• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    Павольна набліжаецца Д у х Д у б а. Ён неверагодна стары, ва галаве ў яго вянок з амялы, на ім доўгае зімовае адзенне, расшытае імхом і лішайнікам. Ён сляпы. У яго доўгая сівая барада. Адной рукой ён абапіраецца на сукаваты кій, другой — на малады Д у б о к, які служыць яму павадыром. На плячы ў яго сядзіць Сіняя Птушка. Пры яго набліжэнні Дрэвы выстройваюцца ў шарэнгу і з пашанай робяць паклоны.
    Цільціль. Сіняя Птушка ў яго!.. Хутчэй, хутчэй да мяне!.. (Духу Дуба.) Дайце мне яе!..
    Дрэвы. Маўчаць!..
    Кошка (Цільцілю). Здымі шапачку — гэта Дуб!..
    Дух Дуба (Цільцілю). Хто ты?..
    Цільціль. Я — Цільціль, васпан... Можна ўзяць у вас Сінюю Птупіку?..
    Дух Дуба. Цільціль, сын дрывасека?..
    Цільціль. Так, васпан...
    Д у х Д у б а. Твой бацька нарабіў нам шмат зла... У адной толькі маёй сям’і ён перабіў шэсцьсот маіх сыноў, чатырыста семдзесят пяць дзядзькоў і цётак, тысячу дзвесце дваюрадных братоў і сёстраў, трыста восемдзесят нявестак і дванаццаць тысяч праўнукаў!..
    Цільціль. Мне гэта невядома, васпан... Думаю, што ён не назнарок...
    Дух Дуба. Навошта ты сюды прыйшоў? Навошта ты выклікаў нашы Душы з іх жылля?..
    Цільціль. Даруйце за турботы, васпан... Але Кошка мне сказала, што вы нам адкрыеце, дзе знаходзіцца Сіняя Птушка...
    Д у х Д у б а. Ведаю, ведаю: ты шукаеіп Сінюю Птушку, гэта значыць, ты хочаш разгадаць найвялікшую Тайну Быцця, Тайну Шчасця,— разгадаць
    для таго, каб Людзі нас пасля канчаткова зняволілі...
    Цільціль. Ды не, васпан! Я шукаю яе для ўнучкі Феі Берылюны — дзяўчынка цяжка хворая...
    Дух Дуба (перапыняе яго). Хопіць!.. Я не чую Жывёлін... Дзе яны? Гэта іх таксама датычыць... Мы, Дрэвы, не павінны несці ўсю адказнасць за тыя крутыя меры, якія нам давядзецца прыняць... Калі Людзі даведаюцца, што мы зробім, яны абрушаць на нас шквал самай жорсткае кары... Рашэнне наша павінна быць аднадушным, каб пасля ўсе захоўвалі маўчанне...
    Дух С а с н ы fглядзіць паверх іншых Дрэў). Падыходзяць Жывёліны... Іх вядзе Трус... Вось Душы Каня, Быка, Вала, Каровы, Ваўка, Барана, Свінні, Петуха, Казы, Асла і Мядзведзя...
    У той чарзе, як Сасна называе Д у ш ы Жывёлін, яны ўваходзяць адна за другой і рассаджваюцца паміж Дрэў. Толькі Душа Казы ўсё блукае па лесе дыДуша Свінні падкопвае карані.
    Д у х Д у б а. Усе сабраліся?
    Т р у с. Курыца сядзіць на яйках, Заяц дзесьці носіцца, у Аленя баляць рогі, Лісіца хворая — вось медыцынскае пасведчанне, Гусь нічога не зразумела, а Індык раззлаваўся...
    Д у х Д у б а. Іх няяўка мяне вельмі непакоіць. Тым не менш нас дастаткова... Вы ведаеце, браты, аб чым ідзе размова. Вось гэты хлопчык дзякуючы дыяменту, украдзенаму ў магутных сілаў Зямлі, можа завалодаць нашай Сіняй Птушкай і такім чынам вырваць Таямніцу, якую мы захоўвалі з тае пары, калі на Зямлі ўзнікла Жыццё... Але мы з вамі добра ведаем Чалавека і лёгка можам сабе ўявіць, які лёс чакае нас, калі ён вызнае Тайну. Таму я мяркую, што вагацца ў дадзеным выпадку — злачынна... Настаў рашучы час: пакуль не позна, дзіця павінна загінуць...
    Цільціль. Што ён сказаў?..
    С а б а к а (вышчарыўшы іклы, ходзіць вакол Духа Дуба). Бачыў мае зубы, стары паралітык?..
    Дух Бука (з абурэннем). Ён зневажае Дуб!..
    Дух Дуба. Гэта Сабака?.. Праганіце яе! Прадажніку сярод нас няма месца!..
    К о ш к а (Цільцілю, ціха). Прыбяры Сабаку... Тут выйшла нейкае непаразуменне... Пакладзіся на мяне — я ўсё ўладжу... Толькі прыбяры хутчэй Сабаку...
