Сімъ побѣдиши
Алесь Пашкевіч
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 260с.
Мінск 2012
Баюся разбудзіць маладую цяжарную негрыцянку-музейніцу, якая спакойна дрэмле перад натоўпам.
Шкло ў півярнях настолькі чыстае, што думаеш: яго выбілі.
Тут нарэшце па-ангельску «прачышчаецца» сэнспаходжанне аднаго беларускага імя: ALES у перак-
ладзе — ПІВЫ (балазе яго — піва — тут настолькі шмат, што яно ўжываецца ў множным ліку, — у адрозненне ад нашай постсавецкай традыцыі ПІВА з нязменна-адзіным «Жыгулёўскім»)...
Ланданскі прафесар Макмілін, нястомны даследчык-папулярызатар у англамоўным свеце беларускай літаратуры, маляўніча распавёў, як праз тое піва аднойчы да болю адчуў сябе савецкім чалавекам — у 70-х гадах у Маскве, спякотным летам, перад кіёскам з тым «Жыгулёўскім». Выстаяў даўжэзную чаргу — і аказалася, што пеністы напой разліваюць толькі ў тару спажыўцоў, што ў краіне пераможнага камунізму не хапае шкляных кубкаў... I выпхнулі б небараку з чаргі, але свет не без добрых людзей: адзін з выпівох дацадзіў мутную вадкасць з паўлітровага слоіка і выратавальна-спачувальна прапанаваў ланданцу. Так, спаталяючыся з нямытага слоіка, і адбылося прафесарскае пасвячэнне ў скуру гома саветыкуса...
Тут жа моцнае піва — у бутэльках. I завецца «ячменнае віно».
Вэстмінстэрскае абацтва аніяк не змяшчаецца ў аб’ектыў вузкага кітайскага фотаапарата, не гаворачы ўжо пра сімвалічны Біг-Бэн...
Царква Святой Маргарэт. Свечкі з шыльдаміпрапановамі маліцца за ахвяры трагедыі 11 верасня ў ЗША.
Дадаюцца ноччу адмоўныя камертоны: вуркатанне самалётаў ды вісклівыя сірэны (пажарныя, медыкі, паліцыя?). Зрэшты, паліцыя — наўрад ці. Хоць і горад — найтурыстычны, і спакойныя англічане
занепакоеныя тэрарыстычнымі атакамі, аднак за два тыдні папіцыянтаў бачыў толькі двойчы: каля амбасады ЗША правяралі паркоўку і — парачку вершнікаў. Ён і яна. Такія грацыёзныя, шчаслівыя — як на спатканне выбраліся. I іх хапае дзеля парадку ў гэтым незразумела-спакойным мегаполісе!
У парку Святога Джэймса далікатнымі светларужовымі гронкамі-суквеццямі буяюць пралескі. А над імі — лес выпешчаных пранумараваных дрэў з зялёнымі пластыкавымі карткамі-нумарамі: 07050,07051...
На тратуарах надзвычай цесна. Усе мкнуць пад ногі... Пакуль не даходзіць: тут, як і на аўтадарозе, крочаць злева...
Вы калі-небудзь бачылі, каб вам — як тут — пасяброўску ўсміхаўся служка ў царкве? He гаворачы ўжо аб машынісце цягніка ў метро?
Каля Брытанскага музея — як і ў Беларусі: карэнныя ланданцы-абарыгены ніякавата пытаюць, калі хочуць звярнуцца да цябе: «Вы гаворыце па-ангельску?». I толькі потым ужо — аб тым, што хацелі спытаць.
I Беларусь — як музейная тэрыторыя. Нібыта ўсе ў ёй турысты, і рэдкія абарыгены мусяць таксама пытаць: «Вы гаворыце па-беларуску?».
Наўздагон... Хіджаб і чалма — частыя атрыбуты брытанскай сталіцы. I траціна ланданскіх школьнікаў не лічаць ангельскую сваёй роднай...
Парк рэгента... падалося, тут ёсць усё. Нават ружы з назвай PERESTROJKA. Скаліёзныя такія,
прычаўрэлыя. Як і прататып. He ў параўнанне з CAN-CAN-ам — як і насамрэч віхурную сукенку з танцаўшчыцы знялі. Паменшаную...
У парку ў ідылічнай рэчцы — і качкі, і гусі, і лебедзі (розных відаў і колераў), і рыбы, і нават чарапахі. Плаваюць сабе, дрэмлюць ды жыццю радуюцца. Зрэдку харчуюцца. Зрэдку, бо ўжо не могуць есці, не ўлазіць. А ім двухногія старэйшыя браты і сёстры сыплюць ды сыплюць булкі. Такія выціснутыя квадрацікамі пласціны... Як пліткі шакаладак. Яны адмыслова выпякаюцца і асобна прадаюцца дзеля гэтага.
