Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Нарэшце, у гаршчку штосьці заклекатала і забулькала, з яго паваліў пар, і на агонь палілася густая пена. Тады бабуля зняла гаршчок з пліты, адліла з яго супу ў сярэбраную міску і паставіла яе перад Якавам.
— Еш, сынок,— сказала яна.— Паеш гэтага супу і будзеш такі ж прыгожы, як я. I кухарам добрым зробішся — трэба ж табе ведаць якое-небудзь рамяство. Толькі чароўнай траўкі ты ніколі не знойдзеш.
Якаў не вельмі добра разумеў, што гэтая бабуля мармыча сабе пад нос, ды і не слухаў яе — больш быў заняты супам. Маці часта гатавала для яго ўсякія смачныя рэчы, але нічога лепшага за гэты суп яму яшчэ не прыходзілася каштаваць. Ад яго так добра пахла зеленню і карэннямі, ён быў і салодкі, і кіславаты, і да таго ж вельмі наварысты.
Калі Якаў амаль ужо даеў суп, свінкі запалілі на маленькай жароўні якоесьці курэнне з прыемным пахам, і па ўсім пакоі паплылі воблакі блакітнаватага дыму. Ён рабіўся ўсё гусцей і гусцей, усё шчыльней і шчыльней ахутваў хлопчыка, так што ў Якава, нарэшце, закружылася галава. Дарэмна ён казаў сабе, што яму час варочацца да маткі, дарэмна спрабаваў стаць на ногі. Варта было яму прыпад-
няцца, як ён зноў падаў на канапу — да таго яму раптам захацелася спаць. He прайшло і пяці мінут, як ён і сапраўды заснуў на канапе, у кухні брыдотнай бабулі.
I ўбачыў Якаў дзіўны сон. Яму прыснілася, быццам бабуля зняла з яго вопратку і загарнула яго ў скуру вавёркі. Ён навучыўся прыгаць і скакаць, як вавёрка, і пасябраваў з іншымі вавёркамі і свінкамі — усе яны былі вельмі добрыя.
I стаў Якаў, як яны, прыслугоўваць бабулі. Спачатку яму прыйшлося быць чысцілыпчыкам абутку. Ён павінен быў змазваць маслам какосавыя шкарлупкі, якія бабуля насіла на нагах, і так націраць іх анучкай, каб яны блішчэлі. Дома Якаву часта прыходзілася чысціць туфлі і чаравікі, так што справа хутка пайшла ў яго на лад. Прыкладна праз год яго перавялі на другую, болып цяжкую пасаду. Разам з некалькімі іншымі вавёркамі ён вылаўліваў пылінкі з сонечнага променя і прасейваў іх праз самае дробнае валасяное сіта, а потым з іх пяклі для бабулі хлеб. У яе ў роце не асталося ні аднаго зуба, і таму вось ёй і прыходзілася есці булкі з сонечных пылінак, мякчэй якіх, як усе ведаюць, няма нічога на свеце.
Яшчэ праз год Якаву было даручана здабываць бабулі ваду для піцця. Вы думаеце, у яе быў выкапан у дварэ калодзеж або пастаўлена вядро, каб збіраць у яго дажджавую ваду? He, звычайнай вады бабуля і ў рот не брала. Якаў з вавёркамі збіралі ў арэхавыя шкарлупкі расу з кветак, і бабуля толькі яе і піла. А піла яна вельмі многа, так што работы ў ваданосаў было па горла.
Прайшоў яшчэ год, і Якаў перайшоў служыць у пакоі — чысціць падлогі. Гэта таксама аказалася не вельмі лёгкай справай — падлогі ж былі шкляныя, на іх дыхнеш, і то відаць. Якаў чысціў іх шчоткамі і націраў суконкай, якую накручваў сабе на ногі.
На пяты год Якаў пачаў працаваць на кухні. Гэта была работа ганаровая, да якой дапускалі з разборам, пасля доўгага выпрабавання. Якаў прайшоў усе пасады — ад кухціка да старшага пірожнага майстра — і зрабіўся такім спрактыкаваным і ўмелым кухарам, што нават сам з сябе дзівіўся.
Чаго толькі ён не навучыўся гатаваць? Пірожныя двухсот сартоў, супы з усіх траў і карэнняў, якія ёсць на свеце,— усё ён умеў прыгатаваць быстра і смачна.
