Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
Бабуля Ціль. Наўрад... Ён ніколі не б’е...
Дзядуля Ціль. Таму што мы пра яго не думаем... Можа, хто-небудзь аб ім падумаў?.!
Цільціль. Гэта я падумаў... Якая гадзіна?..
Дзядуля Ціль. He змагу табе сказаць... Забыў я гадзіннік... Біла восем разоў — значыць, цяпер тое, што ў вас там называецца восем гадзін...
Цільціль. Душа Святла будзе чакаць мяне без чвэрці дзевяць... Так загадала Фея... Гэта надзвычай важна... Трэба ісці...
Бабуля Ціль. Ну не, мы вас без вячэры, не пачаставаўшы, не адпусцім!.. Давайце вынесем сюды стол, хутчэй, хутчэй!.. У мяне якраз для госцікаў смачны суп з капустай, і пірог са слівамі ўдаўся...
3 дому выносяць стол, ставяць яго перад дзвярыма, прыносяць страву, талеркі і інш. Усе дапамагаюць адно аднаму.
Цільціль. Ну, калі ўжо Сіняя Птушка ў мяне... А потым я так даўно не еў супа з капустай!.. 3 таго часу, як накіраваўся ў падарожжа... У гасцініцах яго не падаюць...
Бабуля Ціль. Ну вось... Усё гатова... Дзеткі, сядайце за стол!.. Калі ўжо спяшаецеся, дык няма чаго дарэмна час губляць...
Лямпа запалена, суп пададзены. Дзядуля, Бабуля і дзеці ўсаджваюцца вячэраць. Штуршкі, кухталі, віскат і вясёлы смех.
Цільціль (прагна есць). Як смачна!.. Ах, як смачна!.. Яшчэ хачу! Яшчэ!.. (Грукае драўлянай лыжкай па талерцы.)
Дзядуля Ціль. Ну-ну, сядай як належыць!.. усё такі ж свавольнік... Вось разаб’еш талерку, тады...
Цільціль (прыўстае). Яшчэ хачу, яшчэ!..
Цільціль дацягваецца да супавой міскі і пасоўвае яе да сябе, міска перакульваецца, суп разліваецца па стале і сцякае на калені прысутным. Суп гарачы — дзеці крычаць і вішчаць ад болю.
Бабуля Ціль. Неслух ты гэтакі!.. Што я табе казала?..
Дзядуля Ц і л ь (дае Цільцілю звонкую аплявуху). Вось табе!..
Цільціль(«а імгненне бянтэжыцца; прыкладае руку да шчакі і нечакана прыходзіць у захапленне). Так, так, якраз такія аплявухі ты даваў мне, калі быў жывы. Калі б ты ведаў, Дзядуля, як гэта прыемна — атрымліваць ад цябе поўху!.. Дай я цябе за гэта пацалую!..
Дзядуля Ціль. Што ж, калі табе гэта падабаецца, дык табе не давядзецца чакаць... Я задаволю цябе...
Гадзіннік б’е палову дзевятай.
Цільціль (ускоквае). Палова дзевятай!.. (Кладзе лыжку на стол.) Міціль, мы спознімся!..
Бабуля Ціль. Куды вы?.. Пасядзіце яшчэ крышачку!.. На пажар вам, ці што?.. Мы так рэдка бачымся!..
Цільціль. Нічога не паробіш... Душа Святла такая з намі ласкавая, так па-добраму да нас... А я ёй абяцаў... Хадзем, Міціль, хадзем!..
Дзядуля Ціль. Бяда з гэтымі жывымі! Вечна яны кудысьці спяшаюцца, мітусяцца...
Цільціль (бярэ клетку і паспеійна цалуе ўсіх засаб). Бывай, Дзядуля!.. Бывай, Бабуля!.. Бывайце, браточкі і сястрычкі: П’еро, Рабэр, Паліна, Мадлена, Рыкета!.. Бывай і ты, Кікі!.. Нам пара... He плач, Бабуля, мы часта будзем вас наведваць...
Бабуля Ціль. Прыходзьце кожны дзень!..
Цільціль. Добра, добра! Мы будзем часцей наведвацца...
Бабуля Ціль. Толькі й радасці ў нас! Калі Barna думка наведвае нас — гэта для нас свята...
Дзядуля Ці л ь. У нас тут іншых забаў няма... Цільціль. А дзе мая клетка, птушка?.. Xvtчэй, хутчэй!..
Дзядуля Ціль (падае яму клетку). Трымай!.. Але за яе не магу ручацца: калі яна зліняе...
Цільціль. Бывайце! Бывайце!..
Браты і сёстры Ціль. Бывай, Цільціль!.. Бьівай, Міціль!.. He забудзьце прынесці нам ледзянцоў!.. Бывайце!.. Прыходзьце да нас!.. Прыходзьце!..
