Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Для сярэдняга школьнага ўзросту
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
прыйшоў туды, куды й належыць... Толькі не забудзьце, што без чвэрці дзевяць вы павінны вярнуцца... Гэта надзвычай важна... Будзьце ж дакладнымі. Калі спозніцеся — усё загіне... Ну, да пабачэння... (Зазывае Кошку, Сабаку, Душу Святла і іншых.) Вы — сюды, а дзеці — туды...
Адыходзіць направа разам з Душой Святла, Жывёлай і іншымі, а дзеці ідуць налева.
3 а с л о н a
КАРЦІНА ТРЭЦЯЯ
КРАІНА ЎСПАМІНАЎ
3 густога туману справа паўстае магутны дуб з прыбітай да яго ствала дашчэчкай. Малочна-белае, мутнае, непранікальнае святло. Цільціль і Міціль стаяць ля падножжа дуба.
Цільціль. Вось і дрэва!..
Міціль. А на ім надпіс!..
Цільціль. He магу разабраць, што там напісана... Пачакай, зараз залезу на пень... Так і ёсць... Тут напісана: «Краіна Успамінаў».
Міціль. Яна тут і пачынаецца?..
Цільціль. Так, вось стрэлка...
Міціль. Ну, а дзе ж Дзядуля з Бабуляй?.. Цільціль. За туманам... Зараз убачым...
Міціль. Нічога я не бачу!.. Сваіх рук і ног не разгледжу... (Хныкае.) Мне халодна!.. He хачу болей падарожнічаць!.. Я хачу дадому!..
Цільціль. Ды хопіць табе! Чаго ты ўсё плачаш, як Вада?.. He сорамна?.. Вялікая дзяўчынка!.. Глядзі, туман падымаецца... Зараз убачым, што там за ім...
На самой справе, туман заварушыўся: ён робіцца радзейшым, святлейшым, урэшце, рассейваецца, знікае. Святло робіцца ўсё больш і больш празрыстым, і неўзабаве можна ўжо адрозніць пад купалам зеляніны вясёлы сялянскі дамок, абвіты плюшчам. Вокны і дзверы расчынены. Пад павеццю вуллі, на падаконніках вазоны з кветкамі, клетка, у якой спіць дрозд, і г. д. Ля дзвярэй лава, на ёй сядзяць стары селянін і яго ж о н к а. Яны спяць, сон іх моцны і глыбокі. Гэта Дзядуля і Бабуля Ц і л ьц і л я.
Цільціль (адразу пазнае іх). Вунь Дзядуля і Бабуля!..
Міці ль (пляскае ў далоні). Ага, ага!.. Гэта яны!.. Гэта яны!..
Цільціль (яшчэ сумняваецца). Пачакай!.. Яшчэ невядома, ці могуць яны рухацца... Пастаім за дрэвам...
Бабуля Ціль расплюшчвае вочы, узнімае галаву, пацягваецца, уздыхае, потым азіраецца на Дзядулю Ціля. Дзядуля ў гэты час таксама павольна прачынаецца.
Бабуля Ціль. У мяне такое прадчуванне, што нашы ўнукі, якія яшчэ жывыя, прыйдуць цяпер да нас у госці... Вось-вось з’явяцца...
Дзядуля Ціль. Яны, напэўна, думаюць пра нас. Са мной нешта робіцца... Нейкі сверб у нагах...
Бабуля Ціль. Мусіць, яны зусім блізка — слёзы радасці пырснулі ў мяне з вачэй, цякуць па шчоках, заслалі вочы...
Дзядуля Ціль. He, не, яны далёка... У мяне слабасць яшчэ не прайшла...
Бабуля Ціль. Ая табе кажу, што яны дзесьці тут — я адчула прыліў сілы...
ЦільцільіМіціль (выбягаюць з-за дуба). Мы тут!.. Мы тут!.. Дзядуля, Бабуля!.. Гэта мы!.. Гэта мы!..
Дзядуля Ціль. Ага! Вось бачыш! Што я табе казаў? Я так і ведаў, што яны прыйдуць сёння...
Бабуля Ціль. Цільціль!.. Міціль!.. Гэта ты!.. Гэта яна!.. Гэта яны!.. (Спрабуе пабегчы ім насустрач.) He, не магу!.. Рэўматызм замучыў!
Дзядуля Ц і л ь fкульгае ім насустрач). Я таксама не магу... Я ж калісьці даўно зляцеў з высокага дуба і зламаў нагу, з тае пары хаджу на кульбе...
Дзядуля, Бабуля і Дзеці моцна цалуюцца.
Бабуля Ціль. А ты, Цільціль, вырас, паздаравеў!..
Дзядуля Ціль (гладзіць Міціль па галоўцы). А Міціль!.. Паглядзі ты на яе!.. Якія ў яе валосікі, якія вочкі!.. I як прыемна ад яе пахне, ну, быццам водар лугавы яна прынесла!..
