Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Цільціль. А вы заўсёды такія прыгожыя?..
Р а с к о ш а. Ну вядома! У кожным доме, дзе жывуць з раскрытымі вачыма, усе дні тыдня — нядзельныя... А ледзь пачне вечарэць — з’яўляецца Раскоша Сонца На Захадзе. Глядзі — яна цудоўней усіх зямных цароў. За ёй ідзе Раскоша Бачыць Зоркі, Якія Запальваюцца, усе ў золаце, як старажытны ідал... У непагодзь з’яўляецца Раскоша Дажджу, уся абсыпаная жэмчугам, а за ёй ідзе Раскоша Зімовага Ачага — яна хавае рукі ад холаду ў свой пурпуровы плашч... А вось і лепшая з нас — лепшая, бо яна ў блізкім сваяцтве з вялікімі і чыстымі Радасцямі: гэта Раскоша Цнатлівых Думак, самая светлая сярод нас... А вось яшчэ... He, ужо
7 Сіняя птушка
193
вельмі іх шмат! Мы так ніколі не скончым, а я ж павінна яшчэ паведаміць аб нашым прыходзе Вялікім Радасцям — яны там, пэўна, у глыбіні, ля нябесных варот, і яшчэ нічога не ведаюць... Я пашлю за імі Раскошу Бегаць Па Pace Басанож — яна ў нас самая кемлівая... (Звяртаючыся да толькі што названай Раскошы, якая падбягае подскакам.) Ідзі!..
У гэтую хвіліну нейкае Чарцяня ў чорным трыко, расштурхваючы ўсіх, выкрыкваючы нешта незразумелае, нечленараздзельнае, набліжаецца да Цільціля; вытанцоўваючы вакол яго дзікі танец, яно абсыпае яго градам пстрычак і выспяткаў, дае ў карак.
Цільціль (ашаломлены і глыбока абураны). Хто гэты дзікун?
Р а с к о ш а. Ах ты! Зноў Раскоша Быць Невыноснай вырвалася з Пячоры Няшчасцяў! Нават не ведаеш, куды б гэта яе лепш схаваць. Яна ўцякае адусюль. Нават Няшчасці і тыя не хочуць болып трымаць яе ў сябе.
Чарцяня ўсё яшчэ чапляецца да Цільціля, той ніякімі сіламі не можа ад яго адвязацца. Пасля раптам Чарцяня з гучным рогатам знікае — гэтак нечакана, як і з’явілася.
Цільціль. Што гэта з ім? Што яго апаноўвае, што на яго находзіць?
Душа Святла. He ведаю, напэўна, і ты бываеш такім, калі нікога не слухаеш. Аднак трэба запытаць пра Сінюю птушку. Магчыма, правадыр Раскошы твайго дома ведае, дзе яна...
Цільціль. Дзе Сіняя птушка?..
Раскоша. Ен не ведае, дзе Сіняя птушка!..
Хатняя Раскоша рагоча.
Цільціль (абражана, з уколатым самалюбствам). Так, не ведаю... Нічога тут смешнага няма...
Новы выбух рогату.
Р а с к о ш а. Хопіць, не злуй! А вы не смейцеся больш!.. He ведае — і не ведае, што ж тут паробіш! He ён першы, не ён і апошні... Але вось Маленькая
Раскоша Бегаць Па Pace Басанож паведаміла Вялікай Радасці, і яны накіроўваюцца да нас.
Сапраўды, да іх павольна набліжаюцца высокія дзівосныя анёлападобныя істоты ў зіхотліва-бліскучым адзенні.
Цільціль. Якія яны дзівосна прыгожыя! Але чаму яны не смяюцца? Яны няшчасныя?
Душа Святла. Шчасце не ў смеху...
Цільціль. Але хто яны?..
Р а с к о ш а. Гэта Вялікая Радасць, многа-многа яе...
Цільціль. Ты ведаеш іх па імёнах?..
Раскоша. Вядома. Мы з імі часта гуляем... Вось наперадзе ўсіх Вялікая Радасць Быць Справядлівай, яна ўсміхаецца кожны раз, калі парушаная справядлівасць аднаўляецца. Я яшчэ маладая, і таму мне пакуль не даводзілася бачыць яе ўсмешку. За ёй ідзе Радасць Быць Добрай — самая шчаслівая, але і самая самотная. Яе так і цягне да Няшчасцяў, ёй усё хочацца іх суцешыць, і ўтрымаць яе патрэбны вялікія намаганні. Справа — Радасць Завершанай Працы, а побач з ёй — Радасць Мысліць. Далей — Радасць Разумець, яна вечна шукае свайго брата — Раскошу Нічога He Разумець...
Цільціль. А я бачыў яе брата!.. Ён разам с Тлустай Раскошай пайшоў да Няшчасцяў...
