Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Ноч. Зрабі ласку...
Хлеб. Куды бегчы ў выпадку небяспекі?..
Н о ч. Бегчы некуды.
Цільціль( бярэ ключ і пачынае ўзнімацца ўгору па прыступках). Пачнем адсюль... Што за гэтымі бронзавымі дзвярыма?..
Ноч. Прывіды, наколькі я помню... Я даўно не адчыняла гэтых дзвярэй і не выпускала іх...
Цільціль (устаўляе ключ у замочную шчыліну). Зараз убачым. (Хлебу.) Клетка для Сіняй Птушкі пры табе?..
Хлеб (ляскаючы зубамі). Я ніколькі не баюся, але ўсё ж лепш, па-мойму, зазірнуць спачатку ў замочную шчыліну...
Цільціль. Я цябе не запытваю...
Міціль (раптам пачынае плакаць). Я баюся!.. Дзе Цукар?.. Я хачу дамоў!..
Ц у к а р (дагодліва, лісліва, далікатна-паслужліва). Я тут, паненка, я тут!.. He плачце! Я зараз адламаю сабе палец і пачастую вас ледзянцамі...
Цільціль. Адчыняю...
Цільціль паварочвае ключ і асцярожна прыадчыняе дзверы. 3-за дзвярэй тут жа выскокваюць пяць-шэсць розных і вельмі дзіўных па абліччы Прывідаў, якія імгненна разбягаюцца хто куды, урассыпную. Хлеб ад страху выпускае з рук клетку і хаваецца ў глыбіні залы. Ноч гоніцца за Прывідамі і крычыць Цільцілю.
Ноч. Зачыні дзверы!.. Хутчэй!.. Бо павыскокваюць усе, і мы не зможам, не здолеем іх палавіць!.. Ім сумна там сядзець — Чалавек з імі цяпер не лічыцца... (Бегае за Прывідамі з бізуном, сплеценым са змей, і спрабуе загнаць іх у турму.) Дапамажыце мне!.. Туды іх!.. Туды!..
Цільціль (Сабаку). Дапамажы, Ціло! Ату!
Сабака (з брэхам накідваецца на Прывідаў). Гаў! Гаў! Гаў!..
Цільціль. А дзе ж Хлеб?..
X л еб (з глыбіні залы). Я тут!.. Стаю ля дзвярэй, назіраю, каб яны не збеглі...
Адзін з Прывідаў накіроўваецца да яго-. Хлеб з адчайным лямантам уцякае ад яго з усіх ног.
Ноч (трымае за каўнер трох Прывідаў). Сюды, вам кажуць!.. (Цільцілю.) Прыадчыні дзверы... (Упіхвае Прывідаў у пячору.) Ну, цяпер усё ў парадку...
Сабака прыводзіць яшчэ двух.
Ах, яшчэ гэтыя! Ну, хутчэй, хутчэй на месца!.. Вы ж ведаеце, што нам дазволена выходзіць толькі ў дзень усіх святых. (Зачыняе дзверы)
Цільціль (ідзе да другой дзверы). А за гэтай што?..
Ноч. Ну нашто?.. Сіняя Птушка ніколі сюды не залятала, можаш мне паверыць... Зрэшты, справа твая... Адчыні, калі хочаш... Там — Хваробы...
Цільціль (устаўляе ў шчыліну ключ). Адчыняць трэба асцярожна?..
Ноч. He, нічога... Яны ўціхамірыліся, небаракі... Іх час мінуў. 3 нейкай пары Чалавек вядзе з імі бязлітасную барацьбу... Асабліва пасля таго, як выявілі мікробы... адчыняй, сам убачыш...
Цільціль расчыняе насцеж дзверы. Нікога не відаць.
Цільціль. Чаму яны не выходзяць?..
Н о ч. Я табе ўжо сказала: яны амаль усе хварэюць, кволяцца, хандраць... Дактары іх мучаюць... Зайдзі туды на хвілінку — убачыш...
Цільціль (заходзіць у пячору і адразу ж вярта ецца). Сіняй Птушкі там няма... У вашых Хвароб вельмі хваравіты выгляд... Яны нават галавы не ўзнімаюць...
Адна маленькая Хвароба ў хатніх пантофлях, капоце і начным каўпаку выскоквае з пячоры і мітусіцца, бегае па зале.
Ой!.. Нейкае малое вышмыгнула... Хто яно, што за яно?..
Н о ч. Гэта нястрашна, небяспекі тут няма. Перад табой самая маленькая з хвароб — Насмарк... На такіх, як ён, няма ганення, асабліва іх не чапаюць, таму ён трымаецца смялей... (Кліча Насмарк.) Хадзі сюды, малыш!.. Завельмі рана ты выбег, пачакай да вясны...
Насмарк, чхаючы, кашляючы і смаркаючыся, вяртаецца ў пячору, і Цільціль зачыняе за ім дзверы.
