Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
Ніно сама выявіла ў сябе сур’ёзнае захворванне — Цёмныя Плямы. Яна паглядзела на сябе з расчараваннем. Туман рассеяўся. Добра, гэта было ясна ад пачатку. Той, хто чаруе, урэшце атрымлівае Плямы. Іх з’яўленне было пытаннем часу. Душа прынцэсы стала ўрадлівай глебай для сіл Прорвы, якія пратачыліся, бы ўпартая крынічка. Але — от хоць ты што — яна не мае намераў адкрываць гэтага Нсарадору!
Kip падышоў i разлёгся ля дзвярэй. Калі што якое, ён перагародзіць дарогу нецярпячцы-Мімозе. Ніно тым часам лётала па пакоі. Яна расцерушыла ў паветры сухаснежны парашок. Пакой у імгненне вока запарушыла, стала халаднавата. Снежныя шматкі не падалі на падлогу, а працягвалі кружляць у паветры і рабіцца больш пульхнымі. Выдатна! Сутонне і сцюжа заўжды спрыяюць магічнаму засяроджанню. Ніно, апанаваная дрыготкай, намазала лоб і скроні дэльфінавым алеем і сканцэнтравалася на ракаўцы.
Аднак даць нырца ў магічны акіян ніяк не атрымлівалася.
— Клятая ракаўка! — лаялася Ніно. — Мне трэба мацнейшы акуляр.
Яна паспрабавала прымусіць ракаўку ўтварыць абарончы німб, які заслоніць яе душу, але атрымала толькі фантан набораў таннай касметыкі, які пырснуў з нутра ракаўкі: скрынка парашка з цёртых пярлін для твару, флакончык сініх ценяў для вачэй, цюбік блакітных бліскавак для павек, і на астачу — губная памада.
— Што гэта за шэньдзікі-брэньдзікі? — перапытала Ніно ракаўку. — Ты намякаеш, што калі я намажу трохі фарбы на твар, дык змагу ашукаць Нсарадора?
У адказ ад Прорвы — ані зыку. Ніно зрабіла выснову, што Прорва яе троліць.
— Паспяшайся! — улягала звонку Мімоза. — У цябе адна хвіліна!
Ніно махнула рукой, і штучны снег вакол яе скруціўся ў мініяцюрнае тарнада. Ніно раз’юшана і адначасова ўмольна страсянула ракаўку аберуч.
— Акуляр харошы, акулярчык найлепшы ў свеце! — упрошвала яна. — Ты так шмат мне дапамог. Просам цябе прашу, калі ласка, зрабі хоць нешта!
Ракаўка заперхала. Немаведама з якой прычыны яна вырашыла парадзіраваць голас старога гандляра антыкварыяту менавіта цяпер:
— Забудзься на казкі пра дываны-самалёты і палачківыручалачкі. Сутонлівы акуляр сам па сябе бескарысны, у ім нічога няма. Ён толькі факусіруе тваю ўнутраную сілу... Таму самае важнае для сапраўдных вядзьмарак — гэта трэніроўкі і практыкаванні, а не нейкі там сутонлівы акуляр!
— Хочаш сказаць, што ты не вінаватая?! — закрычала Ніно. — Хочаш сказаць, што вінаватая я, бо нямоглая і няздара, і што праз свае абмежаванні я мушу пацярпець паразу?!
Ракаўка задаволена ікнула на знак згоды.
— Ну ўсё! — сказала Ніно. — Табе капец.
Яна шпурнула ракаўку на падлогу, і тая разляцелася на аскепкі.
— Нін-Урмуз! — загукала нянька Мімоза праз дзверы. — Твой час скончыўся.
РАЗДЗЕЛ 5
ТЫЯМАТ I ГІЛЕЛЬ
Дарога да храма была Ніно і Кіру да абрыдлага знаёмая.
Праз фіранкі паланкіна вызіралі залатыя купалы бажніцы Мардука. Яны зіхацелі праз смугу на адлегласці. Вавілон не быў горадам, які сваімі краявідамі нараджае ў сэрцы спакой і суладдзе. Паліцэйскія браніраваныя караблі дзень і ноч прачэсвалі пяць мясцовых рэчак. Туман, які падымаўся з рачной вады, мяшаўся з дымам храмавых комінаў і скажаў даўжэзны контур горада на фоне неба. Да гэтай смугі дадаваўся таксам чорны дым паравозаў імперскай чыгункі і іскры электрасільфідных трамваяў, якія складалі аснову гарадскога транспарту. Як вынік — цяжкі смог. Ён прыгнятаў не менш, чым злавесныя плёткі аб магутных сілах, што мацнеюць і растуць у тоўшчы глыбінь. Калі вы злодзей, чарадзей або збеглы нявольнік, Вавілон яўна не ваш горад.
