Скрадальнік лекаў
Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
Як на Ёнатана — дом як дом, мудрагелістыя тытулы нічога яму не сказалі. Тады ён, помніцца, зрабіў выснову, што гаворка ідзе пра яшчэ адзін пункцік старэйшага пакалення, нейкія бессэнсоўныя цацкі-пецкі, якія раптам залічылі ў самы цымус. Дзядзьку Ноаху, якога так торкала ад уласнай халабуды, Ёнатан тады не сказаў нічога. Але цяпер, у гэтай утульнай кватэрцы, у тоўстых шкарпэтках, хлопцу зрабілася ўтульна і цёпла. Значна лепш, чым стаяць прамоклым да мазгоў костак без абутку на ўзбочыне халоднай і мокрай шашы.
Лавіць аўтаспын у кампаніі дэмана — той яшчэ атракцыён. Кіроўцы, якія і запавольвалі хуткасць, убачыўшы валасатую сутнасць, што трапіла ў святло іх фар, зноў ціснулі педаль газу. Дэман пераконваў Ёнатана скарыстацца сутонлівым акулярам і скокнуць праз ваду яшчэ раз. Хлопец быў катэгарычна супраць. Воднае падарожжа азначала новую рызыку. Апрача таго, нельга сказаць, што падарожнічаць праз ваду адна асалода. Пакуль магчыма, яны мусяць ехаць звыклымі шляхамі. Ёнатан загадаў Пазузу схавацца ў канаве на ўзбочыне. Гэткім парадкам яны здолелі спыніць малакавоз, які ехаў з паўночных кібуцаў у бок гарадскіх малаказаводаў. У кіроўцы не засталося выбару — ён мусіў цярпець смурод дэмана да світання.
— Спадзяюся, гэта не маё малако пракісла, — хмыкнуў кіроўца, калі яны прыехалі да брамы малаказавода. Ёнатан
з Пазузу саскочылі з прыступкі грузавіка і хуценька згубіліся сярод вулачак прыгараднай прамзоны, паміж гаражамі і майстэрнямі. Дарогі па-ранейшаму былі пустыя. Хіба што яны сустрэлі парачку службоўцаў-жаўранкаў, а таксама заспаных дворнікаў, якія нават не парупіліся працерці вочы, каб прыгледзіцца да дэмана.
Знайсці алею сікамораў і камяніцу сярод дрэў цяжкасцей не склала. Сябры падняліся па сходах і натрапілі на дызайнерскія дзверы з кіслотнай шыльдай: “Тут жыве і багет жуе Hoax Зіпель”.
Аднак, калі яны пазванілі ў званок, адказу не было. Натан прыгадаў, як Hoax выхваляўся, што падымаецца додніцай і адразу ж шыбуе ў кавярню, каб перад працай пацешыцца філіжанкай эспрэса і пачытаць кніжны агляд. Узлом імі не разглядаўся, бо дзядзька Hoax заўжды асцерагаўся зладзеяў, судовых выканаўцаў і супрацоўнікаў падаткавай паліцыі, таму яго кватэрку пільнаваў цэлы арсенал найноўшых сістэм бяспекі. He ставала ім лішняй увагі. Нічога не паробіш, засталося чакаць.
Яны прабавілі доўгі і цёплы дзень на лаўцы ў гарадскім парку. Дэман, як сапраўдны жабрак-бесхацінец, захінуўся ў газеты. Пагулялі ў хованкі з патрульным паліцыянтам, які кружляў вакол з кіслай мінай. Пазузу прыйшліся да душы бляшанкі з напоямі. I Ёнатан цяпер мусіў цягаць яму са сметніка пустыя бляшанкі, каб дэман рэлаксаваў, ліжучы іх.
— Твой свет мне падабаецца, — сказаў дэман. — Смачна пахне.
— Я нічога не адчуваю, акрамя смогу.
— “Смог”? Якая рамантычная назва для вытанчанай парфумы! Ведаеш, гэты водар ажыўляе ўспаміны з бацькоўскага дома ў пекле.
Чым больш цямнела, тым больш Ёнатан падазраваў, што дзядзька Hoax, мусіць, пацягнуўся весці начное жыццё замест таго, каб вярнуцца дахаты. Ён успомніў гутаркі паміж
дзядзькам і бацькам, у якіх першы даводзіў, што гарадскі халасцяк мае маральны абавязак перад рэштай чалавецтва весці бесклапотны лад жыцця: “3 працы ты даеш нырца ў бар на раёне, братка, там — куфель піва, пабалакаў з выпадкова сустрэтымі прыгажунямі і панаднымі кельнеркамі, адтуль — у любімы музычны клуб, там — яшчэ чарачку, пакурыць і паслухаць жывую музыку да другой паловы ночы”. Аднак у Ёнатана чакаць канца такога багатага на падзеі дня змогі і часу не ставала. Ён успомніў, як Hoax выхваляўся, што купляе “о-ля-ля які свежы багет у гастранамічным буціку”. Хлопец вырашыў: каб не прапусціць дзядзьку, яны паедуць туды.
