Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
— Значыць, яе чакае новы цікавы досвед.
Эля ўсхапілася на ногі. Нельга ані хвілі марнаваць. На даляглядзе зара-зараніца, і сёння будзе самы загружаны дзень у яе жыцці.
РАЗДЗЕЛ 18
ПАДЗЕМНАЕ КРЫЛО
Пасля вячэры з какавай і амлетам, да якіх ніхто не змог толкам дакрануцца, Hoax загрузіў усіх на свой мотаролер, і яны выехалі ў бок офіснага комплексу Тіпакрыкома” ў Парку высокіх тэхналогій. Халаднаваты ветрык біўся Ёнатану ў каску, і хоць ён сядзеў паміж Ноахам і Пазузу, але пачуваўся самотна і адчужана. Яго турботы за маму і за Ніно, пераплятаючыся, чмурылі галаву. Да прыгоды не чакаць і году. Але што можа здарыцца? Ён адчуваў, як цьмяны страх струменіцца ў лёгкія і займае месца паветра.
Што было б, калі б яны з Эляй не пагнал іся за скрадальнікам лекаў? Працягнулі б звыклую жытку на Фіялкавай вуліцы? А можа, пражылі б звычайныя два гады, напоўненыя школьнымі заняткамі, вакацыямі, відосікамі, кніжкамі і сяброўскімі кампаніямі? Можа быць. Але Ёнатан ні аб чым не шкадаваў. Дзеці ў яго класе (што цяпер ператварыліся ў юнакоў), мусіць, цяпер займаюцца спортам, слухаюць новыя рокгурты, дзеляцца плёткамі, абмяркоўваюць дзяўчат, тады як ён павінен ацаліць пры дапамозе дару, які атрымаў у Ніневіі, шмат каго. Hi за якія грошы на свеце ён бы не памяняўся з іншым хлопцам. Нягледзячы на небяспеку, якая паўсюль яго падпільноўвала. Хіба ён быў бы весялейшы, калі б
цяпер бавіўся на пагулянцы, курыў сваю першую цыгарэту і адзіным ягоным клопатам была б дзявочая ўсмешка, падораная ягонаму сябру, а не яму?
Верхам на мотаролеры, які нясецца ў цемры — Hoax перад ім, а Пазузу прыляпіўся ззаду — ах, ён на сваім месцы!
— Прыехалі! — сказаў Hoax, затармазіўшы ля асветленага пражэктарамі плота. Ля шлагбаума ён упэўнена памахаў бэйджам-пропускам пад носам у вартаўніка. Яны зайшлі ўсярэдзіну.
Будынкі “Ппакрыкома” асвятляліся знізу схаванымі пад шкельцамі ў бетоннай падлозе пляцу лямпачкамі, і гэта святло рабіла іх падобнымі да нейкай злавеснай кампазіцыі манументальных абеліскаў. Аднак Ноаха пагрозлівая ілюмінацыя не ўразіла. Паглядаючы ў люстэрка мотаролера, ён паправіў фрызуру, якая змялася пад каскай.
— За мной!
Яны зайшлі ў прасторны вестыбюль, заліты флуарэсцэнтным бляскам. У далёкім куце, аточаная маніторамі з камер унутранага назірання, сядзела змучаная сумам ахоўніца. Яна жавала жуйку і пазірала на дзядзьку Ноаха, які гнаў свой невялічкі статак у бок рэцэпцыі.
— Мужчына, вам куды?..
— Прывітанне, Сіван! — голас Hoax пацяплеў. — Які сюрпрыз! Як маешся? Рады, рады цябе тут бачыць.
Вейкі жанчыны затрымцелі.
— Hoax, ці ты гэта? Напраўду не пазнала. Гэтая твая сарочка — адпад, чэл, таму не заўважыла.
— Колькі часу прайшло? — растаяў Hoax. — Паўгода, год?
— Паўтара года ад часу, як мяне сюды перавялі, чэл. Але тут круць, лепш, чым сядзець ля ўвахода ў лабараторыю. Тут ніхто не дурыць галаву. Усю ноч сядзіш сабе, адпачываеш, робіш каву, чытаеш газету, крыжаванку разгадваеш. “Сшыты з чалавечых органаў”, на “фэ” пачынаецца, дванаццаць літар, хто гэта?
— Франкенштайн, — выверг Hoax з грудзей.
— Нішцяк, сячэш фішку. Як там у вас, на начальніцкім паверсе?
— Як як як! Выжыльваемся з усёй моцы, з апошніх сіл. Вось, прывёў сваіх племяшоў. У сэнсе, аднаго пляменніка і яго сабаку. Паказаць ім, дзе працуе гераічны дзядзька.
— Міла, міла... Шкада, праўда, што староннім за турнікет нельга.
— Як нельга?!
— Прабач, выключна персанал.
Дзядзька Hoax умольна сціснуў губы.
