Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
грэчаскі, але толькі яна шырэй і болып паветраная. Галаўны ўбор з кветак і водарасцяў або з мяцёлак чароту.
Жывёліны — касцюмы сялянскія, простанародныя.
Д р э в ы — адзенне зялёнага колеру самых разнастайных адценняў або колеру кары дрэў. Яго можна адрозніць па лісці і галінах.
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ КАРЦІНА ПЕРШАЯ
ХАЦІНА ДРЫВАСЕКА
Сцэна ўяўляе хаціну дрывасека, па-вясковаму простую, але не ўбогую. Ачаг, які дагарае, кухоннае начынне, шафа, дзяжа, гадзіннік з гірамі, верацяно, умывальнік і г. д. На стале запаленая лямпа. Па абодвух баках шафы спяць, скруціўшыся клубком, сабака і кошка. Паміж імі вялікая сіняя з белым цукровая галава. На сцяне вісіць круглая клетка з туркаўкай. У глыбіні два акны з зачыненымі знутры аканіцамі. Пад адным акном лава. Налева ўваходныя дзверы на моцнай зашчапцы. Направа другія дзверы. Лесвіца на паддашак. Тут жа, справа, два дзіцячыя ложкі; у галавах кожнай з іх акуратна складзена на стуле адзенне.
Калі падымаюць заслону, Цільціль і Міціль спяць салодкім сном на сваіх ложках. Маці Цільу апошні раз папраўляе нанач коўдры на дзецях і, схіліўшыся над імі, любуецца іх ціхамірным сном, затым махае рукой Бацьку Цілю, які ў гэтую хвіліну прасоўвае галаву ў прыадчыненыя дзверы. Паднесла палец да вуснаў з адной-адзінаю просьбай: каб ён не парушаў цішыні. Затым яна тушыць лямпу і на дыбачках ідзе ў дзверы направа. Сцэна некаторы час патанае ў цемры, потым праз шчыліны аканіц пачынае прасочвацца святло, якое паступова павялічваецца. Лямпа на стале запальваецца сама па сабе. Дзеці прачынаюцца і садзяцца на сваіх ложках.
Цільціль. Міціль!
М і ц і л ь. Цільціль!
Цільціль. Ты спіш?
Міціль. А ты?..
Цільціль. Значыць, не сплю, калі з табой размаўляю...
Міціль. Сёння каляды, так?..
Цільціль. He, не сёння, а заўтра. Толькі ў сёлетнім годзе святочны дзед нічога нам не прынясе...
Міціль. Чаму?..
Цільціль. Мама казала, што яна не паспела
схадзіць па яго ў горад... Ён прыйдзе да нас на наступны год...
Міціль. А ці доўга чакаць той наступны год?..
Цільціль. Даволі доўга... Сёння ноччу ён прыйдзе да багатых дзяцей...
Міціль. А-а!..
Цільціль. Што бачу я!.. Мама забыла патушыць лямпу!.. Ведаеш што?..
Міціль. ?..
Цільціль. Давай устанем!..
Міціль. Нам гэта не дазваляецца...
Цільціль. Ды нікога ж няма... Ты бачыш аканіцы?..
Міціль. Ой, як яны свецяцца!..
Цільціль. Гэта святочныя агні.
Міціль. А ў каго свята?
Цільціль. Насупраць, у багатых дзяцей. У іх ёлка. Мы зараз адчынім аканіцы.
Міціль. А хіба можна?
Цільціль. Безумоўна, можна, калі мы адны.
Чуеш— музыка?.. Уставай!
Дзеці ўстаюць, бягуць да акна, узлазяць на лаву і расчыняюць аканіцы. Пакой залівае яркае святло. Дзеці прагна глядзяць на вуліцу.
Цільціль. Усё відаць!..
М і ц і л ь (заняўшы на лаве нязручнае месца). А я нічога не бачу.
Цільціль. Снег ідзе!.. Вунь дзве карэты іпасцярнёй!..
Міціль. Выйшлі дванаццаць хлопчыкаў!..
Цільціль. Дурнічка! Гэта не хлопчыкі, а дзяўчынкі!
Міціль. Яны ж у штоніках!
Цільціль. Што ты разумееш! He штурхайся!
Міціль. Я цябе не чапаю.
Цільціль (захапіў адзін усю лаву). Заняла ўсю лаву!..
Міціль. Гэта ты заняў, а не я!
Цільціль. Ды сціхні ты! Вунь ёлка!
Міціль. Якая ёлка?
Цільціль. Калядная!.. А ты глядзіш на сцяну!
М і ц і л ь. Гляджу на сцяну, таму што ты мяне зусім сапхнуў.
5 Сіняя птушка 129
Цільціль (уступае ёй малюсенькае месцейка на лаве). Добра ўжо!.. Ну што, супакоілася?.. А свечак колькі, свечак!..
