Скрадальнік лекаў
Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
Краёчкам вока Ёнатан глянуў на круглы гадзіннік на сценцы. Была трэцяя ночы.
— Мы тут надта забавіліся, Hoax. Дзе мая мама?
— Яна тут. За тыя суткі, што ты быў у мяне, я правёў сур’ёзнае следства. Я задзейнічаў усіх сваіх знаёмых
у кампаніі і па-за яе межамі. Перакінуўся словам з патрэбнымі людзьмі. Тут язык камусьці развязаў, там факты звязаў. Зрабіў вывад, што год таму ў “Гіпакрыкоме” прыйшлі да высновы, што ім да зарэзу трэба твая мама. Яны занепакоіліся з нагоды Левіятана. Твая мама — іх найлепшая крыніца звестак аб ім. Бо яна можа адчуваць у сваім целе кожны ягоны рух.
— Адчыняй дзверы! — загадаў Ёнатан.
Hoax павярнуў у авальных дзвярах адпор у форме кола. Яны зайшлі ў вялікую залу і запалілі святло. У папярэдняй зале было шмат малых акварыумаў, а тут амаль усю прастору займаў адзін аграмадны — аб’ёмам дзясяткі тысяч кубоў вады. Металічная рампа са шкляным тунэлем уваходзіла ў акварыум, усё роўна як саломінка ў шклянку вады. У акварыуме плавала шмат цел у адвольных паставах. Вочы ўсіх іх былі расплюшчаныя, але пакрытыя плеўкай, якая надавала тварам выраз дзіўнаватай летуценнасці. Калі Ёнатан падышоў, то ўбачыў, што ўсе целы, якія плаваюць у акварыуме, злучаныя між сабой пухкім павуціннем залатых дратоў.
Драцяная павута пульсавала так, нібыта была сатканая з тонкіх капіляраў, якія ганялі арганічнае рэчыва. У цэнтры павуты з раскінутымі ўшыркі рукамі і распушчанымі валасамі гойдалася Тамі.
— Мама! — паклікаў Ёнатан. Яго сэрца затапіла хваля болю і суму. Аднак мама ніяк не адгукнулася.
Ну, прынамсі, жывая! Вена на яе шыі пульсавала, і далоні, нібы ў сне, крыху сціскаліся і выпростваліся. Вочы глядзелі некуды ў далёкае і невідочнае месца.
— Яна нас не чуе, — сказаў Hoax.
— Ёй баліць?
— Цалкам верагодна, што яе тузаюць пакуты душы, — адказаў Hoax. — Чалавечая сетка прызначаная стабілізаваць яе свядомасць у тым месцы, дзе яна цяпер знаходзіцца, тобок на частаце Міжсусветных вод. Частаце Прорвы. Іншыя людзі — не такія ўражлівыя. Яны не могуць адчуць Прорву,
як адчувае Тамі. Але паколькі яны могуць адчуваць нешта часткова, то яны ўзмацняюць яе ўпэўненасць у існаванні гэтай прасторы і не даюць яе свядомасці выскачыць з Прорвы вонкі.
— Мы павінны зараз жа выбавіць яе адтуль!
— Спадзяюся, яна розуму не страціла, — змрочна вымавіў Hoax. — Гэта ўсё не так проста. Калі раптоўна разарваць залатую павуту, мы маму толькі шакіруем. Апроч таго, абудзім сігналізацыю, і тады праз хвіліну тут будуць дзясяткі ахоўнікаў.
— Што можна зрабіць?
— Ёсць толькі адно рашэнне.
Hoax з Ёнатанам падняліся па лесвіцы, якая вялі на броўку акварыума. Там раздзеліся. Hoax дапамог Ёнатану начапіць падводную маску. Закінуў яму на спіну два балоны з кіслародам, тое самае начапіў на сябе. Яны скокнулі ў ваду, чыя тэмпература набліжалася да тэмпературы цела.
Нага Ёнатана датыкнулася да залатой павуты і страсянула яе.
“Асцярожна!” — жэстам паказаў Hoax.
Ім — от хоць ты што — нельга раптоўным чынам абсякаць гэтыя артэрыі жыццядзейнасці, інакш уключыцца сігналізацыя. Яны далі нырца, асцярожна цярэбячы шлях у кірунку Тамі сярод суплёту чалавечых цел, якія гайдаліся ў тоўшчы вод.
Першы да мамы падплыў Ёнатан. Ён дакрануўся да яе рукі. Здрыгануўся, адчуўшы кволае цяпло і пульс. Яна, напэўна, адчула дотык.
“Мы вызвалім цябе з гэтага паскуднага месца, — прамовіў Ёнатан у думках. — Абяцаю табе, мама. Ты вернешся да жыцця. Хутка будзеш з намі гуляць. Вольная, гаваркая, усмешлівая”.
