Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Міціль. Я не бачу Цукру...
Цільціль. Які я шчаслівы, які я шчаслівы!..
Міціль. I я таксама, і я таксама!..
Маці Ціль. Ды чаго гэта яны расшумеліся?..
Бацька Ціль. А хай яны!.. Яны гуляюць у шчасце, быццам яны шчаслівыя...
Цільціль. Я больш за ўсё любіў Душу Святла... Дзе яе лямпа?.. Можна яе запаліць?.. (Зноў аглядвае хаціну.) Божа, як у нас тут прыгожа! I як я рады!..
Грук у дзверы.
Бацька Ціль. Заходзьце!..
Заходзіць С у с е д к а і вядзе за руку бялявую Дзяўчынку незвычайнай прыгажосці, Дзяўчынка прыціскае да грудзей туркаўку, галубку Цільціля.
Суседка. Перад вамі дзіва!..
Маці Ціль. He можа быць!.. Яна ходзіць?..
Суседка. Яна ходзіць!.. I нават больш: яна бегае, танцуе, лятае!.. Убачыла птушку і скок да акна, паглядзець пры святле, ці праўда, што гэта галубка Цільціля... А потым на вуліцу — і-і паляцела, быццам анёлак на крыльцах...
Цільціль (падыходзіць да Дзяўчынкі, здзіўлена). Ой, як яна падобна на Душу Святла!..
Міціль. Толькі значна меншая...
Цільціль. Зразумела!.. Ну, яна яшчэ падрасце!..
Суседка. Аб чым яны размаўляюць?.. Усё яшчэ не прыйшлі да памяці?..
Маці Ціль. Нічога, пройдзе... Паснедаюць — і ўсё як рукой здыме...
Суседка (штурхае ўнучку ў абдымкі Цільціля). Дзетачка, падзякуў Цільцілю!
Цільціль збянтэжана адступае назад.
Маці Ціль. Цільціль, што гэта з табой?.. Дзяўчынкі спужаўся?.. Пацалуй жа яе!.. Толькі мацней!.. Яшчэ мацней!.. А такі заўсёды бойкі... Ды што з табой?.. Быццам у цябе вочы на балоце!..
Цільціль няўмела цалуе Дзяўчынку. Абое моўчкі глядзяць адно на аднаго.
Цільціль (гладзіць галубку па галоўцы). Яна дастаткова сіняя?..
Дзяўчынка. Так, так, я вельмі рада...
Цільціль. Я бачыў зусім сініх... Разумееш: сініх-сініх! Але толькі іх не злавіць!
Дзяўчынка. Нічога, яна і так прыгожая.
Цільціль. Ты яе пакарміла?..
Дзяўчынка. He яшчэ... А што яна есць?..
Цільціль. Ды ўсё: зерне, хлеб, кукурузу, конікаў...
Дзяўчынка. А як яна есць?..
Цільціль. Яна дзяўбе дзюбачкай. Вось зірні, я табе зараз пакажу...
Цільціль хоча ўзяць у Дзяўчынкі птушку. Дзяўчынка інстынктыўна супраціўляецца, а галубка, скарыстаўшы замяшанне, вырываецца з рук Дзяўчынкі і ляціць.
Дзяўчынка (у адчаі). Бабуля!.. Яна паляцела! (Рыдае.)
Цільціль. Нічога, не плач, я яе злаўлю!.. (Выходзіць на авансцэну і звяртаецца да гледачоў.) Мы вас вельмі просім: калі хто-небудзь з вас яе знойдзе, хай абавязкова прынясе нам — яна патрэбна нам для таго, каб стаць шчаслівымі ў будучыні...
3 а с л о н a
В. Гаўф
КАРЛІК HOC
КАЗКА
8 Сівяя птушка
Фрыдрых са сваёй
У адным вялікім германскім горадзе жыў калісьці шавец
жонкай Ханнай. Увесь дзень ён
сядзеў на вуліцы і клаў латкі на чаравікі і туфлі. Ён і новыя чаравікі браўся шыць, калі хто заказваў,
але тады яму прыходзілася спачатку купляць скуру,— запасці тавар загадзя грошай у яго не было. А Ханна прадавала на рынку плады і гародніну са свайго маленькага агарода. Яна была жанчына
ахайная і ўмела прыгожа раскласці тавар, таму ў яе заўсёды было многа пакупнікоў.
У Ханны і Фрыдрыха быў сын Якаў — стройны, прыгожы хлопчык, досыць высокі для сваіх дванаццаці год. Звычайна ён сядзеў каля маткі на базары. Калі які-небудзь кухар або кухарка куплялі ў Ханны адразу многа гародніны, Якаў дапамагаў ім данесці пакупку да дому і рэдка варочаўся назад з пустымі рукамі. Пакупнікі Ханны любілі прыгожага хлопчыка і амаль заўсёды дарылі яму іпто-
небудзь: кветку, пірожнае або манетку.