М і ц і л ь. А чаго гэта яны так грымяць? Цільціль. Вунь тыя?.. Гэта музыканты. Міціль. Яны сярдуюць?
Цільціль. He, яны проста стаміліся.
М і ц і л ь. Яшчэ карэта, запрэжаная белымі коньмі!..
Цільціль. Маўчы!.. Глядзі лепш!..
М і ц і л ь. А што гэта там такое залатое вісіць на галінах?..
Цільціль. Ах, Божа мой, цацкі!.. Шаблі, ружжы, салдацікі, пушкі...
М і ц і л ь. А лялек там таксама панавешвалі?..
Цільціль. Лялек?.. He, лялькі — гэта глупства, гэта ім нецікава...
М і ц і л ь. А што гэта там парасстаўляна на стале?..
Цільціль. Піражкі, фрукты, пірожныя з крэмам...
М і ц і л ь. Калі я была маленькай, я неяк аднойчы ела пірожнае...
Цільціль. Я таксама. Гэта смачней хлеба, але толькі пірожных многа не даюць...
Міціль. А там шмат пірожных... Увесь стол пазастаўляны... Няўжо яны ўсё з’ядуць?..
Цільціль. Яшчэ як паз’ядаюць! Анягож глядзець на іх?..
Міціль. А чаму яны яшчэ не ядуць?.. Цільціль. Таму што яны не галодныя... Міціль (уражана). He галодныя?.. Чаму?.. Цільціль. Яны могуць есці, калі захочуць... Міціль (недаверліва). Кожны дзень?.. Цільціль. Я так чуў...
Міціль. Няўжо яны ўсё з’ядуць?.. Няўжо яны нічога не пакінуць?..
Цільціль. Каму?..
Міціль. Нам...
Цільціль. Яны нас не ведаюць...
Міціль. А калі папрасіць?..
Цільціль. Папрасіць нельга.
Міціль. Чаму?..
Цільціль. Таму што гэта забараняецца...
Міціль (пляскае ў далоні). Ах, якія ж яны прыгожыя!..
Цільціль (у захапленні). I яны смяюцца, смяюцца!..
Міціль. А малышы танцуюць!..
Цільціль. Ага, ага!.. Давай і мы з табой патанцуем!..
Скачуць ад радасці на лаве.
Міціль. Ах, як весела!..
Цільціль. Ім раздаюць піражкі!.. Яны бяруць іх у рукі!.. Яны ядуць! Ядуць! Ядуць!
Міціль. I малыя таксама!.. Па два, па тры, па чатыры!..
Цільціль (не помнячы сябе ад радасці). Як смачна! Як смачна!.. Як смачна!..
Міціль (лічыць уяўленыя піражкі). Мне далі дванаццаць!..
Цільціль. А мне — чатыры разы дванаццаць!..
Але я з табой падзялюся...
Грук у дзверы.
(Адразу сціх; спалохана.) Хто гэта?..
Міціль (з жахам). Гэта бацька!..
Яны ве адчыняюць, тады засаўка сама са скрыпам адсоўваецца, дзеры прыадчыняюцца і прапускаюць бабулькуў зялёнай сукенцы і ў чырвоным чапцы. Яна гарбатая, кульгавая, аднавокая, нос кручком, ходзіць з кіёчкам. Адразу бачна, што гэта —
Ф е я.
Фея. Ці ёсць у вас Спявачка-Трава або Сіняя Птушка?..
Цільціль. Трава ў нас ёсць, толькі яна не спявае...
Міціль. У Цільціля ёсць птушка.
Цільціль. Я яе не аддам...
Фея. Чаму?..
Цільціль. Таму што яна мая.
Ф е я. Гэта, бясспрэчна, важкі доказ. А дзе птушка?..
Цільціль (паказвае на клетку). У клетцы...
Фея (насоўвае акуляры і разглядвае птушку). Я такую птушку і не вазьму — яна недастаткова сіняя. Вам давядзецца пашукаць тую птушку, якая мне патрэбна.
Цільціль. А я не ведаю, дзе яна.
Фея. Я таксама. Вось таму і трэба яе шукаць. Абысціся без Спявачкі-Травы я яшчэ неяк магу, але Сіняя Птушка мне проста неабходна. Я шукаю яе для маёй унучкі — мая ўнучка вельмі хворая.
Цільціль. Што з ёй?..
Фея. Цяжка зразумець. Яна хоча быць шчаслівай...
Цільціль. Ах, вось яно што!..
Фея. Вы ведаеце, хто я?..
Цільціль. Вы крыху падобны на нашу суседку, пані Берленго...
Фея (раптам ускіпеўшы, запальчыва). Ніколькі не падобная!.. Hi кропелькі падабенства!.. Гэта абуральна... Я — Фея Берылюна...
Цільціль. Ах, вельмі прыемна!..
Фея. Вам давядзецца пайсці зараз жа.