Бабуля Ціль. Дайце мне яшчэ вас расцалаваць!.. Сядайце да мяне на калені...
Дзядуля Ціль. А я што, пакінуты ні пры ГЫМ?..
Бабуля Ціль. He ўжо, спачатку я... Ну як пажываюць тата з мамай?..
Цільціль. Вельмі добра, Бабуля... Яны спалі, калі мы пайшлі...
Бабуля Ціль (любуецца імі і песціць, песціць, бясконца цалуе, лашчыць). Якія ж яны прыгожанькія, чысценькія!.. Гэта мама вас так цудоўна вымыла? I панчохі ў цябе цэлыя!.. Бывала, раней я вам іх цыравала... Чаму ж вы так рэдка нас наведваеце?.. Гэта такая радасць для нас!.. Мы ўжо некалькі месяцаў нікога не бачым — зусім вы пра нас забылі...
Цільціль. Гэта ад нас не залежыць, Бабуля. Сёння мы толькі дзякуючы Феі...
Бабуля Ціль. А мы тут усё чакаем, ці не загляне да нас хто-небудзь з жывых... Але толькі зрэдку яны нас наведваюць!.. Калі мы з вамі бачыліся ў апошні раз?.. А, успомніла; у дзень усіх святых, калі зазванілі ў царкве...
Цільціль. У дзень усіх святых?.. У гэты дзень мы не выходзілі з дому — былі застуджанымі, хварэлі...
Бабуля Ціль. Але ж вы пра нас думалі?..
Цільціль. Та-а-к...
Бабуля Ціль. Ну вось, кожны раз, калі вы пра нас падумаеце, мы прачынаемся і зноў бачым вас...
Цільціль. Значыць, варта толькі...
Бабуля Ціль. Ды ты ж сам гэта выдатна ведаеш...
Цільціль. He, не ведаю...
Бабуля Ціль (Дзядулю Цілю). Дзіўныя яны там... Нічагусенькі яны не ведаюць!.. I чаму іх толькі вучаць!..
Дзядуля Ціль. Усё як было і пры нас... Жывыя звычайна такую лухту нясуць пра нежывых!..
Цільціль. Вы ўвесь час спіцё?..
Дзядуля Ціль. Так, мы спім нямала, пакуль нас не разбудзіць думка каго-небудзь з жывых... Добра паспаць, калі жыццё пражыта!.. Але і прачынацца час ад часу прыемна...
Цільціль. Значыць, вы на самой справе не памерлі?..
Дзядуля Ц і л ь f падскочыўшы на месцы). Што ты нясеш!.. Вы толькі паслухайце, што ён гаворыць!.. Ужывае нейкія незразумелыя выразы... Што гэта, якое-небудзь новае слова, якая-небудзь новая выдумка?..
Цільціль. Слова «памерлі»?..
Дзядуля Ціль. Так, так... Што гэта азначае?..
Цільціль. Так гавораць пра тых, каго ўжо няма ў жывых...
Дзядуля Ціль. Якая лухта!.. Бязглуздзіца нейкая!..
Цільціль. А вам тут добра?..
Дзядуля Ціль. Так, нядрэнна, нядрэнна. Вось калі б вы яшчэ там за нас маліліся...
Цільціль. Бацька кажа, што маліцца не патрэбна...
Дзядуля Ціль. Як жа не трэба! Як жа не трэба!.. Маліцца — значыць успамінаць...
Бабуля Ціль. Так, так, вы ўжо нас часцей наведвайце — тады нам зусім будзе добра... Помніш, Цільціль?.. Апошні раз я спякла яблычны пірог... Ты яшчэ ім аб’еўся...
Цільціль. Я з мінулага года не еў яблычнага пірага... Сёлета яблыкі не ўрадзілі...
Бабуля Ціль. He кажы глупства... У нас яблыкі не зводзяцца...
Цільціль. Гэта ў вас, а тое ў нас...
Бабуля Ціль. А якая розніца?.. I там мы цалаваліся, і тут цалуемся...
Цільціль (глядзіць то на Дзядулю, то на Ба булю). Ты ніколькі не змяніўся, Дзядуля, ніколькі... I Бабуля таксама ніколькі не змянілася... Вы толькі папрыгажэлі...
Д з я д у л я Ціль. Так, грэх скардзіцца... Мы не старэем... А вы — вы ідзяце ў рост!.. Вунь як выцягнуліся!.. Давайце паглядзім: мы тут на дзвярах засечку мінулы раз пакінулі... У дзень усіх святых... Ну, павярніся, выпрамся!.. Вось так, роўненька стань!
Цільціль становіцца ля дзвярэй.
На цэлых чатыры пальцы!.. Здорава!.. А Міціль — на чатыры з паловай!.. Ах ты, дрэнная дзяўчынка!.. I куды толькі растуць, і куды толькі растуць!..