Hoax падплыў да Тамі з другога боку. Спалохаў Ёнатана — усё роўна як акула ў каламутна-зялёных водах. Hoax паказаў — пачынаць. Іх заданне было надзвычай далікатнае
і скрупулёзнае. Яны меліся асцярожна адлучыць залатыя нервовыя канчаткі ад цела Тамі, нітачка за нітачкай, і адразу ж падлучыць іх да цела Ёнатана. Палец замест пальца, нага замест нагі, орган замест органа. Hoax патлумачыў, што гэта адзіны шлях не разбудзіць сігналізацыі. Пакідаць адлучаны нерв больш чым на тры секунды нельга.
Ёнатан адчуў, што ўзмакрэў, калі такое ўвогуле магчыма — пацець на глыбіні дзесяці метраў. Да яго скуры датыкнуліся драты. Далей і далей, яны пратачыліся яму пад скуру, жывячы яго кіслародам і сілкуючы яго шпаркімі паведамленнямі, якія лёталі па павуце. Ён адчуў, што група людзей нечым усхваляваная, нейкімі падзеямі. Аднак свядомасць пагружаных у ваду цел знаходзілася ў іншым сусвеце. Прычыны, якая перашкаджае іх спакою, яны выявіць былі не ў стане. Каб не ўсчаць пярэпалаху ў павуце, Ёнатан намагаўся думаць ціха. Яму вельмі не хацелася, каб нехта з ланцуга прыспаных людзей прачнуўся і ўключыў сігналізацыю.
План быў такі. Hoax выцягне маму з акварыума. Дапаможа ёй агойтацца і вярнуцца да памяці. Гэта можа заняць гадзіну ці нават болей. Ясна, мама будзе замаруджаная і агаломшаная. Яе трэба будзе ўзрушыць, скажам, кубачкам кавы. Потым, калі да мамы вернецца арыентацыя ў часе і прасторы і яна зможа стаць на ногі, Hoax павядзе маму да выхаду. Калі яны прыбудуць на першы паверх, Hoax узломіць галоўны ў гэтым будынку электрашчыт. У цемры Ёнатан адлучыць сябе ад залатой павуты і выскачыць з акварыума. Пасля яны з Пазузу паспяшаюцца ўслед за Ноахам і мамай.
План — не ідэальны, але рэалістычны. Чаго Ёнатан не ўлічыў, дык гэта таго дзіўнага адчування, якое штохвіліны ў ім мацнела — чым больш залатых дратоў упівалася яму ў скуру. Ён не падумаў, што яму давядзецца замяніць сваю маці ў павуце не толькі фізічна, але яшчэ свядомасна і пачуццёва. Цяпер ён пачынаў усведамляць, чаму раз-пораз з акварыума даносіліся пакутлівыя енкі.
Частка яго свядомасці працягвала глядзець на спрытныя пальцы і насупленую пысу Пазузу, які сачыў за кожным іх рухам па той бок акварыума. А вось другую частку зацягвала ўсярэдзіну павуты.
Тое быў вельмі змрочны свет. Ёнатан раптам ясна адчуў, што гэты свет, які ён бачыць перад вачыма, — усяго толькі жалю годная аблуда, ілюзія, танная ілюмінацыя. Сапраўдны рэчаісны сусвет — гэта сусвет Прорвы. Кожная далучаная да яго цела залатая нітачка толькі даказвала існаванне таго сусвету. У гэтым сусвеце не было літасці, спагады, шчодрасці і любові. Гэтыя наіўныя паняцці рассыпаліся, як пясок паміж пальцаў. Гэтая рэчаіснасць была як чорная дзірка, якая засмоктвала любое каліўца надзеі. На Ёнатана абрынулася адкрыццё: жыццё бессэнсоўнае. Яго самога ніхто не любіць, усе аптымістычныя думкі, якія цягам жыцця напаўнялі яго, выявіліся ўсяго толькі паламанымі, жалю годнымі цацкамі, у якія ён гуляўся, каб стрэсці з сябе абгрунтаваныя сумненні і відавочную пагрозу.
Ён сіліўся змагацца з цемрай-навалай, затрымаць у галаве матчын вобраз, на які глядзеў у вадзе, — яна ўжо была вызваленая ад большасці дратоў, а яе вусны склаліся ў падабенства ўсмешкі.
“Гэта ўсяго толькі Цёмныя Плямы, — прымусіў сябе думаць юнак. — Я ведаю, што яны няісныя і шкоды ад іх няма. Яны ўсяго толькі частка маёй свядомасці, якая зараз мной апанавала. Мне не трэба супраціўляцца. Я магу дазволіць ёй рабіць тое, што ёй захочацца, адно варта памятаць, што яна не больш сапраўдная, чым іншая мая палавіна, вясёлая, поўная любові і веры”.
Цяпер усе драты падлучыліся да яго цела, і мама зрабілася вольная. Hoax паказаў паднятым угору пальцам, маўляў, усё атрымалася. Са спіны Ёнатана Hoax зняў балоны з кіслародам і ўставіў трубку ў рот Тамі, якая цяпер ужо не атрымлівала кіслароду і харчавання праз павуту наўпрост.
