Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай

12+
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
Вочы Ёнатана неадрыўна сачылі за зграбнай, бадай, тут самай смуглай, жанчынай з гіпнатычным тварам колеру сіне-фіялетавага атраманту. Сабраныя валасы аздабляў россып зіхоткіх каменьчыкаў, і яе вочы колеру дажджавой хмары чароўна касабочылі. Яна злавіла позірк Ёнатана і даслала яму ў адказ усмешку і паветраны пацалунак.
Па спіне Ёнатана прабегла дрыготка — зубы прыгожай жанчыны, белыя і бліскучыя, выявіліся спічастымі і крыважэрнымі іголкамі.
— Хто гэта? — запытаўся ён у Пазузу.
— Дочкі Наамы, нааміткі. Дэманіцы. Але ў іх ліцэнзія. Вельмі папулярныя дзеўкі, як ты паспеў заўважыць. Ці не кожны мужчына мроіць, каб у яго была свая персанальная
наамітка. У гандлёвых пунктах краіны нааміткі — даражэзны тавар, але толькі ў Эрэду на іх шалёныя зніжкі.
— Пакупнікі іх не баяцца?
Пазузу ашчэрыўся ўсмешкай.
— Нааміткі вельмі небяспечныя, але не больш, чым любы іншы дэман, што знаходзіцца тут згодна з дамовай. То-бок на справе яны ўвогуле бяспечныя. Паводзяць сябе як свойскія коткі, інакш ім добра вядома, што іх чакае.
— Ты пра якую дамову кажаш?
— Пра дамову з Мардукам, вядома.
— 3 кім-кім?
Пазузу закаціў свае чырвоныя вочы да столі клеткі.
— Божа, хлопча, да цябе трэба прывыкаць! Зрабі ласку — расцісні мне нахабу-кляшча пад левай лапаткай, пакуль я патлумачу табе, што тут да чаго. Як, на тваю думку, быў створаны свет?
— Вялікім выбухам?
— Лухта! Спачатку была Тыямат, Маці-Прорва, і яе магія. Усіхняя Маці: яна змяшчалаўсябе першасны сусвет. Яна і была першасным сусветам! А мы, дэманы, зрабіліся яе ўлюбёнымі дзецьмі. Мы нарадзіліся, калі яе думкі сталі церціся адна аб адну і яна ўсвядоміла сябе самой. Атрымаліся мы самыя розныя, невыразныя яшчэ, усякія: малыя, як камарыкі, і аграмадныя, як кантыненты. Сто мільёнаў яе абліччаў — гэтаксама як усе сто мільёнаў колераў вясёлкі ёсць абліччамі святла.
— А што з родам чалавечым?
— 3 вамі? Ой, ну мы стварылі вас з гразі як цацак, каб з вамі гуляцца і не нудзіцца ў цемры. 3 гразі ў князі! Але Адмуэль, першы чалавек, падкінуў задачку. Мы стварылі яго без рота — навошта ж нам лішнія праблемы? — але той змог распячатаць свае вусны і вымавіў першае слова. I слова — о-па! — ператварылася ў душу. Тая вярнулася і пасялілася ў ягоных грудзях. На гэтым этапе Адмуэль і двое яго сыноў разявілі ляпы, як вароны. Кожнае вымаўленае ім слова вызваляла
з гразі дробных бажкоў, якія стварылі святло і зоркі ды ўсіх жывёл і расліны, якімі мы ў свой час не парупіліся заняцца. Цела Адмуэля было зроблена з гразі старой закваскі, але душа ўтварылася з чарадзейных слоў, над якімі ў нас улады не было. Цела Адмуэля раструшчылася і памерла, але яго душа заляцела ў новыя купы гразі, і Адмуэль вярнуўся да жыцця. Тады мы ўжо не маглі кантраляваць нашыя цацкі, і ягоная душа працягвала нараджацца зноў і зноў. Усе людзі ў тую эпоху прыходзілі ў гэты свет раз за разам, безупынна.
— I што здарылася потым?
— Тая эпоха доўжылася тысячу гадоў, да таго самага дня, пакуль рэінкарнацыя Адмуэля, якога ў тым пакаленні клікалі “валадар Эльдэголь”, не вырашыла пабудаваць зікуратхмарачос.
— Ты кажаш пра Вавілонскую вежу?*
— Я кажу пра зікурат-хмарачос. Так яго назвалі, і пра ўсякія іншыя назвы мне не вядома. Дык вось, зікурат-хмарачос мусіў дасягнуць зорак. Так далёка ад Прорвы, каб зробленае з гразі чалавечае цела перастала паміраць, а душа не мусіла забываць веды, якія здабыла, і штораз губляць сілы, якія назапасіла, каб шукаць сабе кожнага разу новы дом.
