• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
    Для сярэдняга школьнага ўзросту
    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    Першае Дзіця. Я заўсёды буду любіць цябе!..
    Другое Дзіця. А я буду сумней усіх! Сама самота буду я... Так ты мяне і пазнаеш... (Страчвае прытомнасць.)
    Ч а с. Замест таго, каб так адчайвацца, вы б лепш спадзяваліся... Ну, усё... (Глядзіць на гадзіннік.) Засталося шэсцьдзесят тры секунды...
    Апошняе моцнае трапятлівае хваляванне Дзяцей — тых, што адыходзяць, спускаюцца на Зямлю, і тых, што застаюцца. Чуваць, як яны паспешна развітваюцца: «Бывай, П’ер!.. Бывай, Жан!.. Ты ўсё ўзяў? Абвясці маю ідэю!.. Ты нічога не забыў?.. Пастарайся пазнаць мяне!.. Я цябе знайду!.. He пагубляй свае ідэі!.. He нахіляйся вельмі нізка над безданню Бясконцасці... Дай пра сябе вестачку! Кажуць, нельга!.. Можна, можна, ты толькі пастарайся!.. Паведамі, ці добра там!.. Я выйду да цябе насустрач!.. Мне суджана нарадзіцца на троне!» —і г. д., і г. д.
    Час (размахваючы ключамі і касой). Даволі! Хопіць!.. Якар узняты!..
    Парусы праплываюць і знікаюць. Чуваць крыкі Дзяцей, якія ўсё далей і далей: «Зямля!.. Зямля!.. Вось яна!.. Якая яна прыгожая! Якая яна светлая! Якая яна вялікая!..» Затым, быццам з нетраў Зямлі, даносіцца далёкі-далёкі спеў, і ў ім гучыць радасць хуткай сустрэчы.
    Цільціль (Душы Святла). Хто гэта спявае?.. Гэта не Дзеці... У іх не такія галасы...
    Душа Святла. Іх сустракаюць Маці, гэта яны і спяваюць...
    Між тым Час зачыняе апалавыя дзверы і, павярнуўшыся, каб у апошні раз агледзець залу, нечакана заўважае Цільціля, Міціль і Душу Святла.
    Час (здзіўлена і гнеўна). Гэта што такое?.. Што вам тут патрэбна?.. Адкуль вы ўзяліся?.. Чаму вы
    не Блакітныя?.. Як вы сюды трапілі? (Паграджаючы касой, наступае на іх.)
    Душа С в ятла (Цільцілю). He адказвай!.. Сіняя птушка ў мяне... пад пакрывалам... Пабеглі!.. Павярні дыямент — і Час нас не ўбачыць...
    Душа Святла, Цільціль і Міціль хаваюцца за калонамі на пярэднім плане, злева.
    3 а с л о н a
    ДЗЕЯННЕ ШОСТАЕ
    КАРЦІНА АДЗІНАЦЦАТАЯ
    РАЗВІТАННЕ
    Сцяна, у ёй брамка. Світанне. Уваходзяць Цільціль, Міціль, Душа Святла, Хлеб, Цукар, Агонь і Малако.
    Душа Святла (Цільцілю). Нізавошта не здагадаешся, дзе мы цяпер...
    Цільціль. Вядома, не, Душа Святла, я ж тут ніколі не быў...
    Душа Святла. Ты не пазнаеш ні сцяны, ні брамкі?..
    Цільціль. Чырвоная сцяна, зялёная брамка...
    Душа Святла. I табе гэта ні пра што не нагадвае?..
    Цільціль. Я памятаю толькі, што дзед, якога завуць Час, выгнаў нас...
    Душа Святла. Як дзіўна ўсё ў сне бывае!.. Уласнай рукі не пазнаеш...
    Цільціль. А хто ж спіць?.. Хіба я сплю?..
    Душа Святла. Магчыма, я... Як ведаць?.. Словам, гэтай сцяной абнесены дом, які табе неаднаразова даводзілася бачыць з тае пары, калі ты з’явіўся на свет...
    Цільціль. Дом, які мне неаднаразова даводзілася бачыць?..
    Душа Святла. Ну так, соня ты разгэтакая!.. Мы выйшлі адсюль вечарам, роўна год назад, дзень У дзень...
    Цільціль. Роўна год?.. Значыць...
    Душа Святла. Калі ты так шырока расплюшч-
    ваеш вочы, яны ў цябе, як два сапфіравыя гроты... Так, так, гэта ўтульны домік тваіх бацькоў...
    Цільціль (падыходзіць да брамкі). He, штосьці не тое... А зрэшты... Здаецца, так... Вось і брамка... Знаёмая клямка... Значыць, тата з мамай тут?.. Значыць, мама зусім блізка?.. Я хачу хутчэй да мамы!.. Я хачу яе пацалаваць!..
    Душа Святла. Пачакай!.. Яны спяць моцным сном, не трэба іх будзіць... Ды і брамка не адчыніцца раней часу...