— Ну, Сіван, прашу цябе! Хлопчык прыехаў з іншага горада. Дзве з паловай гадзіны трасучкі ў аўтобусе. Што ён будзе думаць — яго дзядзька перакладае паперкі з месца на месца, як нейкі канцылярскі пацук?
— Чо я магу зрабіць? Інструкцыі ёсць інструкцыі.
Пакуль Сіван не глядзела, Hoax злёгку націснуў Ёнатану на нагу. Той намёк зразумеў.
— Але, Hoax! — заенчыў Ёнатан дзіцячым, распешчаным голасам. — Ты абяцаў! Я ўсім ужо ў класе расказаў, што вы робіце ўлётны дэвэлапмент, які ты мне пакажаш. А цяпер яны скажуць, што я — гоншчык і афэлак.
— Нельга! — сурова сказаў Hoax. — Ты чуў Сіван? Паехалі дахаты.
3 дрыготкай у нагах яны сталі ўдаваць, што разварочваюцца, але тут вагі зрушыліся. Сківіца Сіван абмякла.
— Ну добра, няхай ужо! Твой пляменнік не выглядае на пагрозу бяспекі. Усё роўна тут нікога няма. Толькі адным духам!
Першы чым Сіван перадумае, Hoax стаў порстка пхаць Ёнатана з Пазузу ў шкляны ліфт.
— Нам пашанцавала, што ты яе ведаеш, — шапнуў Ёнатан. — Калі б не яна, засталіся б мы па той бок турнікета.
— Пашанцавала? — хмыкнуў і перадражніў Hoax. — Шанцаванне да гэтага справы не мае. Сёння зранку я ўзламаў
сайт ахоўнай кампаніі і праверыў працоўны расклад на тыдзень. А Сіван заўжды да мяне няроўна дыхала.
Дзядзька Hoax націснуў на кнопку падвальнага паверха, і яны спусціліся. У мужчынскай прыбіральні, дзе не было камер відэаназірання, Hoax выцягнуў з заплечніка тэчку, разгарнуў.
— Я падрыхтаваў усе карты і планы гэтага будынка. Мы не зможам пратачыцца ў падземнае крыло праз звычайныя дзверы, бо ўначы іх замыкаюць. Таму давядзецца скарыстацца вентыляцыяй і яе прадухамі.
Ён дастаў з заплечніка адкрутку. На заглушцы, якая закрывала вентыляцыйную шахту, дзядзька адкруціў ніты.
— Хутчэй, хутчэй! Першы — Пазузу, ён бачыць у цемры.
Ёнатан прапхнуўся ў вузкі металічны лаз услед за дэманам.
Яны спусціліся па драбінах, якія знікалі недзе глыбока ўнізе. Далей доўга-доўга паўзлі на каленках пры дрыготкім і кволым святле ліхтарыкаў. Церабілі шлях у лабірынце шахт і тунэляў вентыляцыі, што сыходзіліся і разбягаліся.
Паветра тут было беднае кіслародам: задушлівае, гарачае, поўніла рот металічным смакам. 3 твараў ліў пот. Ад доўгага поўзання ў Ёнатана здранцвелі ногі і калені. Яму падавалася, што ён на векі вечныя застанецца ў скручаным стане, мроілася, што ён паўзе за Пазузу ад самага свайго нараджэння і будзе паўзці тут да самое смерці. Нарэшце Hoax шапнуў ім: “Стоп!”
Ён папляскаў па левай сценцы тунэля.
— Мы цяпер — акурат ля сценкі сакрэтнага крыла.
Hoax раскруціў заглушку адной з вентыляцыйных прадух. Высунуў ногі вонкі і скокнуў у цемру.
Ёнатан пачуўудар аб металічную паверхню. Праз імгненне з цемры даляцеў жудасны енк, напоўнены болем і пазбаўлены чалавечых нот. Кроў застыла ў жылах.
— Дзядзька Hoax, ты ў парадку?
— Я ў парадку.
Пасля гэтай фразы праследаваў праклён па-французску*, які сведчыў, што Hoax трымае марку ў любой сітуацыі.
— Гэта крычаў не я. Я, праўда, крыху памыліўся ў выліках вышыні, але мы трапілі даволі блізка да дарожкі.
Ёнатан з Пазузу, скокнуўшы за дзядзькам, прызямліліся на металічны масток. Промні святла ад ліхтарыкаў асвяцілі месца, якое нагадвала падводную абсерваторыю, акеанарыум. Кругом у паветры віселі ланцугом квадратныя акварыумы. У кожным плавала цьмяная даўгаватая істота памерам з маленькую акулу або вялікага цюленя. Тулавы істот расплывіста вымалёўваліся ў нязыркім святле. Акварыумы віселі на рознай вышыні: над імі і пад імі. Нечым нагадвалі гіганцкіх падвесных “павукоў”. Ёнатан падумаў, што калі гэтую залу асвятляюць, то відовішча, мусіць, уражвае. Але адкуль данёсся крык?