На ўваходзе іх сустрэў адпрасавана-наваксаваны ахоўнік. Апынуўшыся на ўзроўні жывата, металашукальнік падазрона задзынкаў. Ёнатан нервова адкінуў пустую бляшанку, якая заставалася ў руцэ. Зрэшты, з трохі крывым тварам, але ахоўнік дазволіў ім зайсці. Ёнатан загрузіў Пазузу на драцяны вазок для пакупак і спрытна засыпаў яго горкай гародніны і свежымі лістамі салаты. Ён стаў кружляць у праходах, шукаючы Ноаха. Ёнатан ніяк не мог пазбыцца дзіўнага адчування, нібыта вазок нейкім дзівосным чынам вядзе ў бок паліц з кілбасна-мясной прадукцыяй і што ў яго драцяное нутро нейкім няўцямным чынам усмоктваюцца даўгія сасісачныя ланцугі. Справы ўскладніліся, калі Пазузу паспрабаваў праглынуць яшчэ і кансерваванага тунца. Каб выбіць з дэманскага стрававода квадратную пушку, Ёнатан мусіў пляснуць дэмана па спіне. Ёнатан маліўся, каб дзядзька Hoax яму на вока трапіў да таго, пакуль камеры відэаназірання зафіксуюць іх феерычныя закупы. Хлопец выдыхнуў з палёгкай, калі ля прылаўкаў пякарні згледзеў мужчыну сярэдняга росту з жвавым тварам і цікаўнымі вачыма, з рэдкаватымі, але ладна напамаджанымі гелем валасамі. Стан мужчыны абляпіла чорная баваўняная цішотка, якая падкрэслівала натрэніраваную ў трэнажорцы
мускулатуру. На нагах у мужчыны красаваліся стракатыя красачы, “вінтажныя адзідаські”, якімі дзядзька Hoax страшэнна ганарыўся. Ад дзядзькі элітна тхнула дольчэгабанай пасля галення. Цяпер ён распачаў муцы-пуцы і цюхці-мухці з юнымі пекаркамі.
— Дзядзька Hoax! — Ёнатан прыпусціў у бок мужчыны, махаючы рукамі.
— Чаго? Гэта хто? Божа ты мой, які сюрпрыз! — Hoax парывіста абняў яго, абдаўшы парфумнай хваляй і пакінуўшы багет у руках ужо расталай пекаркі.
— Што ты тут робіш? I ў шкарпэтках! Што за выгляд? Дзе ты знік? Мы жудасна хваляваліся!
— Усё раскажу, дзядзечка. Але не тут.
...Як на тынэйджара, кватэра Ноаха Зіпеля была верхам усіх вярхоў. Камп’ютарных гульняў, дэтэктываў, эксклюзіўных кружэлак — ад падлогі да столі. Плакатаў усіх фільмаў пра Кінг-Конга і афішныя радаводы ўсіх “Зорных войнаў” — хоць сценкі ў кінатэатрах клей. У цэнтры гасцёўні, на першым паверсе, блішчэла джакузі, па паверхні якога плаваў цэлы флот гумовых качак, а таксама натуралістычныя мадэлі “Залатой лані” сэра Фрэнсіса Дрэйка і калумбавай “СантаМарыі”. Мініяцюрная электрычная чыгунка ганяла па рэйках уздоўж усёй кватэры цягнічок. Падчас асаблівых урачыстасцей той цягнічок перавозіў у спальню ахалоджаную бутэльку шампані і парачку келіхаў. Hoax прыгатаваў сябрам вялізныя буцеры эментальскага сыру з пепероні і рукалай (рукалай?! Ёнатан ніколі яшчэ не каштаваў ніякай там рукалы ці ногалы). Пакуль яны елі, дзядзька правяраў свае мэйлы, якія прынесла яму пакаёўка-францужанка ў белым фартушку. Яна ступала на абцасах па дыване перад экранам камп’ютара, як па подыуме, і звярталася да дзядзькі “месье Зіпель”.
Калі Hoax завяршыў калупацца з мэйламі, то даў Ёнатану пару красовак замест загубленых у жывым лабірынце
чобатаў. Потым дзядзька дастаў са скрынкі цыгару і прапанаваў хлопцу:
— Курыш?
— He давялося, — збянтэжыўся Ёнатан.
Hoax паціснуў плячамі.