Цільціль (ідзе да наступных дзвярэй). Цяпер адчынім гэтыя... Што там?..
Ноч. Сцеражыся!.. Там — Войны... Ніколі яны яшчэ не былі такімі жахлівымі і такімі моцнымі, як цяпер... He дай Божа, каб хоць адна з іх вырвалася адтуль!.. На шчасце, яны ўсе даволі тлустыя, непаваротлівыя... Ды ўсё ж мы павінны быць пільнымі, заўжды напагатове: ты толькі зазірні — і мы зараз жа зачынім дзверы...
Цільціль (з вялізнай асцярожнасцю прыадчы няе дзверы і, зазірнуўшы праз малюсенькую шчылінку ў пячору, адразу ж адхіспгваецца). Зачыняйце!.. Хутчэй, хутчэй!.. Яны мяне ўбачылі!.. Яны ідуць сюды!.. Ломяцца, б’юцца ў дзверы!..
Ноч. Ну, давайце адразу ўсе разам! Наляжам на дзверы!.. А ты, Хлеб, чаго не дапамагаеш? Наляжам усе разам!.. I здаравякі ж яны!.. Ага!.. Ну, вось і ўсё... Саслаблі, здаліся... А каб яшчэ секунда... Ты бачыў іх?..
Цільціль. Чаму ж не бачыў!.. Вялізныя, страшэнныя!.. Мне думаецца, што Сіняй Птушкі ў іх няма...
Ноч. Вядома, няма... Яны б яе адразу ж з’елі... Ну, як, ці не хопіць табе?.. Ты сам бачыш, што табе тут няма чаго рабіць...
Цільціль. Я павінны ўсё агледзець... Так сказала Душа Святла...
Ноч. «Душа Святла», «Душа Святла»!.. Ёй лёгка казаць, а сама збаялася і не пайшла...
Цільціль. Пяройдзем да наступных дзвярэй... Што там?..
Н о ч. Там у мяне зачынены Духі Цемры і Жахі...
Цільціль. Можна адчыніць?..
Ноч. Калі ласка!.. Яны такія ж ціхія, як і Хва-
Цільціль (з нейкай асцярожнасцю, нейкай няпэўнасцю, як быццам баючыся, адчыняе дзверы і нясмела зазірае ў пячору). Іх там няма...
Ноч (услед за ім зазірае ў пячору). Гэй, Духі Цемры, дзе вы там?.. Выйдзіце на хвілінку, вам карысна размяцца. I вы, Жахі! He бойцеся...
Нек а л ькі Духаў Цемр ы і некалькі Ж a х а ў у вобразах захутаных жанчын (Духі Цемры — пад чорнымі пакрываламі, Жахі — пад зеленаватымі) нясмела выходзяць з пячор, але пры першай спробе Цільціля зварухнуцца хуценька хаваюцца.
Чакайце!.. Куды ж вы?.. Гэта ж дзіця, яно вас не пакрыўдзіць. (Цільцілю.) Яны ўсе вельмі запалоханыя, акрамя самых вялікіх, якія там, у глыбіні...
Цільціль (зазірае ўглыб пячоры). У-у, якія жудасныя!..
Ноч. Яны прыкаваныя... Яны адны не баяцца Чалавека... Зачыні лепш дзверы, каб, чаго добрага, яны не раззлаваліся...
Цільціль (ідзе да наступных дзвярэй). А гэтыя дзверы цямней за іншыя... Гэта чаму?..
Ноч. За імі — Таямніцы... Адамкні, калі ўжо табе так хочацца... Але не ўваходзь... Адмыкай асцярожна, а мы будзем напагатове і, як тады, з Войнамі, адразу ж зачынім дзверы...
Цільціль (вельмі асцярожна прыадчыняе дзверы і палахліва прасоўвае галаву). У, як холадна!.. Нават вочы пячэ! Ух, як шчыпае! Зачыняйце хутчэй!.. Наляжце ўсе разам!.. Адтуль насядаюць!..
Ноч, Сабака і Цукар зачыняюць дзверы.
Што я там бачыў!..
Ноч. Што ж, сапраўды?..
Цільціль (узрушана). He ведаю, нешта жудаснае!.. Там сядзелі нейкія бязвокія страшыдлы... Хто гэты велікан, які ледзьве не схапіў мяне?..
Н о ч. Верагодна, Маўчанне. Ён ахоўвае гэтыя дзверы... Ну што,спалохаўся?.. Ты ўсё яшчэ бледны і ўвесь дрыжыш...
Цільціль. Я і не падазраваў... Я ніколі нічога падобнага не бачыў... У мяне рукі замерзлі...
Н о ч. ЦІ гэта яшчэ будзе, калі ты не ўціхамірышся...
6 Сіняя птушка
161
Цільціль (ідзе да наступных дзвярэй). Ну, а гэтыя?.. Такія ж жудасныя?..