    Цільціль (Сабаку). Пайшоў вон!..
    С а б а к а. Дай мне толькі разарваць гэтаму старому рэўматыку яго туфлі з моху! Вось дзе смеху будзе!..
    Цільціль. Маўчаць! Ідзі адсюль! Ды ці пойдзеш ты, нарэшце, агіднае стварэнне?..
    Сабака. Добра, добра, пайду... Калі табе спатрэблюся, я вярнуся...
    Кошка (Цільцілю, ціха). Было б лепш прывязаць яго, a то ён наробіць спраў... Дрэвы раззлуюцца і ўсё можа дрэнна скончыцца...
    Цільціль. Як жа тут быць? Я недзе падзеў ланцужок...
    К о ш к a. А вось якраз падыходзіць Плюшч — у яго моцныя ніткі...
    Сабака (гыркае). Я яшчэ вярнуся, я яшчэ вярнуся!.. Падагрык! Кашлюн!.. Заморак стары, корань гнілы! Гэта тут Кошка ўсім закручвае!.. Ну ды я ёй зараз пакажу!.. Што ты ўсё шэпчаш, іюдапрадажнік, тыгр крыважэрны, маршал Базен?.. Ррр, рррр, ррр!..
    Кошка. Бачыш? Ён усім грубіяніць...
    Цільціль. Гэта праўда, ён невыносны, так у нас нічога не атрымаецца... Пан Плюшч, звяжыце яго, калі ласка!..
    Дух Плюшча (даволі нясмела падыходзіць да Сабакі). А ён не ўкусіць?..
    Сабака (бурчыць). He ўкушу, не ўкушу!.. Насупраць — расцалую!.. Вось ты зараз убачыш!.. Ну, падыдзі, падыдзі, куча старых вяровак!..
    Цільціль (гразіць яму палкай). Ціло!..
    С а б а к а (поўзае ля ног Цільціля і віляе хвастом). Што загадаеш, маё маленькае бажаство?..
    Цільціль. Ляж ніцма! Слухацца Плюшча!.. Дай сябе скруціць, a то...
    Дух Плюшча звязвае яго.
    Сабака (ціхенька бурчыць). Вяроўка!.. Пятля!.. Путы для коняў! Вяроўка для свінняў!.. Маё маленькае бажаство, зірні! Ён звязвае мне лапы!.. Ён душыць мяне!..
    Ціл ьціл ь. Так табе і трэба!.. Заслужыў!.. Маўчы, ляжы смірна, спакою ад цябе няма!..
    С а б а к a. А ўсё ж ты гэта дарэмна... У іх нядобрае наўме, у галаве... Маё маленькае бажаство, сцеражыся!.. Ён заціскае мне рот!.. Я не магу гаварыць!..
    Д у х П л ю ш ч a (звязаўшы па руках і нагах Сабаку). Куды яго аднесці?.. Я яму рот заткнуў... Хай цяпер паспрабуе пагаварыць!..
    Дух Дуба. Прывяжыце яго мацней там, за маім ствалом, да майго вялікага кораня... Пасля падумаем, што з ім зрабіць...
    Дух Плюшча і Дух Таполі адносяць Сабаку за ствол Дуба.
    Аднеслі?.. Добра. Нарэшце мы пазбавіліся ад гэтага непажаданага сведкі, ад гэтага адступніка і цяпер можам вынесці рашэнне, якое нам падказваюць ісціна і справядлівасць... He схаваю, не ўтаю ад вас: я ўсхваляваны да глыбіні душы... Уперіпыню нам дадзена права судзіць Чалавека і даць яму адчуць нашу сілу... Ён заўсёды быў з намі да таго жорсткі, так жахліва несправядлівы, што, па-мойму, не можа быць двух думак адносна таго, які вынесці яму прысуд...
    Дрэвы і Жывёліны. He можа быць двух думак!.. He можа! He можа! He можа! Павесіць!.. Смерць яму!.. Занадта ён быў несправядлівым!.. Завельмі злоўжываў сваёй уладай!.. Растаптаць яго!.. З’есці яго!.. Зараз жа!.. Зараз жа!..
    Цільціль (Кошцы). Што гэта з імі? Чым-небудзь незадаволены?..
    К о ш к a. He турбуйся... Яны некалькі не ў гуморы, таму што вясна сёлета позняя... Здайцеся на мяне, я ўсё ўладжу...
    Д у х Д у б а. Ваша аднадушнасць зусім натуральная. Цяпер трэба толькі выбраць для яго пакаранне найбольш мэтазгоднае, каб найменш на нас клалася падазрэнне ў наўмысным забойстве, каб не было
    віякіх доказаў аб тым, калі Людзі знойдуць у лесе трупы дзяцей...
