Скрадальнік лекаў
Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
— Хопіць! — закрычала Эля. — Хопіць, годзе!
Ніно адчула, як праглынутая кроў Прорвы мяшаецца і праточваецца ў кожную ейную клетачку. Празрыстая абалонка лека рассыпалася, і яе душа ў старажытнай і самай прымітыўнай форме прасілася на волю. Дык тое, што трансліравалася на экранах, — карціна бітвы, якая варочаецца ў ейных пачуццях? Ці гэта была апісанне яе самых цёмных страхаў, ці, барані божа, гэта прадбачанне будучыні?! Яна сама й не ведала. Але брыдкае відовішча вусцішнай бойкі паміж двума мужчынамі, кожны з якіх мог выявіцца тым бялявым вершнікам, якога яна чакала, было звыш яе змогі. Яна павінна выбавіцца з гэтага праклятушчага альматаскопа! Яна стала соўгацца ў сваіх путах, адчуваючы, як Прорва налівае яе вены магутнай старажытнай сілай.
— Вызвалі маю руку, парэж вяроўкі нажом! — загадала яна Гілелю, усё яшчэ намагаючыся выслабаніцца з жалезных кайданоў, якімі прыкулі яе да крэсла. Потым папрасіла EnaTana, каб даў ёй сутонлівы акуляр.
Той даў ёй акуляр, і Ніно сканцэнтравалася на чорным бурштыне, факусіруючы на ім пякучы струмень, які вырываўся ў яе проста з душы. Уся яе сутнасць, кожная кропелька жыцця засяродзілася, каб разбіць і разбурыць альматаскоп. Да самотнай мелодыі яе душы дадаўся магутны аркестр Прорвы, узмацняючы яе чары шматкроць, з нязведаным раней Ніно памкненнем зруйнаваць усё. Нібыта Прорва хацела ўжыць чары нават больш за саму Ніно, выцягваючы іх на паверхню рэчаіснасці пры дапамозе цёмнай хвалі падземных сіл, якія прачнуліся і рваліся вонкі, а дзяўчыну выкарыстоўвалі як своеасаблівую трубу.
Альматаскоп пад гэтым ціскам енчыў. Электрасільфідны рухавік выбухнуў залпам аскепкаў, з апошнім выдыхам вывальваючы грыб белага дыму. Зубчатыя колы, крышталі і лінзы разляцеліся ва ўсе бакі, і сільфы бязладна гойсалі ва ўсе бакі, намагаючыся іх сабраць. Экраны на пляцы заміргалі і патухлі.
Ніякіх болып відзежаў, жахаў і прароцтваў.
Эля ўздыхнула напоўніцу.
— Дзякуй богу, спынілася.
— Што ты нарабіла? — закрычаў знізу Нсарадор. — Ты ўсё сапсавала!
Але чары на альматаскопе не скончыліся. Яны мелі глыбейшы ўплыў. Сама Ніно стала адчуваць гэта, калі бажніца Мардука затрэслася. Тоўстыя муры працяла дрыготка, быццам праз іх падзьмуў нябачны вецер. Гэта заўважылі таксама людзі на пляцы.
— Бажніца зараз абрынецца! — загаласілі людзі і памкнуліся прэч. Святары ў бажніцы выскачылі вонкі, як перапуджаныя пацукі з карабля, што стаў тануць, і далі дзёру. Бажніца ад сутарэнняў да самых упрыгожаных лепкай карнізаў трэслася як у ліхаманцы.
“Што я нарабіла!” — падумала Ніно.
Яна ўбачыла расколіну, якая раскрылася проста пад яе нагамі, у месцы, дзе стаяў знішчаны альматаскоп. Расколіна хутка бегла па бажніцы, наўпрост на алтар Мардука. Што яна нарабіла! За некалькі метраў ад алтара расколіна разбеглася надвое. Кожная з дзвюх новых расколін пашырылася на вастрыі, якое стала падобна да галавы раззлаванай змяі, і абедзве гэтыя галавы ўдарылі ў слупы з дэманамі.
— He! — заверашчаў Нсарадор. — Генерал Арытрава, спыні іх!
Але верашчанні не дапамаглі. Бы ў запаволенай стужцы, усе бачылі, як старажытныя шкляныя калоны запалалі. Абодва зняволеныя ў слупах дэманы выдыхнулі і расплюшчылі
чырвоныя палымяныя вочы. Перапалоханыя крыкі з плошчы раздзіралі вушы. Расколіны люта трэснулі. Дэманы здрыганулі крыламі і з палёгкай распрасталі ногі.
Браніраванае шкло за іх спінамі з грымотным шумам лопнула.
— Нахініцеся! — закрычаў Гілель.
