Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
Цыклапічнае вока Некрасептуса разгублена заміргала. Сістэма лінз і крышталёў, зумкаючы, паехала за ім услед. Ёнатан зазірнуў у гіганцкую зрэнку, што вывучала яго, і са здзіўленнем убачыў, што Некрасептус збянтэжана лыпае вачыма. 3 незразумеласцю і нават агаломшана паглядаў лекар-святар на Ёнатана.
Гандляр нявольнікамі, які стаяў ля махіны, таксама нешта западозрыў.
— Што ты там бачыш, яснавяльможны доктар?
— Га? Нічога.
Некрасептус працягваў абследаваць Ёнатана, і выраз агаломшанасці і шчырага здзіўлення на яго твары толькі мацнеў.
— He можа быць! — мармытаў ён самому сабе.
— 3 хлопчыкам нешта не так?
— А-а, не, з хлопчыкам усё так. Відаць, у прыборах нешта сапсавалася.
— У яго Цёмныя Плямы?
— He. Я б не сказаў.
— Ды што тады?
— Можа, дасі мне працаваць? — занерваваўся і гыркнуў Некрасептус.
Хлопчык выразна бачыў, як Некрасептус сіліцца зразумець і класіфікаваць тое, што ўнутры Ёнатана хаваецца
і ўцякае ад разумення, і як гэтая аграмадная зрэнка лекара натужліва пашыраецца.
— Неймаверна! — паўтарыў Некрасептус.
— Дай таксама зірнуць, — папрасіў Абу. — Можа, хлопец каштуе больш, чым я думаў.
— Дзе там! Хлопец нікчэмны, такія — тры капейкі пучок.
Некрасептус порстка згарнуў працэдуру праверкі. Ён адвёў вочы ад сістэмы лінз і загадаў сільфам апусціць Ёнатана на падлогу. Сільфы выключылі махіну. Тая зноў зрабілася маўклівай гарой зубчатых колаў і шкельцаў.
Ёнатану паблажэла. Яго біла дрыготка, усяго накрыла хваля агульнай млявасць і абыякавасці да жыцця. Ён пачуваўся настолькі крохкім і датклівым, ажно стаў асцерагацца, што калі зробіць адзіны неасцярожны крок, то рассыплецца, як лядзяш.
— Цікава-цікава... — прамовіў Некрасептус і паглядзеў на Элю. — Хочацца зрабіць праверку таксама ягонаму брацікуакрабаціку.
Абу перасмыкнуў плячыма.
— Ды рабі, яснавяльможны, як хочаш...
Некрасептус даў быў адмашку сільфам цягнуць Элю ў махіну, аднак шум чыіхсьці галасоў, які штохвіліны мацнеў па той бок уваходных дзвярэй, прымусіў яго спыніцца.
— Што там такое?
— He маю паняцця, — адказаў бык. — Можа быць, якая п’яная сварка. Але за сённяшнім днём гэта таксама можа выявіцца вылазкай паўстанцаў.
— Паўстанцаў?!
Коскі на барадзе Некрасептуса раздражнёна страсянуліся.
— Службоўцу майго рангу нельга рызыкаваць, я — надта каштоўная персона. Трэба вярнуцца ў бяспечнае месца. Давай заключым дамову? Ты дасі мне сваіх нявольнікаў, а я скасую ўсе твае штрафы і спагнанні.
— Мне падаецца, вас надзвычай цікавіць гэты хлопчык, — заўважыў Абу. — Да вашага ведама, ён каштуе як найменей шэсць дынараў золатам.
— Ат, зноў ты таргуешся! Давай іх задарма — або ліквідацыя ўсяго тавару і штраф.
Нарэшце бык як бы змірыўся і неахвотна пагадзіўся.
— Ну, добра, бяры ўжо іх.
Некрасептус і сільфы, хапатліва сцапаўшы трафеі, выставілі быка з залы, а самі выйшлі праз іншыя дзверы. Агні і фарбы рынку білі Ёнатана малатком па галаве. У яго ніяк не атрымлівалася вярнуць сябе ў рэальнасць. He ўдавалася зноў адчуць каштоўнасці ўласнага жыцця. Спробы ісці даваліся з вялікай цяжкасцю — трэба было сабраць усю волю ў кулак. Некрасептус крочыў проста ў яго за спінай, паклаўшы руку на плячо. Ён глядзеў, каб хлопец не збіўся з дарогі і ішоў роўна. Ёнатан ішоў бы мыла з’еўшы і быў апошнім чалавекам на гэтай вуліцы, хто слухаў гучныя выкрыкі, які даляталі з усіх бакоў.
— Уцякай хто можа! Паўстанцы ідуць!
— Паўстанцы?