Але ўсяго толькі некалькі начэй назад Ніно з Кірам вольна блукалі па злачынных завуголлях горада. Зразумеўшы, што часу няма, Ніно вырашыла адважыцца на рызыкоўныя пошукі кантрабандыстаў. Смала лотаці вырашыла б яе праблемы, прынамсі, на час. Калі яна знойдзе кантрабандыстаў, то без ваганняў той дурман купіць.
Гільдыя Варажбітаў звала дурман “бічом імперыі”. Бедакі ўжывалі яго, каб замаскіраваць свае пазмрачнелыя
і пацямнелыя душы. Жаванне смалы лотаці на час прыхоўвае і затушоўвае Цёмныя Плямы, дазваляе паспяхова прайсці чарговы медагляд. Дурман апынуўся па-за законам, а яго продаж і спажыванне строга караліся.
Палацавыя настаўнікі вучылі інфантаў, маўляў, смала лотаці наносіць непапраўную шкоду здароўю. Так, на кароткі час вас апануе адчуванне бурлівай весялосці, але потым наступае стаадсоткавае прывыканне. Аяшчэ праз некаторы час душа і цела рассыпаюцца, і ніякі аздараўленчы лагер іх не паправіць.
Ці ж настаўніцкія засцярогі не хлусяць? Ніно верыла ў іх толькі часткова. Яна баялася дурману, але ўжо зразумела, што распаведзенае ў палацы трэбы дзяліць на дзесяць. Яна палічыла за лепшае рызыкнуць і пакаштаваць незнаёмага дурману, чым змагацца з немінучай небяспекай, якая напаткае яе, калі Нсарадор пэўна высветліць, што яе душа пйчала хварэць.
Ніно не спадзявалася, што ёй пашчасціць і яна раптам перастрэне падчас начных бадзянняў людзей з чорнымі прасмоленымі зубамі. Такога не бывае, каб іх не было. Таму цікавала і пільнавала. На яе шчасце, дзелавое жыццё і гарадскія гулянні праз гарачыню адбываліся збольшага ўначы. Яна падыходзіла да вогнішчаў, падпільноўвала ў зацішку ля адчыненых кавярняў. Круцілася ля цырульняў, лазняў і масажных пакояў — то-бок побач з установамі, дзе ў людзей развязваецца язык і яны выказваюць усё, што сліна да рота прынесла.
Ды ўсё марна. Яна не змагла пачуць аніводнага намёку, дзе можна было тых кантрабандыстаў шукаць і знайсці. Адзінае, што ёй удалося злавіць на ўсе свае расстаўленыя сеткі, — пужлівыя чуткі.
Вавілон, бы гіганцкі вулей, кішма кішэў чуткамі. Ніно яны шаламілі. У нейкі момант яна зразумела, што нянавісць да лекараў-святароў толькі мацнее. Яе бацьку тут таксама не
надта шанавалі, хоць яго імя ўсё яшчэ і выклікала трымценне. Усе цярпелі ад бясконцых альматаскапічных праверак. Праўда, свае пасведчанні здароўя старанна вешалі на шыі, дбайна засунуўшы іх у скураны ці палатняны капшук.
Ля аднаго вогнішча Ніно пачула спрэчку між лысым дзедам з маршчыністай шыяй ды маладзёнам, чый мяккі голас праз узрушанасць трэснуў і зрабіўся рыпучым.
— Праверкі — паскудства, гэта праўда, але мы мусім праходзіць іх, яны для нашай жа карысці, — сказаў дзед і тыцнуў кульбай у бок Нібіру, чый зеленавата-блакітны серп зіхацеў у небе. — Гэты меч Мардука ўжо тысячы гадоў вісіць над месяцам і ахоўвае зорак-багоў на сваіх арбітах. Яго там прымацаваў сам Мардук. Медыцынскія праверкі — усё роўна як гэтая камета Нібіру*. Яны пільнуюць нашы душы, каб тыя заставаліся на правільных арбітах.