    Цільціль. Якога часу?.. А ці доўга яшчэ чакаць?..
    Душа Святла. На жаль, не! Усяго некалькі хвілін...
    Цільціль. Ты не рада, што вярнулася дахаты?.. Што з табой, Душа Святла?.. Ты пабялела, ці не хворая ты?..
    Душа Святла. He, што ты, мой хлопчык!.. Я засумавала, таму што мне хутка ўжо давядзецца з вамі развітацца...
    Цільціль. Развітацца?..
    Душа Святла. Так, так трэба... Болып тут мне няма чаго рабіць. Мінуў год, хутка прыйдзе Фея і запытае, ці знайшоў ты Сінюю Птушку...
    Цільціль. Ды ў мяне ж няма Сіняй Птушкі!.. Птушка з Краіны Успамінаў пачарнела, птушка з Царства Будучыні зрабілася чырвонай, а ў лесе я не змог злавіць птушку... Хто ж вінаваты ў тым, што яны то афарбоўку зменяць, то не выжывуць, то выпырхнуць?.. Фея на мяне не раззлуецца? Што яна скажа?..
    Д у.ш a С в я т л а. Мы зрабілі ўсё, што ад нас залежала... Сіняя Птушка, відаць, або зусім не існуе, або мяняе афарбоўку, як толькі яе садзяць у клетку...
    Цільціль. А клетка дзе?..
    Хлеб. Вось яна, мой валадар... Яна была даручана майму пільнаму клопату на час нашага доўгага і небяспечнага падарожжа. Сёння мая місія скончана, і я вяртаю табе яе цэлай і захаванай, у тым выглядзе, у якім яе прыняў... (3 выглядам прамоўцы, які збіраецца выступіць з прамовай.) А цяпер ад імя ўсіх нас я дазволю сабе ў кароткіх рысах...
    Агонь. Яму ніхто слова не даваў!..
    Вада (Агню). Змоўкніце!..
    X л е б. Варожыя выпады майго нікчэмнага недруга і зайздрослівага суперніка (павысіўшы голас) не перашкодзяць мне выканаць мой абавязак да канца... Дык вось, ад імя ўсіх нас...
    Агонь. Толькі не ад майго!.. У мяне таксама ёсць язык!..
    X л е б. I вось, ад імя ўсіх нас я хачу сказаць, што цяпер гэтыя двое дзяцей выканалі тую важную місію, якая выпала на іх долю, і мы развітваемся з імі, пакінуўшы глыбокі і непрытворны смутак. 3 пачуццём невыказнай пяшчоты і неперадавальнай гаркоты кажам мы ім: «Бывайце!» — і пачуццём гэтым мы поўнасцю абавязаны ўзаемнай павазе...
    Цільціль. Як, і ты развітваешся?.. Ты таксама з намі развітваешся?..
    Хлеб. На жаль! Так трэба... Я развітваюся з вамі, гэта праўда, але разлука наша будзе толькі ўяўнай... Вы болып не пачуеце майго голасу...
    Агонь. Страта невялікая!..
    Вада (Агню). Змоўкніце!
    Хлеб (з вялікай годнасцю). Я на шпілечныя ўколы не звяртаю ўвагі... Ну дык вось: вы болып не пачуеце майго голасу, вы больш не ўбачыце мяне адушаўлёным, жывым... Вочы вашы перастануць адрозніваць нябачнае жыццё Прадметаў, але я заўсёды буду там, у дзяжы, на паліцы, каля талеркі з супам,— смела магу сказаць, што я самы верны сатрапезнік і самы старадаўні сябар Чалавека...
    Агонь. А я хіба горшы за цябе?..
    Душа Святла. Паслухайце, хвіліны бягуць, хутка праб’е час, калі мы зноў павінны будзем апусціцца, паглыбіцца ў Маўчанне... He губляйце часу, развітвайцеся з дзецьмі!..
    Агонь (кідаецца да дзяцей). Я першы, я першы!.. (Накідваецца на іх з бурнымі ласкамі.) Бывайце, Цільціль і Міціль!.. Бывайце, мілыя дзеткі!.. Калі вам прыйдзе ў галаву што-небудзь падпаліць, тады ўспомніце пра мяне...
    Міціль. Ай-ай!.. Горача!..
    Цільціль. Ай-ай... Ён мне нос апаліў!..
    Душа Святла. Паслухай, Агонь, суціш ты свае парывы!.. Гэта табе не ачаг...
    Вада. Ідыёт!
    Хлеб. Невук, грубіян!
    Вада (падыходзіць да дзяцей). Я, дзеткі, пацалую вас пяшчотна, вам зусім не будзе балюча...
    Агонь. Далей ад яе! Яна вас намочыць!..
    В а д а. Я нязлосная, шчадралюбная. Я для людзей толькі дабра хачу!
    Агонь. А як жа тапельцы?..