Аднойчы Ханна, як заўсёды, гандлявала на базары. Перад ёй стаяла некалькі карзін з капустай, бульбай, карэннямі і ўсякай зеленню. Тут жа ў маленькай карзінцы красаваліся раннія ігрушы, яблыкі, абрыкосы. Якаў сядзеў каля Ханны і гучна крычаў:
— Сюды, сюды, кухары, кухаркі! Вось добрая капуста, зелень, ігрушы, яблыкі! Каму трэба? Маці танна аддасць!
I раптам да іх падышла якаясьці бедна апранутая бабуля з маленькімі чырвонымі вочкамі, вос-
трым зморшчаным ад старасці тварыкам і доўгімдоўгім носам, які спускаўся да самага падбародка. Яна апіралася на кастыль, і дзіўна было, што яна наогул можа хадзіць,— яна кульгала, слізгала і перавальвалася, нібы ў яе на нагах былі калёсы. Здавалася, вось-вось яна ўпадзе і ткнецца сваім вострым носам у зямлю.
Ханна з цікавасцю глядзела на бабулю. Вось ужо амаль шаснаццаць год, як яна гандлюе на базары, а такой дзівачнай бабулькі яшчэ ні разу не бачыла. Ёй нават крыху страшна зрабілася, калі бабуля спынілася каля яе карзіны.
— Гэта вы — Ханна, гандлярка гароднінай? — спытала бабуля скрыпучым голасам, увесь час трасучы галавой.
— Так,— адказала жонка шаўца.— Вам трэба што-небудзь купіць?
— Убачым, убачым,— прамармытала сабе пад нос бабуля.— Зелень паглядзім, карэньчыкі паглядзім. Ці ёсць яшчэ ў цябе тое, што мне патрэбна...
Яна нагнулася і стала шукаць сваімі доўгімі карычневымі пальцамі ў карзіне з пучкамі зелені, якія Ханна расклала так прыгожа і акуратна. Возьме пучок, паднясе да носа і абнюхвае з усіх бакоў, а за ім — другі, трэці.
У Ханны прама сэрца разрывалася — да таго ёй цяжка было глядзець, як бабуля абыходзіцца з яе зеленню. Але яна не магла сказаць ёй ні слова — пакупнік жа мае права аглядаць тавар. Апрача таго, яна ўсё болып і болып баялася гэтай бабулі.
Пераварушыўшы ўсю зелень, бабуля выпрамілася і прабурчала:
— Дрэнны тавар!.. Дрэнная зелень!.. Нічога няма з таго, што мне патрэбна. Пяцьдзесят год назад было куды лепш!.. Дрэнны тавар! Дрэнны тавар!
Гэтыя словы раззлавалі маленькага Якава.
— Гэй, ты, несумленная бабуля! — крыкнуў ён.— Перанюхала ўсю зелень сваім доўгім носам, перамяла карэньчыкі каравымі пальцамі, так што цяпер іх ніхто не купіць, і яшчэ лаешся, што дрэнны тавар! У нас сам герцагскі кухар купляе.
Бабуля скоса паглядзела на хлопчыка і сказала хрыплым голасам:
— Табе не падабаецца мой нос, мой прыгожы
доўгі hoc? I ў цябе такі ж будзе, да самага падбародка!
Яна падкацілася да другой карзіны з капустай, вынула з яе некалькі цудоўных белых качаноў і так сціснула іх, што яны жаласна затрашчалі. Потым яна так-сяк пакідала качаны зноў у карзіну і зноў прагаварыла:
— Дрэнны тавар!.. Дрэнная капуста!..
— Ды не трасі ты так агіднай галавой! — закрычаў Якаў.— У цябе шыя не таўшчэй качарыжкі, таго і глядзі абломіцца і твая галава ўпадзе ў нашу карзіну. Хто ў нас тады што-небудзь купіць?
— Дык у мяне, па-твойму, вельмі тонкая шыя? — сказала бабуля, усё таксама ж усміхаючыся.— Ну, а ты будзеш зусім без шыі. Галава ў цябе будзе тырчаць проста з плеч,— па крайняй меры, не зваліцца з цела.
— He кажыце хлопчыку такога глупства,— сказала, нарэшце, Ханна, не на жарты раззлаваўшыся.— Калі вы хочаце іпто-небудзь купіць, дык купляйце хутчэй. Вы ў мяне разгоніце ўсіх пакупнікоў.
Бабуля сярдзіта паглядзела на Ханну.
— Добра, добра,— прабурчала яна.— Няхай будзе па-твойму. Я вазьму ў цябе гэтыя шэсць качаноў капусты. Але толькі ў мяне ў руках кастыль, і я не магу сама нічога несці. Няхай твой сын данясе мне пакупку да дому. Я яго добра ўзнагароджу за гэта.
