• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    нябожчыкі злосныя?.. Ды не, яны ж нежывыя... ты іх калі-небудзь бачыў?..
    Цільціль. Ага, неяк аднойчы, даўно, калі я быў яшчэ зусім маленькім...
    Міціль. Ну, ну? Якія ж яны?..
    Цільціль. Зусім белыя, вельмі спакойныя, вельмі халодныя і нічога не гавораць, заўсёды маўклівыя...
    Міціль. Мы іх зараз убачым?..
    Цільціль. Калі Душа Святла абяцала, значыць, убачым...
    Міціль. А дзе ж яны?..
    Цільціль. Вось тут, пад дзёрнам, пад гэтымі вялікімі камянямі...
    Міціль. Яны тут цэлы год?..
    Цільціль. Так.
    Міціль (паказвае на пліты). А гэта дзверы іх дамоў?..
    Цільціль. Так.
    Міціль. А добрым надвор’ем яны выходзяць пагуляць?..
    Цільціль. Яны могуць выходзіць толькі
    ноччу...
    Міціль. Чаму?..
    Цільціль. Таму што яны ў адных сарочках...
    Міціль. Ну, а ў дождж?..
    Цільціль. Дажджом яны не выходзяць...
    Міціль. А ў іх добра?..
    Цільціль. Кажуць, вельмі цесна...
    Міціль. А дзеці ў іх ёсць?..
    Цільціль. Вядома, усе мёртвыя дзеці — з імі...
    Міціль. Чым жа яны харчуюцца?..
    Цільціль. Карэнне ядуць...
    Міціль. Дык мы іх убачым?..
    Цільціль. Вядома, убачым. Калі дыямент павернуты, усё відаць.
    Міціль. А што яны нам скажуць?..
    Цільціль. Нічога не скажуць — яны ж не гаво-
    раць...
    Міціль. А чаму яны не гавораць?..
    Цільціль. Таму што ім няма чаго сказаць.
    Міціль. А чаму ім няма чаго сказаць?..
    Цільціль. Ты мне надакучыла...
    Маўчанне.
    Міціль. Калі ты павернеш дыямент?..
    Цільціль. Ты ж чула, што Душа Святла загадала, каб нябожчыкам было менш хваляванняўтурбот, трэба чакаць поўначы...
    Міціль. А чаму ім так менш турбот?..
    Цільціль. Таму што ў гэты час яны выходзяць падыхаць паветрам.
    Міціль. А поўнач яшчэ не наступіла?..
    Цільціль. Табе царкоўны гадзіннік відаць?..
    М і ц і л ь. Відаць. Я нават бачу маленькую стрэлку...
    Цільціль. Ну дык цяпер, вось зараз праб’е поўнач... Вось!.. Якраз... Чуеш?..
    Б’е поўнач.
    Міціль. Пойдзем адсюль!..
    Цільціль. Нельга... я зараз павярну дыямент...
    Міціль. He трэба, не трэба!.. He паварочвай!.. Пойдзем адсюль!.. Мне страшна, браток!.. Мне так страшна!..
    Цільціль. Ды няма ж нічога небяспечнага...
    Міціль. Я не хачу глядзець на нябожчыкаў!.. He хачу!..
    Цільціль. He хочаш — не глядзі, заплюшчы вочы...
    Міціль (учапіўшыся ў Цільціля). He, Цільціль, я нізавошта тут не застануся!.. Я не магу!.. Яны выйдуць з магіл!..
    Цільціль. Чаго ты так дрыжыш?.. Ну выйдуць на хвілінку...
    Міціль. Ды ты сам дрыжыш!.. Яны такія жудасныя!..
    Цільціль. Пара! Час не чакае!..
    Цільціль паварочвае дыямент. Страшнае імгненне маўчання і здранцвення. Але вось захісталіся-заварушыліся крыжы, потым раскрываюцца ўзгоркі, узнімаюцца пліты.
    Міціль (прыціснуўшыся да Цільціля). Выходзяць!.. Вось яны!..
    I тут з ycix параскрытых магіл павольна ўзнімаюцца цэлыя снапы кветак; спачатку невыразныя, цьмяныя, няўлоўныя, быццам клубы дыму, кветкі гэтыя паступова наліваюцца цнатлівай белізной, растуць, бяруць у палон сваёй пышнасцю, багаццем, непаўторнай прыгажосцю, запаланіўшы ўрэшце ўвесь могільнік, ператвараюць яго ў нейкі чароўны, чысты, як шлюбнае адзенне, сад, а ў гэты час над садам займаецца зара. Блішчыць раса, распускаюцца кветкі, у галінах шапаціць вецер, гудуць пчолы, прачынаюцца птушкі і напаўняюць прастору першымі ўрачыстымі, поўнымі радасці і захаплення гімнамі Сонцу і Жыццю. Узруіпаныя, ашаломленыя Цільціль і Міціль, трымаючыся за рукі, ходзяць сярод кветак і не могуць знайсці сляды магіл.
