Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка
Казкі. П’еса
Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн
Выдавец: Вышэйшая школа
Памер: 299с.
Мінск 1997
He помнячы сябе ад здзіўлення, Бэмбі замёр, затым, ахоплены бязмежнай цікаўнасцю і чаканнем
чагосьці незвычайнага, павольна наблізіўся да старога важака.
Ён ляжаў з павернутым да неба бледным тварам. Яго капялюш валяўся воддаль на снезе, і Бэмбі, які зусім не ведаў, што такое капялюш, вырашыў, што яго страшная галава раскалолася напалам.
На аголенай шыі браканьера зеўрала рана, якая нагадвала маленькі чырвоны рот. Кроў яшчэ сцякала з раны ў цёмную жыжку падталага снегу.
— Вось мы стаім тут,— ціха сказаў стары важак,— стаім побач з Ім... Дзе ж Яго хвалёная ўсемагутнасць?
Бэмбі глядзеў на распасцёртага, стан якога, члены якога, скура якога яшчэ нядаўна здаваліся яму загадкавымі, глядзеў у Яго патухлыя вочы і не разумеў нічога.
— Бэмбі,— сказаў стары важак,— ці помніш ты тое, што казаў аб Ім Габо, што казаў сабака і чаму слепа вераць усе насельнікі лесу?.. Ці помніш ты?
— Так...— ледзь чутна прашаптаў Бэмбі.
— Цяпер ты бачыш, Бэмбі,— працягваў стары важак,— бачыш уласнымі вачамі, што Ён зусім не ўсемагутны, як сцвярджаюць лясныя браты. Ён такі ж, як і ўсе мы. Ён ведае і страх, і бяду, і пакуту, і смерць. Грозны і бясстрашны, ідзе Ён супраць нас, і Ён жа, нежывы, ляжыць на зямлі... Дык чаму ж дрыжаць усе перад Ім? У Яго ж няма такіх моцных ног, як у нас, няма ў Яго ні крылаў сокала, ні спрыту ласкі, ні зубоў лісіцы, і ўсё ж Ён стаў самым моцным з усіх. Бо Ён — вялікі змагар! Мы, алені, нікога не забіваем, але мы павінны зраўнавацца з Ім у сіле і ўпартасці жыцця. Мы павінны жыць, колькі б ні насылаў Ён на нас смерць. Мы павінны памнажаць, захоўваць, прадаўжаць наш лагодны і ўпарты род, павінны абараняць сваё жыццё і жыццё сваіх блізкіх, дапамагаць адно аднаму і лясным братам нашым супраць Яго. Мы павінны быць чулымі, пільнымі, асцярожнымі, спрытнымі, знаходлівымі, няўлоўнымі, але ніколі — баязлівымі. Такі вялікі закон жыцця. Ці зразумеў ты мяне, дзіця маё?..
— Так,— ціха адказаў Бэмбі.— Закон жыцця — гэта барацьба.
Стары нахіліў сівую галаву, і позірк яго ў апошні раз бліснуў былым цёмным агнём...
— Тады я пакіну цябе са спакойнай душой...
Павольна пайшлі яны назад. Каля высокага ясеня стары важак спыніўся.
— He хадзі за мной далей, Бэмбі,— сказаў ён спакойна і ўладна.— Mae дні на зыходзе, мне засталося толькі падшукаць месца, дзе я сустрэну сваю смерць.
— Дазволь мне...— дрыготкім голасам пачаў Бэмбі.
Але стары важак перапыніў яго.
— He,— сказаў ён цвёрда,— тут мы развітаемся. Кожны павінны ў адзіноце сустрэць свой апошні час. Бывай, мой сын... Я вельмі любіў цябе.
Гэты летні дзень нарадзіўся адразу са світаннем, не было ні ранішняга змроку, ні ранішняй прахалоды, ні ціхага ветрыку. Здавалася, сонца паспяшалася з узыходам; ледзь згаслі начныя свяцілы, яно распаліла сваё гіганцкае вогнішча, якое ахапіла гарачым полымем усё неба.
Туман, што высцілаў паляну, што заблытаўся ў галінах кустоўя, выпарыўся, знік у адно імгненне, зямля ляжала сухая, нават ад лёгкага ветрыку з яе расколін узнімаўся залацісты пыл. Але ў лесе panHaft парою яшчэ панавала цішыня. Ледзь чуўся рагаток дзятла ды несціхана буркавалі нястомныя ў сваёй пяшчоце галубы.
Бэмбі стаяў на маленькім, ахінутым з усіх бакоў кустоўем, лужку, што абраў сабе месцейка сярод непраходных, глухіх лясных нетраў. Над яго галавой у промнях сонца танцаваў, кружыўся камарыны рой.
