Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Цільціль (дастае з кішэні нож). Дык гэта ты на мяне, дзед, са сваёй дубінай-калом?..
Усе Дрэвы, скалануўшыся ад убачанага нажа, прастагналі, нібыта Людзі, і гэтак жа жудасна залемантавалі ад страху перад смерцю. I сталі яны паміж Цільцілем і Духам Дуба і спрабуюць утрымаць дзеда.
Д р э в ы. У яго нож!.. Сцеражыцеся!.. У яго нож!..
Д у х Д у б а (вырываючыся). Пусціце!.. Ці нож, ці сякера — ці не ўсё роўна?.. Хто мяне трымае?.. Як, вы ўсе?.. Як, вы ўсе мяне не пускаеце? (Кідае на зямлю посах.) Ну што ж!.. Сорам і сорам нам, Дрэвам!.. Хай нас вызваляюць Жывёліны!..
Бык. Вось і выдатна!.. Я гэта бяру на сябе!.. Раз бадануць — і справе канец!..
Вол і Карова (трымаюць яго за хвост). Куды ты прэшся?.. He строй дурня, не рабі глупства!.. Нядобрая гэта справа!.. I не дабром яна скончыцца... А расхлёбваць за іншых давядзецца нам... He ўмешвайся... Гэта справа Дзікіх Звяроў...
Бык. He, не!.. Гэта мая справа!.. Пачакайце!.. Ды трымайце ж мяне, а то я нараблю тут такога!..
Міціль вішчыць ад страху.
Цільціль (да Міціль). He бойся!.. Схавайся за мяне... у мяне нож..
Певень. Бядовы малы...
Цільціль. Дык гэта вы на мяне раззлаваліся?
А с ё л. Ну вядома, хлопчык! А ты толькі цяпер здагадаўся?..
С в і н н я. Маліся — прыйшоў твой апошні час. А дзяўчынку не хавай... Я хачу ёй палюбавацца... Я спачатку з’ем яе...
Цільціль. Што я вам зрабіў?..
Б а р а н. Роўна нічога, хлапчынка. Ты толькі з’еў майго маленькага брата, двух сясцёр, трох дзядзькоў, цётку і дзядулю з бабуляй... Пачакай, пачакай, хай толькі цябе саб’юць з ног — тады ты ўбачыш, што ў мяне таксама ёсць зубы...
Асёл. А ў мяне капыты.
Конь (ганарліва іржэ). Вось я яму зараз пакажу!.. Як, па-вашаму, лепш: загрызці яго ці затаптаць?
Конь з рашучым выглядам ідзе на Цільціля, той замахваецца на яго нажом. На Каня раптоўна навальваецца страх, і ён на ўсю моц бяжыць, уцякае ад Цільціля.
Э, не!.. Гэта несумленна!.. Якая ж гэта гульня?.. Ён абараняецца!..
Певень (не можа схаваць свайго захаплення). А хлапчанё не з баязліўцаў!..
Свіння (Мядзведзю і Ваўку). Давайце разам!.. Я вас буду падтрымліваць з тылу... Мы іх павалім, а потым падзелім дзяўчынку...
В о ў к. Адцягніце іх увагу... а я абыду іх ззаду... (Накідваецца на Цільціля ззаду і ледзь не збівае з ног.)
Цільціль. Якое вераломства!..
Цільціль апускаецца на адно калена і, размахваючы нажом, стараецца абараніць сястрычку, тая крычыць не сваім голасам. Бачачы, што Цільціль амаль пераможаны, Жывёліны і Дрэвы падыходзяць бліжэй і стараюцца ўдарыць яго. Раптоўна цямнее. Цільціль у адчаі заве на дапамогу.
Да мяне! Да мяне!.. Ціло!.. Дзе Кошка?.. Ціло!.. Цілета!.. Цілета!.. Дапамажыце! Дапамажыце!..
Кошка (здаля, фальшывым тонам). Я не магу падысці!.. Я вывіхнула сабе лапку...
Цільціль (адбіваецца ад удараў і храбра абараняецца). Дапамажыце!.. Ціло! Ціло!.. Я выбіўся з сілы!.. Іх многа!.. Мядзведзь! Свіння! Воўк! Асёл! Сасна! Бук!.. Ціло! Ціло! Ціло!..
Цягнучы за сабой абрыўкі нітак, з-за ствала Дуба выскоквае С а б а к а і, расштурхаўшы Дрэвы і Жывёлін, кідаецца да Цільціля і шалёна яго абараняе.
Сабака (раз’юшана-азвярэла кусае ўсіх засаб). Вось табе! Вось табе!.. He бойся, маё маленькае бажаство!.. Я ім пакажу! Зубы ў мяне вострыя!.. Ну як, Мядзведзь? Па-маладзецку, зухавата я цябе кусануў, як там цяпер твой тлусты задок?.. Хто яшчэ жадае памерацца са мной сілай, хто падужаеццапабарукаецца са мной?.. Вось табе, Свіння, вось табе, Конь! Вось табе, Бык, ты ўжо без хваста! Так, так! На Буку парваў штаны, а на Дубу — спадніцу!.. Сасна дала драла!.. А ўсё ж бой яшчэ гарачы!..
