Скрадальнік лекаў
Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
— Выглядаеш як узлаваная бабуінка, — Ёнатан адпусціў шпільку ў бок Элі, чые чорныя кароткія валасы, таксама наэлектрызаваныя, стаялі на галаве строма.
— Ёлуп! — агрызнулася яна. — А пра тату ў сутарэнні ты падумаў?!
* Ізраільская зіма розніцца ад беларускай. Хутчэй яна нагадвае наш халодны травень: навальніцы і ўсеагульная квецень.
Ад гэтай фразы валосікі на спіне імгненна заварушыліся. Эля ачомалася раней за брата. Гады секцый кунг-фу і самаабароны зрабілі сваё. Яна асцярожна пакрочыла ў кухню, пасля нядоўгіх разваг выбрала важкі таўкачык і працягнула яго Ёнатану. Яшчэ адна цвярозая думка — яна ўзяла сабе вялікі нож для мяса.
— Стань мне за спіну! — загадала яму, і першы раз за доўгі час ён быў рады падпарадкавацца сястры.
У лабараторыі панавала цемра — відавочна, электрычнасць вымкнула. Ім падалося, што нехта жывы зварухнуўся і цяпер назірае за імі.
Уключылі ліхтарыкі на тэлефонах. Цяжкі сейф валяўся на падлозе дагары нагамі, адамкнуты, а вакол — патаптаныя слоічкі, раструшчаныя таблеткі, вырваныя старонкі і пакрышаныя мензуркі. Каштоўны электронны мікраскоп ляжаў на падлозе, бы труп нейкай жывёлы з раскінутымі ножкамі.
Па маніторы камп’ютара ўверх і ўніз бегалі хвалі зіхоткіх колераў вясёлкі, рыхтык экран тэлевізара. Ужо потым дэтэктывы выявілі, што сам камп’ютар ператварыўся ў горку металалому і могілкі чыпаў, а ўсё, што было ўсярэдзіне, — знішчылася.
— Яны шукалі лекі! — выпаліў Ёнатан, і яму стала жудасна. Вочы працягвалі вандраваць, спыніліся ля вялікага алюмініевага рукамыйніка, які, мусіць, ва ўсеагульным вэрхале забіўся. Рукамыйнік быў поўны вады.
Ёнатану падалося, што на падлозе пад рукамыйнікам у вільгаці вымалёўваецца след абцаса мужчынскага бота. Але перш чым ён паспеў спраўдзіць, ці гэта не вадой намаляваны мудрагелісты ўзор, або звярнуць увагу Элі, вада плёхнулася праз край і заліла адзіны доказ.
У куце лабараторыі дагары, нібыта яго туды шпурнула магутная сіла, ляжаў іх бацька. Выглядаў ён так, бы трапіў пад удар перуна. Валасы і векі абгарэлі. Абвугліліся нават кончыкі пазногцяў.
А паветра было густа насычанае водарам буры. На бацькавым твары крывавілі некалькі парэзаў, але, на радасць дзяцей, ён усё яшчэ дыхаў. Вялікі плакат перыядычнай табліцы элементаў, які зляцеў са сценкі, цяпер накрываў яго тулава. Эля хацела адсунуць плакат, каб паглядзець, ці няма дзе сур’ёзных ран. У гэты самы момант абое інстынктыўна адчулі, што нешта пад паперай робіцца надзвычайнае — скрыўленая бацькава пастава выклікала падазрэнне.
— Назад! — скамандавала Эля Ёнатану і пхнула брата Ў грудзі.
— Я не баюся, — адгукнуўся той, аднак хлусіў — з макаўкі да пят Ёнатана біла дрыготка.
Праз Эліну спіну Ёнатан нічога не бачыў. Можа, у бацькі не хапае нейкай часткі цела? Ці нешта варушыцца, што варушыцца не павінна? Ці ў яго там з’явілася частка цела, якой не павінна быць?
Адказаў не было. Эля накрыла бацьку і ашаломлена заміргала.
— Звані ў паліцыю! — загадала яна.
Яе твар накрыла жаўтлява-бляклай жудою. Ногі яе саслаблі, і яна зрабіла тое, чаго ніколі не рабіла раней, — схапіўшы Ёнатана за руку, абаперлася на брата.
Часам высвятляецца, што паліцыя, якая вельмі нядбайна абыходзіцца з доказамі, дзеля разнастайнасці можа быць праніклівай, асабліва калі гаворка ідзе пра “бездапаможнага смаркача і кемлівую пятнаццацігадовую юначку” (фармулёўка Элі), якія. засталіся адны. Інакш як можна патлумачыць раптоўнае з’яўленне іх зненавіднай цёткі, доктара Рыты Маргуліс-Фаркаш, якая, зрэшты, з’яўлялася іх адзінай цёткай?