Кожная цягліца ў целе Некрасептуса напялася. Пачуўшы гучныя крыкі папярэджанняў, сільфы напоўніліся каляровымі струменямі святла і выпрасталі крылы.
— Халера іх не возьме, гэтыя тутэйшыя адкіды! Як, у імя імператара, яны змаглі пратачыцца ў горад?
— Паўстанцы набіраюць ваяроў у сваё войска, — загукаў нейкі гандляр, які хвастаў пугаю запрэжаных у воз быкоў. — Хапаюць усіх і ўсё, што можна схапіць! Хавайце вашы тавары!
— Дык нават нявольнік не пагодзіцца пайсці з імі, — грэбліва сказаў лекар-святар. — Бо жыццё бунтаўніка, запаскуджанае інфекцыяй, завершыцца банальнай смерцю, пасля якой няма ніякага нараджэння нанова.
— Можа быць. Але я б не даў рукі на адсячэнне, што нявольнік захоча сабе сабачае жыццё, няхай і з працягам.
Невялікую групу адціснулі да парога нейкага дома. Сільфы абаранялі сваіх экранам халоднага святла.
Абапал завулка ўсчаўся вэрхал. Постаці ў чорных плашчах і з закрытымі маскамі тварамі паскакалі на заплямленых потам і пенай конях, цярэбячы шлях паміж клетак і памостаў. Вершнікі трушчылі, тапталі і секлі кайданы. Забіралі кожнага мужчыну, якога ўдалося схапіць. Ёнатан і Эля бачылі, як Абу біўся з чорнай постаццю. Яго праціўнік ударам, які прыйшоўся паміж рагоў, збіў гандляра нявольнікаў з ног. Але сільфы не дазволілі чорным постацям наблізіцца да групы. Здаецца, коні баяліся каляровага святла сільфаў, бо кожны раз, што вершнік спрабаваў скіраваць яго ў бок сільфаў, коні з жаласным іржаннем уставалі на дыбкі.
Эля з завязанымі рукамі адчула, што гэта яе шанц. Цішком-нішком яна ступіла крок наўзбоч. He тое каб гэта было надта цяжка, паколькі цяпер увага Некрасептуса цалкам скіравалася да яе брата. Самым краёчкам свядомасці Ёнатан сцяміў, штб збіраецца рабіць Эля, але адчуванне абыякавасці і млосць пакуль пераважвалі, не дазваляючы яму далучыцца да сястры. Ягонае жыццё выявілася такім пустым і нікчэмным! Дык якая розніца, як і дзе ён тое жыццё пражыве? Пазузу завагаўся, перавёў позірк ад брата да сястры. 3 хітрым бляскам уваччу ўрэшце спыніў выбар на Элі, шуснуўшы ёй за спіну. Адзін з вершнікаў, які ляцеў у іх бок, збіў мячом вялікі збан, аскепкі разляцеліся наўкола.
— Бяжым! — гукнула Эля Ёнатану і прыпусціла ў бок горада.
Той паспрабаваў ухіліцца ад рук Некрасептуса, але недастаткова спрытна. Адна з сільфаў схапіла Ёнатана за каўнер кашулі, другая сцапала гаротнага Пазузу, чый хвост захрас пад колам воза. Эля адзіная змагла вырвацца.
— Хапайце вунь таго юнака! — загаласіў Некрасептус. — Я заплаціў за яго дзежку грошай. Хто зловіць, таму ўзнагарода! Ён — мая ўласнасць.
Сільфы пагналіся за Эляй. Тая намагалася схавацца ад іх пад перакуленымі вазамі і ў натоўпе іншых уцекачоў. Ёнатан ведаў, што яна хутка знікне ў адным з завулкаў. Схаваецца, пакуль не сціхне гармідар, і, урэшце, калі зможа — вернецца і вызваліць яго.
I гэта было дакладна тое, што хацела Эля зрабіць. Яна ўжо дабегла да канца завулка. Ёнатан чакаў, што сястра вось-вось дасць нырца і знікне ў прасторы. Аднак ззаду на поўным скаку набліжаўся не заўважаны Эляй вершнік. Ёнатан хацеў крыкнуць, папярэдзіць. Ды ягоныя галасавыя звязкі ўсё роўна як заклінавала, з іх не вылецела ні гуку. Вершнік падсцёбнуў каня, адным махам схапіў Элю і закінуў на сядло. Тая штосілы брыкалася і лямантавала.
Эля забылася, што на ёй мужчынская вопратка. 3 гледзішча паўстанцаў, яна падыходзіла для вярбоўкі ў ваяры. Ёнатан бачыў, як вершнік імчыць і звозіць Элю ў аблачыне пылу і крыкаў, што ахутала зруйнаваны нявольніцкі рынак. Потым — як ляціць паміж купамі адкідаў і разбураных памостаў ды ўрэшце знікае на скрыжаванні завулкаў.