    Міціль (шукае ў траве). Дзе ж мёртвыя?.. Цільціль (таксама шукае). Мёртвых няма...
    3 а с л о н a
    КАРЦІНА ВОСЬМАЯ
    ПЕРАД ЗАСЛОНАЙ, ЯКАЯ ЎСЯ НІБЫ САТКАНА 3 ПРЫГОЖЫХ АБЛАЧЫН
    Уваходзяць Цільціль, Міціль, ДушаСвятла, Сабака, Кошка, Хлеб, Агонь, Цукар, Вада і Малако.
    Душа Святла. Думаю, што цяпер Сіняя Птушка ў нашых руках. 3 самага пачатку мне гэта неяк не прыходзіла ў галаву... Толькі сёння, калі я на світанку набіралася моцы, мяне, быццам прамень сонца, азарыла адна думка... Мы зараз стаім ля ўваходу ў чароўныя Сады, дзе над возерам Лёсу жывуць усе зямныя Радасці, Шчасце, Раскоша.
    Цільціль. А іх многа? Іх можна будзе ўзяць з сабой? Яны маленькія?..
    Душа Святла. Ёсць маленькія і вялікія, тлустыя і стройныя, чароўныя і непрывабныя... Зрэшты, найбольш агідныя, непрыемныя, ад якіх адштурхвае, былі нядаўна выгнаны з Садоў і пайшлі яны шукаць прыстанішча ў Няшчасцяў. Трэба вам сказаць, што Няшчасці жывуць зусім побач, у Пячоры, і Пячора гэта злучаецца з Садамі Шчасця і Раскошы, яе аддзяляе ад іх нешта накшталт лёгкай смугі ці найтонкай заслоны, якая ўвесь час гайдаецца ад ветру, што дзьме з Вяршынь Правасуддзя і з Нетраў Вечнасці... Цяпер нам трэба аб усім дамовіцца і прыняць меры перасцярогі. Амаль усе яны — Шчас-
    це, Раскоша — у вышэйшай ступені дабрадушныя, лагодныя, аднак сярод іх сустракаюцца яшчэ больш небяспечныя і вераломныя, чым самыя найвялікія няшчасці...
    Хлеб. У мяне ёсць прапанова! Калі яны такія небяспечныя і каварныя, дык ці не лепей нам пачакаць ля ўваходу з тым адным намерам, каб неадкладна працягнуць руку дапамогі дзецям, якія адважацца пусціцца наўцёкі адтуль?..
    С а б а к a. Hi ў якім разе! Hi ў якім разе!.. Я хачу паўсюдна быць побач з маімі маленькімі бажаствамі, усюды за імі ісці ўслед!.. А хто баіцца, той хай застаецца ля ўваходу!.. Нам не патрэбны (глядзіць на Хлеб) ні баязліўцы, ні (глядзіць на Кошку) здраднікі...
    Агонь. Я пайду!.. Там, кажуць, весела!.. Увесь час скачуць!..
    Хлеб. А там ядуць?..
    Вада (хныкае). Я ніколі не бачыла Шчасця, нават самага маленькага!.. Дайце ж мне паглядзець!..
    Душа Святла. Памаўчыце! Ніхто вас не запытвае... Вось што я вырашыла: Сабака, Хлеб і Цукар пойдуць з дзецьмі. Вада не пойдзе — яна вельмі халодная, Агонь таксама не пойдзе — ён вялікі пракуда і свавольнік. Малаку я вельмі раю пачакаць ля ўваходу — яно занадта ўражлівае. Што ж тычыцца Кошкі, то тут яе справа, як яна хоча...
    Сабака. Яна баіцца!..
    К о ш к а. Я зайду па дарозе да сваіх неразлучных, шчырых сяброў Няшчасцяў — яны жывуць побач са ІПчасцем, Раскошай...
    Цільціль. А ты, Душа Святла, пойдзеш?..
    Душа Святла. Яне магу ўвайсці туды ў такім выглядзе — многія з паненак ІПчасця мяне не трываюць... Але ў мяне ёсць з сабой шчыльная тоўстае пакрывала, якім я ахінаюся кожны раз перад наведаннем шчасліўчыкаў... (Разгортвае доўгае пакрывала і старанна ў яго ўкручваецца-захінаецца.) Ніводзін прамень маёй Душы не павінны праглядваць, бо ёсць на свеце шмат Шчасця пужлівага і нешчаслівай Раскошы... Вось цяпер самыя цудоўныя і самыя сытыя, гладкія і тыя не збаяцца...
    Заслона рассоўваецца, а за ёй адкрываецца карціна дзевятая.
    КАРЦІНА ДЗЕВЯТАЯ
    САДЫ ШЧАСЦЯ, РАСКОШЫ
    Калі заслона рассоўваецца, то перад уваходам у Сады адкрываецца нешта накшталт залы з высокімі мармуровымі калонамі, паміж якімі, закрываючы глыбіню сцэны, вісяць на залатых шнурах цяжкія пурпурныя заслоны. Убранне залы нагадвае мастацтва найбольш пачуццёвых і найболып пышных мастакоў венецыянскага і фламандскага Адраджэння (Веранезе, Рубенса).
