Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Цільціль. Ды гэта дыні!..
Дзіця. He, не дыні!.. Гэта яблыкі, ды яшчэ не самыя вялікія!.. Калі я буду жыць на Зямлі, яблыкі будуць такімі... Я адкрыў сістэму...
Трэцяе Дзіця (вязе на блакітнай тачцы блакітныя дыні, большыя за гарбузы). Ну, як мае дынькі?..
Цільціль. Ды гэта ж гарбузы!..
Дзіця (з дынямі). Калі я сыду на Зямлю, маім дыням будзе чым ганарыцца!.. Мяне возьме да сябе садоўнікам Кароль Дзевяці Планет...
Цільціль. Кароль Дзевяці Планет?.. А дзе ён?..
Кароль Дзевяці Планет горда выступае наперад. На выгляд яму гады чатыры, ён ледзьве трымаецца на сваіх крывых ножках.
Кароль Дзевяці Планет. Вось я!
Цільціль. Ну, росту ты невялічкага...
Кароль Дзевяці Планет (важна і шматзначна). Затое я здзейсню вялікія справы.
Цільціль. Якія ж такія вялікія справы?
Кароль Дзевяці Планет. Я ствару Усеагульную Канфедэрацыю Планет Сонечнай Сістэмы.
Цільціль (не зразумеўшы). Ах, вось яно што!
Кароль Дзевяці Планет. Уяе склад увойдуць усе Планеты, за выключэннем Сатурна, Урана і Нептуна,— нас з імі падзяляе велізарная, бясконцая прастора. (3 годнасцю адыходзіць, знікае з поля зроку.)
Цільціль. Забаўны!..
Блакітнае Дзіця. А вунь той?
Цільціль. Які?
Дзіця. Вунь той Малыш, што стаіць ля калоны...
Цільціль. Ну дык што ж?
Д з і ц я. Ён прынясе на Зямлю нічым не азмрочаную радасць...
Цільціль. Якім чынам?..
Д з і ц я. Праз думкі, якія яшчэ нікому не прыходзілі ў галаву...
Цільціль. А што зробіць той пузан, які калупае ў носе?..
Дзіця. Ён павінны знайсці агонь, які будзе саграваць Зямлю, калі астыне Сонца...
Цільціль. А тыя двое, што трымаюцца за рукі і штохвілінна цалуюцца,— гэта брат і сястра?..
Дзіця. Ды не!.. Яны вельмі смешныя... Гэта закаханыя...
Цільціль. А што гэта значыць?..
Дзіця. Ніякага ўяўлення аб тым, нічагусенькі аб тым не ведаю... Гэта Дзед Час даў ім такое жартаўлівае прозвішча... Яны не могуць наглядзецца адно на аднаго, усё цалуюцца і развітваюцца...
Цільціль. Навошта?
Д з і ц я. Здаецца, ім нельга будзе пайсці адсюль разам...
Цільціль. А хто той румяны карапуз, які з такім сур’ёзным выглядам ссе палец?..
Д з і ц я. Наколькі мне вядома, ён павінны знішчыць на Зямлі несправядлівасць...
Цільціль. Ах, вось як!..
Дзіця. Кажуць, што гэта страшэнна цяжка...
Цільціль. А той рыжы хлапчынка, які так ходзіць, нібыта ён не бачыць,— ён што, сляпы?..
Д з і ц я. Пакуль яшчэ не, але потым аслепне. Прыгледзься да яго паўважлівей... Здаецца, ён павінны перамагчы Смерць...
Цільціль. Што гэта значыць?
Д з і ц я. Дакладна не ведаю, але кажуць, што гэта вельмі важна...
Цільціль (указвае на мноства Дзяцей, што спяць каля калон, на прыступках, на лавах і г. д.). А тыя, што спяць,— ой, колькі іх! — яны нічога не вынайдуць, не адкрыюць?..
Дзіця. Яны думаюць...
Цільціль. Аб чым?..
Д з і ц я. Яны самі гэтага пакуль што не ведаюць, але яны абавязкова павінны штосьці прыдумаць, каб прыйсці з гэтым на Зямлю — з пустымі рукамі туды не пускаюць...
Цільціль. Хто не пускае?
Д з і ц я. Ля дзвярэй стаіць дзед, імя якога Час. Калі ён адчыніць дзверы, ты яго ўбачыш. Ён такі ўпарты...
Яшчэ Адно Блакітнае Дзіця (праціснуўшыся, падбягае да Цільціля). Добры дзень, Цільціль!..
Цільціль. Вось дык на! Адкуль ён ведае, як мяне завуць?..
Дзіця, якое толькі што падбегла, моцна цалуе Цільціля і Міціль.