— А чаму папросту не пакрышыць ім батона? — можна спытаць.
— Дык жа нязручна. I птушкі могуць падавіцца! —давядзецца пачуць...
Калі лёсіць з’явіцца на гэты свет у іпастасі звера ці птушкі, хацеў бы быць толькі ланданскім гусаком...
На выставе сучаснага мастацтва — сюррэалізм. Ён дамаляваў «Сіксцінскай мадонне» бараду і вусы, запусціў у неба коней над мужыком з ягонай — не ў прыклад летунам — абвісла-стамлёнай годнасцю... I шматяшчэ чаго... Графіка Valentine Penrose 50-х гадоў («Dons des Feminines») вельмі нагадала ілюстрацыі Глёбусавага «Дамавікамэрона»...
У галаву не ўкладваецца (!): кошты на таксі-кэбы ў Ландане ўстанаўлівае брытанскі Парламент — і аніхто самохаць не дадумаецца іх мяняць-павышаць. А таксісты вязуць самай кароткай дарогай, і калі затор — кіроўца павінен перад тым, як аб’ехаць
даўжэйшым шляхам (хоць і хутчэйшым), папрасіць у пасажыра дазволу.
...Трэба тым, хто ўпершыню выбіраецца ў замежнае падарожжа, забараніць наведваць Ландан: пасля яго становяцца вузкімі рамы ўсіх іншых гарадоў-сталіцаў ды блякне іхняя мазаіка...
Бо ён, гэты саноўны поўнагалосы горад, і праз доўга-круглыя гады будзе радыусамі-дыяганалямі прамяніцца-разыходзіцца ад успамінаў да выдумкі, ад гісторыі да заўтрашняга, ад ранку да адвячорка, ад панядзелка да ўік-энда. ад дысертацыі да паэмы...
2001
Кактэбельская анамалія
На беразе Кімерыі
Адпачываць не стамляешся: ні дома, ні ў дарозе, ні ў гасцях.
Стамляешся не адпачываць: без сонца, без спакою, без свабоды.
Пра гэта думалася, калі вагонную бессань манатонна абрамляў стук колаў: стары-крым, старыкрым... как-тэбель, как-тэбель, как-тэбель...
3 крымска-татарскага Кактэбель, куды й коціць мяне сталёвы конь, — край блакітных вяршыняў. Калі ж белым трапляеш у ягоныя абдоймы, адкрываецца новая разгадка назвы: мясцовыя непрыхавана дзівяцца на ламанай расійскай — «Как ты бел!»
Старажытныя ж грэкі звалі гэтае месца Кімерыяй. Першая згадка пра Кактэбель дайшла з V стагоддзя да нашай эры, калі кімерыйцаў змянілі скіфы, а каланісты Старажытнай Грэцыі ўбачылі ў Кактэбельскай бухце закінутую скіфа-таўрскую гавань Афінеон. У VIII стагоддзі на той тэрыторыі вырасла сярэднявечнае паселішча, марскі гандлёвы горад, які ў X стагоддзі зруйнавалі печанегі.
Праз дзевяць стагоддзяў на гэтай выпаленай сонцам зямлі, дзе сплавіліся прастора і час, нарадзіўся «курортны» Кактэбель. Ягоным хросным бацькам стаў вядомы ў Еўропе акуліст Эдуард Юнгэ. 3 не-
далёкай Феадосіі ён завітаў у мясцовасць — і яна нагадала яму Гішпанію. Юнгэ пачаў скупляць у мясцовых мурзакаў (дробная татарская шляхта) зямлю побач з берагам. Хацеў адрадзіць вялікую гаспадарку, збудаваць запруду ў даліне Яланчыка, каб арашаць Кактэбельскую даліну...
Жонка Юнгэ, Кацярына Фёдараўна, сябравала з Тарасам Шаўчэнкам. У Пецярбурзе была Кабзаровай перакладчыцай, калі той з натуры маляваў партрэт амерыканскага акцёра Айра Олрыджа. Зазвычай тыя сустрэчы ўкраінца й амерыканца заканчваліся так: Шаўчэнка, колішні прыгонны, спяваў народныя песні, а Олрыдж, у мінулым рабнегр, танчыў джыгу...
Паэту і мастаку Максіміліяну Валошыну, маці якога пасялілася ў Кактэбелі пасля Юнгэ, мясцовы пейзаж «многімі гранямі нагадаў Грэцыю». Паэт прыехаў сюды гімназістам у 1893 годзе — і застаўся да смерці. Нават бальшавікі не здолелі адабраць у яго два дамы і два флігелі. Хоць забіралі ягоных сяброў, знаёмых. Дый яму самому даводзілася не раз бачыць сваё прозвішча ў «расстрэльных спісах». Іх паказваў Валошыну галоўны крымскі камунар Бэла Кун. «Можаш выкрасліць адно», — па-валадарску дазваляў ён паэту...