— Але хто вызначае, якія арбіты правільныя? — хацеў ведаць маладзён, у якога ўваччу танчылі агеньчыкі шаленства. — Вось, да прыкладу, я. Праз месяц я бяру шлюб з Аішай, але яна ўвогуле кахае Настана. Варажбіты звялі нас, калі мы былі горкімі дзецьмі, бо палічылі, маўляў, мая педантычная душа абароніць радасную Аішу ад перападаў настрою, а яе весялосць, у сваю чаргу, падтрымае мяне. Скулля! Яны забыліся ўзяць у разлік, што я наганяю на яе нуду і што яна ўвогуле аддае перавагу Настану, якога бацькі здолелі перавесці ў Гільдыю Артыстаў. Дык навошта мне браць шлюб з жанчынай, якая мяне не кахае? Ці ж гэта правільная арбіта для маёй душы?
— Звыкнецца — злюбіцца, — пастанавіў дзед. — Ат, драбяза! Варажбіты ведаюць, што для вас з Аішай найлепш. Ты хочаш так проста адмовіцца ад свайго шанца на вечнае жыццё? Бо нельга чакаць, што слабая і прыгнечаная душа, якая
* Тут трэба заўважыць, што сучаснаму чалавеку дагэтуль невядома, якое нябеснае цела сумеры і акадцы называлі Нібіру — ці то камету, ці то планету, ці то зорку, ці, можа, нават кавалак Птушынай Дарогі.
распадаецца ўжо зараз, працягне жыць далей, у наступным жыцці.
— А-а, наступнае жыццё, як без яго! — здзекліва вымавіў маладзён. Ён падышоў да захутанага ў лахманы мужчыны, што сядзеў за некалькі метраў ад полымя, і падняў яго на ногі.
Сэрца Ніно абамлела, Кір ашчэрыў зубы і загыркаў пры выглядзе вартай жалю постаці, хадзячага трупа, што пускаў сліну. Косткі чэрапа гэтай істоты выпіналіся пад ссохлай скурай, якая нагадвала запечаную скарынку. Вочы зеўралі пустэчай, а вусны расквеціліся недарэчнай дурнаватай усмешкай.
— Вось паглядзіце на майго брата. Гляньце-гляньце, што яны яму зрабілі! Яму адно не спадабалася арбіта, якую накрэслілі Варажбіты. Тады яны выявілі ў яго Цёмныя Плямы і адаслалі ў аздараўленчы лагер. Ён — адзін з тых нешматлікіх, хто здолеў адтуль вернуцца. Астатнія нават не маглі падняцца на ногі, каб зрабіць крок да волі.
— Твой брат павінны сказаць ім дзякуй, — сказаў дзед. — Так, ягонае цяперашняе, зробленае з гразі цела руйнуецца, але душа на парозе новага жыцця і трапіць у новае цела.
— Мне здаецца, яму больш падабалася яго мінулая жытка.
— Дык далучайся да паўстанцаў! — пачуліся іншыя запальчывыя галасы вакол вогнішча. — Вэк у горы і далучайся да паўстанцаў!
— Пайду, пайду я ў горы! Траплю туды ўжо сёння да поўначы, — сказаў маладзён, махаючы кулаком.
Агонь, што палаў унутры маладзёна, без астачы зжор усякі страх.
— Давай-давай, далучайся да паўстанцаў! — пачуўся трэснуты рыпучы голас. — Давай, і гэта будзе тваім канцом.
Ніно ўбачыла тую, хто гаварыў, — гарбунку з тварам, скрозь пакрытым жаўтаватымі нарастамі, нібыта на скуру накапаў воск са свечкі. Гарбунка паднялася на ногі з процілеглага боку вогнішча.
— Ідзі дахаты, старая ведзьма! Нам абрыдлі твае задрыпаныя прароцтвы бед і няшчасцяў! — закрычалі на яе ад усіх бакоў.
У кабету паляцелі скарынкі хлеба, каменне і абгладжаныя косткі. Аднак старая не спалохалася, калі агрызак яблыка патрапіў ёй у нос, адно гучна зарагатала. Пачала весела курняўкаць сабе пад нос мелодыю. Ніно з цяжкасцю разумела старадаўнія і дзіўныя словы песенькі, якія бязладна наляталі адно на адно:
Вежа бразнулася, шась!
3 ямы рвецца гразь.
Цераз тысячу гадкоў
Як не стала тых акоў.
3 ямы вылез Лев’ятан.
Яму ў пару ёсць братан.
Бэн Шахар Гілель
абплёў свет як хмель.
Гнілы памідор пляснуў старую па гарбу.
— Шкыньдзёхай адсюль, выродлівая бабка! Твае балбаталкі-мармыталкі не здольныя напалохаць нават немаўлят.
Аднак старая не адступалася.
— А што здарылася, палахліўцы і дурылы? Праўда вочы коле?