Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
— Ніно... — казаў голас. — He забывай мяне.
— Хто ты?
— Светлы вершнік у цемры. He здавайся. Трымайся за мяне.
Ёнатан стаяў у цэнтры бацькавай лабараторыі ў падвале, трымаючы ў руцэ флакончык з матчынай крывёй.
— Мы павінны як мага хутчэй вярнуцца ў Вавілон, — паведаміў ён Пазузу.
— Дзеля гэтага нам патрэбны адкрыты вадаём. Нешта мне варыянт басейна з кракадзіламі ў бажніцы не падабаецца.
— Згодны, такі сабе варыянт.
— Трэба іншы збор вод.
— Часу шукаць няма!
— Пакладзёмся на Прорву, каб дала нам вынырнуць у найлепшым месцы.
— Ты здурнеў? Калі не дамо ёй дакладных інструкцый, яна выкіне нас дзе ёй заманецца, нават у Эрэду. А адтуль да Вавілона целяпацца некалькі дзён!
Пазузу паказаў на кавалак чорнага бурштыну, які адной рукой трымаў Ёнатан, і на флакончык крыві ў другой.
— Ты трымаеш два першарадныя прадметы магічнай сілы. Дык карыстайся імі, геній!
Як?!
Дэман як добры знаўца абнюхаў бурштын і флакончык.
— Максімальна ветліва папрасі ў бабулькі-Прорвы дапамогі. 3 гэтымі дзвюма штукамі яна проста абавязана нас выслухаць!
Прапанова гучала сумнеўна і небяспечна. Ёнатан хацеў быў адмовіцца. Але што яны маюць наўзамен?
— Ну, ладна, паспытаем шчасця. Хуценька, хадзі са мной.
Яны забеглі на другі паверх і запоўнілі ванну іржавай і кіславатай вадой, якую, на шчасце, яшчэ не адключылі. Але брыдзіцца і гідзіцца часу не засталося. Ёнатан акунуў
бурштынавы акуляр у ваду. Той запульсаваў і задрыжаў, як шчаслівае дзіцятка. Пасля гэтага хлопец адкаркаваў флакон і выліў у ванну адну кроплю матчынай крыві.
Вынік сяброў уразіў. Вада ўмомант зрабілася празрыстай, чароўнага ружова-крыштальнага адцення з залацінкай.
— Добры знак, — сказаў Пазузу.
— Ну каб жа ўсё добра...
Ёнатан схапіў дэмана за лапу, і яны разам скокнулі ў ванну.
— У Вавілон! — крыкнуў хлопец. — Любое месца ў горадзе, акрамя басейна з кракадзіламі!
Сяржант Мандэр Босуль з імператарскіх інжынерных войскаў стаяў на беразе рэчкі і са смуткам глядзеў на руіны моста, які вёў у паўночна-ўсходні квартал. Вайсковец даўнавата не бачыў такога жудаснага гармідару. Па доўгу службы будаўніка ў баявых умовах у сяржанта Мандэра была алергія на гармідар. Перамога або параза ў вайне залежаць ад кантролю над полем бою. Але як ты будзеш кантраляваць яго, калі ўсё вакол — суцэльны вэрхал і развал?!
Сяржант Мандэр інспектаваў вынік працы сваёй роты, якая збудавала пантонныя масты замест разбуранага паўстанцамі падвеснага. Дзякуючы надзіва эфектыўнай і хуткай працы імператарскія жаўнеры зноў змаглі пераходзіць рэчку. Тут, няма чаго, поспех. Праблема палягала ў разбуранай дазвання шкляной паветцы над водамі ручая. Цэлы квартал стаў уразлівым для пачварнай пошасці, якая ў любую хвіліну магла вылезці з вады.
Ад гэтай думкі ў сяржанта Мандэра дыбарам уставалі валасы на скуры. Ён абняў стрэльбу мацней. Сяржант маліўся, каб працы па аднаўленні шклянога кажуха над рэчкай завяршыліся раней, чым здарыцца новая аварыя.
Бурбалкі па паверхні каламутнай вады ўсутыч да яго ног ушчэнт разбілі апошнія надзеі. У сяржанцкім жываце непрыемна закруціла.
