• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    Раскоша Спатоленага Славалюбства кланяецца звысоку.
    Вось Раскоша Піць, Калі Ўжо He Адчуваеш Смагі, і Раскоша Есці, Калі Ўжо He Адчуваеш Голаду,— яны блізняты, ногі ў іх заблытваюцца.
    Абедзве Раскошы, пахістваючыся, кланяюцца.
    Вось Раскоша Нічога He Ведаць — яна глухая, як сцяна, і Раскоша Нічога He Разумець — яна сляпая, як крот. Вось Раскоша Нічога He Рабіць і Раскоша Спаць Болей, Чым Трэба,— рукі ў іх, як хлебны мякіш, а вочы, як жэле з персікаў. Вось, нарэшце, Вантробны Смех — рот у яго да вушэй, перад гэтым Смехам ніхто не стрымаецца...
    Вантробны Смех, рагочучы, кланяецца.
    Цільціль (паказвае пальцам на адну з Тлустых Раскош, якая трымаецца збоку, асобна). А вунь тая, што не адважваецца падысці і стаіць да нас спіной,— хто гэта?..
    Самая Т л у с т а я Раскоша. He завіце яе, яна злёгку збянтэжана, усхвалявана, ёй няёмка паказвацца на вочы дзяцей... (Бярэ Цільціля за абедзве рукі) Хадзем! Банкет пачынаецца зноў... Гэта ўжо дванаццаты за сённяшні дзень. Мы чакаем толькі вас... Чуеце крыкі? Гэта вас клічуць удзельнікі бяседы... Я не маю магчымасці пазнаёміць вас з усімі — іх вельмі шмат... (Працягвае дзецям рукі.) Дазвольце пасадзіць вас на ганаровыя месцы...
    Цільціль. Вельмі ўдзячны вам, глыбокапаважаная Тлустая Раскоша... Мне, сапраўды, вельмі шкада... Але цяпер я ніяк не магу... Мы спяшаемся... Мы шукаем Сінюю Птушку... Вы часам не ведаеце, дзе яна хаваецца?
    С а м а я Тлустая Раскоша. Сіняя Птушка?.. Пачакайце... Так, так, так, я прыгадваю... Недзе я пра яе чула... Па-мойму, яна неядомая... Ва ўсякім выпадку, у нас за сталом яна ніколі не падавалася. Гэта значыць, што яна тут не вельмі высока цэніцца... Але вы не засмучайцеся: у нас ёсць штосьці пасмачней... Вось пажывеце з намі—убачыце, чым мы тут займаемся...
    Цільціль. Чым жа вы займаецеся?
    Самая Тлустая Раскоша. Мы толькі і робім, што нічога не робім... Адпачываць мы ніколі не адпачываем... Трэба піць, трэба есці, трэба спаць. На гэта ідзе ўвесь час...
    Цільціль. I вам не сумна?
    Самая Тл устая Раскоша. He сумна, не! Да таго ж на Зямлі ўсё роўна не знойдзеш іншага занятку...
    Душа Святла. Вы так думаеце?..
    Самая Тлустая Раскоша (Цільцілю, ціха, паказваючы на яе пальцам). Хто гэта маладая нявыхаваная асоба?..
    У час гэтай размовы натоўп Тлустых Раскош ніжэйшага сорту абступілі Сабаку, Хлеб і Цукар і ўцягнулі іх у сваю оргію. Цільціль раптам заўважае, што гэтыя трое ў сяброўскім аб’яднанні з гаспадарамі ядуць, п’юць і весяляцца напрапалую.
    Цільціль. Душа Святла, паглядзі!.. Яны за сталом!..
    Душа Святла. Пакліч іх, інакш справы дрэнь!..
    Цільціль. Ціло, Ціло, хадзі сюды!.. Зараз жа хадзі сюды, чуеш?.. А вам, Цукар і Хлеб, хто дазволіў адыходзіць ад мяне?.. Вы ў мяне запыталі? Папрасіліся ў мяне?
    Хлеб (з поўным ротам). А нельга паветлівей?..
    Цільціль. Што-о-о? Ты дазваляеш сабе размаўляць са мной такім тонам?! Якая муха цябе ўкусіла?.. А ты, Ціло? Так ты мяне слухаеш?.. А ну, хадзі сюды і на калені, на калені!.. Хутка!..
    Сабака (на другім канцы стала ўпаўголас). Калі я ем, я паміраю для астатняга свету, я нічога не чую...
    Ц у к а р (саладжавым голасам). Прабачце, але мы не можам пакрыўдзіць нашых гасцінных гаспадароў...
    Самая Т л у с т а я Раскоша. Вось бачыце!.. Яны паказваюць вам прыклад... Хадзем, хадзем, вас чакаюць!.. Ніякіх адгаворак!.. Інакш мы для вашай жа карысці мусім ужыць сілу... Ну, Тлустыя Раскошы, дапамажыце мне!.. Цягніце іх да стала — яны павінны быць шчаслівымі насуперак сабе!..