    Цільціль. Што ўсё гэта азначае?.. Куды ён хіліць, да чаго? Урэшце мне гэта надакучыла... Сіняя Птушка ў яго, хай ён мне яе аддасць...
    Б ы к (выступае наперад). Самае мэтазгоднае і самае надзейнае — гэта рагамі ў жывот. Хочаце, я яго бадану?..
    Д у х Д у б а. Хто гэта гаворыць?
    К о ш к а. Гэта Бык.
    Карова. Ну чаго выскачыў? Я ў гэтыя справы не ўмешваюся... Мне трэба з’есці ўсю траву з таго поплава, што заліты блакітным святлом месяца... У мяне сваіх клопатаў хапае...
    Вол. У мяне таксама. Я загадзя з усім згодны...
    Дух Бука. Я прапаноўваю павесіць іх на маім самым высокім суку...
    Дух Плюшча. А я скручу пятлю...
    Дух Сасны. А я ахвярую чатыры дошкі на дамавіну...
    Дух Кіпарыса. А я дам месца для вечнага спачыну...
    Дух Вярбы. Самае простае — утапіць іх у адной з маіх рэк... Бяру гэта на сябе...
    Дух Ліпы (прымірэнча). Хопіць вам! Гэта ўжо завельмі жорстка! Яны яшчэ такія маладзенькія!.. Іх выдатна можна абясшкодзіць такім чынам: я абнясу іх агароджай з маіх галін і сукоў — гэта будзе ім турмой...
    Дух Дуба. Хто гэта гаворыць?.. Мне здаецца, я пазнаю саладжавы голас Ліпы...
    Дух Сасны. Так яно і ёсць...
    Дух Дуба. Значыць, і сярод нас завёўся адступнік, як і сярод жывёлы?.. Да гэтай пары мы аплаквалі толькі здраду Пладовых Дрэў, але ж гэта не сапраўдныя Дрэвы...
    Свіння (варочаючы свае хцівыя вочкі). А памойму, перш за ўсё трэба з’есці дзяўчынку. У яе, напэўна, вельмі салодзенькае мяса...
    Цільціль. Што яна кажа?.. Ты ў мяне дачакаешся, ах ты такая-разгэтакая!..
    К о ш к a. He магу зразумець, што з імі здарылася. Ва ўсякім выпадку, справа прымае вепажаданы паварот...
    Дух Д у б а. Цішэй!.. Мы павінны вырашыць, каму прадаставіць гонар нанясення першага ўдару, хто адвядзе ад нашых вярхоў вялізную з усіх небяспек, якая пастаянна з намі з дня нараджэння Чалавека.
    Д у х С а с н ы. Гонар гэты належыць табе, нашаму цару і патрыярху...
    Д у х Д у б а. Гэта сасна гаворыць? На жаль, я вельмі стары! Я сляпы, слабы, мае застылыя рукі мяне ўжо не слухаюцца... He, гэта ты, брат мой, вечна зялёны, заўжды стройны, ты прысутнічаў пры нараджэнні большасці гэтых дрэў, ты замест мяне будзеш купацца ў славе, паслужыўшы высакароднай справе нашага вызвалення...
    Дух Сасны. Пакорна дзякую, ойча... Але мне і так ужо выпаў гонар пахаваць ахвяры, я баюся выклікаць тым зайздрасць у сваіх таварышаў. Памойму, пасля нас з табой самы старэйшы і самы паважаны, дастойны, дарэчы, уладальнік найлепшай паліцы,— гэта Бук...
    Д у х Б у к а. Я, ведаеце, паточаны чарвякамі ды і паліца ў мяне ненадзейная... Вось у Вяза і Кіпарыса зброя магутная...
    Дух Вяза. Я б з задавальненнем, але ледзь стаю. Ноччу крот вывіхнуў мне вялікі палец на назе...
    Дух Кіпарыса. Ну, а я гатовы... Але толькі справа вось у чым: майму брату, Духу Сасны, выпаў гонар хаваць дзяцей, за мной жа, ва ўсякім выпадку, застаецца права плакаць на магіле... Я не хачу, каб мяне так вылучалі,— гэта несправядліва... Звярніцеся лепш да Таполі.
    Дух Таполі. Да мяне?.. Злітуйцеся! Маё дрэва пяшчотней цела дзіцяці!.. I потым мне штосьці не па сабе... Мяне зябіць, трасе. Паглядзіце на маё лісце... Напэўна, я застудзіўся на золкім ранку.
    Д у х Д у б а (гнеўна). Вы баіцеся Чалавека!.. Нават бездапаможныя, безабаронныя дзеці выклікаюць у вас той незразумелы страх, які і робіць усіх нас рабамі Чалавека!.. Але не! Хопіць!.. Падобны выпадак болып не надарыцца, і вось я, стары, лядашчы, сляпы, пайду адзін на спрадвечнага Bopa­ra!.. Дзе ён?.. (Намацваючы дарогу посахам, накіроўваецца да Цільціля.)