Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Пэўна, друг-прыяцель заяц пачуў, што хтосьці ідзе. Ён падскочыў, упаў, зноў ускочыў, парываю-
чыся бегчы, але тут жа куляўся ў траву і бездапаможна боўтаўся-цялёпкаўся.
— Спакойна, дружок заяц! Спакойна, гэта я! — аб’явіў стары важак мяккім, поўным спачування голасам, які пранік у самае сэрца Бэмбі.— Толькі не рухайся! Галоўнае — не рухайся!
Заяц паслухмяна сціх. Цяпер ён ляжаў зусім ціха, толькі з грудзей яго вырывалася здушанае, хрыплае дыханне.
Стары ўзяў губамі галінку чаромхі, нагнуў данізу і наступіў на яе канец. Шчыльна прыціснуўшы галінку капытам, ён адным ударам рагоў пераламаў яе.
Затьім павярнуўся да зайца:
— Мацуйся, трымайся, як бы балюча табе не было.
Схіліўшы галаву набок, ён прыціснуў адзін з рагоў кароны да патыліцы зайца, глыбока прасунуў яго за вушамі-лыжкамі ў мех і пачаў намацваць пятлю — гарлавое сіло бедака. Кароткая сутарга працяла цела зайца. Стары адразу ж яго адпусціў.
— Спакойна! — сказаў ён.— Справа ідзе аб жыцці.
Зноўку ўзяўся ён за сваю працу. Ціха і нерухома ляжаў заяц.
Устрывожана, спалохана сачыў за імі Бэмбі.
Рог старога далёка заглыбіўся ў футра зайца і намацаў нарэшце пятлю. Апусціўшьіся на калені, стары пакручваў галавою, што дапамагло яму ўвагнаць рог глыбока ў пятлю і тым самым паслабіць завязаны вузел.
Заяц сутаргава глытнуў паветра, і адразу ж жудасць і боль вырваліся з яго моцным лемантарным крыкам.
— Ды маўчы ты! — загадаў стары важак з дакорам.
Яго рот упіраўся ў плячо зайца, рог тырчаў паміж вушамі-лыжкамі, і было падобна, быццам ён наскрозь пратыкнуў-пракалоў друга зайца.
— He будзь жа такім дурным, пакінь плакаць,— зусім нястрога бурчаў стары.— Ты што, хочаш лісу сюды прынадзіць? Ляжы спакойна!..
I ён пачаў вельмі асцярожна, сканцэнтравана разблытваць вузел, паслабляць сіло. Раптоўна пят-
ля са свістам слізганула прэч. У першы момант заяц адразу не скеміў, што апынуўся на волі. Затым ён ускочыў, зрабіў крок і ашаломлена прыпаў да зямлі. Вось ён скокнуў, яшчэ раз і яшчэ. Спачатку нясмела, затым усё смялей і раптам пусціўся наўцёкі.
— Нават не падзякаваў!..— абурана ўсклікнуў Бэмбі.
— Ён яшчэ не прыйшоў у сябе,— мякка сказаў стары важак.
Пятля ляжала на зямлі, на выгляд такая мірная і бяспечная. Бэмбі ціхенька дакрануўся да яе капытам. Яна тонка зашыпела, і Бэмбі спалохана адхапіў нагу. Гэты гук не належаў да знаёмых яму лясных шумаў.
— Ён? .— ціха запытаў Бэмбі.
Стары важак кіўнуў.
Няспешна рушылі яны прэч.
— Запомні гэты ўрок,— казаў стары важак.— Калі ідзейг па прасецы, заўсёды правярай галіны. Выстаўляй наперад рогі і вадзі імі ўгору і ўніз і, калі пачуеш такое вось шыпенне, паварочвай назад. Будзь удвая ўважлівы і асцярожны ў той час, калі ты не носіш карону. Я ў гэты час увогуле не хаджу па прасеках.
Бэмбі маўчаў, паглыблены ў свае думкі.
— Дык Яго самога тут няма...— прашаптаў ён нарэшце ў глыбокім здзіўленні.
— He, цяпер Яго няма ў лесе,— пацвердзіў стары важак.
— I ўсё-такі Ён ёсць! — горка сказаў Бэмбі.
Стары важак пільна глянуў на Бэмбі.
— Як гэта казаў ваш Габо? Здаецца, бядак называў Яго ўсемагутным і ўселітасцівым?
— А хіба ён не ўсемагутны?..— прашаптаў Бэмбі.
— Гэтак, як і не ўселітасцівы! — гнеўна сказаў стары важак.
— А як жа з Габо? — нясмела прамармытаў Бэмбі.— 3 Габо ён быў добры...
Стары спыніўся.
— Ты так думаеш, Бэмбі? — запытаў ён самотна. Упершыню назваў ён Бэмбі па імю.