Цільціль (у захапленні ўсё аглядае). Усё пастарому, усё на сваім месцы!.. Толькі ўсё яшчэ лепш стала!.. Вунь гадзіннік,— гэта я адламаў канечык ад вялікай стрэлкі...
Дзядуля Ціль. Аад гэтай супавай міскі ты адбіў краёчак...
Цільціль. А гэтую дзірачку, адтулінку я прасвідраваў свердзелам...
Дзядуля Ціль. Ды ўжо ж, нашкодзіў ты ў нас!.. А вось сліва... Варта мне было пайсці — ты ўжо на дрэве... На ёй заўсёды выдатныя смачныя і такія ярка-чырвоныя слівы!..
Цільціль. Толькі цяпер яны яшчэ прыгажэйшыя...
Міціль. А вунь стары дрозд!.. Ён яшчэ спявае?..
Дрозд прачынаецца і пачынае моцна спяваць.
Бабуля Ціль. Вось бачыш... Як толькі ты пра яго падумала...
Цільціль (здзіўлена заўважае, што дрозд зусім сіні). Ды ён жа сіні!.. Гэта і ёсць тая Сіняя Птушка, якую я павінны прынесці Феі!.. Чаго ж вы мне не сказалі, што яна ў вас?.. Ах, які ж ён сіні! Сінісіні, сапраўдны шар з сіняга шкла!.. (3 маленнем, з вялікай просьбаю.) Дзядуля, Бабуля, падарыце мне яго!..
Дзядуля Ціль. Што ж, я не супраць. А ты што скажаш, жонка?
Бабуля Ціль. Вядома, вядома... Нам ён зусім не патрэбны... Толькі й ведае, што спаць... Яго й не чуваць ніколі...
Цільціль. Я пасаджу яго ў клетку. Чакай, a дзе ж клетка?.. Ах, я яе пакінуў пад дрэвам... (Бяжыць да дрэва, вяртаецца з клеткай і засаджвае ў яе дразда.) Значыць, вы мне яго на самой справе дорыце? Праўда?.. Ой, як Фея будзе задаволена!.. I Душа Святла!..
Дзядуля Ціль. Толькі вось што: я за птушку не адказваю... Баюся, каб яна не спалохалася вашай
мітусні і пры першым зручным выпадку не вярнулася назад... Ну, там ужо відаць будзе... Клетку ты пакуль пакінь — пойдзем паглядзім на карову...
Цільціль (звяртае ўвагу на вуллі). А як пчолы?..
Дзядуля Ціль. Нічога... Іх таксама, як вы кажаце, няма ў жывых, ды працуюць яны на славу...
Цільціль (падыходзіць да вулляў). Ды ўжо ж!.. Мёдам моцна пахне!.. Так духмяніць! Соты, напэўна, поўныя... А якія прыгожыя кветкі!.. А мае памерлыя сястрычкі таксама тут?..
М і ц і л ь. А дзе мае тры браточкі, якіх пахавалі?..
Пры гэтых словах сямёра дробяых дзетак, утвараючы нешта падобнае на жалейку Пана, адно за адным выходзяць з дому.
Бабуля Ціль. Вось яны! Вось яны!.. Толькі пра іх падумаеш, толькі пра іх загаворыш, а ўжо яны тут як тут, гарэзы гэтыя!..
Цільціль і Міціль бягуць насустрач дзецям. Усе штурхаюцца, цалуюцца, скачуць, кружацца, радасна вішчаць.
Цільціль. Эй, П’еро!..
Цільціль і П’еро ўчэпліваюцца адно аднаму ў валасы.
Давай паб’ёмся, як раней!.. А вунь Рабэр!.. Дзень добры, Жан!.. Дзе твой ваўчок?.. Вунь Мадлена, ІГерэта, Паліна, а вунь Рыкета!..
Міціль. Ой, Рыкета, Рыкета! Яна ўсё яшчэ поўзае на карачках!..
Бабуля Ціль. Так, яна болей не расце...
Цільціль (звярнуўшы ўвагу, што вакол яго носіцца і гаўкае сабачка). Гэта Кікі! Я ёй хвост адрэзаў Палінінымі нажніцамі... I яна ўсё такая ж...
Дзядуля Ціль (павучальна). Тут нішто не зменьваецца...
Цільціль. А ў Паліны ўсё яшчэ на носе прышчык!..
Бабуля Ціль. Так, ніяк не праходзіць. Відаць, ужо так і застанецца...
Цільціль. Як яны добра выглядаюць! Якія яны пухленькія, румяныя!.. Якія ў іх кругленькія шчочкі!.. Пэўна, яны ядуць дасыта, уволю...
Бабуля Ціль. Яны тут значна лепш сябе адчуваюць... Тут нічога не трэба баяцца, хварэць тут не хварэюць, клопатаў ніякіх...
Гадзіннік у доме б’е восем разоў.
Бабуля Ціль^у здзіўленні). Што гэта?..
Дзядуля Ціль. He ведаю, праўда... Хутчэй за ўсё гадзіннік...