• Часопісы
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    I ўсё ж ён ішоў. Ззаду застаўся дубняк, малады алешнік, і вось вялізны патрэсканы ствол бука ў гушчары глогу загарадзіў ім дарогу.
    — Мы прыйшлі...— як скрозь сон, недзе паводдаль ад сябе пачуў Бэмбі голас старога важака.
    Сляпы ад болю і стомы, ён рушыў на голас і раптам праваліўся ў нейкую яміну.
    — Вось так! — спакойна сказаў стары важак.— Цяпер пасунься крыху наперад і кладзіся.
    Яма, у якую паваліўся Бэмбі, ішла пад ствол бука, там яна заглыблялася і расшыралася нібыта пячора. Глог і жаўтазель злучыліся над яе ўваходам, схаваўшы Бэмбі ад усяго свету.
    — Тут табе не будзе нічога пагражаць,— данёсся зверху голас старога важака.
    Ішлі дні.
    Бэмбі ляжаў у цёплым улонні зямлі, над галавой — гнілая кара зваленага дрэва. Ён прыслухоўваўся да свайго нясцерпнага болю, які спачатку ўсё рос, пашыраўся ў яго целе, затым быццам сціснуўся, сцягнуўся ў малюсенькі ачажок, усё яшчэ застаючыся вострым, і раптам пачаў хутка, дзень за днём, слабець, сціхаць.
    Зрэдку Бэмбі выбіраўся наверх. Спачатку ён мог толькі стаяць на сваіх аслабелых нагах, але неўзабаве адважыўся зрабіць два-тры няпэўных, хісткіх крокі. Цяпер ён мог здабываць сабе корм.
    Бэмбі выбіраў сабе такія травы, на якія б ніколі не паквапіўся раней, нават у зімовую бяскорміцу. Але цяпер яны заваблівалі, прыцягвалі яго сваім пахам, прыцягальнай вастрынёй. Тое, чым ён раней грэбаваў, што выплёўваў гідліва, выпадкова ўхапіўшы са смачнай салодкай травой, здавалася цяпер самай цудоўнаю стравай. Некаторыя сцябліны і травы і цяпер былі прыкрымі яму на смак, але ён прымушаў сябе есці іх, адчуваючы іх гаючую сілу. I раны яго хутка гаіліся.
    Бэмбі быў амаль здаровы, але ўсё яшчэ не пакідаў яму. Толькі ноччу выходзіў ён крыху размяцца, а дзень ляжаў у сваёй надзейнай земляной пасцелі.
    Толькі цяпер, калі боль адпусціў яго, Бэмбі ўпершыню ўсвядоміў, быццам наноў перажыў усё, што адбылося з ім, і вялікая жудасць скаланула яго ДУШ.У-
    Ён ачуняў, паправіўся целам, але яшчэ доўга не мог вярнуць сабе ранейшую незапалоханую душу і таму не адважваўся выйсці ў вялікі свет, зажыць ранейшым вольным жыццём.
    Дні, тыдні ляжаў ён у яме пад ствалом павалена-
    га бука, адчуваючы то страх, то сорам, то здзіўленне, то глыбокую ўдзячнасць свайму выратавальніку, і быў часамі то безнадзейна сумны, то амаль шчаслівы.
    Спачатку стары важак не пакідаў Бэмбі ні днём, ні ноччу. Потым ён пачаў ненадоўга адлучвацца, лічачы, што для Бэмбі карысна задумацца над жыццём у адзіноце. Але і тады ён трымаўся паблізу пячоры.
    Аднойчы вечарам лінуў моцны лівень, ударыў гром, маланкі асвяцілі ўсё неба. Але яно, азоранае прамянямі заходзячага сонца, заставалася празрыстым, чыстым, блакітным. На вяршалінах дрэў на ўсю моц заліваліся чорныя дразды, білі берасцянкі. У кустах пасвіствалі сініцы, у траве, ля падножжаў дрэў, фазаны дралі глотку металічнымі кароткімі крыкамі-плачамі, звінюча падрагатваў дзяцел і задушэўна буркавалі галубы ў сваёй нязменнай любоўнай злагадзе.
    Бэмбі пакінуў пячору. Жыццё было цудоўным. Непадалёку, быццам чакаючы яго, стаяў стары важак, і яны ціха пайшлі побач.
    Аднойчы ноччу, калі ціха шаргацела асенняя лістота, на верхавіне ясеня прарэзліва закрычаў сыч.
    Але Бэмбі даўно прыкмеціў яго праз парадзелае ўбранне галін і застаўся спакойным. Сыч зляцеў уніз і закрычаў яшчэ прарэзлівей. I зноў пачакаў. Але Бэмбі і на гэты раз не ацаніў яго старання. Болып сыч не мог вытрываць.
    — Вы не спалохаліся? — запытаў ён незадаволена.
