора — толькі магутныя грудзі ўзвышаюцца да паніжэлага неба; дзе-нідзе пад жыватамі — далікатны пух (ці хмарка, ці кусты дзікай акацыі, ці...). Тое не змог стрываць фалічны Карадаг-вулкан — і ўзарваўся, заліўшы ліпкай лавай вакольныя абшары...
    Цяпер некаторыя з гор-жанчын цяжарныя. Гэта добра бачна з пляжа Кактэбельскай бухты. Тое не мог не заўважыць і Максім Багдановіч, які прывёз у Кактэбель згадкі пра Клаву...
    Без іх, без самога Багдановіча сённяшні Кактэбель няпоўны, як няпоўны Поўны збор твораў Максіма без ягонага інтымнага дзённіка, які стойвае той «курортны раман». Думаецца, што якраз у Кактэбелі пісаліся і гэтыя Максімавы радкі:
    Забудется многое, Клава, Но буду я помннть всегда, Как в сердце шнпела отрава Любвн, н тоскн, н стыда...
    Так і неапублікаваны дасюль інтымны дзённік Багдановіча (расчытана толькі 1/3 тэксту) распавядае пра характар аўтара, пра ягоныя погляды на жанчын, пра ўзаемаадносіны са згаданай Клавай.
    Ён сустрэў яе ў Старым Крыме, дзе спыніўся перад Кактэбелем, — і пакінуў кароткі запіс: «...вечарамразгаварыўся з Клавай. Знаёмых у мяне не было, і я кожны вечар з ёй сядзеў, гутарыў...».
    Мы не ведаем яе ўзросту, яе занятку. Акром таго, што была яна «в темно-сйнем платочке» ды тое, што «Клава на венецыянку з карціны М. А. Урубеля “Венецыя” падобная». I яшчэ мы бессаромна ведаем, што не для нас (пра тое нагадваюць частыя і незразумелыя скарачэнні) занатаваў Максім у сваім дзённіку — пра іх інтымную мілбсць. I пра тое, што было пасля яе:
    «Я не вытрымаў устаў да сябе пайшоў Да трох гадзін ночы сядзеў, пісаў. На другі дзень не размаўляў пішу. Ноч сяджу, пішу На наступны дзень ізноў. Іду ў чацвер абедаць — Клава кажа: “ Чаму вы мяне пазбягаеце?.. " Слёзы нагарнуліся...».
    Залаты для паэтаў час, калі і пасля знаёмства з богам Эрасам застаюцца звароты на «вы»!
    Клава лекавала ягоную душу. Доктарам цела быў Стары Крым, які не распешчаны ўрбаністычнымі вандроўкамі Багдановіч назваў «гарадком». На той час — сціплае мястэчка. А некалі — Салкат, сталіца крымска-татарскага ханства! Са статысячным насельніцтвам, з багатымі мячэцямі і палацам Батыя. Аднак у XV стагоддзі сталіцай ханства стаў Бахчысарай, і Старому Крыму засталіся парэшткі манетнага двара, старадаўняга водаправода ды ханскія магілы. 1 сталактытавыя пячоры ў гарах. I самі горы.
    3 двух бакоў закрыты імі, насычаны паветрам стэпу й лесу, цяплом і марской вільгаццю (напрамкі да мора з 15 кіламетраў), Стары Крым быў «раем» сухотнікаў. Максім мог прайсціся па галоўнай Екацярынінскай вуліцы, купляў у лаўцы Аванэсава авечы сыр-«брынзу», ляжаў на гамаку ў садзе пад чарэшняй. Вечарамі любіў піць каву за столікам пасярод тратуара, глядзець на лянівых курортнікаў,
    затым — на наіўную рэкламу на дзвярах «кафейні»: «Ох, как хорош толченый кофе!».
    «А ноччу, вяртаючыся па апусцелых вуліцах дадому, пачуеш за садовай агароджай узбуджаныя галасы, жаночы смех, на асветленай тэрасе ўбачыш здалёк некалькі фігур, — і, як заусёды, добры сум хлыне ў душу...»
    I думкі зноў запалоніць Клава...
    Верагодна, яна была з Максімам і падчас ягонай вандроўкі са Старога Крыма ў Кактэбель. У сучасным Крыме тую «дзікую» дваццацікіламетровую дарогу называюць «тропою Грнна». Аляксандр Грын пасяліўся ў Старым Крыме ў 1931 годзе і разоў з два пехам прайшоў па ёй — на гасціны да Валошына. «До сегодняшннх дней дошлн волнуюіцне запнсн Александра Степановмча об этнх его походах», — прызнаецца ў шчырым захвіцэнні немаладога веку жанчына-экскурсавод. Пра тое, што 16 гадоў да таго сюдой прайшоў-праехаў найвялікі з усяго літаратурнага замежжа сябар украінскай літаратуры і «зводны» пляменнік Максіма Горкага Максім Багдановіч, яна яшчэ не ведае. Пасля ейнай талерантнай згоды пераназваць «Тропу Грнна» ў «Сцяжыну Багдановіча» я абяцаю даслаць ёй Максімавы запісы пра тую мясцовасць: «Сонца ўстае; яго барвовы дыск, на які вачам не балюча глядзець, святлее... Нешырокая дарога ўецца па ўскраінах гор, зарослых размаітым кустоўем і дубняком. Зрэдку раптоўна сярод зеляніны вынырне голая скала з шэрага вапняку, з падоўжнай лагчынай... унізе пад нагамі скаты, прорвы... стромкія бяздонні, пры выглядзе якіх дамам становіцца жудасна...».