Р а с к о ш а. Так я і ведала!.. Ён на няправільным шляху, дрэнная кампанія сапсавала яго канчаткова... Толькі не трэба расказваць аб гэтым яго сястры. Яна возьмецца за пошукі яго, і мы згубім адну з найцудоўнейшых Радасцяў... А вось сярод самых высокіх — Радасць Сузіраць Прыгожае, яна штодзённа дадае па некалькі промняў да таго святла, якое пануе тут...
Цільціль. А хто гэта там далёка-далёка, у залатых аблоках? Я ледзь бачу яе, нават калі я станаўлюся на дыбачкі, хаджу на пальчыках...
Раскоша. Гэта Вялікая Радасць Любіць... Але ты дарэмна цягнешся — ты яшчэ завельмі малы, каб бачыць яе ўсю...
Цільціль. А хто вунь тыя, у самай глыбіні, тыя, што захутаны ў пакрывалы і трымаюцца аддалена?..
Раскоша. Гэта Радасці, яшчэ невядомыя людзям...
Цільціль. А чаму вось гэтыя на нас раззлаваліся?.. Чаму яны пакідаюць нас?..
Р а с к о ш а. Яны даюць дарогу яшчэ адной Радасці, магчыма, самай чыстай з усіх, якія знаходзяцца тут...
Цільціль. Якая гэта Радасць?..
Раскоша. Няўжо ты яе яшчэ не пазнаў?.. Паглядзі, паўзірайся ўважлівей, раскрый вочы да самых глыбінь душы!.. Яна цябе ўбачыла, яна цябе ўбачыла!.. Працягвае рукі і бяжыць да цябе!.. Гэта Радасць Тваёй Маці, Радасць непаўторная, Радасць Мацярынскай Любові!
Іншыя Радасці, якія набеглі адусюль, вітаюць Радасць Мацярынскай Любові, а затым моўчкі перад ёй расступаюцца.
Мацярынская Любоў. Цільціль! I Міціль!.. Ці вас гэта бачу я тут?.. Вось нечаканасць!.. Дома я была адна, і раптам вы абодва ўзносіцеся да неба, дзе ззяюць у радасці Душы ўсіх Маці!.. Але толькі спачатку я хачу цалаваць вас, цалаваць, колькі хопіць сілы!.. Прыйдзіце абодва ў мае абдымкі — на свеце няма болыпага шчасця!.. Цільціль, чаму ты не смяешся ад радасці?.. I ты, Міціль?.. Вы не пазнаеце любові вашай маці?.. Ды паглядзіце ж на мяне: хіба не мае вочы, не мае губы, не мае рукі?..
Цільціль. Так, вось цяпер я пазнаю. Ты падобна на маму, толькі намнога прыгажэй за яе...
Мацярынская Любоў. Гэта натуральна — я ж не старэю... Кожны новы дзень дадае мне сілы, маладосці, шчасця... Кожная твая ўсмешка амалоджвае мяне на год... Дома гэтага не ўбачыш, а тут бачна ўсё: гэта і ёсць ісціна...
Цільціль (глядзіць на яе захопленым позіркам і час ад часу цалуе яе). А з чаго саткана твая цудоўная сукенка?.. 3 шоўку, серабра ці жэмчугу?..
Мацярынская Любоў. He, яна з пацалункаў, з позіркаў, з пяшчоты... Кожны пацалунак уплятае ў яе па месячнаму ці сонечнаму промню...
Цільціль. Дзіўна! Я і не ведаў, што ты такая багатая... Дзе ж ты хавала гэту сукенку?.. Ці не ў той шафе, ключ ад якой у бапькі?..
Маця рынская Любоў. He, не, яна заўсёды на мне, але толькі яе не відаць, таму што з закрытымі вачамі нічога нельга ўбачыць... Усе маці багатыя, калі яны любяць сваіх дзяцей... Няма ні бедных маці, ні непрыгожых, ні старых... Іх любоў нязменна прыгажэйшая за ўсе Радасці... Калі ж яны сумуюць, варта ім пацалаваць дзіця, варта дзіцяці пацалаваць іх — і ўсе слёзы, што падступаюць да іх вачэй, ператвараюцца ў зоркі...
Цільціль (глядзіць на яе ў здзіўленні). Так, так, правільна, твае вочы перапоўнены зоркамі. Гэта твае вочы, толькі яны сталі яшчэ больш прыгажэйшымі... I рука таксама твая — на ёй пярсцёнак... Нават застаўся след ад апёку — помніш, ты неяк аднойчы апаліла сабе руку, калі запальвала лямпу?.. Толькі цяпер яна у цябе бялейшая? I якая пяшчотная скура!.. Быццам наскрозь свеціцца... Працуе тая, што дома, а гэта, пэўна, не працуе?..