— Твой бацька заўжды курыў са мной.
Hoax запаліў цыгару пазалочанай, з выгравіраванай ігуанай на баку запальніцай “Зіпа” і зрабіў кароткую духмяную зацяжку.
— Ну, папілі-паелі і хвастом накрыліся. Давайце, расказвайце ўсё ад дошчачкі да дошчачкі.
Ёнатан пачаў сваю доўгую і нават зацягнутую сагу. Чым больш мінала часу, тым больш змрочным рабіўся твар Ноаха. Ва ўзбураных пачуццях ён соўгаўся па дыване туды-сюды.
— Здурнець можна! — мармытаў ён раз за разам.
Ёнатан паўтарыў, пра што Ніно распавяла ў турме, і апісаў, што яна чула, калі пракралася ў будынак “Гіпакрыкома” ў Парку высокіх тэхналогій. Гэта цалкам вывела Ноаха з раўнавагі.
— Хто б мог падумаць! Я чуў пра даўнейшыя эксперыменты “Гіпакрыкома”, але не ведаў, што іх яшчэ праводзяць.
— Якія яшчэ эксперыменты?
— Лепей я зараз нічога не буду казаць, бо, можа, памыляюся. Вельмі спадзяюся, што памыляюся. Аднак, калі я ўсё ж маю рацыю, цалкам верагодна, што яны сілком трымаюць Тамі ў падземным крыле.
Ён пакутліва скурчыў твар.
— Жах нейкі! Толькі падумаўшы пра гэта, мне робіцца моташна.
Hoax працаваў у лабараторыях “Ппакрыкома” ў цэнтры горада (чым больш Ёнатан дазнаваўся пра гэты вялізны канцэрн, тым больш дзівіўся размаху яго крылаў). Дзядзька Hoax займаў высокую навуковую пасаду і таму мог лёгка здабыць
дазвол на ўваход ва ўсе аддзелы і дэпартаменты, уключна з Паркам высокіх тэхналогій. Hoax выйшаў у іншы пакой, дзе пазваніў у пару месцаў і пагаварыў прыглушаным голасам. Потым вярнуўся ў гасцёўню з рашучым тварам.
— Спакуха, Ёнатан! Мы дадзім рады ўсяму. Але да заўтра мы туды так проста не трапім. Больш за тое, лепш пойдзем туды заўтра ўвечары, калі закончыцца дзённая змена і персанал ужо сыдзе.
— Ты ўпэўнены? Часу ж няма.
— Я разумею і спяшаюся гэтак, як і вы.
— Паслязаўтра ў імперыі адбудзецца Летні фэст. Ніно праглыне апошнюю таблетку. Яна выратавала нам з Пазузу жыцці, мы мусім хутчэй вярнуцца і дапамагчы ёй.
— Я вельмі хачу, каб мы знайшлі гаротную Тамі як мага хутчэй, але да заўтра — аніяк. Да таго ж вам трэба адпачыць.
Hoax паслаў на канапе белую прасціну, і Ёнатан разваліўся на мяккіх падушках (вох, ужо два гады ён не спаў у чыстай пасцельцы!). Пазузу скруціўся на дыване побач. Стома вярнулася, адолела сяброў, разняволіла іх целы. Hoax паставіў кружэлку з пявучым джазам Джона Калтрэйна. Каб у выпадку прабуджэння сярод ночы сябры не перапалохаліся, дзядзька ўключыў начнік. Накінуў хатні халат. Ён ужо збіраўся быў падняцца на другі паверх у спальню і нават паставіў нагу на першую прыступку сходаў. Але тут Ёнатан дастаў нос з-пад коўдры.
— Слухай, дзядзька Hoax...
-Так?
— Мой тата яшчэ жывы?
— Я баяўся гэтага пытання. Мой адказ: можна сказаць, што так.
— У сэнсе “можна сказаць, што так”?
— Ты за яго не пераймайся, Ёнатан. Ён проста зараз не можа выйсці з больніцы. He думай цяпер пра яго, бо сёння ты нічога зрабіць для яго не здолееш.
— Навошта ён распрацаваў лекі, якія могуць нашкодзіць людзям?
— Ты задаеш пытанні, на якія ў мяне няма адказаў. Твой бацька не дзяліўся са мной прафесійнымі таямніцамі і ваганнямі. Ён быў выбітным чалавекам і даследчыкам, але пра яго навуковыя задумы я не ў курсе.
Ёнатан адчуў, што выцягнуць больш звестак з Ноаха не ўдасца. Хлопец заплюшчыў вочы і хутка нырнуў у тоўшчу цяжкага і глыбокага, як Прорва, сну.
РАЗДЗЕЛ 17