Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Душа Святла. Я заўсёды буду добрай да тых, хто любіць адно аднаго...
Радасць Разумець (падыходзіць да Душы Святла). Пакінь на маім ілбе свае пачуцці — пацалуй у апошні раз...
Вусны іх зліваюцца ў працяглым пацалунку. Калі ж яны адрываюцца адна ад аднае і ўзнімаюць галовы, на вачах у іх выступаюць слёзы.
Цільціль (у здзіўленні). Вы плачаце?.. (Абводзіць вачыма іншыя Радасці.) I вы таксама... Чаму вочы ва ўсіх поўныя слёз?..
Душа Святла. Цсс, дзіця маё!..
3 а с л о н a
ДЗЕЯННЕ ПЯТАЕ
КАРЦІНА ДЗЕСЯТАЯ
ЦАРСТВА БУДУЧЫНІ
Неабдымныя залы Блакітнага Палаца, дзе чакаюць Д з е ц і, якія павінны будуць нарадзіцца. Бясконцыя рады сапфіравых калон, на якіх трымаюцца бірузовыя скляпенні. Усё тут, пачынаючы са святла, пачынаючы з пліт з ляпіс-лазурку і канчаючы ледзьве бачнай глыбінёй сцэны, у якой губляюцца апошнія аркі,— усё да апошняй дробязі ярка-блакітнага, казачна блакітнага, чароўна блакітнага колеру. Толькі капітэлі і цокалі калон, замкі купалоў ды некалькі крэслаў і круглых лавак зроблены з белага мармуру і алебастру. Справа, паміж калон, вялікія апалавыя дзверы. За гэтымі дзвярыма, якія ў канцы карціны расчыняе Час, знаходзяцца Зямное Жыццё і Гавань Зары. Залу запаўняюць, утвараючы прыгожыя групы, Дзеці ў доўгім блакітным адзенні. Адны іграюць на музычных інструментах, другія гуляюць, трэція гутараць альбо мараць. Многія спяць. Шмат дзяцей, размясціўшыся паміж калон, працуюць над сваімі будучымі вынаходкамі. Іх прылады, інструменты, прыборы, якія яны робяць, расліны, кветкі і плады, якія яны вырошчваюць або зрываюць.
такой жа звышнатуральнай якасці блакітнага колеру, як і ўсё паветра Палаца. У натоўпе Дзяцей слізгацяць узад і ўперад высокія ф і г у р ы, якія адрозніваюцца велічнай і строгай прыгажосцю, таксама ў блакітным адзенні, але толькі болып бледнага тону і больш празрыстага,— яны нагадваюць анёлаў.
Злева, на пярэднім плане, быццам хаваючыся за калонамі, з’яўляюцца Цільціль, Міціль і Душа Святла. Іх прыход выклікае рух сярод Блакітных Дзяцей. Яны збягаюцца адусюль, абступаюць нечаканых гасцей і разглядваюць іх.
Міціль. А дзе ж Цукар, Кошка і Хлеб?
Душа Святла. Ім сюды нельга. Калі яны даведаюцца пра Будучыню, яны перастануць слухацца...
Цільціль. А Сабака?
Душа Святла. Яму таксама не трэба ведаць, што яго чакае ў стагоддзях... Я іх зачыніла ў царкоўным падзямеллі...
Цільціль. А дзе ж мы?
Душа Святла. У Царстве Будучыні, сярод Дзяцей, якія яшчэ не нарадзіліся. Людзі не падазраюць аб існаванні гэтай краіны, нам жа дзякуючы дыяменту ўсё будзе выразна бачна і, верагодна, тут мы і знойдзем Сінюю Птушку...
Цільціль. Сіняй яна будзе абавязкова — тут усё такое сіняе!.. (Глядзіць наўкол.) Якая прыгажосць!..
Душа Святла. Глядзі — адусюль збягаюцца Дзеці...
Цільціль. Яны незадаволены, што мы прыйшлі?..
Душа Святла. Ніколькі... Ты ж бачыш: яны ўсміхаюцца, яны толькі здзіўлены.
Натоўп Блакітных Дзяцей усё расце.
Блакітныя Дзеці. Маленькія Істоты, Што Жывуць Сярод Нас!.. Ідзіце глядзець на Маленькія Істоты, Што Жывуць Сярод Нас!..
Цільціль. Чаму яны нас называюць Маленькімі Істотамі, Што жывуць Сярод Нас?..
Душа Святла. Таму, што самі яны яшчэ не жывуць...
Цільціль. Што ж яны робяць?
Душа Святла. Чакаюць, калі надыдзе час іх нараджэння.., „пп
Цільціль. Час іх нараджэння?..
Д у ш а Святла. Так, Дзеці, якія нараджаюцца ў нас на Зямлі, прыходзяць адсюль. Кожны чакае сваёй чаргі... Калі бацькі жадаюць мець дзяцей, вунь тыя вялікія дзверы, што направа, адчыняюцца і Малышы спускаюцца на Зямлю...
