Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
кватэры, то знойдуць тваю маму. Словам, канцы ў ваду. Ва ўсім вінаваціць будуць толькі цябе.
Ёнатан адчуў, што цемра над ім згусцілася. Яшчэ хвіліну назад ён спрабаваў пераканаць сябе, што Прорва — усяго толькі стан свядомасці, а свет лепшы, чым здаецца, а цяпер ягоныя жахі атрымалі неабвержны доказ і абгрунтаванне. Ява — горшая, чым падавалася.
— Дабранач, — сказаў Hoax. — Цешся цемрай!
Ён паклаў руку на плячо Тамі і, выдыхнуўшы ў апошні раз дым, знік у калідоры, пакідаючы Ёнатана ў вадзе, прыкутага да павуты, якая злучала яго з сэрцам цемры.
РАЗДЗЕЛ 19
ГЕНЕРАЛ АРЫТРАВА
чУля саскочыла са спіны шэрага каня. Забегла па знешніх сходах у дом з абпаленай глінянай цэглы ў паўночнаўсходнім квартале Вавілона. На пляскатым даху, паміж вяроўчынамі для сушэння бялізны і горкамі падсохлых абрыкосаў і фінікаў, яе ўжо чакаў Эль-Намір, пазіраючы на раённы храм. Храм — да якога можна было дакінуць каменем — быў значна меншы за Галоўную бажніцу. Крылатыя быкі, выразаныя з простага вапняку, вызіралі пасярод дахаў.
— Усё гатова? — запытала яна.
— Так. Вуліцы пустыя. Усе выйшлі на цырымонію ў цэнтр горада.
Эля паглядзела ў бінокль і ўбачыла, што яе людзі, пераапранутыя ў цывільную вопратку, ужо занялі пазіцыі на дахах.
— Калі так, то варта пачынаць.
—	Вясёлага свята! — вымавіў Эль-Намір і на скрыні, якую трымаў у руках, націснуў на маленькі рычаг.
Бажніца Мардука ў паўночна-ўсходнім квартале ўзня лася на некалькі сантыметраў над зямлёй і склалася ў аблачыне агню, пылу і дыму.
Выбуховая хваля была нагэтул ькі моцная, што ажно ўдарыла ў іх з такой вялікай адлегласці, а на іх вопратку пасыпаў дождж са шматкоў пылу і прыску. Эль-Намір засмяяўся.
—	Прыгожы салют, так?
— Пабачыш, яны праглынуць прынаду. Праз хвіліну прыбягуць сюды.
Сёння быў вырашальны дзень. Дзень вялікай цырымоніі. План быў скрупулёзна распрацаваны.
Эля з Эль-Намірам і яшчэ колькі дзясяткаў адданых ваяроў пракраліся да гарадскіх аколіц. Яны ўсчалі вэрхал у паўночнаўсходнім квартале і стварылі ўражанне, нібыта паўстанцкае войска напала на Вавілон з гэтага напрамку. Зараз сюды сцягнуцца імперскія войскі на чале з генералам Арытравай.
Тым часам у прысутнасці ста тысяч чалавек пачалася цырымонія, прысвечаная вярхоўнаму богу. Гілель, які хаваўся побач з пляцам разам з адборнай ротай сваіх людзей і кантрабандыстаў Самі, меўся ўварвацца на сцэну і выхапіць прынцэсу з лап Нсарадора. Аперацыю па вызваленні прыкрывае капітан leap, які з рэштай сіл паўстанцаў чакаў на пагорках на поўнач ад горада.
Колькі гадзін да таго, калі сонца дасылала свае першыя промні і падсвечвала пяшчотнай чырванню вавілонскі смог, Эля, Гілель і Самі стаялі на адным з балконаў над пляцам і глядзелі на людскі натоўп, які сцякаўся сюды. Паміж двума волатамі Эля пачувалася дробнай, але сапраўднай ваяркай. Плячо Гілеля было перавязанае, ды хлопец цудоўным чынам агойтаўся. Так цешыцца і ўвіхацца пасля такой цяжкай раны мог толькі Гілель. Ён зноў стаў тым Гілелем, якога яна ведала, імпэтным і разумным, чалавекам, якому тысячы людзей даверылі свой лёс і лёс сваёй краіны.
— Прыспеў час! — сказаў ён. — Ты меў рацыю, Элляш. Больш адтэрміноўваць пачатак вайны немажліва. Будзем спадзявацца, што калі мы распалім вогнішча паўстання, то агонь пашырыцца на ўсе рэгіёны і да нас далучацца мільёны чалавек.
Світанак асвятліў яго шызыя вочы. Эля скіравала позірк да асветленага далягляду і ўбачыла ранішнюю зорку, што зіхцела паміж цемрай і святлом.
