Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Зноў чуецца моцны грук у дзверы.
Цільціль( прыслухоўваецца). Зноў грукае бацька... Гэта яго крокі...
Фея. Мы выйдзем праз акно... Вы ўсе пойдзеце да мяне — я падбяру патрэбнае ўбранне і для Жывёлы, і для Прадметаў... (Хлебу.) Хлеб, трымай клетку для Сіняй Птушкі... Клетку панясеш ты... Хутчэй, хутчэй, нельга губляць ні хвіліны!..
Акно раптоўна падоўжваецца і ператвараецца ў дзверы. Усе адыходзяць. Затым акно зноў прымае сваю звычайную форму і як ні ў чым ні бывала зачыняецца. Пакой зноў патанае ў змроку; дзіцячыя ложкі захінула цемра. Дзверы справа прыадчыняюцца, і паказваюцца галовы Бацькі і Маці Ціль.
Бацька Ціль. Ды не, нічога... Гэта цвыркун спяваў...
Маці Ціль. Ты іх бачыш?..
Бацька Ціль. Вядома, бачу... Яны моцна спяць...
Маці Ціль. Так, я чую іх дыханне...
Дзверы зачыняюцца.
3 а с л о н a
ДЗЕЯ ДРУГАЯ
КАРЦІНА ДРУГАЯ
У ФЕІ
Раскошны пярэдні пакой у Палацы Феі Берылюны. Белыя мармуровыя калоны з залатымі і сярэбранымі капітэлямі, лесвіцы, порцікі, балюстрады і інш.
У глыбіні направа з’яўляюцца расфранчаныя Кошка, Цукар і А г о н ь. Выходзяць яны з пакоя, адкуль льюцца прамяні святла,— там гардэробная Феі. Кошка на сваё чорнае шаўковае трыко накінула лёгкую газавую хусцінку. Цукар прыбраўся ў шаўковую белую з блакітным сукенку. Агонь — у капелюшы з пярэстым султанам і ў доўгай барвовай мантыі на залатой падшэўцы. Кошка вядзе Агонь і Цукар праз пярэдні пакой направа пад порцік, і тут усе трое спыняюцца.
К о ш к а. Сюды! Я ведаю ўсе хады і выхады ў гэтым Палацы. Феі Берылюне ён дастаўся ў спадчы-
ну ад Сіняй Барады... Пакуль дзеці і Душа Святла наведваюць унучку Феі, давайце скарыстаем апошнюю хвіліну волі... Я пазвала вас сюды, каб абмеркаваць наша гаротнае становішча... Усе тут?..
Ц у к а р. 3 гардэробнай выходзіць Сабака...
А г о н ь. Што гэта ў яго, каб яго чорт узяў, за ўбор?..
К о ш к а. Ён выбраў сабе ліўрэю аднаго з выязных лакеяў Золушкі... Гэта якраз для яго... Халопская душа... Давайце схаваемся за балюстраду... Я яму чамусьці не давяраю... He хочацца, каб чуў ён нашу размову...
Цукар. Позна. Ён пачуў ужо... А вось і Вада выходзіць з гардэробнай... Божухна, якая яна цудоўная!.. Якая прыгажуня!..
Сабака і Вада падыходзяць да першай групы.
С а б а к а (скача). Вось і мы! Вось і мы!.. Да чаго ж мы прыгожыя! Паглядзіце, якія карункі, якія вышыўкі!.. Золата, сапраўднае золата!..
К о ш к а (Вадзе). Калі не памыляюся, гэта сукенка з «Аслінай шкуры»?..
В а д а. Так, з усіх сукенак толькі яна мне і падышла...
Агонь (праз зубы). Яна без парасона...
Вада. Што вы сказалі?..
Агонь. Так, нічога...
В а д а. Мне пачулася, быццам вы загаварылі аб вялікім чырвоным носе, які я нядаўна ў некага бачыла...
К о ш к а. Годзе, не сварыцеся! У нас з вамі справы намнога важнейшыя... Дзе ж Хлеб? Мы толькі яго і чакаем...
С а б а к а. Ён там усё перакапаў — ніяк не мог падабраць сабе касцюм...
А г о н ь. Які яму сэнс прыбірацца, калі ў яго TaKi дурны, бессэнсоўны твар і такі тоўсты, тлусты жывот?..
С а б а к а. Урэшце рэшт выбраў турэцкі халат, расшыты каштоўнымі камянямі, ятаган і цюрбан...
Кошка. Вось ён!.. На ім самы багаты ўбор Сіняй Барады...
Уваходзіць X л е б у вышэйапісаным касцюме. Шаўковы халат ледзьве зашпільваецца на яго вялізным жываце. Адной рукой ён прытрымлівае ручку ятагана, што вісіць у яго за поясам, у другой руцэ яго — клетка для Сіняй Птушкі.