Усе махаюць хусцінкамі, а Цільціль і Міціль павольна аддаляюцца, адыходзяць. Тым часам туман, які ўсё заслаў напачатку, паступова згушчаецца зноў, апошнія рэплікі гучаць ужо ледзьледзь, глуха, да канца сцэны развітання ўсё знікае ў змроку, і, перад тым як апусціцца заслоне, можна адрозніць толькі Цільціля і Міціль, якія зноў апынуліся пад магутным дубам.
Цільціль. Сюды, сюды, Міціль!..
Міціль. Дзе Святло?..
Цільціль. He ведаю... (Глядзіць на птушку ў клетцы.) Ой, зірні!.. Птушка ўжо не сіняя... Яна пачарнела!..
Міціль. Дай руку, браток!.. Мне халодна, мне страшна!..
3 а с л о н a
ДЗЕЯ ТРЭЦЯЯ
КАРЦІНА ЧАЦВЁРТАЯ
ПАЛАЦ НОЧЫ
Вялізная пышная зала, строгая, сурова велічная, ад якой вее холадам металу, холадам склепа, якая нагадвае нібыта грэчаскі, нібыта егіпецкі храм з калонамі, архітравамі, падлогай і арнаментам з чорнага мармуру, золата і чорнага дрэва. Зала мае форму трапецыі. Базальтавыя прыступкі амаль ва ўсю яе шырыню падзяляюць яе на тры планы, прытым кожны наступны план вышэй папярэдняга. Справа і злева, паміж калонамі, дзверы з цёмнай бронзы. У глыбіні вялізныя медныя дзверы. Блякла пабліскваюць мармур і чорнае дрэва, і толькі гэтае рассеянае святло асвятляе залу.
Пры узняцці заслоны Н о ч у вобразе цудоўнай жанчыны ў доўгі-м чорным адзенні сядзіць на прыступках другога плана,
паміж д з в ю м а дзіцяняткамі, адно з якіх, амаль голае, як Амур, у сне ўсміхаецца, а другое стаіць нерухома, захутанае з галавы да ног. Справа на пярэднім плане з’яўляецца К о ш к а.
Ноч. Хто ідзе?..
Кошка (у знямозе апускаецца на мармуровыя прыетупкі). Гэта я, матулька Ноч!.. Я зусім абяссілела!..
Ноч. Што з табой, дзіця маё?.. Ты бледная, худая, запэцканая па самыя вусы... Зноў білася на даху пад дажджом і снегам?..
Копіка. Мне цяпер не да дахаў!.. Размова ідзе аб нашай Тайне!.. Гэта пачатак канца!.. Я вырвалася на хвілінку, каб цябе папярэдзіць. Баюся толькі, што цяпер ужо нічога нельга будзе парабіць...
Ноч. Што такое?.. Што здарылася?..
К о ш к а. Я ўжо табе казала пра маленькага Цільціля, сына дрывасека, і пра чароўны алмаз, які дзеці называюць дыяментам. Ну дык вось, ён ідзе да цябе за Сіняй Птушкай...
Ноч. Пакуль яшчэ ў яго яе няма...
К о ш к а. Калі мы не пусцімся на нейкія незвычайныя хітрыкі, то ён хутка завалодае ёю... Справа вось у чым: Душа Святла ўсім нам здрадзіла і канчаткова аддала перавагу Чалавеку, і цяпер яна, даведаўшыся, што сапраўдная Сіняя Птушка, адзіная, якая не баіцца дзённага святла, хаваецца тут, сярод Сініх Птушак Снабачання, што падмацоўваюцца, харчуюцца месячным ззяннем і паміраюць на сонцы, вядзе Цільціля сюды. Пераступаць парог твайго палаца ёй забаронена, таму яна пасылае сюды дзяцей. Перашкодзіць Чалавеку расчыніць вароты тваіх Тайн ты не здолееш, не ўладна ты тут, вось я й не ведаю, што ж цяпер будзе... Ва ўсякім разе, калі, на наша няшчасце, Чалавек схопіць сапраўдную Сінюю Птушку, то ўсе мы загінем...
Ноч. Божухна ўсемагутны! Божухна ўсемагутны!.. У які страшэнны час, якое ліхалецце мы жывём! Hi хвіліны спакою... За апошнія гады я перастала разумець Чалавека... Да чаго гэта дойдзе?.. Няўжо ён з цягам часу дазнаецца пра ўсё, усё чысценька вызнае?.. Ён і так ужо завалодаў трэцяй часткай маіх Тайнаў, усе мае Жахі дрыжаць
ад страху і баяцца выйсці вонкі, баяцца свайго выяўлення, і Прывіды разбегліся, большасць Хвароб хварэе...