Чацвёрка нахілілася і прыкрылася рукамі ад дажджу шкляных аскепкаў. Калі яны паднялі галовы, то ўбачылі дэманаў, якія асцярожна выпроствалі крылы. Рухі іх былі няцвёрдыя, як у дзяцей, якія вучацца хадзіць. Ды яны захлопалі крыламі і з цяжкасцю ўзняліся ў паветра па-над пляцам. Ёнатан, Эля, Гілель і Ніно адчулі парыў моцнага ветру ад дэманскіх крылаў. Размах быў такі вялікі, што крылы тыя засланілі ўвесь пляц, на якім сотні тысяч людзей замёрлі ад жудасці ўбачанага.
У раптоўнай цемры раптам засвяціў месяц, і кожны чалавек на пляцы мог бачыць, што Нібіру, падобная да крывога мяча камета, якая вісела па-над месяцам апошнія тысячу гадоў, зрушылася са свайго звыклага месца. Яе ільдзяніста-смарагдавая галава ўзнялася, пацягнуўшы за сабой зеленавата-пухкі хвост, і нарэшце стала аддаляцца ў бок халодных старадаўніх надхмар’яў, з якіх колісь выйшла, пакідаючы за сабой кволы безабаронны месячык, які меў твар здзіўленага немаўляткі.
Ніно з жахам сачыла за гэтым відовішчам. Яна баялася, каб, барані божа, дэманы, якіх яна выпусціла, не захацелі імгненнай помсты і не спалілі ўвесь Вавілон і безабаронных вавілонцаў. Але дэманы гэтага не зрабілі. Яны тройчы абляцелі пляц, а потым узляцелі вышэй і скіраваліся на поўдзень, праз суплёт рэчак, у кірунку Армузскай пратокі, чыя брама замыкае паўднёвы акіян. За імгненне да таго адзін з іх павярнуў у бок Вавілона твар і даў паветраны пацалунак.
Ніно ведала, што пацалунак прызначаўся ёй.
Паўстанне пачалося.
...А далёка-далёка адтуль, у іншым сусвеце, ля Берынгава праліва, на капітанскім мастку вайсковай субмарыны, якая ціхенька ішла ў тоўшчы вод са шпіёнскай місіяй, пачуўся раптоўны пранізлівы сігнал. На санарным экране з’явіўся чорны цень.
Камандзіра субмарыны, які нядаўна скончыў змену і гуляў у карты, паклікалі на капітанскі масток. Там ён пачуў ад свайго матроса-тэхніка, што прадмет, які цяпер на экране, выскачыў проста з марской тоўшчы, быццам з ніадкуль.
— Халера-венера! — вылаяўся капітан. — Аграмадны гмах.
— Яго тут быць не павінна, — заўважыў матрос.
— Што гэта можа быць?
— Паводле велічыні гэта мог быць “Тытанік”, калі б ён у гэтых водах патануў, — паспрабаваў пажартаваць матрос.
— Але мне падаецца, што гэта жывая істота? — выгукнуў капітан. — Жывёла такіх памераў можа быць?
— Ніякім чынам. He можа.
— Які-небудзь кіт-акселерат ці нейкі левіятан?
— Навука такога не ведае.
Капітан наблізіў твар да санарнага экрана і задумліва паляпаў па ім пальцам.
— Калі ён працягне плыць у наш бок, то ўрэжацца і размажа нас. Або проста праглыне, як шакаладны батончык.
Тут да гутаркі далучыўся яшчэ адзін матрос, адказны за мікрафоны, які сядзеў з навушнікамі ў іх за спінамі:
— Паслухайце! Гэта проста неймаверна.
Капітан начапіў навушнікі і з уважлівым тварам стаў слухаць.
— Халера-венера, ён у гуморы. ЁН святкуе! Мамай і таткам клянуся, што ад радасці ён сам сабе спявае...
ГАГАР ЯНАЙ
Прыемна пазнаёміцца!
Беларускіх каранёў у мяне, на жаль, няма. Светлай памяці мама нарадзілася ў маленькай вёсцы пад Львовам. На пачатку Другой сусветнай маме было трынаццаць. Нацысты забілі яе бацькоў, а яна хавалася з сястрой у кароўніку тамтэйшага селяніна. У 1944 годзе дзяўчаты мусілі ўцячы — пераапрануліся ў польскіх сялянак і сталі працаваць у Нямеччыне на ферме фашысцкага афіцэра, які быў на фронце. Там мама з сястрой працавалі да канца вайны, таму і ацалелі.
Сама я нарадзілася ў кібуцы Баркай. Гэта невялічкае сельскагаспадарчае паселішча на поўначы Ізраіля. Гадавалася я ў старой кібуцнай сістэме камуністычнай скіраванасці. У нас не было асабістай маёмасці ці грошай, я расла са сваімі аднагодкамі ў такім сабе дзіцячым інтэрнаце. Там мы разам вучыліся, елі і спалі. Бацькоў
мы бачылі толькі пасля абеду, тры гадзіны на дзень. Мне моцна бракавала чалавечых стасункаў і асабістага абыходжання. На шчасце, у мяне быў маленькі чорны сабачка, які дарыў цеплыню і любоў, а таксама дзіцячая бібліятэка, дзе я прабавіла найлепшыя гадзіны дзяцінства.