— Знайдзі скрадальніка бацькавых лекаў! — даляцеў да Ёнатана здаля Элін крык. — He хвалюйся, я вярнуся і знайду цябе!
“Я таксама буду цябе шукаць!” — хацеў крыкнуць Ёнатан, але ягоны крык чамусьці захрас у глотцы.
Доктар Некрасептус нахіліўся да яго, схапіў за падбароддзе, зноўку спрабуючы зазірнуць у самую яго душу сваімі брыдкімі зрэнкамі.
— Здаецца, нашаму каштоўнаму падаруначку хочацца бай-бай.
РАЗДЗЕЛ 4
ВІР, НЕЗАКОННАЕ ЧАРАЎНІЦТВА I МЕЛАНХОЛІЯ
Ніно бегла па вежавых сходах да гарышча. Як толькі трапіла ў свой пакой, дык зачыніла з ляпаннем дзверы.
—	Нікога не пускай! — кінула яна Кіру. — I дай знак, калі нехта наблізіцца.
Яна запхнула нагой пад ложак рытуальную накідку і паклала дыядэму ў вазу. Спрытным рухам запаліла вянок з лістоў шалфею і абнесла гэтым кадзілам усе куты пакоя. Пасля таго як усё было падрыхтавана, Ніно націснула на схаваную ў паліраванай тумбачцы кнопку. Тумбачку яна атрымала ў спадчыну ад мамы, і якое гэта шчасце, што каралевымаці цудоўна разумеюць усю важнасць магчымасці схаваць сёе-тое ад лішніх вачэй, а яшчэ перадаюць у спадчыну сваім дочкам-прынцэсам сякія-такія каштоўныя штукі! Калі сакрэтная шуфлядка адчынілася, Ніно дастала аграмадную ракаўку з ружовымі беражкамі.
“Дзякуй, мама”, — ціхенька прамовіла Ніно. Без сакрэтнай шуфлядкі схаваць ракаўку было б цяжка. А без ракаўкі... Ат, яна зусім не хацела ўяўляць свае апошнія гады без ракаўкі.
—	Я пачынаю, — сказала яна Кіру.
Са жбана Ніно выліла ваду ў місу. Апусціла ў ваду ракаўку. Тая амаль імгненна пачала дробненька дрыжаць, быццам
яе запыленая паверхня напоўніліся жыццём. Ніно трымала ракаўку аберуч. Дзяўчына ўпарадкоўвала свае думкі і стала засяроджана трансліраваць іх праз ракаўку, пераўтвараючы іх у пытанні. Гэта плынь думак нагадвала прамень магутнага пражэктара, які пускаюць на выведку ў касмічную цемру.
— Што пра мяне ведае Нсарадор?
Пакой напоўніўся далікатным, але ўсёахопным пошапкам, які звычайна даносіцца з ракаўкі. Вушы Кіра наструніліся. Але апрача яго і Ніно гэтага шэпту ніхто пачуць не мог.
— Дастаткова шмат, — адказаў шэпт. — Ён ведае пра твае Цёмныя Плямы, прынцэса.
Ніно здрыганулася. Яна адчула, як па скуры бегаюць мурашкі, халодныя і колкія.
— Але сёння ў мяне медагляд. Як іх схаваць? Што мне рабіць?
На гэтае пытанне яна не атрымала дакладнага адказу, апрача прывіднага шэпту, хуткага, сцюдзёнага і неразборлівага, які стаў лунаць наўкола. Кір паклаў галаву на калені і стаў лізаць руку, сігналізуючы карымі вачыма, што будзе абараняць гаспадыню з усяе змогі.
— Каб жа ты мог мне дапамагчы, — тужліва прамовіла Ніно.
Нават калі б Ніно атрымала адказ ад ракаўкі, на яго нельга б было абаперціся, бо часам Прорва можа — проста дзеля забавы — збіць з панталыку і давесці да самых фатальных вынікаў. Нікому, акрамя ўсёмагутных вядзьмарак, нельга прасіць у Глыбінь парад ды інструкцый, бо ўсё можа скончыцца катастрофай. Ніно выдатна памятала гісторыю пра аднаго дробнага ведзьмара — трэба меркаваць, невялікага разумніка, — які прасіў распавесці, дзе схаваны скарб, а Прорва нараіла яму адрэзаць уласныя вушы і павесіць іх на фінікавым дрэве. Гэтая гісторыя напоўніла дзяўчыну агідай. А таксама нагадала, што сама Ніно — не надта спрактыкаваная, каб змагацца з хітрыкамі Прорвы. У такіх пытаннях