    — He, чаму ж,— мякка адказаў Бэмбі,— крышку спалохаўся.
    — Так, так,— засмучана прабуркатаў сыч.— Толькі крышку? А раней вы страшэнна палохаліся. Такая вялікая асалода была назіраць за вашым спалохам. Чаму ж сёння вы крышку спалохаліся? — I ён сярдзіта перадражніў: «Крышку!», «Крышку!..»
    Сыч пастарэў і стаў яшчэ больш славалюбны, ганарысты.
    Бэмбі хацелася адказаць: «Я і раней ніколі не палохаўся, проста я хлусіў, каб задаволіць вас».
    Але ён пакінуў гэтае прызнанне пры сабе. Яму было шкада старога добрага сыча, які сядзеў на сваёй галінцы такі злосны і засмучаны.
    — Бачыце,— зноў схлусіў Бэмбі,— гэта здарылася, напэўна, таму, што ў тую хвіліну я якраз думаў пра вас.
    — Што? — сыч крыху падбадзёрыўся.— Што? Вы думалі пра мяне?
    — Так,— адказаў Бэмбі.— Якраз тады, калі вы закрычалі. Інакш я, няма сумнення, спалохаўся б так моцна, як і заўсёды.
    — На самой справе? — прабуркаваў сыч.
    Бэмбі гатовы быў пацвердзіць усё, што каму пажадаецца, яму ж не было ад таго ніякае шкоды: хай парадуецца маленькі стары хлопчык.
    — На самой справе! — сказаў ён пераконана.— У мяне кожны раз падкошваюцца ногі, калі я чую ваш непараўнальны голас.
    Сыч раздзьмуў пер’е і ператварыўся ў мяккі карычнева-шэры пушысты шарык. Ён быў шчаслівы.
    — Гэта вельмі міла, што вы думалі пра мяне... вельмі міла...—пяшчотна прабуркаваў ён.— Даўным-даўно мы з вамі не бачыліся.
    — Вельмі даўно,— сказаў Бэмбі.
    — Вы больш не ходзіце старымі дарогамі? — пацікавіўся сыч.
    — He,— павольна адказаў Бэмбі,— старымі дарогамі я больш не хаджу.
    — Я таксама цяпер больш шырока гляджу на свет,— велічна сказаў сыч, змаўчаўшы аб тым, што яго проста-такі сагнаў са старога месца бесцырымонны маладзён.— Нельга ж увесь час знаходзіцца на адным месцы,— дадаў ён і пачаў чакаць адказу.
    Але Бэмбі пайшоў ужо. Ён навучыўся дзіўнаму майстэрству старога важака — знікаць раптоўна і бясшумна.
    — Гэта несумленна! — абурыўся сыч.
    Ён страпянуўся, апусціў дзюбу ў пер’е на грудзях і пачаў філасофстваваць сам-насам:
    — Вер пасля гэтага дружбе знатных паноў!.. Нават калі яны такія мілыя, ветлівыя... аднаго дня яны губляюць усякае сумленне, і тады ты адчуваеш сябе па-дурному, як я цяпер...
    Раптоўна ён каменем зваліўся ўніз. Ён выгледзеў мыш, і вось яна ўжо пішчыць у яго кіпцюрах. Спаганяючы сваю злосць, сыч бязлітасна разарваў яе і, хоць не быў галодным, хутка, прагна падзяўбаў маленькія кавалачкі. Затым ён паляцеў прэч.
    «Якая мне, урэшце рэшт, справа да Бэмбі? — думаў ён.— Якая мне справа да ўсяе гэтай іпаноўнай кампаніі? Яны ніколькі мне не патрэбны!»
    I ён пачаў крычаць, безупынна і так прарэзліва, што пара вяхіроў, якая спала на дрэве, спалохана прачнулася і ўзляцела, моцна б’ючы крыламі.
    Шмат дзён запар лютаваў халодны асенні вецер. Ён начыста паабдзёр дрэвы, не пакінуўшы ніводнага лісціка на чорных вільготных галінах. Лес стаяў скразны і празрысты.
    Аднойчы на спякотным світанку Бэмбі накіраваўся да яра, дзе адпачываў звычайна разам са старым важаком на кучы апалага лісця. Нехта абгукнуў яго тоненькім галаском. Бэмбі спыніўся. Быццам маланка, мільганула ў галавакружным скачку з верхавіны дрэва вавёрачка і ўраз апынулася на зямлі.
    — Дык гэта сапраўды вы? — прагаварыла яна з глыбокай пашанаю ў здзіўленні.— Я пазнала вас, ледзьве вы паказаліся, але я не магла паверыць, што гэта вы.
    — Як вы сюды трапілі? — запытаў Бэмбі.
    Маленькая задзірлівая мордачка, якая толькі што глядзела на яго весела, зажурылася.