Хлеб (важна перавальваецца з боку на бок). Ну як?.. Прыгажун я?..
С а б а к а (скача вакол Хлеба). Які харашун! Якая прыгожая дурная гэта морда!..
Кошка (Хлебу). Дзеці прыбраліся?..
X л е б. Так. Цільціль выбраў касцюм Хлопчыка з Ногціка, а Міціль — сукенку Грэтэль і туфлікі Золушкі... Цяжэй за ўсё было апрануць Душу Святла...
Кошка. Чаму?..
Хлеб. Фея сказала, што яна і так прыгожая... Тады я выказаў пратэст ад імя ўсяго нашага шаноўнага саслоўя — саслоўя першаасноўных элементаў. У канцы прамовы я прама заявіў, што пры такіх умовах адказваюся з ёй ісці...
Агонь. Ёй абажур трэба купіць!..
Кошка. А што на гэта адказала Фея?..
X л е б. Некалькі разоў выцяла мяне палачкай па галаве і па жываце...
Кошка. Ну, а ты?..
Хлеб. Гэта мяне адразу пераканала, але ў апошнюю хвіліну Душа Святла спынілася на сукенцы месяцавага колеру — яна ляжала на самым дне куфэрка са скарбамі Аслінай шкуры...
Кошка. Ну, хопіць балбатаць, час не чакае!.. Размова ідзе аб нашым далейшым лёсе... Нам сама Фея сказала, што ў канцы падарожжа закончыцца і наша жыццё... Значыць, трэба,чаго б тое ні каштавала, прадоўжыць падарожжа... Але гэта яшчэ не ўсё. Нам трэба падумаць аб долі ўсёй нашай пароды, аб лёсе нашых дзяцей...
Хлеб. Брава! Брава!.. Кошка мае рацыю!..
Кошка. Слухайце далей... Мы ўсе тут прысутныя — Жывёла, Прадметы, Стыхія — валодаем Душой, якую чалавек дасюль не разгадаў. Толькі дзякуючы гэтаму мы яшчэ не зусім страцілі незалежнасць. Але, як толькі ён знойдзе Сінюю Птушку, ён дасягне ўсяго і канчаткова заняволіць нас... Я пра гэта нядаўна даведалася ад сваёй блізкай
сяброўкі Ночы — захавальніцы тайнаў Быцця... Дык вось, у нашых інтарэсах любой цаной дабіцца таго, каб ён так і не знайшоў Сінюю Птушку, хоць бы для таго давялося ахвяраваць жыццём дзяцей...
Сабака (гнеўна). Што яна кажа?.. А ну, паўтары! Я, напэўна, недачуў.
Хлеб. Замоўкніце!.. Я вам слова не даваў!.. Я — старшыня сходу...
Агонь. А хто вас выбіраў?..
Вада (Агню). Маўчаць! Вам якая справа?..
Агонь. Значыць, ёсць справа... А вы мне не ўказ...
Цукар (прымірэнча). Дазвольце!.. He будзем спрачацца... Пытанне вельмі важнае... Нам патрэбна вырашыць, якія мы павінны прыняць меры...
Хлеб. Я цалкам падзяляю думку Цукру і Кошкі...
Сабака. Ну й дурань!.. Чалавек — гэта ўсё!.. Трэба яго слухаць і выконваць усе яго жаданні!.. У гэтым уся сутнасць... Я прызнаю толькі яго!.. Хай жыве Чалавек!.. Жыць і памерці дзеля Чалавека, у імя Чалавека!.. Чалавек — гэта бажаство!..
Хлеб. Я цалкам падзяляю думку Сабакі.
Кошка (Сабаку). Гэта яшчэ неабходна даказаць...
Сабака. Ніякіх доказаў!.. Я люблю Чалавека, вось і ўсё!.. Толькі пасмейце задумаць што-небудзь супраць яго — я спачатку вас загрызу, а пасля пайду да яго і ўсё яму раскажу...
Ц у к а р (саладжава). Дазвольце!.. He трэба так... У такой гарачцы можна нагаварыць... 3 вядомага пункту погляду, мае рацыю і той, і іншы бок... Ёсць доказы і «за» і «супраць»...
Хлеб. Я цалкам падзяляю думку Цукру!..
К о ш к а. Хіба ўсе мы — Вада, Агонь і нават вы, Хлеб і Сабака,— хіба мы не з’яўляемся ахвярамі страшэннай тыраніі?.. Прыгадайце, як было да з’яўлення дэспата: мы тады былі вольнымі, вольна, як хто хацеў, хадзілі па зямлі... Вада і Агонь былі адзінымі ўладарамі свету,— паглядзіце ж, што з імі здарылася цяпер!.. А мы, кволыя нашчадкі магутных драпежнікаў!.. Тсс!.. Прымем самы нявінны выгляд... Сюды ідуць Фея і Душа Святла... Душа
Святла стала на бок Чалавека — гэта наш найзлосны вораг... Вось яны...