    Калі Клава ў той ранак паехала ў Кактэбель з ім — ёй не было страшна...
    Памаранчавае сонца
    Найбольшая кактэбельская славутасць — Карадаг. Ён прыціскае паселішча справа. Гэта ў ягоным вулканным кратары Бог размяшаў адмысловае цеста ды са смакам вылепіў каменныя горы-жанчыны, якія голымі палеглі ў заліве. Здаецца, Карадаг — як непаваротлівы брантазаўр (на аграмаднай спіне якога — скалы-патырчакі) — ад спёкі хоча й сам схавацца ў мора...
    На адной з вяршыняў Карадагскага запаведніка сёння іржавеюць дзве вежы. 3 іх дапамогай вывучалі тэмпературу зорак, хоць яшчэ не навучыліся дакладна спрагназаваць тэмпературу на бліжэйшыя дні вакол гэтай крымскай гары...
    I Максіміліян, і Максім, як і сучасныя турысты, маглі любавацца Карадагам з баркаса, калі выбіраліся агледзець гару з мора, — і бачылі Жабін пляж (да жаб былі падобныя скалы), Сердалікавую бухту (дзе здабывалі камень-сердалік), Цясніну змей (тры доўгія раўчукі карадагскай лавы спаўзлі ў Кактэбельскі заліў ды застылі навечна) і, урэшце, славутыя Залатыя Вароты (вылепленыя нябеснай рукой з усё той жа вогненнай лавы). Паміж невялікімі пляжамі — пракаветныя пячоры і гроты — як пракапаныя ў пекла калодзежы.
    Спустнсь в базальтовые гроты, Вгляднсь в провалы н пустоты, Похожне на вход в Анд... —
    такія змрочныя пачуцці выклікаў Карадаг у Валошына. Іхняя аргументаванасць становіцца відавочнай, калі экскурсавод паказвае карадагскі Чортаў палец і ягоны вялізны адбітак на скале перад Вялікім гротам.
    Ва ўражаннях жа беларускага паэта — больш апельсінава-памаранчавага сонца. «Купаемся, цялёпкаемся ў моры, выходзім на бераг, каб пагрэцца на сонейку ды паляжаць на пясочку, а потым зноў у ваду», — запісаў Багдановіч у сваіх нататках. А непадалёк, на другой частцы пляжа, купаліся дзяўчаты і жанчыны. «Купаліся, па дачнай прастаце, без касцюмаў»...
    Тут, на моры, маглі наведваць маладую галаву і іншыя адкрыцці. Напрыклад, пра першую ў свеце прафесію... Прафесію партніхі, мадэльера. Фігавы ліст на Еве — узор першай вопраткі. Пра тое не мог не падумаць у Кактэбелі Максім, пра тое нельга забыцца ў «райскім» Кактэбелі пачатку XXI стагоддзя, які ахвотна замяніў фігавыя лісты сучаснымі стрынгамі. Часта толькі імі — аднымі эканомнымі стрынгамі — закрываюцца дзяўчаты і жанчыны ад кактэбельскага сонца і мужчын. А крыху ніжэй ад кактэбельскага пляжа, каля мыса Хамелеон, збіраюцца тыя, хто не прызнаюць фігавую мудрасць, — нудысты. Нуды яны на «дзікім» пляжы таксама не ведаюць.
    У савецкім жа Кактэбелі за курортнымі норавамі сачылі больш пільна: «інжынерам чалавечых душ» было забаронена хадзіць у плаўках. Неслухам нават не прадавалі віно... Аднак на тое яны і творцы, каб абыходзіць забароны. Тут, у Кактэбелі, гарэзны Караткевіч збіваў з панталыку і няветлівых гандлярак, і — што найцяжэй — сваю жонку: пойдзе ў мора ў плаўках (без кашалька), а вяртаецца... на добрым падпітку! I — не ад салёнай вады. Да плавак кемлівы паэт прышываў кішэньку — і ўжо аніхто не мог аспрэчыць, што гэта — не шорты. А ў кішэньку клаў жалезны рубель — і не размокне, і можна абмяняць на дастатковую вінную порцыю...
    Многочнсленны н разны Коктебельскне соблазны...
    Гэтае курортнае адкрыццё адным з першых беларускіх пісьменнікаў занатуе Багдановіч. Накупаўшыся, у тое апошняе шчаслівае лета 1915 года ён нойме баркас і накіруецца да вулкана. Па дарозе яго суправаджалі дэльфіны. «Верагодна, яны таксама здзяйсняюць экскурсію... Падскокваюць, ледзь не танчаць», -— дзівіцца Максім. Каля Сердалікавай пячоры ён будзе купацца з імі, а затым працягне вандроўку да знакамітых Залатых Варот. Аднак яны яго не ўразяць: «Гэта — усяго толькі аграмадная скала, што ўзвышаецца сярод мора недалёка ад берага. Пасярэдзіне ўнізе яна наскрозь прамыта морам».
    Але ж кожны, хто праедзе ў Залатыя Вароты, застаецца на ўсё жыццё зачараваным КімерыяйКактэбелем.
    I Крымам.
    1	адчуе яго сваім...
    Россня, ты Крым, словно лнст, уронмла... —