    Гірлянды кветак, рогі дастатку, вазы, статуі, усюды ўсё пазалочана. Пасярод цяжкі раскошны стол з яшмы і пазалочанай медзі, застаўлены кандэлябрамі, крышталём, залатымі і сярэбранымі блюдамі з Дзівоснымі разнастайнымі стравамі. За сталом і вакол стала ядуць, п’юць, гарлапаняць, спяваюць, размахваюць рукамі, качаюцца па падлозе, спяць сярод недаедзенай дзічыны, райскіх пладоў, збаноў і перакуленых чашаў, келіхаў с а м ы я т л у сты я з зямвых Шчасце, Раскоша. Яны вялізныя, неймаверна грузныя, румяныя, апранутыя ў аксаміт і парчу, на галовах у іх залатыя кароны, аздобленыя жэмчугам і каштоўнымі камянямі. Прыгожыя рабыні разносяць адно за адным аздобленыя султанам стравы і пеністыя напіткі. Пошлая, бравурная, грубая музыка з пераважнай болыпасцю медных інструментаў. Сцэну залівае цяжкое чырвонае святло. Цільціль, Міціль, Сабака, Хлеб і Цукарна пярэднім плане справа, нясмела ціснуцца, туляцца даДушы Святла. Кошка моўчкі праходзіць па тым жа баку ў глыбіню сцэны, прыўзнімае нейкую цёмную заслону і хаваецца за ёй.
    Цільціль. Што гэта за таўстуны весяляцца і ядуць такія смачныя стравы?
    Душа Святла. Гэта самыя тлустыя зямныя Шчасце, Раскоша, іх лёгка распазнаць. Быць можа, Сіняя Птушка на хвілінку выпадкова да іх заляцела, але, зрэшты, гэта малаверагодна. Усё ж не паварочвай пакуль нашага алмаза. Для ачысткі сумлення давай абследуем гэтую частку залы.
    Цільціль. А падысці да іх можна?
    Душа Святла. Вядома. Яны не злосныя, але яны пашлякі, ды яшчэ да таго ж даволі дрэнна выхаваныя пашлякі!
    Міціль. Якія ў іх цудоўныя пірожныя!..
    Сабака. А дзічына! А кілбаса! А бараніна!
    А цялячая пячонка!.. (Урачыста.) Самы тонкі знаўца не знойдзе нічога лепшага ва ўсім свеце за цялячую пячонку!..
    X л е б. Хіба акрамя каравая з найлепшай пшані-
    цы! Ён у іх боскі!.. Да таго смачны, да таго смачны!.. I яшчэ таўсцей за мяне!..
    Ц у к а р. Прабачце, прабачце! Прабачце, калі ласка!.. Дазвольце, дазвольце... He хацелася б нікога пакрыўдзіць, аднак не забудзьце, што слава і гордасць гэтага стала — ласункі-прысмакі — сваім бляскам і раскошай засланяюць, зацямняюць, калі можна так выказацца, усё лепшае ў гэтай зале, а магчыма, і ва ўсім свеце...
    Цільціль. Які ў іх задаволены і шчаслівы выгляд!.. Гарлапаняць! Рагочуць! Спяваюць!.. Памойму, яны нас прыкмецілі...
    Сапраўды, каля дзесяці найболыл тлустых Раскош устаюць з-за стала і з цяжкасцю, падтрымліваючы рукамі жываты, ідуць да дзяцей.
    Душа Святла. He бойся, яны вельмі гасцінныя, ветлівыя... Верагодна, яны хочуць пачаставаць цябе абедам... He згаджайся, ні ў якім разе не згаджайся, інакш ты забудзеш, што табе даручана...
    Цільціль. Як, нельга паспрабаваць ніводнага пірожнага? А яны на выгляд такія смачныя, свежыя, паліты цукрам, варэннем, крэмам!..
    Душа Святла. Яны шкодныя — яны расслабляюць волю. Трэба ахвяраваць усім у імя абавязку. Адкажыся ветліва, але наадрэз. Вось яны...
    Самая Т л у с т а я Раскоша( працягвае Цільцілю руку). Добры дзень, Цільціль!..
    Цільціль (здзіўлена). Адкуль вы мяне ведаеце?.. Вы хто?..
    Самая Тлустая Раскоша. Я — Самая Тлустая з Раскош: Раскоша Быць Багатай. Я прыйшла ад імя маіх братоў прасіць вас і вашых блізкіх ушанаваць сваёй прысутнасцю нашу бясконцую трапезу. Вы трапіце ў кампанію лепшых прадстаўнікоў сапраўды Тлустых Зямных Раскош. Дазвольце вас пазнаёміць з найгалоўнымі з іх. Вось мой зяць, Раскоша Быць Уласнікам,— у яго жывот мае выгляд грушы. Вось Раскоша Спатоленага Славалюбства — яна адрозніваецца прыгожай круглявасцю шчок.