Ціхае гудзенне данеслася з лісця арэшніку, наблізілася, і побач з Бэмбі праляцеў вялікі хрушч. Прабіўшы камарыны рой, ён узнімаўся ўсё вышэй і вышэй да верхавіння дрэў, дзе ён прывык адсыпацца да самага вечара. Яго рагавіцы востранька тырчалі, яго крылцы звінелі. Патрывожаны камарыны рой зноў злучыўся за ім. Але япічэ некаторы час у перахопе сонечнага прамяня зіхцела яго залаціста-карычневае цельца, аблытанае шкляным бляскам крылцаў. Правёўшы поглядам хрушча, Бэмбі рушыў далей.
— Вы ведаеце, хто гэта? — усхвалявана гудзелі камары, збіваючыся ў рой амаль над самай яго каронай.
— Гэта стары важак,— казалі адны.
А іншыя дадавалі:
— Усе яго сваякі даўно пазміралі, а ён усё жыве і жыве.
— Колькі ж яму гадоў? — пацікавіўся малюсенькі камарык.
— Гэта цяжка сказаць,— адказаў дарослы камар.— Алені жывуць доўга, ледзь не цэлы век. Магчыма, яны трыццаць, сорак разоў бачаць сонца... Наша жыццё таксама доўжыцца нямала, але мы бачым дзень толькі аднойчы ці двойчы.
— А стары важак? — спытаў камарык.
— Ён перажыў усіх сваіх. Верагодна, ён стары, як свет... Ён столькі бачыў, гэтулькі перажыў, што немагчыма ўявіць сабе.
— «Камарыныя песні,— падумаў Бэмбі,— камарыныя казкі».
Пяшчотны, баязлівы кліч даляцеў да самага вуха. Бэмбі прыслухаўся і пайшоў напралом праз густы зараснік, зусім ціха, зусім бязгучна,— гэта даўно ўжо зрабілася яго звычкай.
Зноў настойліва, жаласна пагукалі, у два галасы, і гэтыя галасы нагадалі Бэмбі яго былы дзіцячы голас.
— Мама!.. Мама!..
На прагалку, цесна прытуліўшыся адно да аднаго, стаялі два малышы ў чырвоных шубках, брат і сястра, пакінутыя і панылыя.
— Мама!.. Мама!..
Яшчэ не замёр іх самотны, горкі крык, калі перад імі паўстаў Бэмбі.
Нясмела глядзелі малыя на прышэльца.
— У маці няма цяпер часу для вас,— строга сказаў Бэмбі. Ён зазірнуў у вочы маленькаму: — Чаго ж ты крычыш, хіба не можаш пабыць адзін? Як табе не сорамна!
Малы і яго сястрычка спалохана замаўчалі.
Бэмбі павярнуўся і знік у зарасніку арэшніка.
«Малы мне падабаецца,— думаў ён з пяшчотаю, бясшумна праносячыся праз рослыя травы, кустоўе і ламачча.— Мы яшчэ сустрэнемся з ім, калі ён падрасце... I маленькая таксама вельмі мілая. Яна падобна на Фаліну, калі тая была дзяўчынкай...
Ён ішоў усё далей і далей, пакуль змрочная лясная глыбіня не праглынула яго.
М. Метэрлінк
СІНЯЯ ПТУШКА
ФЕЕРЫЯ Ў ШАСЦІ ДЗЕЯХ, ДВАНАЦЦАЦІ КАРЦІНАХ
K A Р Ц I Н Ы
Карціна
першая
Хаціна дрывасека.
Карціна
другая
У Феі.
Карціна
трэцяя
Краіна Успамінаў.
Карціна
чацвёртая
Палац Ночы.
Карціна
пятая
Лес.
Карціна
ійостая
Перад заслонай.
Карціна
сёмая
Могілкі.
Карціна
восьмая
Перад заслонай з малюнкамі прыгожых аблачын.
Карціна
дзевятая
Сады Шчасця, Асалоды, Раскошы.
Карціна
дзесятая
Царства Будучыні.
Карціна
адзіннаццатая
Развітанне.
Карціна
дванаццатая
Абуджэнне.
ДЗЕЮЧЫЯ АСОБЫ
(па чарзе іх выхаду на сцэну)
М а ц і Ц і л ь.
Цільціль.
М і ц і л ь.
Ф е я.
Дупіы Гадзіннікаў.
X л е б.
А г о н ь.
С а б а к а.
Кошка.
Дух Дух Дух Дух Дух Д У X Дух Дух
К р о л і к.
Т а п о л і.
С а с н ы. Кіпарысу. Л і п ы.
К а ш т а н а.
Б я р о з ы.
В я р б ы.
Д у б к а.
В а д а.
Дух Плюшчу.
М а л а к о.
К о н ь.
Цу кар.
Б ы к.
Душа Святла.
В о л.
Бацька Ціль.
К а р о в а.
Бабуля Ціль.
В о ў к.
Дзядуля Ціль.
Б а р а н.
П ’ е р о.
С в і н н я.
Р о б э р.
П е в е н ь.
