Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
Ніно пл юнула яму ў твар. Нсарадор абыякава выцер сл іну. Схапіўяе за сцёгны. Ніно адчула, што яе цела спаралізаванае, нібыта ёй укалолі атруту. Ягоны смуглы твар наблізіўся да ейнага. Бяскроўныя цёмныя вусны працяла дрыготка пажады. Яны растуліліся, як змяіная пашча, што прагне заглынуць ахвяру. Ніно вырывалася і адштурхоўвала яго галаву ад сябе. Але ў той момант, калі падалося, што рады няма, калі чорны змей вось-вось гатовы быў прытуліць твар і ўджаліць яе, нешта выцяла Нсарадора ў патыліцу. Плясь! Інжыр, масіўны і гнілы, распляскаўся па голым чэрапе, а пякучы сок плода пырснуў Нсарадору ў вушы, нос і вочы.
— Халера-венера! — стаў лаяцца Галоўны Варажбіт. Ён паслабіў захоп і выцер вочы рукавом. — Асмадэй літасцівы! Святыя нячысцікі!
— Хопіць ужо размахваць рукамі і нецэнзурна лаяцца ў грамадскіх месцах, — пачуўся голас паміж галін бліжэйшага інжырнага дрэва.
— Кляты дэман! Ты — труп.
Гілель саскочыў долу і выйшаў з лістоты на святло.
— Нас яшчэ афіцыйна не прадставілі. Прашу прабачэння за няветлівасць.
Ніно ўбачыла, як ашаломленасць накрэсліла расколінку на Нсарадоравай масцы ўпэўненасці.
— Ці магчыма, што гэта...
— ...Гілель бэн Шахар да вашых паслуг.
— He! He можа быць!
— Але гэта факт.
— Як гэты смярдзюк пратачыўся сюды?! Злавіць яго!
Целаахоўнікі, якія дагэтуль стаялі як глуханямыя балваны, выхапілі з похваў мячы і скокнулі ў бок інжырнага дрэва. Але Гілель выявіўся спрытнейшым. Ён разгайдаўся на павойнай ліяне, праляцеў паміж целаахоўнікаў і пераскочыў на іншае дрэва. Целаахоўнікам не пашчасціла — гэта было айвовае дрэва, старое і разлапістае, чые важкія, як каменне, плады сталіся для Гілеля цудоўнымі боепрыпасамі. Целаахоўнікі сталі набліжацца да яго пад дажджом садавінавага артабстрэлу. Гілель кідаў дужа трапна, пацэліўшы ва ўсе ахілесавы пяты нападнікаў. Ніно ашчэрылася.
Адзін з целаахоўнікаў падставіў другому плячо, і той ускараскаўся на інжыравае дрэва. Залезшы туды, пачаў фехтаваць з Гілелем. Лёзы мячоў сталі прычынай цэлага лістападу з лістоты і галінак, які пакрыў зямлю. Ніно з неспакоем назірала за Гілелем, якога выціснулі да канца сука. Але ў момант, калі яна была ўпэўненая, што ён зараз зваліцца і паломіць косткі, ён скокнуў у пругкі гушчар духмянага гарошку, які спружыніў, як батут. Вісячы сад, які адчуў набліжэнне бойкі, хацеў дапамагчы Гілелю. Уражаная Ніно назірала за вялікім кустом шалёнага агурка, чые сакаўныя шчаціністыя плады выраслі да памераў дыні. Шалёныя гуркі пачалі адначасова аддзяляцца ад кветаножкі і выкідваць праз адтуліну моцны струмень пякучай, перамешанай з насеннем слізі проста ў вочы целаахоўнікаў. Калі тыя ачухаліся і паспрабавалі працягнуць пагоню, камель пальмы працяла дрыготка, і да ног пераследнікаў сыпануў залп пераспелых бананаў. Целаахоўнікі паслізнуліся і пападалі. Грыбы-порхаўкі выбухнулі атрутным сляпучым дымам, які канчаткова абясшкодзіў пераследнікаў.
— Ах ты мартышка, не ўцячэш! — загукаў Нсарадор.
Ён узняў руку і вымавіў заклён, які прагучаў для Ніно як кропля атруты, што пераплавілася ў слова. Усе дрэвы ў радыусе дзесяці метраў вокамгненна ссохлі і пачарнелі, быццам заражаныя чумкай. Гілель, што хаваўся сярод іх, стаў навідавоку. Але гэтае дзеянне раз’юшыла флору саду. Дрэвы імгненна выгадавалі густую лістоту, ігліца і ліяны сталі дыбарам, як звярыная поўсць. Травяністы кавун з неймаверным спрытам ускараскаўся сваім павоем па камлі інжыравага дрэва і выгнуўся дугой па-над галавой Нсарадора. У момант вока напампаваў аб’ёмам плод і без далейшых ваганняў кінуў важкую кавуновую бомбу проста на галаву Галоўнага Варажбіта. Ад удару Нсарадор захадзіў у бакі.