— He ведаю! — пакутліва адрэагаваў Бэмбі.— Я нічога не ведаю!
Стары важак павольна прамовіў:
— Вучыся жыццю і будзь асцярожным.
У гэты дзень з Бэмбі здарылася няшчасце.
Бледны змрок перадсвітальнай пары расцёкся па лесе, з поля і паплавоў узняўся малочна-белы туман. Была тая дзіўная, мяккая, з лёгкім пакалыхваннем пад ветрыкам цішыня, якая бывае толькі перад нараджэннем раніцы. Яшчэ не прачнуліся вароны і сарокі, яшчэ спала сойка.
Мінулай ноччу Бэмбі сустрэў Фаліну. Яна глядзела на яго нясмела і самотна.
— Я такая адзінокая! — сказала яна ціха.
— Я таксама адзінокі,— павольна прамовіў Бэмбі.
— Чаму ты пазбягаеш мяне, не бываеш болып са мною? — пакорліва, ціхмяна запытала Фаліна.
Бэмбі адчуў, як паласнуў па сэрцы імгненны боль: вясёлая, смелая, у нечым дзёрзкая Фаліна стала такой ціхай і пакорлівай.
— Адзінокі вандроўнік ідзе далей іншых! — Бэмбі хацеў сказаць гэта мякка, шкадуючы, але мімаволі голас яго прагучаў сурова.
— Ты больш не любіш мяне? — запытала ледзь чутна Фаліна.
— He ведаю,— адказаў Бэмбі.
Нічога больш не сказаўшы, Фаліна павольна паплялася прэч...
Цяпер Бэмбі стаяў адзін пад старым дубам на ўскрайку паляны і піў ранішні ветрык, які быў такі чысты, што злёгку кружылася галава і хацелася дыхаць і дыхаць. Ветрык бадзёрыў, ён быў вільготны, з прыемным і свежым пахам зямлі, расы, травы і сырога дрэва.
Бэмбі ўсімі грудзямі ўдыхаў паветра. Яму раптам зрабілася так лёгка на душы, як даўно ўжо не было. Весела выйшаў ён на паляну, ахінутую бледным туманам. I тут ударыў гром.
Страшэнны штуршок прымусіў Бэмбі пахіснуцца, асесці на заднія ногі. У нястрымнай жудасці скокнуў ён назад у гушчар і кінуўся наўцёкі. Ён не разумеў, што здарылася, ён не мог сканцэнтравацца ні на адной думцы, ён толькі бег, бег. Страх з такой
сілаю сціснуў яму сэрца, што цяжка было дыхаць. Раптоўна ён адчуў востры, колючы боль, правае бядро аблілося нясцерпнай гарачынёй. Ён міжволі стрымаў бег, міжволі перайшоў на крок. Заднія ногі наліліся цяжарам, і Бэмбі падалося, што ў яго зламаны крыж. Ён апусціўся на зямлю.
Якая асалода ціха ляжаць на зямлі і ні аб чым не думаць!..
— Уставай, Бэмбі! Падымайся! — Ён адчуў, што нехта штурхае яго ў плячо.
Ён расплюшчыў вочы і ўбачыў старога важака.
— Я не магу...— Бэмбі і сам не ведаў, сказаў ён гэта ўслых ці толькі падумаў.
— Уставай, Бэмбі, уставай!
У голасе старога важака было столькі ўладнага загаду і разам з тым пяшчоты, што нават боль, які перапаўняў Бэмбі, на момант сціх.
— Уставай! Ну ўставай хутчэй!..— Глыбокі, магутны голйс упершыню ўздрыгнуў і адчуўся ў ім спалох.— Трэба уцякаць, дзіця маё!..
«Дзіця маё»! Гэтыя словы міжволі вырваліся з сэрца старога важака, і ўраз Бэмбі ўзняўся на ногі.
— Вось так! — кіўнуў стары важак, цяжка дыхаючы.— Цяпер ты пойдзеш са мной... Цяпер ты заўсёды будзеш са мной!..
Ён шпарка рушыў наперад. Бэмбі пацягнуўся за ім, насуперак неадольнаму жаданню апусціцца на зямлю — валокся за ім, перамагаючы раптоўную санлівасць, бяссілле, боль.
Стары важак здагадваўся аб тым, што адчувае Бэмбі, што з ім.
— Цяпер ты павінны сцярпець любьі боль. Ты не павінны думаць аб спакоі... Думай толькі пра выратаванне і ні пра што болей... Ты чуеш мяне, Бэмбі? Бяжы... інакш ты загінеш... Думай пра тое, што Ён ідзе па тваіх слядах і заб’е цябе без жалю. Ну, хутчэй... так... добра... Наперад, дзіця маё, наперад!