Ж а н.
К а з а.
М а д л е н а.
А с ё л.
П ’ е р э т а.
Мядзведзь.
П а л і н а.
Сытая Раскоша.
Р ы к е т а.
Самая сытая Раскоша.
Ноч.
Р а б ы н і.
Сон.
Вялікая Радасць.
С м е р ц ь.
Дзіцячая Раскоша.
П р ы в і д ы.
Хатняя Раскоша.
Н а с м а р к.
Блакітныя Дзеці.
Духі Цемры.
Захавальніцы Дзяцей.
Ж а х і.
Кароль Дзевяці Пла-
3 о р к і.
н е т.
Дух Дубу.
Час.
Дух Бука.
Суседка Берленго.
Д у х В я з а.
Яе ўнучка.
K A С Ц Ю М Ы
Цільціль — касцюм Хлопчыка-з-Ногціка казак Перо: цёмна-чырвоныя штаны, кароценькая куртачка пяшчотна-блакітнага колеру, белыя панчохі, жоўтыя чаравікі.
М і ц і л ь — касцюм Грэтэль ці Чырвонай Шапачкі.
Душа Святла — газавая сукенка колеру Месяца, гэта значыць бледна-залацістая з сярэбранымі бліскаўкамі; ад гэтай сукенкі быццам зыходзяць промні. Крой навагрэчаскі або англа-грэчаскі ў стылі Вальтэра Крэна або блізкі да ампіра. Высокая талія, голыя рукі. Прычоска — нешта накшталт дыядэмы або нават лёгкай кароны.
Фея Бе р ы л ю н а, яна ж с у с е д к а Берленго — традыцыйны касцюм жабрачак з чарадзейных казак. Ператварэнне Феі ў прынцэсу ў першай дзеі можна прапусціць.
Бацька Ціль, М а ц і Ціль, Дзядуля Ц і л ь, Б абуля Ціль — касцюмы дрывасекаў і нямецкіх сялян з казак братоў Грым.
Б р а т ы і с ё с т р ы Цільціля — варыянты касцюма Хлопчыка-з-Ногціка.
Час — класічны касцюм Бога часу: шырокая чорная або цёмна-сіняя мантыя, доўгая сівая барада, каса, пясочны гадзіннік.
Мацярынская Любоў — касцюм, які нагадвае адзенне Душы Святла, а іменна: лёгкае, беласнежнае, амаль празрыстае покрыва грэчаскай статуі. Жэмчугу і каштоўных камянёў на ёй можа быць колькі заўгодна і самых што ні ёсць яркіх, абы гэта не парушала чыстай і цнатлівай гармоніі цэлага.
Вялікая Радасць — як сказана ў п’есе, зіхатлівабліскучае адзенне тонкіх і пяшчотных адценняў: ружы, якая распускаецца, зіхатлівай на сонцы вады, бурштынавай расы, ранішняга блакіту і г. д.
Хатняя Раскоша — сукенкі розных колераў або, калі хочаце, касцюмы сялян, пастухоў, дрывасекаў і г. д., але толькі ўпрыгожаныя, аздобленыя, феерычна перайначаныя, змененыя.
Сытая Раскоша — да ператварэння: раскошныя цяжкія мантыі з чырвонай і жоўтай парчы, вялізныя, масіўныя каштоўнасці і г. д.; пасля ператварэння: трыко шакаладнага ці кафейнага колеру, як у кардонавых паяцаў.
Ноч — шырокая, чорная, з вогненна-залацістым адлівам, абсыпаная таямніча мігатлівымі зоркамі. Вэлюм, цёмна-чырвоныя макі і г. д.
У нучка суседкі — залацістыя валасы, доўгая белая сукенка.
С а б а к a — чырвоны фрак, белыя штаны, лакіраваныя боцікі, цыратовы капялюш — касцюм, некалькі падобны на строі Джона Буля.
К о ш к a — трыко з чорнага шоўку з блішчынкамі.
Галовы Сабакі і Кошкі павінны толькі зводдаль нагадваць галовы жывёлін.
X л е б — раскошны ўбор пашы: шырокі халат з шоўку ці з пунцовага, шытага золатам аксаміту. Высокі цюрбан. Ятаган. Вялізны жывот, незвычайна тоўстыя, чырвоныя шчокі.
Ц у к а р — піаўковая сукенка, накшталт тых, што носяць еўнухі, сіняя з белым, як папера, у якую загортваюць цукровыя галовы. Галаўны ўбор, як у захавальніка сераля.
А г о н ь — чырвонае трыко, барвовы, на залатой падшэўцы, пералівіста зіхатлівы плашч. Капялюш з султанам з рознакаляровых вогненных языкоў.
В а д a — сукенка з казкі «Асліная шкура», такая блакітна-зеленаватая з празрыстым адлівам, нібыта са струменяў газу; крой сукенкі таксама навагрэчаскі або англа-