• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    Ён прачнуўся раптоўна, няясная вострая трыво-
    га працяла яго сэрца. Праз сон ён пачуў нечы зазыўны кліч. Фаліна?..
    Бэмбі азірнуўся. Ён добра помніў, што Фаліна стаяла побач з ім, абскубвала, абшчыпвала лісточкі белабародніка. Ён думаў, што яна так і застанецца каля яго. Але, пэўна, пайшла і цяпер, натаміўшыся адзінотай, гукала яго...
    Прыслухоўваючыся, Бэмбі спрабаваў, сіліўся зразумець, ці доўга ён спаў і ці даўно заве яго Фаліна, але сон усё яшчэ затуманьваў галаву.
    Зноў прагучаў кліч, і Бэмбі ўраз зрабіўся бадзёрым, ён адчуў сябе поўным сілы і энергіі пасля адпачынку.— I... вельмі галодным.
    Зноў прагучала светла і чыста, як птушынае шчабятанне, гэтак жа хвалююча і пяшчотна-самотна:
    — Прыйдзі!.. Прыйдзі!..
    Так, гэта быў яе голас! Гэта была Фаліна! Бэмбі імкліва рвануўся з месца, ураз нагнуліся галіны хмызняку, затрапяталіся-закалаціліся лісточкі. Але на самым разлёце скачка Бэмбі давялося завярнуць убок: прама перад ім, перагароджваючы дарогу, стаяў стары важак.
    У гэты час адна любоў віравала, бурліла ў целе Бэмбі, і стары важак не выклікаў у яго ніякіх эмоцый, акрамя абыякавасці... Ён ахвотна ўбачыўся б з ім у іншы час, але цяпер яму было не да яго. Бэмбі злёгку кіўнуў старому важаку і хацеў прайсці міма.
    — Куды? — строга запытаў стары.
    Бэмбі адчуў сорам і чэсна адказаў:
    — Да яе, да Фаліны...
    — He хадзі,— сказаў стары важак.
    Іскра гневу працяла сэрца Бэмбі. He ісці да Фаліны? Як можна патрабаваць такое старому? Злосны ж ён! Бэмбі вырашыў уцячы, але глыбокі позірк вялікіх цёмных вачэй важака, як заўсёды, прыкаваў яго да месца.
    — Яна гукае мяне... — прамовіў ён, згараючы ад нецярплівасці.
    — He,— ахаладзіў стары важак,— яна не заве цябе.
    I тут тоненька, як птушынае шчабятанне, празвінела:
    — Прыйдзі-і!..
    — Вось ізноў! — узбуджана ўсклікнуў Бэмбі.— Ты чуеш цяпер?
    — Чую,— кіўнуў стары важак.
    — Дык я пайду,— паспешна сказаў Бэмбі.— Дазволь мне пайсці...
    Але стары важак загадаў:
    — Стой!
    — Што вы хочаце ад мяне? — закрычаў Бэмбі.— Пусціце мяне! Фаліна заве... Вы павінны зразумець...
    — Я кажу табе,— вымавіў стары важак,— гэта не яна.
    — Але... я пазнаў яе, гэта яе голас... — роспачна адрэагаваў Бэмбі.
    — Паслухай мяне... — пачаў было стары важак.
    Але тут зноў зазыўны кліч скалануў лес, і Бэмбі падалося, што зямля гарыць у яго пад нагамі.
    — Пусціце! — узмаліў ён.— Я хутка, я адразу ж вярнуся!..
    — He,— журботна сказаў стары важак.— Ты не вернешся... Ніколі!
    Зноў прагучаў зазыўны кліч.
    — Я павінны ісці... Павінны! — не помнячы сябе, мармытаў Бэмбі.
    — Ну добра,— журботна згадзіўся стары важак,— мы пойдзем разам.
    — Хутчэй!.. — крыкнуў Бэмбі і скокнуў наперад.
    — He спяшайся! — загадаў стары важак.— Ты пойдзеш ззаду, за мной. Следам.
    Стары важак рушыў наперад, і Бэмбі, нецярпліва ўздыхаючы, пакіраваў за ім.
    — Слухай,— казаў стары важак,— колькі б разоў ты ні чуў гэты зазыў, будзь ля мяне. Калі гэта Фаліна, яна нікуды ад цябе не падзенецца. Але гэта не Фаліна. Вер мне і падпарадкоўвайся.
    Бэмбі маўчаў, ён быццам анямеў ад гора.
    Павольна рухаліся яны наперад. О, стары ведаў, як трэба хадзіць! Крок яго быў бязгучным, ніводзін лісцік не шавяльнуўся, не ўзварухнуўся на іхнім шляху, ніводзін сучок не храбуснуў. А стары ж прабіраўся праз густы хмызняк, праз густую пляцёнку
    зарасніку. I Бэмбі, нягледзячы на ўсю сваю нецярплівасць, захапляўся старым і стараўся пераймаць яго, браць з яго прыклад.