Ноч. He, тут усяго пакрышку... Тут я змясціла лішнія Зоркі, мае любімыя Пахі-Водары і асабіста мае Светачы — Блукаючыя Агні, Светлякі. Разам з імі знаходзяцца Раса, Салаўіныя Спевы і яшчэ сёетое...
Цільціль. Вось-вось: Зоркі, Салаўіныя Спевы... Напэўна, яна там.
Н о ч. Ды адчыняй, калі хочаш. Гэта ўсё бяскрыўдна...
Цільціль насцеж расчыняе дзверы. Тут жа з турмы выбягаюць 3 о р к і ў абліччы цудоўных дзяўчат, захутаных у пакрывалы, якія ззяюць рознакаляровымі агнямі; яны рассыпаюцца па зале і ў агняным змроку распачынаюць прама на прыступках і паміж калон стройныя карагоды. Амаль нябачныя Начныя П а х іВодары, Блукаючыя Агні, Светлякіі празрыстая Р ас а далучаюцца да іх. У той жа час з пячоры няспынна льюцца салаўіныя спевы, і гэтымі гукамі напоўнены ўвесь Палац Ночы.
Міціль (у захапленні пляскае ў далоні). Ах, якія прыгожыя дзяўчаты!..
Цільціль. А як яны добра танцуюць!..
Міціль. А які ад іх водар ідзе!..
Цільціль. А як яны добра спяваюць!..
М і ц і л ь. А вось гэтыя хто, якіх амаль не відаць?..
Ноч. Гэта Пахі-Водары майго ценю...
Цільціль. А тыя, вунь там, быццам сатканыя са шкла?
Ноч. Гэта Раса лясоў і далін... Ну, хопіць!.. Бо гэта ніколі не скончыцца... Яны як пачнуць танцаваць, то ўжо ніякімі сіламі іх пасля не загоніш... (Пляскае ў далоні.) Ну, Зоркі, хутчэй!.. Цяпер не той час, каб танцаваць... Неба ўсё ў хмарах... Хутчэй, хутчэй на месца, а то я пайду за сонечным промнем!..
Спалоханыя Зоркі, Пахі-Водары і ўсе астатнія хаваюцца ў пячоры, дзверы за імі з трэскам зачыняюцца. Адначасова сціхае салаўіны спеў.
Цільціль. Вось вялікія сярэднія дзверы... Ноч (шматзначна). He адчыняйце іх...
Цільціль. Чаму?..
Ноч. Таму што гэта забаронена...
Цільціль. Значыць, Сіняя Птушка тут. Душа Святла мне казала...
Ноч (матчыным ласкавым тонам). Паслухай, дзіця маё... Я была з табой мілай і заўсёды ветлівай, прыязнай у адносінах. Я нікому не зрабіла столькі добрых спраў, паслуг, колькі табе... Я раскрыла Ta66 ўсе свае Таямніцы... Я вельмі цябе люблю, мне шкада цябе — ты малады і нявопытны; я размаўляю з табой, як маці... Павер мне, паслухайся мяне, дзіця маё: пакінь сваю задумку, не хадзі далей, не выпрабоўвай Лёс, не адчыняй гэтыя дзверы...
Цільціль (павагаўшыся). Але чаму?..
Ноч. Таму што я не хачу тваёй пагібелі... Таму што ніхто з тых, хто яе прыадчыняў хоць бы на валасок, не вяртаўся жывым... Таму што ўсё самае жудаснае, усе страхі, усё, чаго баяцца ў вас на Зямлі, не ідзе ні ў якое параўнанне з самымі бяскрыўднымі з тых, што кідаюцца на Чалавека, ледзьве толькі кіне ён позірк на бездань, ледзьве толькі датыкнецца вачыма да яе жахаў... О, тая бездань, якой ніхто яшчэ не адважыўся даць назву... Гэта так страшна, што, калі ты ўсё ж будзеш настойваць, я пайду ў сваю вежу без вокнаў,— адмыкай без мяне... А цяпер думай сам, вырашай сам...
Міціль, неразборліва, нечленараздзельна жудасна лямантуе, спрабуе адцягнуць Цільціля ад дзвярэй.
X л е б (ляскаючы зубамі). He трэба, мой маленькі валадар!.. (Кідаецца на калені.) Пашкадуй нас!.. На каленях цябе прашу!.. Ноч мае рацыю ва ўсім тут...
Кошка. Ты ўсіх нас асуджаепі на пагібель...
Цільціль. Я павінны адчыніць...
Міціль (плача і тупае нагамі). He хачу!.. He хачу!..
Цільціль. Цукар і Хлеб, вазьміце Міціль пад рукі і ідзіце адсюль прэч... Я адчыняю...
Ноч. Ратуйся, хто можа!.. Хутчэй!.. Бо позна пасля будзе! (Уцякае.)
Хлеб (бяжыць на злом галавы). Дай нам такую магчымасць — дабегчы да канца залы!..
Кошка (таксама ўцякае). Пачакай!.. Пача-