Якаву вельмі не хацелася ісці, і ён нават заплакаў — ён баяўся гэтай страшнай бабулі. Але маці строга загадала яму слухацца — ёй здавалася грэшна прымушаць старую, слабую жанчыну несці такі цяжар. Выціраючы слёзы, Якаў паклаў капусту ў карзіну і пайшоў следам за бабуляй.
Яна ішла не вельмі хутка, і прайшла амаль гадзіна, пакуль яны дабраліся да якойсьці дальняй вуліцы на ўскраіне горада і спыніліся перад маленькім поўразбураным домікам. Бабуля вынула з кішэні якісьці заіржаўлены кручок, спрытна ўсунула яго ў дзірачку дзвярэй і раптам дзверы з шумам расчыніліся. Якаў увайшоў і застыў на месцы ад здзіўлення: столь і сцены ў доме былі мармуровыя, крэслы, стулы і сталы — з чорнага дрэва, упрыгожанага золатам і каштоўнымі каменнямі, а падлога была
шкляная і да таго гладкая, што Якаў некалькі разоў паслізгнуўся і ўпаў.
Бабуля прыклала да губ маленькі срэбраны свісток і неяк па-асабліваму, раскаціста свіснула, так што свісток затрашчаў на ўвесь дом, і зараз жа па лесвіцы хутка пабеглі ўніз марскія свінкі — зусім незвычайныя марскія свінкі, якія хадзілі на двух лапках, замест чаравік у іх былі арэхавыя шкарлупкі, і апрануты гэтыя свінкі былі зусім як людзі — нават капелюшы не забылі захапіць.
— Куды вы дзявалі мае туфлі, нягодніцы? — закрычала бабуля і так ударыла свінак палкай, што яны з віскам падскочылі.— Ці доўга я яшчэ буду тут стаяць?..
Свінкі бегам пабеглі ўверх па лесвіцы, прынеслі дзве шкарлупкі какосавага арэха на скураной падкладцы і спрытна надзелі іх бабулі на ногі. Бабуля адразу перастала кульгаць. Яна адкінула сваю палку ўбок і быстра заслізгала па шкляной падлозе, цягнучы за сабой маленькага Якава. Яму было нават цяжка паспяваць за ёй, да таго жвава яна рухалася ў сваіх какосавых шкарлупках.
Нарэшце, бабуля спынілася ў якімсьці пакоі, дзе было многа ўсякай пасуды. Гэта, як відаць, была кухня, хоць падлога ў ёй была ўслана дыванамі, а на канапах ляжалі вышытыя падушкі, як у якімнебудзь палацы.
— Садзіся, сынок,— ласкава сказала бабуля і пасадзіла Якава на канапу, падсунуўшы да канапы стол, каб Якаў не мог нікуды сыйсці са свайго месца.— Адпачні добра. Ты, напэўна, стаміўся. Бо чалавечыя ж галовы — нялёгкая ноша.
— Што вы такое дзівоснае гаворыце? — закрычаў Якаў.— Стаміцца я і сапраўды стаміўся, але я нёс не галовы, а качаны капусты. Вы купілі іх у маёй маткі.
— Гэта ты няверна гаворыш,— сказала бабуля і засмяялася. I, раскрыўшы карзіну, яна выцягнула з яе за валасы чалавечую галаву.
Якаў ледзь не ўпаў — да таго спалохаўся. Ён зараз жа падумаў аб сваёй мацеры. Калі ж хтонебудзь даведаецца пра гэтыя галовы, на яе мігам данясуць, і ёй прыйдзецца дрэнна.
— Патрэбна цябе яшчэ ўзнагародзіць за тое, што
ты такі паслухмяны,— казала далей бабуля.— Пацярпі крыху, я звару табе такі суп, што ты яго да смерці ўспамінаць будзеіп.
Яна зноў свіснула ў свой свісток, і на кухню прымчаліся марскія свінкі, апранутыя, як людзі,— у фартухах, з апалонікамі і кухоннымі нажамі за поясам. За імі прыбеглі вавёркі — многа вавёрак, таксама на двух нагах; яны былі ў шырокіх шараварах і зялёных аксамітных шапачках. Гэта, відаць, былі кухцікі. Яны быстра-быстра карабкаліся па сценах і прыносілі да пліты міскі, скавародкі, яйкі, масла, карэнні і муку. А ля пліты мітусілася, катаючыся ўзад і ўперад на сваіх какосавых шкарлупках, сама бабуля — ёй, відаць, вельмі хацелася зварыць для Якава што-небудзь добрае. Агонь пад плітой разгараўся ўсё мацней, на скавародках штосьці шыпела і дымілася, па пакою разносіўся прыемны, смачны пах. Бабуля кідалася то сюды, то туды і разпораз совала ў гаршчок з супам свой доўгі нос, каб паглядзець, ці не гатова яда.