    Зноў і зноў загучаў самотны заклік. Раптам стары важак рэзка падаўся направа. Бэмбі зразумеў, што той вядзе ў абыход, і гэта вымушаная затрымка прывяла яго ў роспач.
    — Пры-ы-й-дз-і!..— пачулася зноў, але цяпер голас ужо гучаў убаку.
    Як ні пакутна ішоў час, але яны ўсё бліжэй падыходзілі да голасу, які няўтомна і няўтольна пяшчотна клікаў.
    — Што ты ні ўбачыш,— ціха сказаў стары,— не рухайся... Чуеш?.. Уважліва сачы за мной і рабі тое ж, што і я, ... і не паддавайся, не падпарадкоўвайся страху.
    Яшчэ некалькі крокаў — і раптам рэзкі, юрліваузбуджальны, добра знаёмы пах ударыў Бэмбі ў ноздры. Ён глынуў яго так шмат, што ледзьве стрымаўся ад выкрыку. Як прыкаваны, замёр ён на месцы, сэрца яго білася ля саменькага горла.
    Стары важак захоўваў поўны спакой.
    «Там!» — указаў ён Бэмбі позіркам.
    А там, прыхіліўшыся да ствала дуба, паўсхаваны кустамі арэшніку, зусім блізка ад іх, стаяў Ён і ціхенька зваў:
    — Прыйдзі!.. Прыйдзі!..
    Яго шырокая спіна была павернутая да аленяў, твар заставаўся схаваным.
    Бэмбі быў узрушаны, і ён бясконца паўтараў сабе: «Так, гэта Ён... Гэта сапраўды Ён... Гэта Ён пераймаў голас Фаліны... Гэта Ён зваў: прыйдзі, прыйдзі!»
    I калі, нарэшце, ён усвядоміў, што адбылося, страшэнная жудасць навалілася на яго, і думка аб уцёках ураз напружыла цела.
    — Hi з месца! — быстра і ўладна прашаптаў стары важак.
    I такая была ўлада ў гэтым голасе, такая сіла, што збянтэжаны, разгублены Бэмбі адразу паслухаўся.
    Стары важак глядзеў на яго ледзь насмепіліва, без кпіну, неўзабаве позірк яго стаў сур’ёзным і добразычлівым. I ўсё ж Бэмбі адчуваў, што не можа
    далей заставацца тут, нясцерпна блізка ад Яго.
    — Пайшлі,— сказаў стары важак, адгадаўшы яго пачуцці, і завярнуў назад.
    Асцярожна ішлі яны прэч. Стары важак адыходзіў не прама, а зігзагам, сэнсу якога Бэмбі не разумеў. Але, баючыся не паслухацца, ён старанна ішоў так, як важак, след у след за ім, хоць кожная яго жылка яшчэ дрыжала ад нецярплівасці. Толькі цяпер яго падганяла, падсцёбвала ўжо не любоў, а жудасць...
    А стары важак раз-пораз спыняўся; прыслухоўваўся, рабіў новы зігзаг і спыняўся; і зноў ішоў не спяшаючыся, вельмі няспешна. I ўсё ж у нейкі міг Бэмбі адчуў, што яны ўжо адышлі ад небяспечнага месца...
    «Калі ён зноў спыніцца,— падумаў Бэмбі,— я падзякую яму».
    Але тут стары важак на вачах у Бэмбі завярнуў у арэшнік і схаваўся ў яго густым спляценні. I зноў ніводзін лісток не здрыгануўся, ніводзін сучок не храбуснуў там, дзе ішоў (не, плыў!) стары важак. Бэмбі рушыў за ім, спрабуючы рухацца гэтак, як ён, бясшумна, умела абыходзіць перашкоды. Але лісце ціха шапацела на яго шляху, галінкі, нахіляючыся пад яго бакамі, распрамляліся са свістам, тонкія сучкі ламаліся з кароткім трэскам аб яго грудзі.
    «Ён выратаваў мне жыццё,— думаў Бэмбі.— Што я скажу яму?»
    Але старога важака і след прапаў. Бэмбі выйшаў з кустоўя і апынуўся на пустэльным, глухім месцы, зарослым рутай. Ускінуўшы голаў, ён азірнуўся, але нідзе не мог выявіць нават лёгкага пакалыхвання лістка, нават слабога ўздрыгу травінкі. Бэмбі быў адзін, зусім адзін. I, ужо не адчуваючы над сабой чужой улады, ён даў волю сваім пачуццям: рвануўся наперад усім целам. I слаўся, быццам пад касой, за ім тугі ракітнік...
    Пасля доўгіх блуканняў яму ўдалося ўсё ж адшукаць Фаліну. Ён задыхаўся, быў увесь змучаны, але шчаслівы.