    Тлустыя Раскошы з радаснымі крыкамі, гарэзуючы і гуляючы, цягнуць дзяцей да стала (тыя адбіваюцца), а ў гэты час Вантробны Смех спрабуе моцна абняць Душу Святла.
    Душа Святла. Павярні дыямент! Хутчэй!..
    Цільціль выконвае загад Душы Святла. У тое ж імгненне сцэна азараецца невыказна чыстым, надзвычайна пяшчотным ружовым святлом, якое лашчыць пагляд. Цяжкая ўкраса пярэдняга плана, шчыльныя чырвоныя заслоны падаюць і знікаюць, а за імі прадстае перад вачыма чароўны ціхі сад бяздумнага, ціхамірнага спакою, нешта накшталт храма зеляніны з прамымі алеямі, сад, дзе магутныя, пышныя дрэвы, якія буйна разрасліся і ў той жа час рассаджаныя ў вызначаным парадку, абцяжараныя ярказялёнай лістотай, дзе цнатліва-сладастрасныя кветкі і радасная свежасць вады, якая цячэ, бруіцца і б’е адусюль, быццам разносіць вестку аб шчасці далёка наўкол. Бяседны стол знікае бясследна. Ад святланоснага павеву, які праносіцца па сцэне, аксаміт, парча, кароны і смепшыя маскі Тлустых Раскош прыўзнімаюцца, ірвуцца на часткі і падаюць да ног ашаломленых сатрапезнікаў. Самі Раскошы імгненна ападаюць, быццам праколатыя бурбалкі, пераглядваюцца, жмурацца ад незвычайнага для іх святла, якое раздражняе вочы. Паказаўшыся нарэшце адно перад адным у сваім сапраўдным выглядзе, голыя, брыдкія, пачварныя, друзлыя, вартыя жалю, яны ад сораму і ад жудасці пачынаюць дзіка крычаць, прычым усіх іх перакрыквае Вантробны Смех. Толькі Раскоша Нічога He Разумець захоўвае поўны спакой, між тым яе таварышы застрашана мітусяцца, спрабуючы ўцякаць, і ціснуцца, туляцца па кутках, думаючы, што там іх не відаць. Але ў асляпляльна-яркім садзе няма ценю. Таму болыпасць з рашучасцю адчаю імкнуцца прабрацца за грозную заслону, якая ў правым кутку прыкрывае ўваход у Пячору Няшчасцяў. Кожны раз, калі хто-небудзь з іх, панікуючы, прыўзнімае краек гэтай заслоны, у глыбіні Пячоры выбухае бура лаянак, пагроз і праклёнаў. Сабака, Хлеб і Цукар з вінаватым выглядам падыходзяць да дзяцей і нясмела хаваюцца ў іх за спіной.
    Цільціль^ гледзячы ўслед Тлустым Раскошам). Якія ж яны пачвары!.. Куды гэта яны?..
    Душа Святла. Яны ашалелі ад страху... Шукаюць прыстанку ў Няшчасцяў, а ўжо адтуль іх наўрад ці калі-небудзь выпусцяць...
    Цільціль (глядзіць наўкол; у захапленні). Ах, які прыгожы сад, які прыгожы сад!.. Дзе мы?..
    Душа Святла. Мы ўсе на тым жа месцы, змяніўся толькі твой пагляд на рэчы... Цяпер мы бачым сапраўдную сутнасць рэчаў, а крыху пазней нашым вачам адкрыюцца Душы тых Раскош, якія выносяць святло дыямента.
    Цільціль. Як прыгожа!.. Якая прыгажосць!..
    Можна падумаць, што зараз лета... Ой, глядзіце: да нас ідуць! Напэўна, нас заўважылі...
    Сапраўды, сады напаўняюцца анёлападобнымі істотамі, якія быццам прачнуліся ад працяглага сну,— яны плаўна рухаюцца паміж дрэў. На іх бліскучае адзенне тонкіх і пяшчотных адценняў: ружы, якая распускаецца, вады, якая зіхаціць на сонцы, раняшняга блакіту, янтарнай расы і г. д.
    Душа Святла. Да нас ідуць мілыя і забаўныя Раскошы, яны нам усё раскажуць.
    Цільціль. Ты з імі знаёма?
    Душа Святла. Так. Я іх усіх ведаю. Я да іх часта прыходжу, хоць яны аб тым і не падазраюць...
    Цільціль. Колькі іх, колькі іх!.. 3 усіх бакоў!.. 3 усіх бакоў!..
    Душа Святла. Раней іх было яшчэ больш. Ім вельмі нашкодзілі Тлустыя Раскошы.
    Цільціль. Ды іх і цяпер нямала...
    Душа Святла. Калі дыямент пачне ўплываць на ўсе Сады, ты ўбачыш вялікае мноства рознай Раскошы, рознага Шчасця... На Зямлі іх намнога больш, чым прызвычаіліся думаць, але большасць Людзей не ўмее іх шукаць...
    Цільціль. А вунь малюткі! Бяжым да іх насустрач!..