Цільціль (зняможана). Я болып не магу... Кіпарыс з усяе сілы ўдарыў мяне па галаве...
Сабака. Ай! Гэта Вярба мяне так... Лапу мне зламала...
Цільціль. Зноў яны наступаюць!.. Усе адразу!.. Цяпер Воўк!
Сабака. Пачакай, зараз я яго пачастую!..
Воўк. Дурань!.. Ты ж наш брат! А яго бацькі ўтапілі, загубілі тваіх дзяцей!..
Сабака. I добра зрабілі!.. Туды ім і дарога!.. Яны на цябе былі падобнымі!..
Дрэвы і Жывёліны. Адступнік!.. Дурань!.. Здраднік! Каварная, вераломная душа! Круглы дурань!.. Здраднік, якога свет не чуў! I не бачыў яшчэ! Кінь Чалавека! Ён наш забойца, нічога добрага, акрамя пагібелі, не нясе нам! Хадзі да нас, вяртайся да сваіх!
Сабака (у баявым запале і ахвярным парыве). He, не!.. Адзін супраць усіх!.. He, не!.. Я не здраднік, я верна служу сваім бажаствам!.. Найлепшым бажаствам! Самым найвялікшым!.. (Цільцілю.) Сцеражыся: на цябе кіруе Мядзведзь!.. А вунь Бык!.. Зараз я схаплю яго за горла... Ай!.. Ён мяне нагой... Асёл выбіў мне два зубы...
Цільціль. Я болей не магу, Ціло!.. Ай!.. Гэта Вяз мяне ўдарыў... Глянь: на руцэ кроў... Гэта Воўк ці Свіння...
Сабака. Пачакай, маё маленькае бажаство... Дай я цябе расцалую. Лізану языком... I ўсё зажыве... Схавайся за мяне... Цяпер яны ўжо не адважацца... Ах, як бы не так!.. Зноў наступаюць!.. Вось гэта ўдар! 3 усіх удараў удар!.. Трымайся!..
Цільціль (падае на зямлю). Ну, канец!..
Сабака. Нехта ідзе... Я чую, чую!..
Цільціль. Дзе?.. Хто?..
Сабака. Там, там!.. Гэта Душа Святла!.. Яна расшуквала нас!.. Мы выратаваны, мой каралевіч!.. Пацалуй мяне!.. Мы выратаваны!.. Глядзі!.. Яны спужаліся!.. Яны ўцякаюць!.. Яны збаяліся!..
Цільціль. Душа Святла!.. Душа Святла!.. Хадзі сюды!.. Хутчэй!.. Яны ўзбунтаваліся!.. Яны ўсе супраць нас!..
Уваходзіць Душа Святла.
У гэты час над лесам займаецца зара.
Душа Святла. Што такое?.. Што тут адбываецца?.. Дурненькі! Як жа ты не здагадаўся?.. Павярні дыямент — яны адразу знікнуць, іх праглыне Змрок і Маўчанне, і нічога ўжо не будзе больш страшнага!
Цільціль паварочвае дыямент. У тое ж імгненне Душы Дрэў кідаюцца да сваіх ствалоў, і ствалы за імі зачыняюцца. Душы Жывёлін таксама знікаюць. Здаля бачна, як мірна пасвяцца на поплаве Карова і Баран. Лес зноў ціхі і бяскрыўдны. Цільціль здзіўлена азіраецца па баках.
Цільціль. Куды яны збеглі? Што гэта з імі было?.. Напэўна, узвар’яваліся, уз’юшыліся так, што, можна сказаць, пашалелі...
Душа Святла. Ды не, яны заўсёды такія, толькі звычайна гэта не бачна... Я цябе папярэджвала: калі мяне няма, разбуджваць іх небяспечна...
Цільціль (выцірае нож). Што б ад мяне засталося, калі б не Сабака і нож, які я захапіў з сабой!.. Я не ўяўляў сабе, што яны такія злыя!
Душа Святла. Цяпер ты разумееш, што ў гэтым свеце Чалавек — адзін супраць усіх...
С а б а к а. Маё маленькае бажаство, табе вельмі балюча?..
Цільціль. Нічога, пройдзе... А Міціль яны не чапілі... А з табой што яны зрабілі, мілы мой Ціло!.. Пашча твая ў крыві, лапа зламана...
Сабака. Дробязі!.. Да заўтрага ўсё зажыве... Так, гарачая ў нас была бітва!
Кошка (кульгаючы, выходзіць з кустоў). Яшчэ якая гарачая! Бык бадануў мяне ў жывот... Слядоў не бачна, але страшэнна балюча... А Дуб зламаў мне лапку...