    — Прашу цябе, любімая,— сказаў ён,— я прашу цябе... не гукай мяне, калі мы ў разлуцы... ніколі не гукай мяне!.. Будзем лепш шукаць адно аднаго.
    покуль не знойдзем... Але не гукай, ніколі не гукай мяне, таму што я не змагу выстаяць перад тваім гуканнем...
    ...Праз некалькі дзён яны бесклапотна ішлі праз гай маладзенькіх дубочкаў па другі бок паляны. Яны хацелі перасекчы паляну і выйсці да старога дуба, ад якога распачыналася іх звычайная дарожка.
    Каля ўзлеску зарасніку памёнела, тады яны стрымалі крок і ўважліва агледзеліся. Каля старога дуба, у зялёнай лістоце, мільганула штосьці чырвонае.
    — Хто б гэта мог быць? — прашаптаў Бэмбі.
    — Ах, ну каму там быць, акрамя Рано ці Каруса! — абгукнулася Фаліна.
    — Наўрад ці,— пахітаў галавой Бэмбі.— 3 нейкай пары яны пазбягаюць мяне... He, гэта не Рано і не Карус... гэта чужы...
    — Праўда, чужы, цяпер я таксама бачу,— згадзілася Фаліна.— Але як дзіўна ён сябе паводзіць!
    — He дзіўна, а па-дурному! — адказаў Бэмбі.— Зусім як дурны! Ён паводзіць сябе, як малое дзіцянятка... Быццам на свеце не існуе небяспекі!
    Фаліну спальвала цікаўнасць.
    — Пойдзем туды!
    — Пойдзем,— згадзіўся Бэмбі.— He перашкодзіць нам лепш разгледзець малойчыка...
    Яны не зрабілі і трох крокаў, як Фаліна завагалася:
    — А калі ён распачне сварку... Ён, здаецца, моцны...
    — Ба! — Бэмбі пагардліва матлянуў галавой.— Паглядзі, якая ў яго маленькая карона... Ці ж мне яго баяцца? Хлопец, праўда, дзябёлы і тоўсты, але ці моцны... He думаю. Хадзем!
    I яны пайшлі далей.
    Між тым незнаёмец як ні ў чым не бывала ўплятаў сакавітыя мяцёлкі траў. Ён заўважыў іх, калі яны ўжо дасягнулі сярэдзіны паляны, і адразу ж кінуўся ім насустрач, гулліва і радасна падскокваючы. Бэмбі і Фаліна спыніліся. Але вось ён падскочыў яшчэ бліжэй і спыніўся за два крокі ад іх.
    — Вы не пазнаяце мяне? — запытаў ён.
    Бэмбі стаяў па-баявому напагатове, нізка схіліўшы галаву.
    — А хіба ты ведаеш нас? — абгукнуўся ён.
    — Але, Бэмбі! — усклікнуў ён даверліва і з дакорам.
    Пачуўшы сваё імя, Бэмбі ўздрыгнуў і міжволі ступіў назад. Ад гуку гэтага голасу яго сэрца страпянулася, зайшлося нейкім далёкім успамінам, a Фаліна ўжо скокнула насустрач незнаёмцу.
    — Габо! — крыкнула яна.— Гэта ты, Габо!
    — Фаліна,— ціха сказаў Габо,— Фаліна... Сястрычка... Ты ўсё ж пазнала мяне.
    Ён падышоў да яе і пацалаваў. Па шчоках яго цяклі слёзы. I Фаліна заплакала, не маючы сілы вымавіць слова.
    — Ага... Габо... — мармытнуў Бэмбі. Ён быў узрушаны, расчулены, збіты з панталыку.— Ага... Габо... Значыць, ты не памёр?
    Габо рассмяяўся:
    — Як бачыш... Думаю, гэта адразу кідаецца ў вочы.
    — Але... тады... на снезе... — настойваў Бэмбі.
    — Тады... Гэта Ён выратаваў мяне тады.
    — I дзе ж ты быў увесь гэты час? — запытала Фаліна, гледзячы на брата шырока раскрытымі вачамі.
    — У Яго... — адказаў Габо.— Увесь гэты час я быў у Яго.— Паглядваючы то на Фаліну, то на Бэмбі, Габо цешыўся іх здзіўленнем.— Так, мае дарагія... я многа перажыў, болып, чым вы абое тут, у вашым лесе.— Ён гаварыў крыху выхваляючыся, але Фаліна і Габо былі вельмі здзіўлены, каб звярнуць на гэта ўвагу.
    — Ну, кажы ж! He мучай нас! — ускрыкнула Фаліна.
    — О! — самазадаволена выдыхнуў Габо.— Я Ma­ry расказваць цэлы дзень і ўсё ж да канца не дабяруся.
    — Ды пачні хаця б, Габо! — папрасіў Бэмбі.
    Але Габо павярнуўся да Фаліны. Ён адразу стаў вельмі сур’ёзным.
    — Мама жывая? — спытаў ён ціхім, нясмелым голасам.