Цільціль. Колькі іх тут! Колькі іх тут!..
Душа Святла. Іх значна болып... Усіх зараз не відаць... Ты толькі падумай — трэба ж чым-небудзь напоўніць Зямлю да канца часу... Іх і не злічыш...
Цільціль. А што гэта за высокія блакітныя фігуры?..
Душа Святла. Дакладна невядома... Мяркуюць, што гэта Захавальніцы Дзяцей... Кажуць, быццам яны сыйдуць на Зямлю пасля Людзей... Але распытваць іх не дазваляецца...
Цільціль. Чаму?
Душа Святла. Таму што гэта Тайна Зямлі...
Цільціль. А з малышамі можна размаўляць?..
Душа Святла. Вядома! Вам абавязкова трэба з імі пазнаёміцца... Вось гэты, па-мойму, будзе цікавей, забаўней за іншых. Ідзі пагамані з ім...
Цільціль. Аб чым?
Душа Святла. Аб чым хочаш. Гамані з ім, як з таварышам...
Цільціль. А можна з ім павітацца за руку?
Душа Святла. Вядома, можна, ён цябе не пакрыўдзіць... Ды чаго ж ты саромеешся?.. Я вас пакіну ўдваіх — без мяне вы будзеце адчуваць сябе вальней... А мне, дарэчы, трэба пагутарыць вось з гэтай высокай, блакітнай...
Цільціль (падыходзіць да Блакітнага Дзіцяці і працягвае яму руку). Добры дзень... (Дакранаецца да яго блакітнага адзення.) Што гэта ў цябе?
Дзіця (з сур’ёзным выглядам дакранаецца да шапачкі Цільціля). А гэта што?..
Цільціль. Гэта?.. Гэта мая шапачка... А ў цябе хіба няма шапачкі?..
Дзіця. He. А для чаго яна?..
Цільціль. Каб вітацца... I яшчэ ад холаду...
Дзіця. А што такое холад?..
Цільціль. Гэта калі вось так дрыжыш — брр!
Брр! — дзьмеш на рукі, а пасля рукамі вось так... (3 лютасцю расцірае сабе рукі.)
Д з і ц я. На Зямлі халодна?
Цільціль. Так, зімой бывае халодна, калі няма дроў...
Дзіця. А чаму няма дроў?
Цільціль. Таму што яны дарагія, трэба мець грошы, каб іх купіць...
Дзіця. А што такое грошы?
Цільціль. Гэта тое, чым плоцяць...
Дзіця. А-а!..
Цільціль. У адных грошы ёсць, а ў другіх няма...
Д з і ц я. Чаму ў другіх няма?
Цільціль. Таму што яны небагатыя... А ты багаты?.. Табе колькі гадоў?..
Д з і ц я. Я павінна хутка нарадзіцца. Я нараджуся праз дванаццаць гадоў... А што, нараджацца прыемна?..
Цільціль. Яшчэ як! Вельмі цікава!..
Дзіця. Як гэта ў цябе атрымалася?..
Цільціль. He помню... Гэта было даўно-даўно!
Д з і ц я. Кажуць, што і Зямля, і тыя, што жывуць на ёй,— гэта ўсё так прыгожа!..
Цільціль. Так, там у нас нядрэнна... Птушкі, пірожныя, цацкі... У некаторых ёсць усё, а ў каго няма, тыя могуць на іх глядзець...
Д з і ц я. Нам сказалі, што маці чакаюць нас за дзвярыма... Праўда, што маці добрыя?..
Цільціль. Яшчэ якія добрыя!.. Лепей мам нікога на свеце няма. Бабулі таксама добрыя, толькі яны вельмі хутка паміраюць...
Д з і ц я. Паміраюць?.. Што гэта значыць?..
Цільціль. Аднойчы вечарам яны адыходзяць і ўжо не вяртаюцца...
Дзіця. Чаму?
Цільціль. Невядома... Можа, таму, што яны сумныя...
Дзіця. А твая пайшла?
Цільціль. Хто? Бабуля?..
Д з і ц я. Мама ці бабуля — я адкуль знаю?
Цільціль. Гэта розніца!.. Бабулі адыходзяць раней. Іх таксама бывае вельмі шкада... Мая бабуля была такой добрай!..
Дзіця. Што ў цябе з вачамі?.. Чаму ў іх блішчаць жамчужыны?
Цільціль. Гэта не жамчужыны...
Дзіця. А што тады?
Цільціль. Нічога. Проста ўсё тут ярка-блакітнае, і мне крышку рэжа вочы...
Дзіця. Як гэта называецца?..
Цільціль. Што?
Дзіця. Тое, што ў цябе падае...
Цільціль. Дробязь! Гэта кропелькі вады...