У сучасным Кактэбелі ёсць вуліцы Леніна, Калініна, нават Дэсантнікаў. А вось Юнгэ — няма. Як і вуліцы Валошына. Апошні ў гады грамадзянскай вайны выратаваў шмат кактэбельцаў. Напачатку прасіў выкрэсліваць з «расстрэльнага спісу» прозвішчы сяброў і знаёмых, пакідаючы сваё («За першую зіму было расстраляна 98 тысяч на 800 тысяч усяго насельніцтва [Крыма], г. зн. праз восьмага», — пісаў ён). А мясцовыя чабаны ўзбуджалі супраць паэта «рабоча-сялянскія суды» за нібыта знішчаных ягоным сабакам авечак... Ён жа на лодцы выпраўляўся
парламенцёрам і спыняў бамбаванне Кактэбеля французскім крэйсерам. А калі шасцёра п’яных бальшавікоў — «кардонная варта» — абстралялі з вінтовак англійскія караблі, якія займалі заліў, — і ў адказ Кактэбель пачалі ўціхамірваць цяжкімі снарадамі, Валошын сядзеў у сваёй майстэрні і... перакладаў «Палоннага прынца» Анры дэ Рэнье.
Вершы ж самога Валошына ў той час распаўсюджваліся ва ўлётках. I «белыя», і «чырвоныя» пры заняцці Адэсы свае пракламацыі да народа пачыналі цытаваннем ягоных радкоў...
Імя Валошына корміць Кактэбель і цяпер: «спрычыняючыся да культуры» (і пакідаючы грошы), курортнікі пасяляюцца непадалёк ад Дома паэта ды натхнёна топчуць сцежкі, па якіх колісь хадзілі Брусаў і Белы, Цвятаева і Эрэнбург, Верасаеў і Замяцін, Мандэльштам і Горкі, Грын і Булгакаў, — госці Валошына. Гэта дзякуючы яму, Валошыну, Кактэбель стаў месцам прытулку (і адпачынку) культурнай эліты. 3 1931 года тут пачалося будаўніцтва Дома творчасці савецкіх пісьменнікаў.
В Коктебеле, в Коктебеле На лазурной колыбелн Весь цвет лнтературы СССР...
Ну что за славная земля Вдоль залнва Коктебля...
Сёння мала хто ўжо й памятае гэтую песеньку Юлія Кіма...
Па спадчыне ў 90-х Дом творчасці перайшоў да Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны. А пра Куна ды бальшавізацыю Крыма яшчэ нагадвае цэментны абеліск з наступным надпісам: «Здесь 5 мая 1920 г. проходйла Коктебельская партййная конференцйя, созванная подпольным обкомом
РКП(б), прйнявшая решенйе о развертыванйй повстанческого двйженйя в тылу Врангеля». Той абеліск з адбітай зоркай, зарослы кустом вяза ды дзікай паўднёвай травой, адшукаць у закінутым парку, дзе пасвяцца некалькі кактэбельскіх кароў, ужо амаль немагчыма...
Інтымны дзённік Старога Крыма
«Этн пределы свяіценны уж тем, что однажды под вечер Пушкнн на ннх поглядел с корабля по дороге в Гурзуф», — напісаў Валошын пра Кактэбель. Пушкін жа аніводным пісьмовым словам не абазваўся пра гэтую мясцовасць. He ў прыклад сотням іншых песняроў Кімерыі. Сярод першых у новым часе быў наш Максім Багдановіч, пра якога ў Кактэбелі няма аніякіх згадак...
Ялта — паэтава смерць, Кактэбель і Стары Крым — ягонае адраджэнне, ягоныя «залатыя дні». 3 рэчаіснага сёння нас мала што звязвае з Багдановічам. Нязменнымі, што мог бачыць Максім, засталіся хіба што «Вянок», віленская Вострая брама, герб «Пагоня», слуцкія паясы з музея Івана Луцкевіча ды... караван Кактэбельскіх гор. Урэшце, усё, акром апошняга, пад пытаннем: «Вянок» пажаўцеў (папера), паслабеў пераплёт, а ў перадруках змяніўся правапіс; Вострую браму шматкроць перафарбоўвалі; «Пагоня» станавілася дзяржаўнай і апазіцыйнай; пастарэлі Луцкевічавы экспанаты. А горы, што сапхнулі Кактэбель да мора, застаюцца нязменнымі ажно ад землятрусу ў юрскім перыядзе.