Дакладна а пятай вечара ў дзверы з жахлівым посвістам заскавытаў званок. I каго мы бачым на парозе? Ну, ясна, цётку Рыту, абмытую слязьмі перажыванняў ды адначасова
з камплектам салодкіх і спагадлівых усмешак. На ходніку за цётчынай спінай стракацела мноства валізак, вырабленых са скурак гаротных, але модных жывёл: тхароў, насарогаў, катоў, — якіх расфарбавалі ў ружовы і зялёны колеры, а таксама ў складаны арнамент з клетачак і палосачак. Дзеці мусяць абагаўляць і захапляцца такімі індывідамі, як цётка Рыта, якая лічылася чалавекам каларытным і адметным.
Цёткай яна была зводнай. Яе бацькі ўсынавіла тату Ёнатана і Элі, калі той быў малым хлопчыкам. Гэтак яна стала іх адзінай сваячкай на ўсім белым свеце.
У сям’і Маргулісаў — так жартавалі — было больш акадэмічных званняў, чым нашчадкаў. Імануэль стаў доктарам псіхафармакалогіі і медыцыны. Тамі — доктарам старажытнай філалогіі, спецыялісткай па старадаўніх мовах. Цётка ж атрымала званне доктара антрапалогіі. Што азначала шматмесячныя знікненні ў такіх месцах, як Амазонія ці Мадагаскар. Цётка Рыта заўсёды не прыязджала, а выскоквала як Піліп з канапель, абвешаная валізамі, напакаванымі — так меркаваў Ёнатан — чарапамі ды косткамі.
Цётка Рыта мела разнастайныя звычкі. Сярод іх — дарыць пляменнікам пачварныя цацкі, якія выглядаліяклялькі вуду, а пахлі яшчэ горш. Або пакідала пасля сябе каляровыя сцежкі з сінтэтычнай бялізны і ванны, поўныя бруднай вадой. He цётка, а дзіва дзіўнае. Да таго ж цалкам непадобная да іхняга таты, які вылучаўся атлетычнай камплекцыяй і вытанчанасцю, а таксама выбітнымі вушамі і зеленаватамаркотнымі вачыма.
Рыта была дзябёлая жанчына, чые плечы былі шырэйшыя за плечы любога вядомага дзецям мужчыны. Вочы мела карыя, з шакаладным бляскам, рудую львіную грыву і загарэлую да бронзавага адцення скуру. Цягліцы на сцёгнах выпіналі як грэйпфруты, а сваімі ручышчамі цётка магла б задушыць мядзведзя. Аднойчы з адной яе валіз Ёнатан выцягнуў баявы лук. Лук вычасалі з матэрыялу, які нагадваў
бівень маманта. Калі Ёнатан спытаў, супраць каго яна ваюе, цётка адно зарагатала, маўляў, гэта музейны экспанат, а калі пляменнік яшчэ раз запусціць у яе торбу свае пальчыкі, яна на раз-два адчыкне іх.
— Mae салодзенькія сінічкі! — загыркала цётка Рыта ў замілаванні. — Такая трагедыя! У вашай лядоўні ёсць што ўзяць на зуб?
Ёнатан падаўся назад, адкінуты хваляй уласцівага цётчынага водару — такога густога, хоць сякеру вешай, фіміяму саладжавай парфумы, які прыхоўваў чорт ведае які яшчэ букет злавесных пахаў.
— Ты навошта сюды прыйшла? — суха запыталася Эля.
— Як навошта?! Каб абараніць вас! Вось уявіце, што ўзломшчык не знайшоў чаго шукаў. I захоча вярнуцца!
Адкуль цётка Рыта ведае, што ўзломшчык не знайшоў чаго шукаў? Бо на гэтае злачынства накладаўся паліцэйскі рэжым неразгалошвання і дэталі не фігуравалі ў навінах? Цётчыны словы толькі пацвердзілі падазрэнні Ёнатана — паліцыя гаварыла з ёй асабіста! Ён уздыхнуў. Дэтэктывы, мусіць, не такія дурныя, калі прыйшлі да высновы, што ўзломшчык можа, барані божа, вярнуцца. Ёнатан таксама гэта разумее. Праўда, намераў дзяліцца сваімі думкамі з Эляй ці цёткай Рытай у яго не было.
— Табе не трэба было прыходзіць, — шчыра заявіла цётцы Эля. — Я б сама дала рады малодшаму брату.