Так Якаў пражыў у бабулі гадоў сем. I вось аднойчы яна надзела на ногі свае арэхавыя шкарлупкі, узяла кастыль і карзіну, каб ісці ў горад, і загадала Якаву да свайго звароту аскубці курыцу, начыніць яе зелянню і добра падрумяніць. Якаў зараз жа ўзяўся за работу. Ён адкруціў птушцы галаву, ашпарыў яе ўсю кіпятком, спрытна аскуб з яе пер’е, выскраб скуру, так што яна зрабілася далікатная і бліскучая, і вынуў вантробы. Потым яму спатрэбіліся травы, каб начыніць імі курыцу. Ён пайшоў у кладоўку, дзе захоўвалася ў бабулі ўсякая зелень, і ўзяўся адбіраць тое, што яму было патрэбна. I раптам ён убачыў у сцяне кладоўкі маленькую шафку, якой раней ніколі не заўважаў. Дзверцы шафкі былі прыадчынены. Якаў з цікаўнасцю зазірнуў у яе і бачыць — там стаяць якіясьці маленькія карзіначкі. Ён адкрыў адну з іх і ўбачыў у ёй дзівосныя травы, якія яму яшчэ ніколі не пападаліся. Сцяблы ў іх былі зеленаватыя, і на кожнай сцяблінцы была ярка-чьірвоная кветка з жоўтым абадком. Якаў паднёс адну кветку да носа і раптам адчуў знаёмы запах — такі ж, як у супа, якім бабуля накарміла яго, калі ён да яе прыйшоў. Пах быў да таго моцны, што Якаў гучна чыхнуў некалькі разоў і прачнуўся.
Ён з здзіўленнем азірнуўся вакол і ўбачыў, што ляжыць на той жа канапе, у кухні бабулі.
«Ну, і сон жа гэта быў! Прама быццам наяве! — падумаў Якаў. Вось дык матка пасмяецца, калі я ўсё гэта ёй раскажу! I пападзе ж мне ад яе за тое, што я заснуў у чужым доме, замест таго, каб вярнуцца да яе на базар!»
Ён быстра ўскочыў з канапы і хацеў бегчы да маткі, але адчуў, што ўсё цела ў яго нібы драўлянае, а шыя дык зусім здранцвела — ён ледзь-ледзь мог варухнуць галавой. Якаў да таго адурэў са сну, што яму нават смешна зрабілася. Ён раз-пораз задзяваў носам за сцяну або за шафу, а раз, калі быстра павярнуўся, нават моцна выцяўся аб дзверы.
Вавёркі і свінкі бегалі вакол Якава і пішчалі —
відаць, ім не хацелася яго адпускаць. Выходзячы з дому бабулі, Якаў паманіў іх за сабой — яму таксама было шкада з імі расставацца,— але яны быстра пабеглі назад у пакоі на сваіх шкарлупках, і хлопчык доўга яшчэ чуў здалёк іх жаласны віск.
Домік бабулі, як мы ўжо ведаем, быў далёка ад рынка, і Якаў доўга прабіраўся вузкімі, звілістымі завулкамі, пакуль не дабраўся да рынка. На вуліцах таўпілася вельмі многа народу. Дзесьці паблізу, мабыць, паказвалі карліка, таму што ўсе вакол Якава крычалі.
— Паглядзіце, вось агідны карлік! Адкуль ён узяўся, гэты карлік? Ну, і доўгі ж у яго hoc! А галава прама на плячах тырчыць, без шыі. А рукі ж, рукі, паглядзіце,— да самых пятак!
Якаў у другі час з задавальненнем пабег бы паглядзець на карліка,— ён вельмі любіў глядзець розных калек, якіх паказвалі на кірмашы. Але сёння яму было не да таго — патрэбна было спяшацца да маткі.
Нарэшце, Якаў дабраўся да рынка. Ён досыцьтакі пабойваўся, што яму пападзе ад мацеры. Ханна ўсё яшчэ сядзела на сваім месцы, і ў яе ў карзіне было нямала яшчэ гародніны — значыць, Якаў праспаў не асабліва доўга. Ужо здалёк ён заўважыў, што яго маці чымсьці засмучана. Яна сядзела моўчкі, падпёршы рукой шчаку, бледная і сумная.
Якаў доўга стаяў, не адважваючыся падыйсці да маткі. Нарэшце, ён сабраўся з духам і, падкраўшыся да яе ззаду, паклаў ёй руку на плячо і сказаў:
— Мама, што з табой? Ты на мяне злуешся?
Хацна павярнулася і, убачыўшы Якава, ускрыкнула ад жаху.
— Што табе трэба ад мяне, страшны карлік? — закрычала яна.— Адыдзі, адыдзі! Я не цярплю такіх жартаў!
— Што ты, матуля? — спалохана сказаў Якаў.— Ты, мабыць, нездарова. Чаму ты праганяеш мяне?