Мандэр убачыў дзве галавы, якія высунуліся з вады. Праз твань і бруд, якія наліплі да іх, было цяжка высветліць, хто гэта, але Мандэр быў пэўны, што гаворка ідзе пра двух пякельных выпаўзняў, жахлівых і небяспечных. Ён паспрабаваў падняць стрэльбу ў іх бок, але рукі працяла дрыготка. А што, калі ён прамахнецца і выпаўзні ўзвядуць на яго смяротныя чары? Мандэр вырашыў не рызыкаваць (каму будзе добра, калі ён загіне і не паведаміць начальству пра парушальнікаў?). Трэба выклікаць на месца роту варты на чале з капітанам Антарыелем, падцягнутым маладым афіцэрам, зоркай, якая ўзыходзіць, фаварытам генерала Арытравай. Мандэр палез па стромым беразе ў бок месца, дзе апошні раз бачыў Антарыеля на дагледжаным кані каштанавай масці. Сяржант зіркнуў праз плячо і, да свайго жаху, убачыў, што два выпаўзні зусім ужо вылезлі з вады і падбіраюцца да яго.
Гэта так ці яму падалося? Але выдавала на тое, што выпаўзні былі самі збітыя з панталыку. Дык як жа гэтакія два злыдні з пекла родам могуць збянтэжыцца?!
— Прывітанне! — крыкнуў яму адзін злыдзень цалкам сабе чалавечым голасам. — Як тут напрасткі дайсці да пляца з бажніцай?
Мандэр закрычаў. Ён клікаў далёкага капітана на кані.
— Анта-ры-ель!
Але не паспеў Мандэр прыцягнуць увагі афіцэра, як Hex­Ta даў сяржанту важкага выспятка. Хлопец залунаў у паветры, гопнуўся ў гразюку і распластаўся жыватом уніз на зямлі.
Ці ж гэта чароўныя сілы пякельных выпаўзняў пераадолелі адлегласць паміж пераследнікамі і далі сяржанту магічнага выспятка? Мандэр вырашыў (разумны ход, дарэчы), што ў хвіліну ўсеагульнай няпэўнасці лепей не вагацца. Ён заплюшчыў вочы і прыкінуўся венікам.
...Эля адчула, што яе цела перакруціла праз мясарэзку. Яна была падрапаная і збітая на горкі яблык, на яе целе
не было лапіка, які не пульсаваў бы ад болю. Пасля таго як уваткнула кінжал цётцы Рыце ў вока, яна не губляла ані хвілі. Яна проста спіхнула з сябе вялікае параненае цела ашаломленай Рыты і з усяе моцы прыпусціла ўніз з пагорка, выціраючы на хаду з твару кроў няроднай цёткі.
— Думаеш, каб мяне перамагчы, дастаткова выкалаць мне вока? — пачуўся за яе спінай сцюдзёны Рыцін голас. — Мая ты сінічка, калі я злаўлю цябе, то ты пашкадуеш, што нарадзілася!
Эля закрыла вушы рукамі. Хай Рыта грозіць. Самае важнае — дабегчы да пляца ля бажніцы і далучыцца да Гілеля.
Але на подступах да паўночна-ўсходняга квартала панаваўхаос, вуліцы поўніліся патрулямі імперцаў, якія прымусілі яе змяніць маршрут, ад чаго Эля згубіла шмат каштоўнага часу. Калі яна ўрэшце дасягнула прытока, пераправіўшыся праз які можна трапіць у цэнтр Вавілона, прайсці яго не было як, хіба па часовыхусталяваных інжынернымі войскамі мастках, а тыя ахоўвала варта. Яна паблукала ўздоўж берага, абглядаючы прыбярэжныя лапікі, пакуль нарэшце не знайшла вайсковую гумовую лодку. Даць рады жаўнеру-ахоўніку было лёгка, і яна пераплыла прыток.
Пакуль яна караскалася па другім беразе, то ўбачыла неймавернае відовішча. Дзве забруджаныя ў твань істоты вылезлі з вады і сталі паляваць на спалоханага жаўнерыка. Істоты падаліся ёй знаёмымі. Асабліва адна з іх, якая пад слоем гразюкі, выдае на тое, была кашлатым дэманам з чатырма крылцамі і змяіным хвастом. Пазузу! Калі так, то другая постаць мусіць быць яе братам. Эліна сэрца затахкала што шалёнае. Яна прыпусціла ў бок постацей, а падчас бегу дала жаўнерыку выспятка.
— Ёнатан? — закрычала яна.
— Эля, ты?! Я знайшоў цябе! Бачыш, я ж табе абяцаў.
Яны абняліся, не надта зважаючы на гразюку і загуслую кроў.
— Страшэнна па табе сумавала, — сказала Эля.
— Я таксама, — прызнаўся Ёнатан.
— Ты яшчэ больш гідкі, чым захаваўся ў памяці.
— Ну не больш гідкі за цябе, дарагая карова.
