• Газеты, часопісы і г.д.
  • Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка Казкі. П’еса Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Сіняя птушка | Бэмбі | Карлік Hoc | Хлопчык-зорка | Салавей і ружа | Зачараваная хатка

    Казкі. П’еса
    Аскар Уайльд, Вільгельм Гаўф, Графіня дэ Сэгюр, Марыс Метэрлінк, Фелікс Зальтэн

    Выдавец: Вышэйшая школа
    Памер: 299с.
    Мінск 1997
    95.78 МБ
    Цільціль. He, не, тыя вашы пасмы, што на вачах, бачныя, я адрозніваю выразна...
    Ф е я. Трэба быць смелым, трэба ўмець адрозніваць і тыя, што небачны вачам!.. Дзіўны народ гэтыя Людзі!.. Калі Феі пазміралі, Людзі аслеплі, але яны нават не заўважаюць таго... Добра, што я заўсёды нашу з сабой тое, што можа запаліць патухлы зрок... Што гэта я дастаю з мяшка?..
    Цільціль. Якая цудоўненькая зялёненькая шапачка!..
    Фея. А што гэта блішчыць там на спражцы?.. Вялікі дыямент, ён вяртае зрок...
    Цільціль. Ах, вось яно што!..
    Ф е я. Так. Спачатку трэба надзець шапачку, а затым асцярожна павярнуць дыямент справа налева — вось так, разумееш?.. Дыямент націскае на шышку на галаве — пра гэтыю шышку ніхто не ведае,— і вочы расплюшчваюцца...
    Цільціль. А гэта не балюча?..
    Ф е я. Ніколькі — дыямент цудадзейны. Ты зараз
    жа пачынаеш бачыць тое, што тоіцца ў розных поадметах, напрыклад душу хлеба, віна, перцу...
    Міціль. I душу цукру таксама?..
    Фея (раптамраззлаваўшыся). Ну вядома!.. Трываць не магу дурных пытанняў... Душа перцу не менш цікавая, чым душа цукру... Вось усё, што я магу даць, каб дапамагчы вам знайсці Сінюю Птушку... Пярсцёнак-невідзімка і кілім-самалёт вам болып бы спатрэбіліся... але я згубіла ключ ад шафы, у якой яны ў мяне захоўваюцца... Ах, зусім забыла!.. (Паказвае на дыямент.) Глядзі!.. Калі яго трымаць вось так, а потым злёгку павярнуць, то адкрываецца, разгортваецца перад вамі Мінулае... Яшчэ крышку павярнуць — раскрываецца Будучыня... Усё гэта вам будзе вельмі цікава, вельмі карысна. I прытым дыямент не ўтварае ніякага шуму...
    Цільціль. Бацька адбярэ ў мяне дыямент...
    Ф е я. Ён не ўбачыць. Пакуль дыямент на галаве, ніхто яго не ўбачыць... Хочаш паспрабаваць?.. (Надзявае Цільцілю на галаву зялёную шапачку.) Цяпер павярні дыямент... Адзін паварот, другі...
    Толькі паспеў Цільціль павярнуць дыямент, як з усімі прадметамі адбылася раптоўная і дзівосная змена. Старая чарадзейка раптам ператварылася ў дзівосную казачную прынцэсу. Камяні, з якіх складзены сцены хаціны, свецяцца сінім, як сапфір, святлом, робяцца празрыстымі, іскрацца і асляпляльна зіхацяць, быццам гэта найкаштоўныя камяні. Беднае абсталяванне хаціны ажывае і ператвараецца, непазнавальна змяняецца: просты драўляны стол трымаецца так велічна, з такой годнасцю, быццам ён мармуровы. Цыферблат насценнага гадзінніка прыжмурваецца і лагодна ўсміхаецца; дзверцы, за якімі ходзіць узад і ўперад маятнік, адчыняюцца, і адтуль выскокваюць Душы Гадзінн і к а ў; трымаючыся за рукі і весела смеючыся, яны пачынаюць танцаваць пад гукі цудоўнай музыкі. Цільціль, зразумела, здзіўлены, ён не стрымлівае свайго воклічу захаплення, які міжволі вырываецца з яго грудзей.
    Цільціль (паказваючы на Душы Гадзіннікаў). Хто гэтыя цудоўныя дамы?..
    Ф е я. He бойся — гэта Гадзіннік твайго жыцця, ён рады, што хоць ненадоўга вырваўся на волю, што яго бачаць...
    Цільціль. А чаму сцены такія светлыя?.. Хіба яны з цукру ці з каштоўных камянёў?..
    Фея. Усе камяні аднолькавыя, усе каштоўныя, але чалавек бачыць толькі некаторыя з іх...
    Феерыя тым часам працягваецца і разрастаецца. 3 дзяжы вылазяць Д у ш ы Караваяўу выглядзе чалавечкаў, на якіх трыко колеру хлебнай скарынкі. Усе ў муцэ, яны збянтэжана скачуць вакол стала, а за імі ганяецца, курчачыся ад смеху, А г о н ь, які вырваўся з ачага. Агонь — у трыко колеру кінавары з серай.