— Кажу табе, ідзі сваёй дарогай! — сярдзіта крыкнула Ханна.— Ад мяне ты нічога не атрымаеш за свае штукі, агідны вырадак.
«Яна звар’яцела! — падумаў бедны Якаў.— Як мне цяпер завесці яе дамоў?»
— Мамачка, паглядзі ж на мяне добра,— сказаў
ён, чуць не плачучы.— Я ж твой сын, Якаў.
— He, гэта ўжо вельмі! — закрычала Ханна, звяртаючыся да сваіх суседак.— Паглядзіце на гэтага жудаснага карліка! Ён адпужвае ўсіх пакупнікоў ды яшчэ смяецца над маім горам. Кажа: я твой сын, твой Якаў,— нягоднік гэтакі!
Гандляркі, суседкі Ханны, разам ускочылі на ногі і пачалі лаяць Якава:
— Як ты смееш жартаваць над яе горам! Яе сына ўкралі сем год назад. А які хлопчык быў — прама карцінка! Убірайся зараз жа, а не — мы табе вочы выдзерам.
Бедны Якаў не ведаў, што падумаць. Ён жа сёння раніцой прыйшоў з маткай на базар і дапамагаў ёй раскласці гародніну, потым аднёс да бабулі дамоў капусту, зайшоў да яе, паеў у яе супу і крыху паспаў і вось цяпер вярнуўся. А гандляркі кажуць пра нейкія сем год. I яго, Якава, называюць агідным карлікам. Што ж з імі такое здарылася?
Са слязамі на вачах пайшоў Якаў з рынка. Раз маці не хоча яго прызнаваць, ён пойдзе да бацькі.
«Паглядзім,— думаў Якаў.— Няўжо і бацька таксама прагоніць мяне? Я стану ля дзвярэй і загавару з ім».
Ён падышоў да крамы шаўца, які, як заўсёды, сядзеў тут і працаваў, стаў каля дзвярэй і зазірнуў у краму. Фрыдрых так быў заняты работай, што спачатку не заўважыў Якава. Але раптам ён выпадкова падняў галаву, выпусціў з рук бот, шыла і дратву і ўскрыкнуў:
— Што гэта такое? Што гэта такое?
— Добры вечар, гаспадар,— сказаў Якаў і ўвайшоў у краму.— Як жывеце?
— Дрэнна, панок мой, дрэнна! — адказаў шавец, які таксама, відаць, не пазнаў Якава.— Работа зусім не ладзіцца. Мне ўжо многа год, а я адзін — каб наняць галядніка, грошай не хапае.
— А хіба ў вас няма сына, які мог бы вам дапамагчы? — спытаў Якаў.
— Быў у мяне адзін сын — Якавам яго звалі,— адказаў шавец.— Цяпер было б яму гадкоў дваццаць. Ён бы здорава падтрымаў мяне. Яму ж усяго дванаццаць год было, а такі быў разумны! I ў рамястве ўжо што-колечы кеміў, і прыгажун быў піса-
ны. Ён бы ўжо сумеў прыманіць заказчыкаў, не прыйшлося б мне цяпер класці латкі — адны б новыя чаравікі шыў. Ды ўжо, відаць, мой лёс такі!
— А дзе ж цяпер ваш сын? — нясмела спытаў Якаў.
— Пра тое адзін Бог ведае,— адказаў з цяжкім уздыхам шавец.— Вось ужо сем год прайшло, як яго ўкралі ў нас на базары.
— Сем год! — з жахам паўтарыў Якаў.
— Але, панок мой, сем год. Як цяпер помню: жонка прыбегла з базара, вые, крычыць. Ужо вечар, а дзіця не вярнулася. Яна цэлы дзень яго шукала, усіх пытала, ці не бачылі,— і не знайшла. Я заўсёды казаў, што гэтым скончыцца. Наш Якаў — што праўда, то праўда — быў прыгожае дзіця; жонка ганарылася ім і часта пасылала яго аднесці добрым людзям гародніну або што іншае. Грэх сказаць — яго заўсёды добра ўзнагароджвалі, але я часценька казаў жонцы: «Глядзі, Ханна! Горад вялікі, у ім многа злых людзей жыве. Як бы чаго не здарылася з нашым Якавам!» Так і выйшла. Прышла ў той дзень на базар якаясьці жанчына, старая, брыдотная; выбірала, выбірала тавар і столькі нарэшце накупіла, што самой не занесці. Ханна, добрая душа, і пашлі з ёй хлопчыка. Так мы яго больш і не бачылі.
— I, значыць, з таго часу прайшло сем год?