    В а д а. Любіце Фантаны, услухоўвайцеся ў Журчанне Ручайкоў... Я заўсёды буду там...
    Агонь. Яна ўсё затапіла!..
    В а д а. Седзячы вечарам ля адной з Крыніц — а тут у лесе іх шмат,— старайцеся зразумець, што яна хоча сказаць... He, я болып не магу... Слёзы душаць мяне і не даюць гаварыць...
    А г о н ь. Штосьці непрыкметна!..
    В а д а. Калі вам патрапіць на вочы наліты графін, успомніце пра мяне... Яшчэ вы ўбачыце мяне ў збане, у лейцы, у вадаёме, у кране...
    Ц у к а р (сваім звычайным фальшывым і саладжавым тонам). Калі ў вашай памяці застанецца вольнае месцейка — прыгадайце, што мая прысутнасць была для вас часам салодкай... Больш я нічога не магу вам сказаць... Мне шкодна плакаць: ледзь толькі сляза крапне мне на нагу,— і я ўжо курчуся ад болю.
    Хлеб. Езуіт!..
    Агонь (выкрыквае). Ледзянец! Цукерка! Карамель!
    Цільціль. А куды падзеліся Цілета і Ціло?.. Што з імі здарылася?..
    Чуваць, што дзесьці дзіка, на ўсё горла крычыць Кошка.
    Міціль (устрывожана). Гэта Цілета!.. Яе хтонебудзь мучыць!..
    Убягае К о ш к а, ускудлачаная, натапыраная, уся падраная, пашарпаная, у разарванай сукенцы, прыціснуўшы насавую хусцінку да шчакі, быццам у яе баляць зубы. Яна лемантуе, па пятах за ёй гоніцца С а б а к а, частуючы яе кухталямі і выспяткамі.
    Сабака (б’е, трасе Кошку). Вось табе!.. Што, мала?.. Яшчэ хочаш?.. Вось табе! Вось табе! Вось табе!..
    Душа Святла,Цільціль і М і ц і л ь (кідаюцца разнімаць іх). Ціло!.. Ці ты ашалеў, галубок? Гэта яшчэ што?.. Нельга!.. Пайшоў прэч!.. Якая агіднасць!.. Ты ў мяне дачакаешся!..
    Сабаку і Кошку адцягваюць адно ад аднаго.
    Душа Святла. Што такое?.. Што ў вас здарылася?..
    Кошка (хныкае і выцірае слёзы). Гэта ўсё ён, васпані!.. Ён мяне зняважыў, насыпаў цвікоў у суп, тузануў за хвост, збіў мяне, а я нічога яму не зрабіла, нічога, нічога!..
    Сабака (перадражнівае яе). Нічога, нічога!.. (Паказвае ёй кулак; напаўголасу.) А ўсё ж табе папала, папала, здорава папала і яшчэ пападзе!..
    Міціль (лашчыць Кошку). Бедная Цілета! Скажы, дзе табе балюча?.. Мы з табой разам паплачам...
    Душа Святла (Сабаку, строга). Як табе не сорамна?.. Знайшоў час для сварак! Хто разумны цяпер іх распачне?! Нам і так нявесела: настаў час разлукі з нашымі мілымі дзецьмі...
    Сабака (адразу супакоена, сцішана). Час разлукі з дзецьмі?..
    Душа Святла. Так, той час, аб якім вас папярэдзілі, вось-вось праб’е... Мы зноў упадзём, паглыбімся ў Маўчанне... Мы ўжо не зможам размаўляць з дзецьмі...
    Сабака (з адчайным скавытаннем кідаецца да дзяцей, бурна, парывіста іх лашчыць). He, не!.. He хачу!.. He хачу... Я заўсёды буду з вамі размаўляць!.. Ты цяпер будзеш мяне разумець, маё маленькае бажаство?.. Так, так, так!.. Мы пра ўсё, пра ўсё-ўсё будзем гаварыць адзін аднаму!.. I я цяпер заўсёды буду паслухмяным! Навучуся чытаць, пісаць, гуляць у даміно!.. Я цяпер заўсёды буду ахайным! Чыстым, сумленным заўсёды!.. Нічога больш не сцягну з кухні!.. Хочаш, я выкіну што-небудзь асаблівае, надзвычайнае?.. Ну, хочаш, я пацалую Кошку?..
    Міціль (Кошцы). А ты, Цілета?.. Табе няма чаго нам сказаць?..
    Кошка (халодна і загадкава). Я люблю вас абодвух, наколькі вы гэтага заслугоўваеце...
    Душа Святла. Цяпер дазвольце і мне, дзеткі, пацалаваць вас у апошні раз...
    ЦільцільіМіціль (учапіўшыся ў Душу Святла). He, не, не, Душа Святла!.. Заставайся з намі! Бацька наш не будзе супраць... А маме мы раскажам, якой ты была з намі ласкавай...