— Шкада, што нас так мала, — сказала яна. — Каб жа мы пачулі весткі ад групы выведкі капітана Тамджаліля.
— Калі б Ірам знайшоў мясцовых бажкоў у рэгіёнах, гэта магло б усё памяняць і прынесці нам перамогу. Але разлічваць на цуд нельга. На нашым баку — эфект нечаканасці. Так што сякія-такія шанцы маем. Наша мэта — вызваліць прынцэсу, запалохаць Варажбітаў, ужыць падманны манеўр супраць імператарскага войска і давесці да ведама кожнага грамадзяніна, што вялікая вайна пачалася, а на рэштках старой паўстане лепшая новая дзяржава.
— Якая прамова! — сказаў Самі. Смуглы, у промнях сонца, ён выглядаў як гладкая камлюкаватая скала. — Гэтым незабыўным ранкам я маю гонар стаяць з табою поплеч. У Радзе кланаў мы аднагалосна пастанавілі падтрымаць вас. Усе сем’і кантрабандыстаў будуць біцца разам з вамі. Клянуся хвастом дзікага тура, мы не супраць праткнуць на шашлык парачку святош!
Усе трое моўчкі паціснулі рукі і паспяшаліся да сваіх людзей. Эля зразумела таксама недагаворанае. Кожны пераймаўся за лёс брата па зброі, спадзяваючыся, што сённяшнім вечарам убачыць яго цэлым і жывым.
Эль-Намір перарваў яе развагі, пляснуўшы яе рукой па рабрынах.
— Глянь туды, Элляш! Як мы і прадбачылі, яны ідуць проста ў пастку.
Паміж дахамі дамоў яна ўбачыла серабрысты струмень святла, што пятляў паміж гарадскіх вулак у іх бок. Гэта былі даспехі імператарскіх жаўнераў.
— Хадзем, Эль-Намір, час прыспеў.
Яны хуценька спусціліся з даху. Ускочылі на коней і паімчалі да берага ручая, які падзяляў паўночна-ўсходні квартал і цэнтр горада. Гэты ручай, як усе невялічкія рэчкі ў імперыі, быў узяты ў шкляны тунэль. Над ім быў пабудаваны мост.
Імператарскія жаўнеры акурат пачалі пераходзіць той мост. Ён вёў да рынку тканін і злучаў цэнтр горада з кварталам. Цяжкая пяхота, абароненая чорна-серабрыстай сталлю, цягнула кулямёты. Авангард уважліва абгледзеў мост. На процілеглым беразе, назіраючы за пераходам, узвышалася постаць. He чалавек, а статуя-гігант. Верхам на пачварным чорным коні, ногі і грудзі якога ашчэрыліся смертаноснымі пікамі. Конскія вочы наліліся крывёю. Велізарная жывёліна нервова грызла цуглі. Але вершнік, а дакладней, вершніца жалезнай рукой стрымлівала яе.
— Генерал Арытрава, — сказаў Эль-Намір і сплюнуў. — Кажуць, яна ўласнаручна звяла са свету сотні людзей. Лічыцца, што яе душа — гэта рэінкарнацыя душы ваяводы Нуспірата, другога сына Адмуэля, які ўгаварыў бацьку па~ будаваць зікурат-хмарачос. Дзікая душа Арытравай заўжды шукае прыгод. Эх, мае стрэлы не ў стане працяць яе брані! А так хочацца, каб генерал паспяхова пакінула сваю цяперашнюю рэінкарнацыю.
— Зараз не да Арытравай, прашу! У нас ёсць важнейшыя заданні.
— Твая праўда.
Яны спусціліся ў выкапаную загадзя і абароненую мяхамі пяску траншэю.
— Да пабачэння, імператарскае войска! — сказала Эля.
Эль-Намір завёў механізм, які быў схаваны ў траншэі, і палі моста захадзілі ходырам. Адзін, два, тры, чатыры, пяць, шэсць, сем. Схаваныя пад апорамі моста прыстасаванні выбухалі адно за адным. Падвесны мост грымнуўся, разбіўшы ў друз шкляны футарал над рэчкай і захапіўшы разам з сабой кулямёты, зброю і жаўнераў, якія ўсім кагалам абрынуліся ў ваду.
— Няблага, — сказаў Эль-Намір.
У імператарскім войску ўсчаўся вэрхал. Эля бачыла, як жаўнеры гойсаюць, не раўнуючы мурашы на берагах ручая,
намагаючыся выратаваць аднапалчан. Тым жа часам яе напоўніла ўчарашняе пачуццё засмучэння, калі яна забіла жаўнера, які праследаваў яе. Эль-Намір заўважыў яе рэакцыю. Ён страсянуў яе плячо і зазірнуў у вочы.
— He думай пра гэта, Элляш.