Але Бэмбі ўжо ні пра што не думаў. Кожны крок быў настолькі балючым, што, здавалася, нясцерпнай пакуце не будзе канца, што ўсё цела ўжо — суцэльнае крывавая рана.
Стары важак апісваў шырокі круг. Гэта цягнулася бясконца доўга. Скрозь заслону болю і слабасці Бэмбі са здзіўленнем заўважыў, што яны зноў апы-
нуліся ля старога дуба. Тут стары важак спыніўся, абнюхаў зямлю і прашаптаў:
— Дзесьці тут... блізка... Ён і Яго сабака... Наперад, хутчэй!..
Яны пабеглі.
Раптоўна стары важак спыніўся.
— Ты бачыш? — усклікнуў ён.— Вось тут ты ляжаў.
Бэмбі ўбачыў прымятую траву і шырокую лужыну крыві. Густая, цёмная кроў павольна ўсмоктвалася ў зямлю.
— Чуеш? — Ноздры старога важака трапяталі.— Чуеш, Бэмбі? Яны пабывалі ўжо на гэтым месцы... Ён і Яго сабака. Наперад!..
Яны рушылі далей. Бэмбі ўбачыў крывавыя кроплі на лісці кустоў і сцяблінах траў. «Мы ўжо праходзілі тут...» —хацеў ён сказаць і не мог.
— Ну вось...— з глыбокім задавальненнем прамовіў нарэшце стары важак.— Цяпер мы зайшлі ім У спіну.
Яшчэ некаторы час вёў ён Бэмбі па ранейшым следзе, затым зрабіў пятлю і пачаў апісваць новы круг. Бэмбі рабіў, як важак, у паўзабыцці.
Другім разам, але ўжо з другога боку выйшлі яны да дуба, паўторна прайшлі месца, дзе Бэмбі паваліўся, затым важак зноў крута змяніў напрамак.
— Еш вось гэта! — Стары важак спыніўся і ўказаў Бэмбі на малюсенькае цёмна-зялёнае тлустае і кучаравае лісцейка, што расло ля самай зямлі.
Бэмбі падпарадкаваўся. На смак лісцейка было горкім і неймаверна прыкрым.
Праз некаторы час важак запытаў:
— Ну, як цяпер?
— Лепш,— адказаў Бэмбі.
Да яго вярнулася мова, свядомасць праяснілася і прайшла стома.
— Цяпер ты пойдзеш наперадзе,— загадаў стары важак.
Доўга ішоў ён ззаду Бэмбі, пакуль не спыніў яго раптам радасным воклічам:
— Нарэшце!..
Бэмбі недаўменна азірнуўся.
— Твае раны больіп не крывавяцца,— патлума-
чыў стары важак.— Кроў перастала крапаць на кусты і травы і ўжо не ўказвае Яму і Яго сабаку дарогу да твайго жыцця!
Стары важак здаваўся стомленым, спакутаваным, але голас яго зноў быў поўны бадзёрай моцы.
— Хадзем жа,— сказаў ён,— цяпер табе патрэбны поўны спакой.
Яны падышлі да шырокага яра. Стары важак спусціўся ўніз, затым за некалькі магутных скачкоў пераадолеў стромы пад’ём. Бэмбі паследаваў за ім, але яму ніяк не ўдавалася ўзабрацца на другі бок. Боль зноў прачнуўся ў ім, ён спатыкаўся, падаў, уставаў, караскаўся далей і зноў саслізгваў назад.
— Я нічым не магу дапамагчы табе,— гаварыў зверху стары важак,— але ты павінны — чуеш мяне, Бэмбі? — павінны ўзлезці сюды.
I нясцерпна-пякельнымі, страшэннымі намаганнямі, перамагаючы боль, Бэмбі адолеў кручу. Ён адчуў, як імкліва пакідаюць яго сілы, цяжкая гарачыня болю падкаціла да самага сэрца.
— Твая рана зноў крывавіць, хоць і не так моцна — сказаў стары важак.— Я гэтага чакаў. Але цяпер гэта не прычыніць нам шкоды...
Павольна, крок за крокам, прасоўваліся яны праз высокі, ледзь не да неба, зараснік. Глеба была цвёрдай і гладкай. Ногі раз’язджаліся, ісці было цяжэй і цяжэй. Зноў захацелася Бэмбі легчы на зямлю, заплюшчыць вочы і ні пра што не думаць. У яго пачыналася ліхаманка, галава разламвалася, цёмная заслона засцілала зрок. I нічога болей не заставалася ў ім, акрамя жадання адпачынку і супакою і яшчэ раўнадушнага здзіўлення перад тым, як раптоўна, за адно імгненне, змянілася яго жыццё.
Няўжо ён быў некалі здаровым і бадзёрым?.. Так, быў... яшчэ сёння раніцай... зусім нядаўна... Але здавалася, што гэта шчасце было перажыта ў нейкія непраўдападобныя часы...