Мацярынская Любоў. Гэта тая ж самая рука. Няўжо ты не прыкмеціў, як яна бялее і свеціцца кожны раз, калі лашчыць цябе?..
Цільціль. Дзівосы! I голас таксама твой, мама, толькі гаворыш ты значна прыгажэй, чым тая, у нас...
Мацярынская Любоў. Там, у нас, я вельмі занятая, мне заўсёды некалі. Але і недагаваронасць можна пачуць... Ну, а пасля нашай сённяшняй сустрэчы ты пазнаеш мяне заўтра ў нашай хаціне, калі я з’яўлюся перад табой у маёй дзіравай сукенцы?
Цільціль. Я не хачу дахаты... Калі ты тут, я застануся з табой...
Мацярынская Любоў. Дык жа і я жыву там, мы ўсе там жывём, розніцы няма ніякай... Ты прыйшоў сюды толькі для таго, каб навучыцца бачыць мяне, калі ты глядзіш на мяне там... Разумееш, Цільціль?.. Табе здаецца, што ты на небе, а на самай справе неба ўсюды, дзе мы з табой лашчымся... Дзвюх маці ні ў кога не бывае, і ў цябе толькі адна маці... У кожнага дзіцяці ёсць адна-адзіная, заўсёды адна і тая ж маці, цудоўней, прыгажэй якой ні ў кога няма... Трэба толькі ведаць яе і ўмець на яе глядзець... Але як жа ты сюды трапіў, як знайшоў дарогу? Людзі ж шукаюць яе з тае самай пары, як з’явіліся на Зямлі...
Цільціль (паказвае на Душу Святла, якая ад
сціпласці сышла ўбок). Гэта яна мяне прывяла...
Мацярынская Любоў. Хто гэта?..
Цільціль. Душа Святла.
Мацярынская Любоў. Упершыню яе бачу... Я толькі чула, што яна вас вельмі любіць і што яна вельмі добрая... Але чаму ж яна хаваецца?.. Яна нікому не паказвае свой твар?..
Ц і л ь ц і л ь. Паказвае, толькі яна баіцца, каб усе прадстаўнікі Раскошы не спужаліся, убачыўшы сябе пры яркім святле...
Мацярынская Любоў. Ды хіба яна не ведае, з якой нецярплівасцю мы яе чакаем?.. (Кліча іншых прадстаўнікоў Вялікай Радасці.) Сёстры, сёстры, сюды! Бяжыце ўсе сюды! Нарэшце да нас прыйшла Душа Святла!..
Хваляванне сярод прадстаўнікоў Вялікай Радасці, Яны набліжаюцца. Чуваць воклічы: «Душа Святла тут!.. Святло, Святло!..»
Радасць Разумець (адхіляе ўсіх і цалуе Душу Святла). Ты — Святло, а мы гэтага і не ведалі!.. Мы даўно-даўно-даўно цябе чакаем!.. Ты пазнаеш мяне?.. Я — Радасць Разумець, я цябе шукала, шукала, шукала!.. Мы тут вельмі шчаслівыя, але толькі мы не бачым далей саміх сябе...
Радасць Быць Справядлівай (цалуе Душу Святла). А мяне ты пазнаеш? Я — Радасць Быць Справядлівай, я табе так часта малілася!.. Мы тут вельмі шчаслівыя, але толькі мы не бачым далей сваіх ценяў...
Радасць Сузіраць Прыгожае (цалуе Душу Святла). А мяне ты пазнаеш?.. Я — Радасць Прыгажосці, я цябе так люблю!.. Мы тут вельмі шчаслівыя, але толькі мы не бачым далей сваіх сноў...
Радасць Разумець. Годзе, хопіць, што ты кажаш, сястра, не тамі, не мучай нас!.. Мы моцныя і чыстыя душой... Адкінь пакрывала, якое ўсё яшчэ хавае ад нас апошнія Ісціны і Раскошу, якія засталіся непазнанымі!.. Глядзі: усе мае сёстры апусціліся перад табой на калені... Ты — наша валадарка, ты — наша ўзнагарода!..
Душа Святла (захутеаецца яшчэ шчыльней). Сёстры, цудоўныя мае сёстры, я выконваю загад майго Уладара... Час яшчэ не надышоў, але калі-
небудзь ён праб’е і тады я прыйду да вас адкрыта і смела... Бывайце! Устаньце! Давайце яшчэ раз абдымемся, як абдымаюцца сёстры, якія знайшлі адна адну ў жыцці! Блізкі ўжо дзень нашай новай сустрэчы...
Мацярынская Любоў (цалуе Душу Святла). Ты была такой добрай да маіх дзетак!..