— Вайна — жудасная рэч.
— Я таксама адчуў гэта ў тую раніцу, падчас свайго першага бою. Але часта бывае, што скласці рукі і не ваяваць — горш.
— Мабыць, ты маеш рацыю. Але пасля такога цяжка заставацца абыякавым.
— Гэта проста даказвае, што ты чалавечны. Некалі станеш цудоўным камандзірам. Спадзяюся, войска на чале з табой здабудзе мір і справядлівасць.
Эля вельмі хацела яму верыць. Тон яго голасу, прынамсі, суцяшаў. Эль-Намір заўжды быў каменным мурам. Вакол яго шалелі стыхіі, а з таго часу як ён перастаў яе падазраваць і прыняў яе прысутнасць ля Гілеля, сімпатыя да яго расла, і яна ведала, што ён таксама, нейкім сваім пакручастым спосабам, адданы ёй і гатовы абараняць яе гэтаксама, як любага камандзіра.
Вэрхал на процілеглым беразе досыць хутка спыніўся. Арытрава ў імгненне вока вярнула ў жаўнерскія шэрагі парадак і лад. Інжынерная рота высунулася ў бок прытока і пачала ўзводзіць над ім пантонны мост, адначасова абараняючыся ад дажджу стрэл і куль, якімі асыпалі яе паўстанцкія снайперы з балконаў і дахаў.
— Чорта мы іх спынім! — сказаў Эль-Намір. — Яны мацнейшыя за нас і аснашчаныя лепш.
— Іх не трэба спыняць! Наадварот. Мы адно мусім завабіць іх як мага глыбей у прадмесці, каб яны апынуліся як мага далей ад пляца.
У той жа час Пляц Вярхоўнага Бога тросся ад воплескаў, выкрыкаў і захопленага свісту, якія заглушалі выбухі
ў прадмесцях. Калі кавалькада, якая везла кронпрынцэсу, церабіла шлях сярод натоўпу ў бок пабудаванай ля падножжа Галоўнай бажніцы сцэны, сотні тысяч кветак узляцелі ў паветра.
— Няхай жыве новая імператарка! — гукалі людзі.
Гілель, ухутаны ў плашч, які хаваў яго твар, глядзеў на цырымонію з натоўпу.
Каляровыя сцягі луналі па-над дахамі і дадавалі да атмасферы ўрачыстасці. Увесь фасад бажніцы стаяў адчынены — усцешаны натоўп мог ясна бачыць алтар Мардука і дзве аграмадныя калоны перамогі, у якіх былі зняволеныя муміфікаваныя дэманы. На сцэне, высунуты да самага краю, высіўся абкружаны пільнымі сільфамі альматаскоп велічынёй з трохпавярховы дом.
Тое, што імператар-нябожчык Белшацар не надта любіў свой народ, сакрэтам не было. У часы яго кіравання ішло бязлітаснае змаганне з хваробай Цёмных Плям, і сотні тысяч людзей выслалі ў аздараўленчыя лагеры. Натоўп ані кропелькі не смуткаваў аб яго смерці. Хутчэй наадварот.
Гэта была не дэманстрацыя і безумоўнай любові да Ніно, а толькі праява народнай надзеі на перамены да лепшага. Надзеі, што жыццё зробіцца вольным, чалавечным і лягчэйшым.
“Нсарадор цудоўна ведаў, што ён робіць, калі гэта ўсё заварыў, — падумаў Гілель. — Падчас цырымоніі ён збіраўся выціснуць з народа ўсю яго любоў да Ніно да апошняй кропелькі і выкарыстаць яе на сваю карысць”.
— Глядзіце, яна выходзіць з паланкіна! — пачуліся выгукі навокал. — Вось яна! Яна падымаецца на сцэну.
Тым часам бой у паўночна-ўсходнім квартале вёўся за кожны дом. Паўстанцкія снайперы апанавалі дахі і стрымлівалі роты, якія перапраўляліся праз усталяваныя пераносныя масты. Жаўнеры, са свайго боку, намагаліся атачыць эпіцэнтры супраціву і знішчыць іх. Яны без ваганняў кідалі
ў падазроныя дамы тэрмабарычныя бомбы, якія ўсмоктвалі паветра і рабіліся прычынай татальнага разбурэння ў радыусе дзясятка метраў. Але работка ім дасталася яшчэ тая, паколькі на забудаванай тэрыторыі, у цесных завулках беднага прадмесця, перавага была на баку мабільных і лёгкіх атрадаў. Эля з Эль-Намірам змагаліся поплеч — бегалі і пераскоквалі з даху на дах. Стары падрыўнік кідаў булавыгранаты ў жаўнерскія шэрагі ўнізе, а Эля прыкрывала яго стральбой з лука.