— Дзе тут святло?
— Планы пра выключальнікі нічога не кажуць. Баюся, тут увогуле няма асвятлення, бо святло толькі замінае, — сказаў Hoax.
— Каму замінае?
Ёнатан стараўся асвятліць ліхтаром істоту ў акварыуме, якая апынулася да яго найбліжэй. Аднак прамень зеленаватую тоўшчу вады перамагчы цалкам не здолеў. Усё, што згледзеў хлопец, — адлюстраванне ўласнага твару на шкле.
— Знайшоў! — крыкнуў за іх спінамі Пазузу. Яны пачулі шчоўканне выключальніка. Залу затапіла пяшчотнае,
* У ізраільцаў — асабліва ў першага пакалення рэпатрыянтаў — у дадатак да ўсюдыіснага іўрыту почасту яшчэ адна-дзве родныя мовы. У прыліве пачуццяў ці ў самы адказны момант жыцця яны пачынаюць на тых мовах галёкаць. Найбольш эфектныя тыя выгукі — асабліва пракляцці і трапныя эпітэты — робяцца грамадскім набыткам і нават фактам іўрыту, а іх з задавальненнем потым цытуюць носьбіты іншых моў.
бэзава-зеленаватае святло. 3 вуснаў Ёнатана, які прыціснуў нос да шыбы, вырваўся крык. Хлопец ледзьве ўстаяў на нагах, калі ўбачыў — лічаныя сантыметры ад яго носа ўнутры акварыума гайдаецца галава жывога чалавека з зацягнутымі плёнкай вачыма. Чалавек, падлучаны да нейкіх тонкіх трубачак, лунаў-песціўся ў воднай тоўшчы, усё роўна як чалавечы зародак у каляплодных водах.
— Гэта ж людзі! — загукаў Ёнатан. — Жывыя, між іншым.
— Так, — пагадзіўся Hoax. — На вялікі жаль, праўда, жывыя.
У той жа момант твар чалавека ў акварыуме жудасна скрывіўся. Усё роўна як праз сон, той усім целам пацягнуўся ўверх, дастаў галаву з вады і на поўныя грудзі загаласіў. Здавалася, яго лямант вырываўся з самага дна апраметнай.
Ёнатан агаломшана адхіснуўся.
— Што з ім?
Хлопец стаў праходзіць паміж акварыумамі, асвятляючы ў вадзе ліхтаром твары жывых мерцвякоў. Тыя рэагавалі на прысутнасць чужога чалавека вельмі млява, быццам занураныя ў глыбокі сон самнамбулы.
Тут што, і мама яго таксама?
— Hoax, я яе не знаходжу!
— Баюся, твая мама не тут, Ёнатан.
— Дзе яна?
— У вялікай зале.
— А што там, у вялікай зале?
Hoax адмаўчаўся. Яны пайшлі па мастку, які бег паміж акварыумамі, пакуль урэшце не спыніліся ля масіўных жалезных дзвярэй. Авальных, як у падводным чоўне, у цэнтры якіх месціўся запор, які нагадваў кола. Ёнатан кінуўся адкручваць кола, але Hoax паклаў руку хлопцу на плячо.
— Перш чым мы туды зойдзем, давай наперад я распавяду табе ўсю гісторыю, каб ты быў гатовы да таго, што ўбачыш.
— Мая мама мёртвая?
— Яна не мёртвая. Як ты бачыш, людзі ў акварыумах не мёртвыя. Дазволь пачаць ад часоў задоўга да твайго нараджэння. Ад года, калі я пазнаёміўся з тваёй мамай.
Ёнатан кіўнуў, Hoax пачаў расказваць.
— У пяцідзясятыя гады дваццатага стагоддзя “Гіпакрыком LTD”, які быў тады маленькай, але вельмі дзёрзкай кампаніяй, ладзіў эксперыменты з прэпаратамі, якія мянялі свядомасць. Тыя гады былі эпохай халоднай вайны паміж камуністычным блокам і заходнімі краінамі. Навукоўцы дзянькі церлі і жылы дзерлі, каб найлаўчэй пашпіёніць за сваім ворагам. Сярод іншага яны таксама выпрабоўвалі парапсіхалагічныя тэхнікі. У той час панавала думка, маўляў, людзі з развітым тэлепатычнымі здольнасцямі могуць пратачыцца ў мазгавую дзейнасць іншага чалавека. У “Гіпакрыкоме” ладзілі схаваныя ад грамадства эксперыменты са злачынцамі, асуджанымі да пажыццёвага зняволення, або з тымі, каго чакала смяротнае пакаранне. Ідэя палягала ў тым, каб змяніць свядомасць паддоследных “трусікаў” і тэлепатычным спосабам перанесці яе на чужую частату. На частату Bo­para.