Але часу на далейшыя сямейныя кампліменты не засталося. Эля знайшла на бліжэйшай вулічцы пакінутую брычку, запрэжаную ў пару дзікіх жаўтавата-шэрых аслоў. Даўгавухія аслы пад шумок жавалі кабачкі з базарнага латка, які часткова разбурыла абстрэлам. Была гэта лёгкая брычка, прызначаная для аднаго чалавека, але ўплішчыліся ў яе ўсе трое.
— Усе гісторыі — па дарозе! — закрычала Эля, трымаючы ў руках лейцы і падсцёбваючы нервовую скаціну ў бок бажніцы.
Капітан Антарыель пачуў заклік сяржанта Мандэра Босуля, але мінула хвіліна ці дзве, пакуль ён павярнуў каня. Бо што ўжо такога важнага можа паведаміць Мандэр? Таму капітан пакуль што цешыўся тым, што з асалодай і самалюбаваннем пацягваўся, камандзірскім позіркам лашчачы сваіх падначаленых і назіраючы за рэчкай. Калі ён нарэшце развярнуўся, то са здзіўленнем убачыў распластанага на зямлі тварам у гразь Босуля, а таксама тры постаці, якія давалі драпака ў бок вуліцы і заскоквалі ў нейкую брычку.
— Паўстанцы! — крыкнуў ён сваім людзям.
Ён дастаў меч і паскакаў галопам. Каштанавая грыўка яго каня зіхцела на сонцы. Лёгкая брычка ўцекачоў скакала на гарадскіх вуліцах што шалёная. Антарыель лаяў дурных аслоў, якім пляваць на любыя перашкоды і якія не думаючы ляцелі праз цесныя завулкі, у той жа час як ягоны конік баяўся бегчы, вагаючыся, ці абмінаць жывых і трупы, ці іх пераскокваць. Антарыель адстаў і быў страшэнна раз’юшаны.
— Хутчэй! — роў ён сваім падначаленым, якія скакалі за ім.
Дзе гэта хто бачыў, каб шчуплая жменька абадраных паўстанцаў здолела ўцячы ад кадравага афіцэра?! Ён павінны
перарэзаць ім усім горлы, перш чым генерал Арытрава згледзіць ягоны прафесійны недагляд.
Цяпер яны імчалі па шырокім праспекце. Удалечыні віднеўся Пляц Вярхоўнага Бога, аточаны танкамі і генеральскімі жаўнерамі. “Толькі не туды!” — маліўся Антарыель. Нельга, каб ЯНА ўбачыла яго хібу!
3 уздыхам палёгкі Антарыель заўважыў, як уцекачы ў брычцы, заўважыўшы перад сабой шлагбаум, рэзка павярнулі ўлева. Фурман, відавочна, знаўся ў гарадскіх завулках, якія вялі да бажніцы. Што паўстанцы будуць рабіць? Тут Антарыеля апякла маланка.
“Ось нахабы! Яны хочуць трапіць да задняй брамы бажніцы! Заехаць у будынак да сцэны, на якой сядзіць новая імператарка!”
Афіцэр падсцёбнуў каня і даў нырца ў вузкі завулак, нацянькі да бажніцы. Ён ім пакажа! Падпільнуе іх ля бажніцы і справай дакажа Арытравай, што ён годны даверу (і павышэння ў званні!) афіцэр.
Антарыель прыбыў да задніх веснічак роўна калі трэба. Маленькая брычка наблізілася, шалёна падскокваючы. У брычцы афіцэр убачыў бялявую галаву юнака і пазнаў у ім Танцмайстра ценяў — небяспечнага злачынцу, які знаходзіўся ў крымінальным росшуку, бо ўцёк з турмы ў дзень пакарання смерцю. Няма сумневу — ён тут верхавод. Юнак і будзе яго мішэнню.
Антарыель з прыемнасцю намацаў цяжкі адпаліраваны тронак свайго мяча. Афіцэр загнаў свайго каня назад і схаваў між калонамі бажніцы. Ён збіраўся раптоўна накінуцца на паўстанцаў. Як і прадбачыў, брычка, скалануўшыся і здрыгануўшыся, прыпынілася ля веснічак, і тры пасажыры выкуліліся вонкі.
Антарыель аблізаў вусны і ўявіў гук ад удару — калі галованька юнака, адрэзаная, скоціцца долу і чвякнецца аб брук. Афіцэр вызірнуў з-за калоны, а ягоны конь стаў на дыбкі,
бы тая зіхатлівая бронзавая статуя. Меч падняўся над галавой. Вось-вось ён апусціцца на няўзброенага юнака, які падыме вочы ўгору і ўбачыць, што яго хвіліны злічаныя.