Слых разанула не тол ькі “малодшы брат”. У дадатак Ёнатан пачуў у голасе сястры ноткі ледзь прыхаванай раз’ятранасці. Эля з тых людзей, якія бавяць жыццё ў нецярплівым чаканні моманту, калі ўся адказнасць паваліцца ім на плечы. I цяпер ёй зусім не хацелася дзяліцца гэтым скарбам з Рытай. Аднак іх прыёмная цётка фыркнула як конь.
— Дасі рады? Ты?!
Ад гневу Эля запунсавела. Ёнатану стала крыўдна за сястру.
— Чаму мы не можам пераначаваць у дзядзькі Ноаха? — запытаўся ён, намагаючыся намацаць кампраміс.
Цётка Рыта пагардліва фыркнула яшчэ раз.
— У сэнсе, у Ноаха Зіпеля? Кінь дурное! Ён жа несапраўдны ваш дзядзька. I нават не зводны. Што гэты нікчэмнік стане рабіць, калі пачнецца сапраўды нешта жахлівае?
— He такі ж ён і цяльпук, — зноўку пакрыўдзіўся Ёнатан, цяпер ужо за Ноаха.
Ім з Эляй Hoax падабаўся. Доктар Hoax Зіпель — адзіны татаў сябра. Калега па працы і перакананы халасцяк. Hoax і Імануэль паставілі на мэце выяўляць напоўніцу сваю мужчынскасць. Час ад часу глядзелі па тэлевізары баскетбол, гукаючы і лямантуючы пры гэтым з усёй сваёй змогі (праўда, дзядзька Hoax часта забываў назвы каманд-саперніц). Hoax нават вучыў тату курыць і піць піва — бо лічыў, што гэтыя заняткі асвечаныя аўрай мужчынскай рамантыкі. Ён ганарыўся сваёй калекцыяй люлек і цыгар, а асабліва пазалочанай запальніцай “Зіпа” з выгравіраванай на корпусе ігуанай. Тую запальніцу яму ўвапхнулі на блышыным рынку ўдвая даражэй за рэальны кошт.
Нягледзячы на гэта, з дзядзькам Ноахам было кайфова. Дакладна, прабавіць гэты вечар з ім было б прыемней. Аднак Рыта не хацела пра такі варыянт нават чуць.
— Ноах-шмоах, закруціла вам у галовах! Вам трэба абарона і клопат, таму застаняцеся са мною!
Гэтак вечар, цяжкі і без таго, ператварыўся ў катастрофу. Цётка Рыта падарыла ім прэзенты — нешта накшталт пудзілак куранят — і патлумачыла, што гэта ўлюбёныя цацкі дзяцей мікурачы, надзвычай прагрэсіўнага і цывілізаванага племені канібалаў, якое жыве ў рэзервацыі ля Вогненнай Зямлі. Потым Ёнатану давялося цішком закапаць прэзенты ў садзе, бо ад тых цыпянят жудасна тхнула. Эля, якая брыдзілася ўсяго, што звязана з кухняй, змушаная была гатаваць на вячэру спагеці. Цётка Рыта нязмушана струшчыла
сем восьмых рондаля і літасціва пакінула ім парачку абгрызеных макаронін на донцы.
— Але, мабыць, лепей іх не ежце! — схамянулася яна. — A то, барані божа, патаўсцееце.
3 выразам самаахвярнасці на твары цётка знішчыла рэшткі, і Ёнатану з Эляй не засталося нічога іншага, як задаволіцца ссохлымі крэкерамі, якія знайшліся ў шафцы.
— А цяпер нясіце мне кавы! — загадала Элі сытая цётка. Ёнатан заўважыў, што ў сястры торгаецца вока. Ой, што яна зараз зробіць! Яго працяла дрыготка. Аднак Эля пакуль што трымала сябе ў руках.
— Цукар або замяняльнік? — нават ветліва папытала яна.
— Цукру, пяць лыжак, калі ласка, — адказала цётка і адрыгнула.
Ёнатан стаў маліцца, каб сястра не ўзарвалася. На Рыціным баку была перавага вопыту і фізічнай сілы, але з асабістага досведу Ёнатан ведаў, што выпрабоўваць цярпенне сястры таксама не варта. Каб жа сённяшні вечар прайшоў мірна! Ён бы не хацеў стаць сведкам бойкі дзвюх дзікіх кошак.
Калі прыйшла ноч, цётка Рыта сышла на другі паверх, каб напоўніць сабе ванну з пенай і водарамі, і пакінула на падлозе калідора ружовы станік з сінтэтычнай шоўку, шлейкі ад панчох са змяінай скуры, зялёныя пластыкавыя туфлікі на абцасах і мінімалістычныя майткі з намаляванымі кіслотнажоўтымі смайлікамі.