Кнігі сталі любоўю жыцця. Напісала я сем раманаў і кніг у жанры фэнтэзі, апублікаваных выдавецтвамі “Кэтэр”, “Змора-Бітан” і “Мадан”. Сярод іх — кніга “Жанчына ў святле”, заснаваная на досведзе сталага жыцця ў Японіі, а таксама раман “Вечны рухавік Алекса”, заснаваны на вайсковым досведзе (я служыла афіцэркай аддзела кадраў на Галанскіх вышынях).
Кнігі трылогіі “Левіятан з Вавілоніі” атрымалі “Прэмію Гэфэна” за найлепшае ізраільскае фэнтэзі і былі перакладзеныя на розныя мовы. Акрамя таго, я атрымала “Прэмію Дэборы Омер” у галіне маладзёжнай літаратуры за кнігі “Міла і лаўцы сноў” у 2019 годзе.
Пару гадоў таму я заснавала пры выдавецтве “Ам Авэд” пісьменніцкую школу і выпусціла дапаможнік па творчым пісьме і кнігавыданні — “Пісаць і публікаваць”, які змяшчае дзясяткі інтэрв’ю з ізраільскімі пісьменнікамі.
У мяне ёсць ступень бакалаўра ў галіне сцэнарыстыкі ў тэль-авіўскай Школе мастацтваў “Камера-абскура” і ступень магістра ў галіне творчага пісьма ад універсітэта імя Бэн-Гурыёна (горад Бээр-Шэва).
Я замужам за сцэнарыстам і рэжысёрам Эранам Б. I., маці трох дачок і цешуся кампаніяй з сабакам Фібі.
ЗМЕСТ
Раздзел 1. МЕЛОДЫІ ЧОРНАГА КРАКАДЗІЛА 6
Раздзел 2. РЫНАК НЯВОЛЬНІКАЎ У ЭРЭДУ 31
Раздзел 3. ДОКТАР НЕКРАСЕПТУС 57
Раздзел 4. ВІР, НЕЗАКОННАЕ ЧАРАЎНІЦТВА I МЕЛАНХОЛІЯ 73
Раздзел 5. ТЫЯМАТ I ГІЛЕЛЬ 89
Раздзел 6. РАЧНЫ ВУГАР I ПІРОГ 3 ВЯРШКАМІ 105
Раздзел 7. ГІЛЕЛЬ БЭН ШАХАР 139
Раздзел 8. АДВАКАТ 165
Раздзел 9. СПАДАРЫНЯ АРХІВАРЫУС 182
Раздзел 10. ПАДАРОЖЖА ПРАЗ МОРА 209
Раздзел 11. ‘ТНЯЗДО КАЛІБРЫ” 230
Раздзел 12. ЭЛЕКТРАСТАНЦЫЯ Ў УРЫ 246
Раздзел 13. ТАНЦМАЙСТАР ЦЕНЯЎ 257
Раздзел 14. ЖЫВЫ ЛАБІРЫНТ 276
Раздзел 15. ПАЦАЛУНАК I ГАЛОДНЫЯ КВЕТКІ 293
Раздзел 16. ДЗЯДЗЬКА HOAX 306
Раздзел 17. КІНЖАЛ ЭЛЬ-НАМІРА 322
Раздзел 18. ПАДЗЕМНАЕ КРЫЛО 335
Раздзел 19. ГЕНЕРАЛ АРЫТРАВА 355
Раздзел 20. КРОЎ ПРОРВЫ 369
Раздзел 21. ПАЛЁТ ДЭМАНАЎ 381
Гутаркі
машынкі
пра із
Ь.культу вуснаў
Седзячы ля швейнай машыны, мы вядзём сяброўскія гутаркі пра ізраільскую культуру і іўрыцкую літаратуру. Размаўляем, чаму так атрымалася, як яно ёсць, як стварыўся Ізраіль, з якое прычыны яўрэі
размаўляюць там на іўрыце,
і шырэй — абмяркоўваем цяперашні культурны кантэкст і творчую атмасферу гэтай далёкай, але насамрэч блізкай для беларусаў, Беларусі краіны, у якой нарадзілася больш ізраільскіх прэзідэнтаў, чым у самім Ізраілі.
Мы — гэта публіцыст і перакладчык беларускай літаратуры, дыпламат, прадстаўнік Ізраіля ў Беларусі Цві Міркін, а таксама перакладчык іўрыцкай
літаратуры Павал Касцюкевіч.
Глядзіце нас на hutarki.by і канале ў ютубе
12+
ГАГАР ЯНАЙ
Трылогія
«ЛЕВІЯТАН 3 ВАВІЛОНІІ»
КНІГА ПЕРШАЯ
СКРАДАЛЬНІК ЛЕКАЎ
Пераклаў з іўрыту ПАВАЛ КАСЦЮКЕВІЧ