Кошка. Ведаю, матухна Ноч, ведаю, часіна суровая, толькі ты ды я і вядзём цяпер барацьбу з Чалавекам... Вось яны ідуць!.. Я ведаю толькі адзін сродак: гэта ўсё ж дзеці, мы іх запалохаем, і яны не будуць настойваць, каб мы адчынілі галоўныя вароты ў глыбіні, за якімі жывуць месячныя птушкі... Тайны іншых пячор прыцягнуць іх увагу і нагоняць страху, запужаюць...
Ноч (прыслухоўваецца да шуму звонку). Што я чую?.. Няўжо іх шмат?..
Кошка. Гэта не павінна цябе засмучаць: з імі ідуць нашы сябры — Хлеб і Цукар... Вада захварэла, а Агонь не змог прыйсці, таму што ён у сваяцтве з Душой Святла... Толькі Сабака супраць нас, але ад яго не пазбавішся...
Справа, на пярэднім плане, з’яўляюцца нясмелыя фігуры Цільціля, Міціль, Хлеба, Цукру і Сабакі.
Кошка (бяжыць насустрач Цільцілю). Сюды, сюды, мой маленькі валадар!.. Я паведаміла Ночы, яна рада цябе бачыць... Толькі яна просіць прабачэння за тое, што не выйшла табе насустрач сама,— яна блага сябе адчувае...
Цільціль. Добры дзень, пані Ноч.
Ноч (абражана). Добры дзень? He разумею, што гэта азначае... Ты павінны быў мне сказаць: «Добрай ночы» ці ўжо ў крайнім выпадку: «Добры вечар»...
Ці л ь ц і л ь (збянтэжана). Прабачце, спадарыня... Я не ведаў!.. (Паказвае на маленькіх.) Гэта вашы дзеці?.. Якія слаўныя!..
Ноч. Так. Вось гэта — Сон...
Цільціль. Чаму ён такі тлусты?..
Ноч. Таму што ён добра спіць...
Цільціль. А той, што захутваецца... Навошта ён захінае твар?.. Ён хворы?.. Як яго імя?..
Ноч. Гэта сястра Сну... Лепш не называць яе імя...
Цільціль. Чаму?..
Ноч. Таму што яе імя непрыемнае для слыху...
Пагаворым лепш пра іншае... Кошка мне сказала, што вы прыйшлі сюды за Сіняй Птушкай,— гэта праўда?..
Цільціль. Так, васпані, калі дазволіце... Скажыце, калі ласка, дзе яна?..
Ноч. He ведаю, дружа... Адно магу сказаць пэўна: тут яе няма... Я яе ніколі не бачыла...
Цільціль. He, не!.. Душа Святла мне сказала, што яна тут, а Душа Святла дарэмна гаварыць не будзе... Дайце мне, калі ласка, ключы!..
Н о ч. He, дружа, зразумей: як я магу аддаць ключы першаму стрэчнаму?.. Я — захавальніца ўсіх Таямніц Прыроды, я за іх адказваю, мне вельмі строга забаронена адкрываць іх каму-небудзь, асабліва — дзіцяці.
Цільціль. Вы не маеце права адмаўляць Чалавеку... Я гэта ведаю...
Ноч. Хто табе сказаў?..
Цільціль. Душа Святла...
Ноч. Зноў Душа Святла!.. Вечна Душа Святла! I чаго яна ўблытваецца не ў свае справы?..
С а б а к а. Маё маленькае бажаство, хочаш, я адбяру ў яе ключы?..
Цільціль. Маўчаць! Паводзь сябе прыстойна!.. (Ночы.) Будзьце ласкавы, васпані, дайце мне ключы...
Ноч. А знак у цябе ёсць?.. Дзе ён?..
Цільціль (дакранаецца да шапачкі). Вось дыямент...
Ноч (схіляючыся перад непазбежнасцю). Ну што ж. Вось ключ ад усіх дзвярэй у гэтым палацы. Калі што здарыцца, то наракай на сябе... Я нізашто не адказваю.
Хлеб (заклапочана, у трывозе, усхвалявана). А гэта не небяспечна?..
Ноч. Яшчэ як небяспечна!.. Я і за свой лёс не магу паручыцца, калі раптам адчыняцца некаторыя з бронзавых дзвярэй, бо за імі — бездань. У кожнай з базальтавых пячор, што размяшчаюцца вакол гэтага палаца, утойваюцца, хаваюцца ўсе бядоты-няшчасці, якія спакон веку азмрочваюць жыццё Чалавека. Нават пры садзейнічанні лёсу я ледзьвеледзьве змагла зачыніць іх там. 3 вялікай цяжкасцю ўціхамірваю я гэтыя непакорлівыя істоты, за-
пэўніваю вас... Бяда, калі хто-небудзь з іх вырвецца і аб’явіцца на Зямлі...
Хлеб. Улічваючы мой старэчы ўзрост, вопыт і адданасць дзецям, я па ўсёй справядлівасці з’яўляюся іхнім целаахоўнікам... У сувязі з гэтым, пані Ноч, дазвольце задаць вам адно пытанне...