Дзіця. Добры дзень! Як жывеш?.. Ды пацалуй жа мяне! I ты таксама, Міціль!.. Няма нічога дзіўнага, што я ведаю, як цябе завуць: я ж — твой будучы брат... Мне цяпер толькі сказалі, што ты тут... Я быў у глыбіні залы, збіраў свае думкі... Скажы маме, што я гатовы...
Цільціль. А ты што, хочаш да нас прыйсці?
Дзіця. Ну вядома! На наступны год, у вербную нядзелю... He дражні мяне, калі я буду маленькім... Я вельмі рады, што загадзя расцалаваў вас... Скажы бацьку, каб ён адрамантаваў калыску... Ну як там у вас, добра?
Цільціль. Так, нядрэнна... Мама ў нас такая добрая!..
Дзіця. А ці добра кормяць?..
Цільціль. Як калі... Часам бываюць нават пірожныя. Праўда, Міціль?..
М і ц і л ь. На Новы год і чатырнаццатага ліпеня. Мама сама робіць...
Цільціль. А што ў тваім мяшку?.. Ты нам што-небудзь нясеш?..
Дзіця (з гонарам). Я нясу тры хваробы: іпкарлятыну, коклюш і адзёр...
Цільціль. Толькі гэта? А потым што ты зробіш?..
Дзіця. Потым? Потым я ад вас пайду...
Цільціль. Варта было прыходзіць!
Д з і ц я. Хіба гэта ад нас залежыць?
Раптоўна ўзнікае і распаўсюджваецца па зале доўгі, моцны, крыштальна чысты звон, які нібыта зыходзіць ад калон і апалавых дзвярэй (у гэтую хвіліну яны свецяцца больш яркім святлом).
Цільціль. Што гэта?..
Дзіця. Гэта Час!.. Цяпер ён адчыніць дзверы!..
Сярод Блакітных Дзяцей адразу ж узнімаецца пярэпалах. Большасць кідае свае прыборы, сваю працу, тыя, што спяць, абуджаюцца, і ўсе, узіраючыся на апалавыя дзверы, накіроўваюцца да іх.
Душа С в я т л a (падыходзіць да Цільціля). Станем за калоны... Каб не ўбачыў Час...
Цільціль. Што гэта за звон?..
Дзіця. Гэта займаецца Зара — час, калі Дзеці, якія павінны нарадзіцца сёння, спускаюцца на Зямлю...
Цільціль. А як жа яны спусцяцца?.. Па лесвіцы?
Дзіця. Зараз убачыш... Час ужо адсоўвае засаўкі...
Цільціль. А што такое Час?..
Д з і ц я. Гэта дзед, які выклікае тых, каму настае пара адыходзіць...
Цільціль. Ён злосны?..
Дзіця. He, ён толькі незгаворлівы... Прасі не прасі — па-за чаргі нікога не прапусціць...
Цільціль. А Дзеці хочуць хутчэй адсюль пайсці?..
Д з і ц я. Хто застаецца — тыя незадаволеныя, але і ісці адсюль сумна... Глядзі, глядзі!.. Адчыняе!..
Вялікія апалавыя дзверы павольна адчыняюцца. 3 Зямлі, быццам далёкая музыка, даносіцца невыразяы гул. У залу ўліваецца зялёнае і чырвонае святло, і на парозе паўстае Ч а с, высокі барадаты дзед з касой і пясочным гадзіннікам, а ўдалечыні праглядваюцца белыя і залатыя ветразі карабля, што стаіць у гавані, якую стварае перадранішні ружовы туман.
Час (на парозе). Тыя, для каго прабіў час, гатовы?..
Блакітныя Д з е ц і f збягаюцца адусюль і прабіваюцца наперад). Мы тут!.. Мы тут!.. Мы тут!..
Ч а с (буркатліва да Дзяцей, якія праходзяць міма яго). Па адным!.. Заўсёды вас болей, чым трэба!.. Зноў тая ж гісторыя!.. Ды мяне не падманеш!.. (Адпіхвае Дзіцятка.) Твая чарга яшчэ не надышла!.. Прыходзь заўтра!.. А ты прыходзь праз дзе-
сяць гадоў... Ты ўжо трынаццаты пастух. А патрабуецца ўсяго толькі дванаццаць — часы Феакрыта і Вяргілія даўно мінулі... Зноў урачы?.. На Зямлі скардзяцца, што іх і так няма куды падзець... А інжынеры ёсць?.. Яшчэ патрабуецца сумленны чалавек, хоць адзін, як незвычайна рэдкая з’ява там... Ёсць сумленны чалавек?.. Хто ты?..
Дзіця суцвярджальна ківае галавой.