— Суперідэя! — ухваліў Ёнатан.
— Ат! Як ты разумееш, Тыямат-Прорва абразілася да глыбіні душы. Тыямат асцерагалася, што людзі набяруцца моцы і наробяць ёй клопату. Выбухнула жудасная вайна, з аднаго боку — людзі са сваімі створанымі багамі, Тыямат са світай паслугачоў — з іншага. Калі Тыямат пабачыла, што вось-вось пацярпіць паразу, то дыхнула са сваіх глыбінь на лагер валадара Эльдэголя і паразіла яго Эпідэміяй Цёмных
* Шэраг вучоных-біблеістаў прасочвае сувязь легенды пра Вавілонскую вежу з будаўніцтвам у Двурэччы высокіх веж-храмаў, якія зваліся зікуратамі. Вяршыні вежаў служылі для адпраўлення рэлігійных абрадаў і астранамічных назіранняў. Самы высокі зікурат вышынёй 91 м знаходзіўся менавіта ў Вавілоне.
Плям. Мінула колькі часу, Эльдэголь прачнуўся і ўбачыў, што ўсе валяюцца ў роспачы покатам. Яго ваяры, лежачы ў брудзе, плакалі ад невыноснай тугі і нямогласці. У іх не ставала моцы нават устаць на ногі. Карысці ад іх цяпер было як ад казла малака (мы з дэманамі так рагаталі, ледзьве не напусцілі ў порткі!). Ад захліснулай яго трывогі валадар Эльдэголь ашалеў. Стаў голасна наракаць, што Эпідэмія руйнуе самы дарагі чалавечы орган — душу — і што Тыямат намагаецца ўсіх ператварыць назад у гразюку. Разам з двума сынамі — Ашпербошэтам і Нуспіратам — ён ускараскаўся на верхатуру зікурата-хмарачоса, які ўжо быў вельмі і вельмі высокі. Яны ўжылі асаблівы заклён і стварылі Мардука, зіхоткага, як стальное сонца, бога.
Мардук выявіўся мацнейшым за ўсіх астатніх бажкоў, разам узятых. Ён сабраў войска людзей і багоў і даў дыхту Мацеры-Прорве, паказаў, як трэба ваяваць. Я быў там, і ведаю, што кажу. Гэта, мусіць, самае жудаснае і самае фантастычнае відовішча, якое я бачыў у жыцці. Чорныя маланкі смалілі з неба, зямля ванітавала лавай і расплаўленай сталлю. Войскі, якія ствараліся зранку, ужо апоўдні перамалоліся ў пыл.
— Хто перамог?
— Мардук. Ён адолеў Тыямат. Але перад адступленнем яна ператварыла зямлю ў балота, і зікурат-хмарачос разваліўся і патануў. Але ўсё ж Тыямат пацярпела паразу. Яе выгналі ў падзем’е і загарадзілі праход назад салёным морам і падземнымі водамі. Усё адбылося тысячы гадоў назад, і так паўстала гэтая імперыя. Але Тыямат усё яшчэ сядзіць глыбока пад зямлёй.
— Вось чаму Абу ахапіла паніка, калі ён пачуў, што мы вылезлі з сажалкі!
— Менавіта. Кожная крынічка глыбейшая за кубак гарбаты лічыцца тут жудаснай небяспекай. Ва ўсёй імперыі ўсе студні і калодзежы забраныя ў металічныя краты, абапал
рэчак вышнуроўваюцца лініі аховы. Калі прыйдзеш на бераг мора, то хваль ты не пабачыш. Замест вады — гіганцкі мур, што цягнецца ў абодва бакі далёка-далёка. Зроблены ён будзе са шкла, з электрасільфідным полем, праз якое не можа праскочыць найменшае чарцяня.
— Калі ты дэман, дык што ты робіш тут наверсе? Хіба ты не павінны быў застацца ўнізе, у бездані?
Пазузу пачухаў пад пахамі.