    Цільціль. Што гэта за пачвары?
    Ф е я. Асобы не вельмі важныя. Гэта Душы Караваяў; карыстаючыся тым, што наступіла Царства Праўды, яны выйшлі з дзяжы, дзе ім было цесна...
    Цільціль. А гэты цыбаты чырвоны д’ябал, ад якога дрэнна пахне?..
    Фея. Тссс!.. Цішэй! Гэта Агонь... У яго вельмі паскудны характар.
    Феерыя між тым не спыняецца. Сабака і кошка, якія дагэтуль спалі, скруціўшыся клубком, каля шафы, раптам прачынаюцца; чуецца дзікае выццё сабакі і мяўканне копікі, затым яны правальваюцца ў люк, а замест іх з’яўляюцца дзве істоты, адна з якіх носіць маску бульдога, а другая — маску кошкі. У тую ж мінуту чалавечак з маскай бульдога — у далейшым мы будзем называць яго Сабакам — кідаецца да Цільціля, душыць яго ў абдымках, бурна і шумна лашчыць, а ў гэты час маленькая жанчына з маскай кошкі — мы будзем называць яе проста К о ш к а й,— перш чым падысці да Міціль, мыецца і разгладжвае вусы. Сабака гыркае, скача, штурхаецца, паводзіць сябе жахліва.
    Сабака. Маё маленькае бажаство!.. Добры дзень, добры дзень маё маленькае бажаство!.. Нарэшце, нарэшце-такі мне можна гаварыць! Мне гэтулькі трэба сказаць табе!.. Дарэмна я брахаў і віляў хвастом — ты не разумеў мяне!.. Але цяпер!.. Добры дзень! Добры дзень!.. Я люблю цябе... Я люблю цябе!.. Хочаш, я выкіну што-небудзь асаблівае, незвычайнае?.. Хочаш, пакажу фокус?.. Хочаш, прайдуся на пярэдніх лапах, патанцую на канаце?..
    Цільціль (Феі). Хто гэты пан з сабачай галавой?..
    Ф е я. Хіба ты яго не пазнаў?.. Гэта Душа Цілб,— ты яе вызваліў...
    Кошка (падышоўшы да Міціль, манерна і недаверліва працягвае ёй руку). Добры дзень, паненка! Якая вы сёння прыгожанькая!..
    Міціль. Добры дзень, спадарыня... (Феі). Хто гэта?..
    Ф е я. Няцяжка здагадацца — табе працягвае руку Душа Цілеты... Пацалуй яе!..
    Сабака (адштурхоўвае Кошку). I я!.. Мне таксама хочацца пацалаваць маё маленькае бажаство!.. Мне хочацца пацалаваць дзяўчынку!.. Мне хочацца расцалаваць усіх!.. Давайце весяліцца! Ух ты!.. Я зараз папужаю Цілету!.. Гаў! Гаў! Гаў!
    Кошка. Ваша міласць, я з вамі незнаёма...
    Фея (пагражае Сабаку чарадзейнай палачкай). Сціхні зараз жа, a то зноў апусцішся ў Маўчанне да канца свету...
    А феерыя ідзе сваім парадкам: верацяно ў кутку круціцца з неверагоднай хуткасцю і прадзе пражу з дзіўных промняў святла. У другім кутку вада ў кране пачынае спяваць тонкім голасам і, ператварыўшыся ў зіхатлівы фантан, спадае ў ракавіну патокамі ізумрудаў і жамчужын. 3 гэтых патокаў выходзіць Д у ш а Вад ы ў абліччы плаксівай дзяўчыны з распушчанымі валасамі, у адзенні, што нагадвае струмені вады. Яна зараз жа, неадкладна ўступае ў бой з Агнём.
    Цільціль. Хто гэта мокрая дама?..
    Фея. He бойся — гэта Вада выйшла з крана...
    Са стала валіцца на падлогу збан з малаком. 3 разлітага малака ўзнімаецца высокая белая ф і г у р а, нясмелая і сарамлівая.
    Цільціль. А хто гэта баязлівая дама ў адной сарочцы?..
    Фея. Гэта Душа Малака разбіла збан...
    Цукровая галава, якая стаяла ля шафы, расце, пашыраецца і разрывае абгортку. 3 абгорткі выходзіць саладжавая фальшывая і с т о т а ў палатняным белым адзенні і, угодліва, лісліва ўсміхаючыся, падыходіць да Міціля.
    Міціль (з апаскаю). Што ёй патрэбна?..
    Фея. Дык гэта ж Душа Цукру!..
    М і ц і л ь (супакоіўшыся). А ў яе ёсць ледзянцы?..
    Ф е я. У яе ўсе кішэні набіты ледзянцамі: кожны яе палец — гэта таксама ледзянец...