Цільціль. А вы з намі пойдзеце?..
Ф е я. Мне ніяк нельга. Я раніцай паставіла варыць суп, а калі я пазнюся, ён абавязкова выкіпае... (Паказвае перш на столю, пасля на ачаг, пасля на акно.) Адкуль вы хочаце выйсці: адсюль, адсюль, адсюль?..
Цільціль (нясмела паказвае на дзверы). Ці можна адсюль?..
Фея (зноў успыліўшы, запальчыва). Ніяк нельга! Агідная звычка! (Паказвае на акно.) Мы выйдзем адсюль... Ну?.. Чаго ж вы?.. Апранайцеся!..
Дзеці борзда апранаюцца.
Я дапамагу Міціль...
Цільціль. У нас чаравікаў няма...
Ф е я. Гэта не мае значэння. Я вам дам чарадзейную шапачку. Дзе вашы бацькі?..
Цільціль (паказвае на дзверы направа). Там. Яны спяць...
Фея. А дзядуля з бабуляй?..
Цільціль. Памерлі...
Фея. А брацікі, сястрычкі ў вас ёсць?..
Цільціль. Ага, ёсць. Тры браткі...
Міціль. I чатыры сястрычкі...
Фея. Дзе ж яны?..
Цільціль. Таксама памерлі...
Фея. Хочаце з імі ўбачыцца?..
Цільціль. Яшчэ як! Адразу ж, зараз!.. Пакажыце іх нам!..
Ф е я. Я іх у кішэні не нашу... Але ўсё дзівосна адбываецца: вы з імі ўбачыцеся, калі будзеце праходзіць праз Краіну Ўспамінаў. Гэта якраз па дарозе да Сіняй Птушкі. Чацвёрты паваротак налева. Што вы тут рабілі да майго прыходу?..
Цільціль. Мы гулялі ў такую гульню, якая называецца «Ядзім піражкі».
Фея. У вас ёсць піражкі?.. Дзе ж яны?..
Цільціль. У палацы ў багатых дзяцей... Зірніце — там так прыгожа!.. (Цягне Фею да акна.)
Фея (ля акна). Дык гэта ж іншыя ядуць, a не вы!..
Цільціль. Ага, але нам усё бачна...
Фея. I ты не зайздросціш?..
Цільціль. А чаму ж зайздросціць?..
Ф е я. Таму, што яны ўсё паядаюць самі. Па-мойму, гэта вельмі дрэнна, што яны з табой не дзеляцца...
Цільціль. Гэта ж багатыя!.. Ах, ды як жа ў іх прыгожа!..
Фея. У цябе не горш.
Цільціль. Ну, сказалі! У нас цёмна, цесна, піражкоў няма...
Ф е я. Ніякай розніцы, толькі ты гэтага не бачыш...
Цільціль. Я добра бачу, у мяне выдатны зрок. Да прыкладу, бачу, якая гадзіна на царкоўным гадзінніку, а бацька не бачыць...
Ф е я (раптам ускіпеўшы, запальчыва). А я кажу, што ты нічога не бачыш!.. Вось, напрыклад, якой ты мяне бачыш?.. Якая я па-твойму?..
Цільціль сканфужана маўчыць.
Чаго ж ты? Адказвай!.. Вось я зараз праверу, як добра ты бачыш!.. Прыгожая я ці выродлівая?..
Цільціль яшчэ больш канфузіцца і маўчыць.
Чаму ж ты не адказваеш?.. Маладая я ці старая? Румяная ці бледная?.. Можа ў мяне горб?..
Цільціль (старанна падбірае словы, каб выказацца мякчэй, каб не скрыўдзіць). He, што вы, горб у вас невялікі!..
Ф е я. А па выразу твайго твару можна зрабіць вывад, што вялікі... Hoc у мяне кручком, левае вока выкалата?..
Цільціль. He, не, я гэтага не казаў... А хто вам яго выкалаў?..
Ф е я (з яшчэ большым раздражненнем). Ніхто мне яго не думаў выколваць!.. Дзёрзкі хлопчык! Брыдкі хлопчык!.. Яно яшчэ болып прыгожае, чым правае. Болып вялікае, болып яснае. Колер яго — нябеснаблакітны... А вось мае валасы!.. Залацістыя, як спелыя каласы... Як самародак золата!.. Яны ў мяне такія густыя, што нават галаве цяжка... Яны спадаюць хвалямі... Сачы за маімі рукамі... (Выцягвае з-пад каптурыка дзве рэдкія пасмы сівых валасоў.)
Цільціль. Так, бачу я некалькі валаскоў...
Фея (абурана). «Некалькі валаскоў!..» Снапы! Ахапкі! Зараснікі! Патокі золата!.. Людзі звычайна кажуць, што яны гэтага не бачаць, але ты, спадзяюся, не належыш да той сляпой колькасці?..