— Канешне, я ваяваў на баку Тыямат. У яе чароўны характар і прыемныя манеры, асабліва калі пазнаёмішся асабіста. А людзі — як бы гэта сказаць далікатна — не на наш густ. Але тады яе перамаглі, і яна адступіла. А быць увязненым на тысячу гадоў глыбока-глыбока пад зямлёй — такая сабе перспектыўка. I тут з’явілася Дамова. Мардук заключыў з намі, дэманамі, кантракт. Нам дазволілі падняцца на зямлю і быць часткай імперыі (насамрэч яны проста не змаглі абысціся без нашых чар з гразюкай). Але за падоранае пасведчанне для жыхарства на зямным абшары мы вымушаныя былі пайсці на ахвяры і істотныя ўступкі. Вяльможы, сыны і вучні Ашпербошэта, самі вартыя жалю, убачыўшы нас, са страху затрымцелі. Яны лічылі, што Прорва можа праз нас падняцца і адваяваць імперыю назад. Каб скарыстаць нашы сілы, яны мусілі нас аслабіць. I так вынайшлі адметныя сродкі, прэпараты, якія мусяць сціраць нам памяць. Іх біялагічна актыўныя рэчывы знішчылі нашы здольнасці карыстацца магічнымі сіламі Вялікай Мацеры. Ці ты чуў калі пра дэманаформ? Бр-р-р! Кожны раз, калі колюць гэтую брыдоту, мяне працінае жудасны галаўны боль і найдрабнейшыя чары развейваюцца па мазгавых завулках, як дым. Сумесь ртуці і беладонны? Паскудства і заўчаснае старэнне. Сульфараксат? Гэты медыкамент проста выцягвае з мяне жаданне жыць. Нас тут трымаюць за нявольнікаў. Другарадныя служкі, якія са звязанымі за спінай рукамі мусяць рабіць усю брудную працу, якой не хочуць займацца людзі. Вось хто
мы. Раз на год мы мусім прайсці поўную праверку па лініі “Камітэта па ліцэнзаванні дэманаў і рэптылоідаў” (скарочана — КаЛДыР, жудасная інстанцыя!) і давесці, што ты не жырафа, то-бок за справаздачны перыяд не ўчыніў аніводнага недазволенага чараўніцтва. Дазволеныя чараўніцтвы — такія ж па прыемнасці, як мыццё грамадскіх унітазаў, і такія ж апетытныя, як гнілы кабачок. Таму калі ты не кішэнны нячысцік з мазгамі курыцы, то, хутчэй за ўсё, коўзнешся з глуздоў.
Ёнатан яшчэ запытаў Пазузу, чаму дэманы не паўсталі супраць такога рэжыму, але гутарка перарвалася — дзверы ў клетку адчыніліся, унутр залезла рука Абу і схапіла дэмана за шкірку.
— Прывітанне, смярдзюк, сёння твая ночка! Тут намаляваўся кліент з эканом-класа, шукае дэмана-камунікатара.
— О Ігэрэт, дачка Махлата, злітуйся! — застагнаў Пазузу. — 3 усіх пасад, што існуюць у свеце, мяне будуць катаваць менавіта дэманам-камунікатарам!
Але праз тое, што яго выкінулі на сцэну, ён паправіў фарсіста грабеньчык валасоў на макаўцы і надзьмуўся, як певень перад бойкай.
Кліент, смуглы мужчына, быў апрануты ў цяжкі ваўняны балахон. За ім, катаючы за тоўстымі губамі жуйку, крочыў меланхалічны вярблюд.
— Я ваджу караваны з таварам праз саляную пустэльню ў Парфію, — патлумачыў ён Абу. — Мой апошні дэманкамунікатар у мінулай паездцы сапсаваўся. Можа быць, праз спёку ці нястачу вады, таму я мусіў яго ўсыпіць.
Пазузу скурчыўся, ягоныя патыліцу і плечы працяла дрыготка. Парачка спалоханых прусакоў выскачыла аднекуль з шыі і дала драпака прэч — усё роўна як пацукі з карабля, які сабраўся тануць.
— Я прапаную дэмана, у цудоўным стане, як навюткі, — інтымна загыркаў Абу. — У яго мора матывацыі, а як вы ведаеце — валявыя якасці — гэта ў дэмана самае важнае.
Кліент абгледзеў дэмана ад макаўкі да пят і з недаверам памацаў крылцы.
— Ну не ведаю... Ты ўпэўнены, што гэтая мадэль прыстасаваная для камунікацый з эфірам і духамі?
— He сумнявайся!
— У мяне такога ніколі не было. Выглядае ён крыху... гм-м-м... алдскульнай мадэллю.
— А якая мадэль была ў цябе раней?
— Афрырон. Вось махіна! Мне заўжды падабалася назіраць, як электрычнасць сыходзіць з неба і зіхціць у яго на шыкоўнай лусцэ — бо ў яго была луска, а не жаласная поўсць, як у гэтага.
Цяпер Абу дэманстраваў свае здольнасці слацца лістом перад кліентам. Яго вушы адтапырыліся і падаліся крыху назад, а твар расквеціўся ўгодлівым і пакорлівым выразам, як на пысе цялушкі.