Вельмі ж ты ўжо чэзлы, змарнелы ўвесь... Доўга не працягнеш!.. Гэй вы там, спакойна, спакойна!.. А ты што нясеш?.. Нічога? 3 пустымі рукамі?.. Так не пройдзеш... Падрыхтуй хоць што-небудзь — ну, напрыклад, вялікае злачынства або хваробу, мне ўсё роўна... Толькі што-небудзь абавязкова трэба... (Заўважае, што аднаго Малыша іншыя падштурхоўваюць, а ён упіраецца.) Ну, ну, што там такое?.. Ты ж ведаеш, што твой час настаў!.. Патрабуецца герой, каб перамагчы Несправядлівасць. Гэта ты. Значыць, трэба ісці...
Блакітныя Дзеці. Ён не хоча, дзядуля!..
Ч а с. Як так — не хоча?.. Ты што гэта выдумаў, неданосак? Ну без размоў! Час не чакае...
Малыш (якога штурхаюць). He, не! He хачу!.. Я не хачу нараджацца!.. Я лепей тут застануся!..
Час. Цябе ніхто не запытвае... Пара — значыць пара! Ну, хуценька наперад!..
Яшчэ Адно Дзіця (прабраўшыся наперад). Прапусціце мяне... Замест яго!.. Кажуць, мае бацькі старыя і яны зачакаліся мяне!..
Час. Нічога, нічога!.. Усяму свая чарга і свой час... 3 вамі так ніколі не скончыш... Адзін хоча, другі не жадае, гэтаму завельмі рана, другому завельмі позна... (Адштурхвае Дзяцей, якія стоўпіліся ля парога.) He напірай, дзятва!.. Прэч адсюль, цікаўныя!.. Хто не спускаецца на Зямлю, таму тут няма чаго рабіць... Калі вас не клічуць, вы ўсе лезеце наперад, а як да справы, дык вас няма: збаяліся... А гэтыя чацвёра дрыжаць быццам асінавы ліст... (Аднаму з чацвярых, які зусім ужо, здавалася, сабраўся пераступіць парог і раптам спужана адступае, дае назад.) Ну, ну?.. Што з табой?..
Д з і ц я. Я забыла каробку з двума злачынствамі, якія мне патрэбна будзе здзейсніць...
Другое Дзіця. А я забыла чаранок ад маёй лепшай грушы!..
Час. Збегайце!.. Нам засталося ўсяго шэсцьсот дванаццаць секунд... Палошчуцца ўжо парусы на караблі Зары — гэта знак, што вас там чакаюць... Спозніцеся — тады ўжо не народзіцеся... Хутчэй, хутчэй на карабель!.. (Хапае Дзіця, якое хацела прашмыгнуць у яго паміж ног і выбегчы на прыстань.) Ты куды?.. Трэці раз спрабуеш нарадзіцца без чаргі... Глядзі, болып не трапляйся, a то будзеш вечна чакаць у царстве сястры маёй — Вечнасці, а гэта, ведаеш, не вельмі весела... Ну як, усе гатовы?.. Усе на сваіх месцах?.. (Азірае дзяцей, якія сабраліся на прыстані, і тых, хто заняў месцы на караблі.) Аднаго не хапае... He хавайся, не хавайся, я ўсё роўна цябе бачу!.. Мяне не абвядзеш вакол пальца... Ну, наш Закаханы, развітвайся са сваёй Красуняй!..
Двое Дзяцей, якіх называюць Закаханымі, са змярцвелымі ад гора тварамі, пяшчотна абняўшыся, падыходзяць да Часу і кідаюцца яму ў ногі.
Першае Дзіця. Дзядулька Час, дазволь мне застацца з ёй!..
Другое Дзіця. Дзядулька Час, дазволь мне пайсці з ім!..
Час. Нельга!.. У вашым распараджэнні ўсяго трыста дзевяноста чатыры секунды...
Першае Дзіця. Лепш бы мне зусім не нараджацца!..
Час. Гэта не ад цябе залежыць...
Другое Дзіця (умольна). Дзядуля Час, я прыйду вельмі позна!..
Першае Дзіця. Калі яна спусціцца на Зямлю, мяне ўжо не будзе!..
Другое Дзіця. Я яго там не ўбачу!..
Першае Дзіця. Мы будзем такімі адзінокімі!..
Час. Гэта мяне не тычыцца... Звяртайцеся да Жыцця... Я злучаю і разлучаю, як мне загадана... (Хапае Першае Дзіця.) Ідзі!
Першае Дзіця (адбіваючыся). He хачу, не хачу, не хачу!.. Толькі з ёю!..
Другое Дзіця (учапіўшыся ў Першае). He адымай яго ў мяне!.. He адымай яго ў мяне!..
Ч а с. Ды ён жа ідзе не паміраць, а жыць!.. (Падштурхоўвае Першае Дзіця.) Ідзі, ідзі!..
Другое Д з і ц я ( адчайна працягвае рукі да Першага). Падай мне знак!.. Хоць які-небудзь знак!.. Скажы, як цябе знайсці!..