Справа ўваходзяць Фея і Душа Святла, за імі Цільціль і М і ц і л ь.
Ф е я. Гэта яшчэ што такое?.. Што вы так стаіліся ў кутку, як змоўшчыкі?.. Час збірацца ў дарожку... На чале вас будзе Душа Святла... Вы будзеце яе слухацца, як мяне. Маю чарадзейную палачку я перадаю ёй... Сёння дзеці наведаюць сваіх памерлых Бабулю і Дзядулю... А вы будзьце тактоўнымі, не хадзіце туды з імі... Хай яны правядуць вечар з памерлымі сямейнікамі, у тым лоне... Тым часам вы прыгатуеце ўсё, што неабходна, для заўтрашняга доўгага пераходу... Ну, кожны на сваё месца — і ў дарогу!..
К о ш к a (крывадушна). Я якраз тое самае ім і казала, пані Фея... Я іх заклікала добрасумленна і няўхільна выконваць свой абавязак. На жаль, Сабака не даў мне выказацца...
С а б а к а. Што я чую! Ну пачакай жа ты ў мяне!.. (Хоча кінуцца на Кошку.)
Цільціль (заўважыўшы яго парыў, пагражае яму). Ціло, не смей!.. He чапай, Ціло! Глядзі ў мяне: калі ты яшчэ хоць аднойчы...
С а б а к а. Маё маленькае бажаство, ты ж не ведаеш, што яна...
Цільціль (пагражае яму). Перастань!.. Сціхні!..
Ф е я. Досыць, спыніцеся!.. Хлеб, перадай на сёння клетку Цільцілю... Магчыма, Сіняя Птушка знаходзіцца ў Мінулым, у Продкаў... Ва ўсякім выпадку, трэба гэта мець на ўвазе... Ну, Хлеб, падай клетку!..
Хлеб (урачыста). Будзьце ласкавы, пані Фея, адну хвілінку!.. (У позе прамоўцы, які выступае перад шматлікай аўдыторыяй.) Прашу ўсіх быць сведкамі, што сярэбраная клетка, давераная мне...
Ф е я (перапыняе яго). Хопіць! Даволі! Без лішніх фраз!.. Мы выйдзем адсюль, а дзеці — адсюль...
Цільціль (з нейкім хваляваннем, устрывожана). Мы пойдзем адны?..
Міціль. Мне есці хочацца!..
Цільціль. Мне таксама!..
Фея (Хлебу). Расхіні свой турэцкі халат і адрэж ім па лусце ад свайго вялізнага жывата...
Хлеб расхінае халат, дастае з-за пояса ятаган, адразае ад свайго тлустага тоўстага жывата два кавалкі і дае дзецям.
Цукар (падыходзіць да дзяцей). Дазвольце вас пачаставаць ледзянцамі... (Адломлівае адзін за другім усе пяць пальцаў на левай руцэ і прапаноўвае іх дзецям.)
Міціль. Што ён робіць?.. Ён ламае сабе пальцы!..
Ц у к а р (лісліва). Паспрабуйце, як смачна... Гэта сапраўдныя ледзянцы...
Міціль (ссе адзін з пальцаў). Якія салодкія!.. У цябе іх многа?..
Цукар (сціпла). Колькі хочаш...
Міціль. I табе не балюча, калі ты іх ламаеш?..
Ц у к а р. Ніколькі... Насупраць, гэта вельмі зручна і нават прыемна. Яны зараз жа адрастаюць, і, такім чынам, у мяне заўсёды новыя і чыстыя пальцы...
Ф е я. He ешце шмат цукру, дзеці! He забудзьце, што вы будзеце вячэраць у Дзядулі і Бабулі...
Цільціль. Яны тут?..
Фея. Вы іх зараз жа ўбачыце...
Цільціль. Як жа мы іх убачым, калі яны памерлі?..
Ф е я. Калі яны жывуць у вашай памяці, значыць, не памерлі... Людзі не ведаюць гэтай тайны, яны ўвогуле мала чаго ведаюць. Але ты дзякуючы дыяменту, нашаму непераўзыдзенаму алмазу, зараз убачыш, што мёртвыя, пра якіх успамінаюць, жывуць шчасліва, так, нібыта яны і не паміралі...
Цільціль. А Душа Святла пойдзе з намі?..
Душа Святла. He. Пабудзьце сярод сваіх, у хатнім асяроддзі... Баюся падацца вам надакучлівай, буду чакаць вас паблізу... Яны ж мяне не звалі...
Цільціль. Як туды прайсці?..
Фея. Вось гэтай дарогай... Вы якраз на мяжы Краіны Успамінаў. Павернеш дыямент — і адразу ж убачыіп вялікае дрэва з надпісам,— значыць, ты