    Са стала ляціць лямпа, яе імгненна вырываецца полымя і ператвараецца ў прамяністую дзяўчыну непараўнальнай прыгажосці. На дзяўчыне доўгае празрыстае, асляпляльна яркае пакрывала. Яна стаіць нерухома, быццам у экстазе.
    Цільціль. Гэта каралева!
    Міціль. Гэта Багародзіца!..
    Фея. He, дзеці, гэта Душа Святла...
    У гэты час каструлі на паліцах пачынаюць круціцца ваўчком, бялізнавая шафа расчыняе дзверцы; разварочваюцца, раскручваюцца адна адной цудоўней тканіны месяцавага і сонечнага колераў, з паддашнай лесвіцы скочваюцца не менш раскошныя анучы і абноскі і ўліваюцца ў паток тканіны.
    Але раптам — грук у дзверы! I даволі моцна нехта грукае тры разы ў дзверы направа.
    Цільціль (спалохана). Гэта бацька!.. Ён пачуў!..
    Фея. Павярні дыямент!.. Злева направа!..
    Цільціль рэзкім рухам паварочвае дыямент.
    He так хутка!.. Ах, Божа мой! Што ты нарабіў!.. Навошта ты так крута павярнуў? Яны не паспеюць заняць свае ранейшыя месцы, і ў нас будуць вялікія непрыемнасці...
    Фея зноў ператвараецца ў бабулю, сцены цьмянеюць, Душы Гадзінніка вяртаюцца ў свой футарал, верацяно спыняецца і г. д. Узнімаецца мітусня. Агонь кідаецца, як вар’ят, па пакоі і ўсё не можа знайсці ачаг, а адзін з хлябоў, які не размясціўся ў дзяжы, рыдае, заходзячыся ў жахлівым плачы.
    Фея. Што з табой?..
    Хлеб (увесь у слязах). У дзяжы няма болып месца!..
    Фея (зазірае ў дзяжу). Ёсць, ёсць!.. (Пасоўвае іншыя Караваі, якія паспяхова вярнуліся, занялі свае месцы.) А ну, пацясніцеся!..
    Зноў грук у дзверы.
    Хлеб (у адчаі, дарэмна спрабуючы залезці ў дзяжу). Я загінуў!.. Ён мяне першага з’есць!..
    Сабака (скача вакол Цільціля). Маё маленькае бажаство!.. Я яшчэ тут!.. Я яшчэ магу размаўляць з табой! Я яшчэ магу пацалаваць цябе!.. Яшчэ! Яшчэ! Яшчэ!..
    Фея. Як, і ты?.. I ты яшчэ не схаваўся?..
    Сабака. Мне пашанцавала... Я не магу апусціцца ў Маўчанне — завельмі хутка зачыніўся люк.
    Кошка. I мой таксама... Што ж цяпер з намі будзе?.. Нам пагражае небяспека?
    Ф е я. Нічога не паробіш, я павінна сказаць вам праўду: усе, хто пойдзе з дзецьмі, памруць у канцы падарожжа...
    Кошка. А хто не пойдзе?..
    Фея. Тыя памруць на некалькі хвілін пазней...
    Кошка (Сабаку). Хутчэй у люк!..
    Сабака. He, не!.. Я не хачу ў люк!.. Я хачу ісці з маленькім бажаством!.. Я хачу ўвесь час з ім размаўляць!..
    Кошка. Дурань!..
    Зноў грук у дзверы.
    X л е б (плача горкімі слязамі). Я не хачу памерці ў канцы падарожжа!.. Я хачу ў дзяжу!..
    Агонь (усё яшчэ кідаецца па пакоі і шыпіць ад страху). Я не магу знайсці ачаг!..
    В а д а (дарэмна спрабуе вярнуцца назад у кран!..)
    Цукар (мітусіцца вакол абгорткі). Я прарваў сваю абгортку!..
    Малако (сарамліва і звяла). Мой збан разбіўся!..
    Фея. Божа мой, якія вы дурныя!.. Якія вы дурныя і палахлівыя!.. Значыць, вам болып падабаецца жыць у дрэнных футаралах, у люках і кранах, чым ісці з дзецьмі за Сіняй Птушкай?..
    У се (акрамя Сабакі і Душы Святла). Так, так!.. Хутчэй, хутчэй!.. Дзе мой кран?.. Дзе мая дзяжа?.. Дзе мой ачаг?.. Дзе мой люк?..
    Фея (Душы Святла, якая задуменна глядзіць на асколкі лямпы). А ты, Душа Святла, што скажаш?..
    Душа Святла. Я пайду з дзецьмі...
    Сабака (гыркае ад радасці). I я!.. I я!..
    Фея. Вось малайцы! Ды й адступаць позна ўжо — у вас іншага выйсця няма, вы ўсе пойдзеце з намі... Але толькі ты, Агонь, ні да кога блізка не падыходзь, ты, Сабака, не чапляйся да Кошкі, а ты, Вада, трымайся прама і старайся не пырскацца...