Кавун запляміў галаву і плашч чырвоным сокам, але паваліць Нсарадора не здолеў. Каб вярнуць раўнавагу, Галоўны Варажбіт ухапіўся за хмыз бугенвіліі і моцна ўкалоўся яе іголкамі. Зграя вераб’ёў выпырхнула з хмызу, асыпаючы Галоўнага Варажбіта крыўдным ціўканнем і агідным памётам.
Аднак Нсарадор выгукнуў супраць іх замову-праклён, і вераб’і мёртва паваліліся на зямлю, як градзіны. Варажбіт спрытна пасунуўся ў кірунку Гілеля. На хаду выхапіўшы кінжал, шпурнуў яго.
Ніно заверашчала. Гілеля параніла ў плячо. Ніно малілася, каб кінжал не быў атручаным. Гілель пахіснуўся і схапіўся за галіну. Нсарадор падышоў да яго і дастаў кароткі меч.
— Канец, — сказаў ён.
Гілель абліваўся крывёю. Ніно бачыла, як чырвоная пляма расплываецца па адзежыне. Яна хацела была пабегчы на дапамогу, але Гілель спыніў яе позіркам, маўляў, не варта. 3 апошніх сіл запоўз і схаваўся ў зялёным гушчары гіганцкай цмок-травы, чые пурпуровыя мясістыя кветкі паказвалі вострыя зубкі за капрызнымі губкамі. Цмок-трава сілкавалася маленькімі звяркамі, якіх ёй скормлівалі садоўнікі. Ніно
бачыла — пашчы кветак адкрыліся, бо ўнюхалі свежую кроў параненага. Ніно закалацілася.
Нсарадор церабіў сабе шлях да верхавода паўстанцаў пад скляпеннем хмызу.
— Ляжы-ляжы... — прамовіўГалоўны Варажбітаксамітным голасам. — He трэба ўставаць у мой гонар.
Ён узнёс халодную зброю над галавой Гілеля, але працяць яго не паспеў. Дзясяткі маленькіх і галодных раткоў накінуліся на Нсарадора, упіўшыся зубкамі ў яго плоць. Яны на шматкі падралі вопратку Варажбіта, падрапалі твар і павырывалі яму валасоў. Ніно ўбачыла сляды ўкусаў, што сталі з’яўляцца ў Нсарадора на руках, шыі і твары. Ах, які пасаж! Такое ўражанне, што кветкі вырашылі паквітацца за яе — надавалі Нсарадору крывавых пацалункаў у аддзяку за тое, што ён хацеў пацалаваць Ніно сілком.
Адна з кветак залезла ў нос, другая адшчыкнула ладны шматок ад вуха Нсарадора. Ён раз’ятрана церабіўся з абдымкаў хмызняку. Тым часам Гілель акрыяў. Пругкая галіна гліцыніі спусцілася і абвіла яго за пояс. 3 яе дапамогай Гілель змог падняцца, пералезці праз сцяну і знікнуць, пакідаючы пасля сябе крывавую сцежку.
— Ты чаго стаіш там і зерышся! Зрабі хоць нешта! — закрычаў Нсарадор у бок Ніно.
Але прынцэса разрагаталася.
— Будучы імператар мусіць умець уціхамірыць свае кветкавыя рэвалюцыі, — сказала яна і з асалодай панюхала лілею.
РАЗДЗЕЛ 16
ДЗЯДЗЬКА HOAX
Енатан з Пазузу высунулі насы з гушчару вадзяных гіяцынтаў, якімі была ўсеяная дэкаратыўная сажалка. Яны хаваліся ў ёй ужо некалькі гадзін і дашчэнту спруцянелі. Але выйсці дагэтуль не маглі.
Ёнатан паглядзеў на цяжкі глухі будынак медычнай установы “Ліванскія кедры”. Чым болып ён пазіраў на выцвілы бетон, тым больш той падаваўся змрочным і злавесным*. Спроба ажывіць яго прысадамі і прысядзібнымі градамі выклікалі адно смех.
Пазузу закашляўся.
— I колькі нам сядзець у гэтай лужыне?
— Цярпенне, мой махнаты сябра.
— У мяне набрынялі вадой нават косткі.
— Я ведаю дзённы расклад. Калі сцямнее, то хворыя, якія бадзяюцца па садзе, збяруцца разам. Ім у сталоўцы пададуць чай з варэннем.