Дзіця. Яна цячэ з вачэй?..
Цільціль. Так, калі плачаш...
Дзіця. Што азначае «плачаш»?
Цільціль. Яне плакаў — гэта ўсё з-за блакітнага святла... Але так бывае і калі плачаш...
Дзіця. А часта плачуць?..
Цільціль. Хлопчыкі рэдка, затое дзяўчынкі!..
А тут не плачуць?..
Д з і ц я. Я не ўмею.
Цільціль. Нічога, навучышся... У якую гульню ты гуляеш? Што гэта за вялікія блакітныя крылы?..
Д з і ц я. Гэта?.. Гэта для вынаходкі, якую я зраблю на Зямлі...
Цільціль. Якая вынаходка? Ты хіба што-небудзь вынайшаў?..
Дзіця. А хіба ты не ведаеш?.. На Зямлі я павінны буду вынайсці Машыну Шчасця...
Цільціль. Яна ядомая?.. Яна грыміць?..
Дзіця. Ды не, яе зусім не чуваць...
Цільціль. Шкада...
Дзіця. Я працую над ёй кожны дзень... Яна амаль гатова... Хочаш паглядзець?..
Цільціль. Вядома... Дзе яна ў цябе?..
Д з і ц я. Вунь там, паміж калонамі, яе можна ўбачыць адсюль...
Другое Блакітнае Дзіця (падыходзіць да Цільціля і цягне яго за рукаў). А на маю вынаходку хочаш паглядзець?..
Цільціль. 3 задавальненнем. А што гэта такое?..
Другое Дзіця. Трыццаць тры спосабы прадаўжэння жыцця. Вунь там, у блакітных пляшачках... і
Трэцяе Дзіця (выступае наперад). А я нясу на Зямлю святло, пакуль ёй яшчэ невядомае!.. (Ззяе ўвесь незвычайным, нечуваным святлом.) Праўда, цікава?..
Чацвёртае Дзіця (цягне Цільціля за руку). Ідзі паглядзі маю машыну — яна лятае па паветры, як птушка, толькі без крылаў!..
Пятае Дзіця. He, не, спачатку маю — яна адшуквае скарбы, схаваныя на Месяцы...
Блакітныя Дзеці тоўпяцца вакол Цільціля і Міціль і крычаць усе адразу: «Не, маюі», «Не, мая лепшая!», «Мая — гэта надзвычайнае!..», «Мая ўся з цукру!..», «Яго машына нецікавая...», «Ён украў у мяне ідэю!» і г. д. Пад гэтыя выкрыкі Дзеці цягнуць Цільціля і Міціль да блакітных майстэрань, і там кожны вынаходнік прыводзіць у рух сваю ідэальную машыну. I ўсё блакітна закружылася, закруцілася ў незвычайным танцы дыскаў, махавікоў, шасцярэнь, блокаў, прывадных пасаў і нейкіх дзіўных прадметаў, якія яшчэ не мелі назваў і былі ахутаны блакітнаватай смугой незвычайнага. Мноства мудрагелістых, забаўных і загадкавых лятальных апаратаў узнімаецца ў паветра, кружыць пад самымі скляпеннямі або поўзае ля падножжа калон, а ў гэты час Дзеці разгортваюць карты і чарцяжы, раскрываюць кнігі, здымаюць покрыва з блакітных статуй, прыносяць велізарныя кветкі, гіганцкія плады, якія адліваюць сапфірам і бірузой.
Блакітны Малыш (сагнуўшыся пад цяжарам велізарных блакітных маргарытак). Паглядзіце, якія ў мяне кветкі!..
Цільціль. Што гэта за кветкі?.. Я такіх ніколі не бачыў...
Блакітны Малыш. Гэта маргарыткі!..
Цільціль. He можа быць!.. Яны велічынёй з кола...
Блакітны Малыш. Як яны выдатна пахнуць! Цільціль (нюхае). Цудоўна!..
Блакітны Малыш. Вось такія я буду вырошчваць на Зямлі...
Цільціль. А калі ты будзепі на Зямлі?..
Блакітны Малыш. Праз пяцьдзесят тры гады чатыры месяцы і дзевяць дзён...
Двое Блакітных Дзяцей нясуць на шасце падобную на люстру гронку вінаграда неверагоднай велічыні; кожная яе вінаградзінка больш за грушу.
Адсін з Дзяцей, што нясуць гронкі вінаграда. Як табе падабаецца мой вінаград?..
Цільціль. Цэлая галіна груш!..
Дзіця. Ды не, гэта вінаград!.. Калі мне міне трыццаць гадоў, ён будзе такі ж... Я знайшоў спосаб.
Другое Д з і ц я (згінаючыся пад цяжарам кошыка, напоўненага блакітнымі яблыкамі велічынёй з дыню). А вось ія!.. Паглядзі, якія ў мяне яблыкі!..