    — Няма больш нашага дуба!..— загаласіла вавёрачка.— Нашага цудоўнага старога дуба... О, гэта было жахліва! Ён зваліў наша дрэва.
    Бэмбі панура апусціў галаву. Яму так шкада было дзівоснага старога дуба!
    — Гэта адбылося так нечакана,— расказвала вавёрачка.— Праўда, усе мы, насельнікі дуба, паспелі ўцячы і здаля глядзелі, як Ён перакусіў наш дуб гіганцкім бліскучым зубам. Дрэва жудасна крычала, нібыта вырвалі яму знутры сэрца, і зуб крычаў, проста невыносна было слухаць. А затым беднае дзівоснае дрэва абвалілася на паляну. Усе мы так плакалі!..
    Бэмбі маўчаў.
    — Так,— уздыхнула вавёрачка,— для Яго няма немагчымага. Ён усемагутны.
    Яна паглядзела на Бэмбі вялікімі вачыма, навастрыла вушкі, але Бэмбі маўчаў.
    — Вось мы і засталіся беспрытульнымі,— працягвала вавёрачка.— He ведаю, куды разышліся астатнія, я ж прыйшла сюды... Але хіба знойдзеш другое такое ж дрэва!..
    — Стары дуб...— задумліва прамовіў Бэмбі.— Стары знаёмы далёкай незваротнай пары...
    — Значыць, гэта сапраўды вы! — Вавёрачка была вельмі задаволена.— А ўсе думаюць, піто вас даўно няма на свеце. Праўда, калі-нікалі праходзяць чуткі, што вы жывы... Часам расказваюць, быццам вас нехта бачыў. Але гэтым чуткам не вельмі вераць.— Вавёрачка з цікаўнасцю паглядзела на Бэмбі.—Гэта ж так зразумела, бо вы не вярнуліся да сваіх...
    Няцяжка было заўважыць, з якой нецярплівасцю чакала яна адказу ад Бэмбі. Але Бэмбі маўчаў. У ім самім варухнулася слабая, боязная цікаўнасць. Хацелася запытаць пра Фаліну, пра цёцю Энну, пра Рано і Каруса, пра ўсіх спадарожнікаў свайго далёкага юнацтва. Але ён маўчаў.
    Вавёрачка ўсё яшчэ сядзела, пазіраючы на Бэмбі.
    — Якая ў вас дзівосная карона! — прыемна ўражаная, здзіўлена вымавіла яна.— Дзіва — карона! Ніхто ва ўсім лесе, акрамя старога важака, не мае падобнай кароны!
    У былыя часіны такая пахвала парадавала б Бэмбі, але цяпер ён толькі ціха сказаў:
    — Вось як? Магчыма...
    Вавёрачка прыціснула да грудзей пярэднія лапкі.
    — Што бачу я! — усклікнула яна.— Вы пачынаеце сівець!
    Бэмбі нічога не адказаў і рушыў сваёй дарогай. Вавёрачка зразумела, што размова скончана.
    — Добрай раніцы! — крыкнула яна наўздагон Бэмбі.— Будзьце здаровы! Вы мяне так парадавалі! Калі я сустрэну нашых агульных знаёмых, я раскажу ім, што вы жывы. Усе будуць вельмі рады!..
    Бэмбі чуў яе словы, і штосьці зноў варухнулася ў яго сэрцы. Але ён і тут нічога не сказаў. Уменню быць аднаму вучыў яго стары важак, калі Бэмбі быў яшчэ дзіцяняткам. Неяк аднойчы, калі ён горача гукаў сваю маці, наблізіўся да яго стары важак і сказаў: «Ты што ж, не можаш быць адзін? Які сорам!»
    Бэмбі ішоў далей...
    Снягі зноў ухуталі зямлю, і сонна заціх лес пад тоўстым белым покрывам. Рэдка-рэдка чуўся карк варон, заклапочанае балбатанне сарокі, слабое, баязлівае чырканне сініц. Пасля крута затрашчаў мароз, і ўсё сціхла, быццам звінела ад сцюжы паветра.
    Аднойчы раніцай цішыню ўзарваў брэх сабакі.
    Безупынны, паспешлівы да захліпання, брэх імкліва каціўся па лесе, зводзячы з розуму сваёй злоснай упартасцю.
    У пячорцы, перакрытай паваленым букам, Бэмбі чуйна ўзняў галаву і зірнуў на старога важака, што ляжаў побач.
    — Гэта нас не тычыцца,— сказаў стары.
    Так ляжалі яны ў сваёй пячорцы, надзейна схаванай букавым ствалом. Высокія наносы снегу абаранялі іх ад сцюдзёнага скразняку, густа сплеценыя галіны кустоўя, быццам частая агароджа, хавалі ад чужых, вострых вачэй.