— Чай з варэннем? Мая любімая камбінацыя...
Ёнатан палічыў за лепшае не зважаць на кепікі дэмана. Ён засяродзіў позірк на акне, у якім жыла яго маці, і пастараўся
* Стыль баўгауз — спалучэнне, нагрувашчанне кубічных форм.
злавіць за зашморгнутымі шторамі палаты найменшы рух. Але — от хоць ты што — нічога не ўбачыў. Каб жа з мамай нічога не здарылася!
Пакідаць яе ў “Ліванскіх кедрах” было вялікай памылкай. Бацька, не дабраўшы розуму, аддаў яе сюды. Бо надта ж ён забавіўся вынаходствамі сваіх лекаў, якія ў сваю чаргу мусілі ацаліць Тамі. Ох! За гэтую памылку ім усім давядзецца дорага заплаціць. Апошнія два гады ягонай сям’ёй быў па вялікім рахунку адзін Пазузу. Але Ёнатан увесь гэты час верыў, што прыйдзе дзень — і ён, Эля і яго бацькі будуць разам, як у даўнія часы. Маргулісы будуць валяцца на канапе ў гасцёўні свайго дома, трушчыць спалены бацькам папкорн і глядзець розныя глупствы па целіку. Ёнатан хацеў забыць усе клопаты і цяжкасці, катаванні і расчараванні. Забыць цудоўны падарунак, які атрымаў у Ніневіі, каб зрабіцца бесклапотным хлопчыкам у бацькоўскім доме. Але ж гэта недасягальна. У апошнія два гады ён добра засвоіў, што жаданыя рэчы пры дапамозе цуду, лёсу або шанцавання не атрымаеш. Калі не знойдзеш дзейснага спосабу, яны самі на цябе не зваляцца.
— Ты што, акунуў твар у ваду? — запытаў яго Пазузу. — У цябе вочы вільготныя.
— Так, нічога.
Ёнатан нават думаць не хацеў пра магчымасць, што яго план праваліцца. Абавязкова трэба знайсці спосаб выцягнуць маці адсюль. Яны давядуць яе да прахода ля жалезнай брамы і недзе схаваюць. Яна напэўна чакае яго. Яны не бачыліся ўжо два гады. I яна ўжо, пэўна, месца не знаходзіць ад смутку і трывогі. Проста зараз, мабыць, ляжыць мама ў ложку і думае пра яго і Элю — дзе яны?
I маці быццам прачытала яго думкі, бо ў палаце Тамі запалілася святло.
— Ну бачыш, — сказаў ён з пераможнай паблажлівасцю. — Яна там! Мы забяром яе з гэтага дома, а яна пакажа нам, як дапамагчы прынцэсе.
— Яна табе падабаецца, гэтая Ніно, так? Каханні-ўздыханні, і валасы колеру спаленага тосту.
— Яна нас выратавала. Без яе мы б ляжалі зараз у страўніку кракадзіла.
— I за гэта трэба выпінаць жылы, каб яе выратаваць?
— У дэманаў хіба няма хоць кроплі годнасці?
— Годнасць прысутнічае толькі ў жывых істотах.
— Мы ацалеем, абяцаю. I вернемся ў Вавілон.
Упоцемку яны вылезлі з басейна і крадком падбеглі да акна Тамі. Ёнатан кінуў некалькі буйных жвірынак — тыя зашкрабалі па шыбе. Адказу — няма.
— Чаму яна не расчыняе акно?
— Можа, спіць, — адказаў Пазузу. — Ці яе прывязалі да ложка.
— Што ты вярзеш? Навошта яе да ложка прывязваць?
Аднак у сэрцы сам Ёнатан жахнуўся.
— Ты зможаш ускараскацца на трэці паверх?
Пазузу зачапіўся кіпцюрамі за сценку і паціху-патроху стаў падцягвацца ўгору. Яго чорны абрыс з дзвюма парамі лядашчых крылцаў на спіне нагадалі Ёнатану вялізнага прусака. Дэман здолеў ускараскацца да ўзроўню акна на другім паверсе, пакідаючы на сценцы брудна-вільготны шлейф. Пакрысе дэман дапоўз да акна Тамі і пхнуў яго. Ёнатан пачуў прыглушанае “плясь”, якое сыходзіла ад цела, што павалілася на падлогу палаты. Ёнатан азірнуўся і стаў ціхенька маліцца, каб ніхто гэтага не пачуў. Праз імгненне, якое падалося вечнасцю, з белых штор вытыркнулася галава дэмана.
— Яна ў парадку? — шэптам запытаўся Ёнатан.
— Яна спіць.
Пазузу звязаў некалькі штор і спусціў іх долу.