Сабака. Цікава ведаць, якую...
М і ц і л ь (гладзіць Кошку). Дык гэта праўда, бедная мая Цілета?.. Дзе ж ты была?.. Я цябе не бачыла...
Копіка (фальшывым тонам). Мяне, мамачка, паранілі вельмі хутка — толькі я кінулася на гэту брыдкую Свінню, якая хацела цябе з’есці... Вось тут Дуб і аглушыў мяне сваім ударам...
Сабака (Кошцы, праз зубы). Я з табой яшчэ паквітаюся, пагаманю з табой яшчэ з вока на вока... Знайду час!..
К о ш к а (да Міціль, жаласна). Мамачка, ён мяне крыўдзіць!..
М і ц і л ь (Сабаку). Пакінь ты яе ў спакоі, агіднае стварэнне!..
Усе адыходзяць.
3 а с л о н a
ДЗЕЯННЕ ЧАЦВЁРТАЕ КАРЦІНА ШОСТАЯ
ПЕРАД ЗАСЛОНАЙ
Уваходзяць Цільціль, Міціль, Душа Святла, Сабака, Кошка, Хлеб, Агонь, Цукар, Вада і Малако.
Душа Святла. Я атрымала запіску ад Феі Берылюны — яна піша, што Сіняя Птушка, па ўсёй верагоднасці, знаходзіцца тут...
Цільціль. Дзе — тут?..
Душа Святла. Вунь там, на могілках, за агароджай... Відаць, нехта з нябожчыкаў хавае яе ў сваёй магіле... Трэба даведацца, хто іменна... Давядзецца іх усіх агледзець...
Цільціль. Агледзець?.. Якім чынам?..
Душа Святла. Вельмі проста: каб не вельмі іх трьівожыць, ты павярні дыямент роўна ў поўнач. Тады яны выйдуць з магіл. А хто не выйдзе, тых ты ўбачыш у трунах...
Цільціль. А яны не раззлуюцца?..
Душа Святла. Ніколькі. Яны нават не прыкмецяць... Увогуле, яны не любяць, калі іх трывожаць, але ў поўнач яны самі звыклі выходзіць, так што гэта іх не абцяжарыць...
Цільціль. Чаму Хлеб, Цукар і Малако такія бледныя? Чаму яны маўчаць?..
Малако (пахістваючыся). Я, напэўна, зараз скісну...
Душа Святла (Цільцілю, ціха). He звяртай увагі... Яны баяцца нябожчыкаў...
А г о н ь (дурэе, гарэзуе). А я не баюся!.. Я прывык
спальваць іх... Калісьці я іх усіх спальваў... Тады было весялей, чым цяпер...
Цільціль. А чаму Ціло дрыжыць?.. Ён таксама баіцца?..
Сабака (ляскаючы зубамі). Хто, я?.. Я не дрыжу!.. Я нічога не баюся. Але, калі ты памрэш, я таксама памру...
Цільціль. А чаму Кошка маўчыць?..
Кошка (таямніча). Я ведаю, што гэта такое...
Цільціль (Душы Святла). А ты з намі пабудзеш?..
Душа Святла. He, я лепш пастаю з Душамі Прадметаў і Жывёлін ля могільнікавых варот... Мой час яшчэ не настаў... Святло яшчэ не валодае такой магчымасцю— прабірацца да нябожчыкаў... Я пакіну цябе аднаго з Міціль...
Цільціль. А Ціло нельга пакінуць з намі?..
Сабака. Так, так, я застануся, застануся тут... Я хачу быць з маім маленькім бажаством!
Душа Святла. He, гэта немагчыма... Фея вельмі строга забараніла... Ды і чаго баяцца?..
Сабака. Ну што ж, нічога не паробіш... Але калі нябожчыкі злыя, то ты, маё маленькае бажаство, зрабі так (свісціць) — і я тут як тут... Будзе тое ж, што ў лесе: гаў, гаў, гаў!..
Душа Святла. Ну, бывайце, мае дарагія!.. Я буду блізка... (Цалуе дзяцей.) Хто мяне любіць і каго люблю я, тыя заўсёды мяне знойдуць... (Душам Прадметаў і Жывёлін.) А вы — сюды...
Душа Святла, Душы Прадметаў і Жывёлін знікаюць. Дзеці застаюцца адны пасярэдзіне авансцэны. Заслона рассоўваецца, а за ёй — карціна сёмая.
КАРЦІНА СЁМАЯ
МОГІЛЬНІК
Ноч. Месячнае святло. Вясковы могільнік. Шмат магіл, абкладзеных дзёрнам узгоркаў, драўляных крыжоў, магільных пліт і г. д. Цільціль і Міціль стаяць каля помніка.
Міціль. Я баюся!
Цільціль (не вельмі бадзёра). А я не баюся...
М і ц і л ь. A Цільціль. М і ц і л ь. A