Ёнатан бачыў, як Hoax падымае маму на паверхню і дастае з вады, а яе млявае цела падрыгвае. Як Hoax выцірае яе ручніком, ухутвае ў коўдру. Потым выціраецца сам і апранаецца. Мама выглядала вельмі зморанай. Аднак, прынамсі, яна ачнулася ад сну, і гэта давала Ёнатану ў густой цямрэчы сіл і запалу.
Hoax спрытна спусціў маму па лесвіцы на жалезны масток. Дзядзька выпрастаўся. Дастаў з кішэні сарочкі цыгару, адкусіў дзюбку і запаліў яе сваёй “Зіпай”. Ёнатан з тоўшчы акварыума назіраў за дзядзькавымі рухамі. Вада была ўсё роўна як павелічальнае шкло, і вочы Ёнатана сфакусіраваліся на ўлюбёнай запальніцы дзядзькі з выгравіраванай на баку пазалочанай ігуанай. Праз ваду можна было пабачыць, што гэта ніякая не ігуана... Авохці — кракадзіл!
Халера-венера! Вочы Ёнатана ад здзіўлення і хвалявання пашырыліся. Hoax злавіў гэты ашаломлены позірк. Паволі пакруціў запальніцу пальцамі. Потым падсунуў яе бліжэй да шкляной сценкі, нібыта прачытаў думкі Ёнатана.
— Так, Ёні, ты здагадаўся. Маеш рацыю. Ат, зрэшты, ведаў ты пра гэта ад пачатку. Але хаваў веданне ад самога сябе, бо табе так хацелася мне давяраць! Ты мусіў здагадацца, што я перастаў займацца навукай. Я пакінуў гэты непрыбытковы занятак для болып адораных людзей, як, напрыклад, твой бацька. Цяпер я сябар Адміністрацыйнай Рады кампаніі “Гіпакрыком”. Я — намеснік генеральнага дырэктара па даследчай працы і навуковых распрацоўках. Калі Ніно зазірнула ў акно, я быў чацвёртым чалавекам у канферэнц-зале з Нсарадорам, генеральным дырэктарам Гаўрыелем Аргаманам і Сарай Ліспектар, намесніцай генеральнага дырэктара па маркетынгу і продажу.
Голас Ноаха прашыўся праз ваду і сягнуў вушэй Ёнатана ўжо прыглушаным і запаволеным. Хлопец убачыў, як у Пазузу ад гневу поўсць стае дыбарам, а сам ён падаўся назад, каб схавацца. Як мама трэ вочы, не цямячы, што адбываецца.
— Табе пашанцавала, што ты не можаш мне адказаць, Ёнатан, бо я заўжды ненавідзеў твае досціпы. Добра, што рот твой поўніцца вадзіцай. Ты, ясна, пытаеш сябе: “Чаму гэта ён дапамог мне і зайшоў са мной так далёка і не выдаў мяне адразу?” Адказ просты. Я дапамагаў не табе, а Тамі. Мне падаецца, пра мае пачуцці да яе ты ўжо ў курсе. Так, нават у мяне ёсць пачуцці, і Тамі мне дарагая. Вы з сястрычкай строілі кпіны з маёй закаханасці. Але, вуаля: выходзіць на тое, акурат я той герой, які ратуе тваю маму. Я, а не ты, і, ясна, не твой бацька.
Hoax спыніўся, каб напоўніць лёгкія дымам цыгары, выдыхнуў блакітна-шэрую аблачынку на шкляную сценку акварыума.
— Ты нічога новага мне не распавёў, калі сказаў, што Тамі забралі людзі з “Гіпакрыкома”. Я ад пачатку ведаў — яна тут. Але нічога зрабіць не мог. Цэлы год я ведаў і быў у роспачы. Даўно я шукаў магчымасці выратаваць маю Тамі ад наканаванай ёй долі. Але рызыкаваць сваім статусам у кампаніі я не мог. Рызыкаваць, каб мяне злавілі на гарачым учынку? Я б разбурыў сваю кар’еру, жыццё і будучыню. I тут прыходзіш ты і даеш мне магчымасць замыліць усім вочы. Я зараз выйду вонкі з будынка разам з тваёй мамай, як мной планавалася. Я хіба не буду ўзломваць электрашчыт. У цябе не атрымаецца адсюль уцячы ў цемры падчас кароткага замыкання. Калі рэзка паварушышся і парвеш драты, вокамгненна спрацуе сігналізацыя, і ахоўнікі схопяць цябе, перш чым ты паспееш вылезці з вады. Але ты так не зробіш. Прынамсі, не раней, чым мы выйдзем з будынка. Бо калі ты вылезеш — тваю маму зловяць і адразу ж вернуць у акварыум. А ты так яе любіш — таму дазволіш ёй сысці. Што будзе потым — вырашай сам. Заўтра зранку, як найпазней, прыйдуць работнікі і знойдуць цябе, як рыбку ў нераце. Цябе дапытаюць. Калі будзеш разумна адказваць на іх пытанні, то ты сябе не выдасі. Бо калі яны дойдуць да маёй