    Душа Святла. Няма патрэбы. Тыя, што нас цікавяць, падыдуць самі. А з усімі засаб у нас няма часу знаёміцца.
    Чародка Маленькіх Раскошса звонкім смехам, падскокваючы, выбягае з гушчару зеляніны і пачынае вадзіць вакол дзяцей карагод.
    Цільціль. Якія яны прыгожанькія, якія яны прыгожанькія!.. Адкуль яны? Хто яньі?..
    Душа Святла. Гэта Дзіцячая Раскоша, вунь колькі яе шмат!..
    Цільціль. А пагаманіць з імі можна?..
    Душа Святла. Аніякай карысці ў тым не будзе, марнае жаданне. Яны спяваюць, танцуюць, а размаўляць яшчэ не ўмеюць...
    Цільціль (дрыжыць ад захаплення). Добры дзень! Добры дзень!.. Паглядзіце вунь на тое пухленькае дзіця — яно ўвесь час усміхаецца!.. Якія
    ў іх шчочкі! Якія ў іх сукеначкі!.. Яны ўсе тут багатыя?..
    Душа Святла. He, дзе там! Тут, як і ўсюды, больш бедных, чым багатых...
    Цільціль. А хто з іх бедныя?..
    Душа Святла. Адрозніць немагчыма... Раскоша ўсякага дзіцяці апранута ва ўсё самае лепшае, што толькі ёсць на зямлі і на нябёсах.
    Цільціль (не можа выстаяць на месцы). Я хачу з імі патанцаваць!
    Душа Святла. Ніяк нельга. Нам некалі... Сіняй Птушкі ў іх, мусіць, няма... Ды і яны спяшаюцца. Бачыш? Адыходзяць... Ім таксама нельга губляць час — дзяцінства мімалётнае...
    Яшчэ адна група Раскошы крыху вышэйшага за папярэднія росту ўрываецца ў Сад, распяваючы на ўсё горла: «Яны тут! Яны тут! Вось і мы! Вось і мы!..», і пачынае танцаваць вакол дзяцей вясёлую фарандолу. Скончыўшы танец, Раскоша, якая, відаць, камандуе гэтым маленькім атрадам, падыходзіць да Цільціля і працягвае яму руку.
    Раскоша. Добры дзень, Цільціль!..
    Цільціль. Яшчэ адзін знаёмы!.. (Душы Святла.) Куды ні прыйдзеш, усюды мяне ведаюць... Хто ты?..
    Раскоша. Ты не пазнаў мяне?.. Б’юся аб заклад, што ты нікога з нас не пазнаеш...
    Цільціль (злёгку сумеўшыся). He... Я вас не ведаю, не помню, каб я вас калі-небудзь бачыў...
    Раскоша. Чуеце?.. Так я і ведала!.. Ён ніколі нас не бачыў!..
    Раскоша рагоча.
    Ды што з табой, Цільціль? Ты нас выдатна ведаеш!.. Мы заўсёды з табой!.. Мы ядзім, п’ём, прачынаемся, дыхаем, жывем разам з табой!..
    Цільціль. Так, так, зусім правільна, цяпер я прыгадваю... А скажыце, як вас завуць?..
    Раскоша. Нічога ты не разумееш!.. Я — начальнік усяе Раскошы твайго дома, а гэта і ёсць сама Раскоша, што жыве ў тваім доме... Вось яна, знаёмся...
    Цільціль. Значыць, у нашым доме жыве Раскоша?..
    Раскоша рагоча.
    Раскоша. Вы чулі?.. I ты яшчэ запытваеш, ці жыве ў тваім доме Раскоша!.. Ах ты, дурненькі! Ды нас там поўна! Мы смяёмся, спяваем, у нас такая весялосць ідзе, што сцены дрыжаць, столь вось-вось абваліцца, а ты ўсё роўна нічога не бачыш і не чуеш... Ну ды з гадамі, можа, паразумнееш... А цяпер прывітайся з самымі шаноўнымі з нас... Потым табе лягчэй будзе нас пазнаваць... А калі-небудзь у адзін цудоўны дзень ты навучышся падбадзёрваць нас усмешкай, вітаць нас, дзякаваць — праўда ж, што мы робім усё для таго, каб жыццё тваё было лёгкае і прыгожае... Вось перад табой я, твой пакорны слуга, Раскоша Быць Здаровай: я не асабліва прыгожая, але затое я самая паважаная. Будзеш цяпер мяне пазнаваць?.. Вось Раскоша Дыхаць Паветрам — яна амаль празрыстая... Вось Раскоша Любіць Бацькоў — яна ва ўсім шэрым, і ёй заўсёды крышачку сумна, таму што на яе ніхто не звяртае ўвагі... Вось Раскоша Блакітнага Неба — яна, зразумела, у блакітным... Вось Раскоша Лесу — яна, зноў жа зусім натуральна, у зялёным, яе ты ўбачыш кожны раз, калі выглянеш у акно. А вось мілая Раскоша Сонечных Дзён — у адзенні колеру дыяментаў і Раскоша Вясны — у адзенні ізумруднага колеру...