• Газеты, часопісы і г.д.
  • Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

    Скрадальнік лекаў

    Гагар Янай

    Выдавец: Логвінаў
    Памер: 408с.
    Мінск 2024
    75.5 МБ
    * Сімург — істота з іранскай міфалогіі з целам птушкі.
    ўпілася ў Ёнатана сваім звыклым, поўным нянавісці і пагарды позіркам.
    — He шшшкадддуй мяне, твой ссстаннн нашшшматтт горшы, хлопец.
    Гэтым разам здзівіўся Ёнатан.
    — Адкуль табе вядома пра мой стан?
    3 глоткі сімурга вырвалася рыпенне, бы нехта пісаў крэйдай на дошцы. Гэтак дэман смяяўся.
    — Я падобны да дурнння? Сссмаркаччы, я ведаю зззначнна болып, чым вы дддумаеце, але ннне паказззваю. Бо зззабароннена! Інакш — цссс! Дэманаформ. Укол на месцы.
    Ёнатан нічога не зразумеў. Ну ладна — не ва ўсіх жа дэманаў язык ходзіць гладка, як у Пазузу.
    — Што ты пра мяне ведаеш?
    — Я ведаю, хто ты, адкуль прыбыў. I што ты шшшукаешшш у сваім бессссэнсоўным і кароткім жыцці.
    Кроў стукнула Ёнатану ў скроні, яго пульс пачасціўся. Ён азірнуўся. Балазе іншыя паштары працавалі сабе ў адасобленых канторках.
    — Калі так, спадар сімург, дык, можа, тады паведаміш мне, хто скраў таблеткі майго бацькі і дзе я магу іх знайсці?
    Дэман зарагатаў — ажно затрэсліся столкі на ягоным бруху.
    — Хххлопчык-дурылка, нават кккалі я ведаю, дддык чаму ты думаеш, што я расссспавяду?
    — А чаму не?
    Свісцячы смех дэмана ўзмацніўся, і Ёнатан убачыў, як у краёчку вачэй бліснула слёзка.
    — Вельмі сссмешны жжжарттт. Дзессяцігоддзі зялёнай нннуды. Чаму ты раптам думаеш, што я зраблю табе такое? Цссс! Прабач-даруй, але я ззззаннняты. Атрэцяй гадзіне прыйдзе спадарыня Цукровы Амарыліс, і мне давядзецца зрабіць рассылку для ўсіх яе сябровак па ўсіх абшарах імперыі з партрэтамі яе ссстраххотных унучкоў. Хапай сваю тэлеграму і вввэкк адсюль!
    Са складак дэманавага цела высунулася рука, якая нагадвала танклявую і пругкую лапку яшчаркі (на імгненне Ёнатану падалося, што ў столках сімургавага цела хаваюцца шматлікія рукі-ногі). Сімург хапатліва кінуў на падлогу скрутак, запячатаны воскам. Ёнатан падняў тэлеграму, але з канторы не выйшаў.
    — Просам прашу цябе, спадар Сімург! Мая мама — вельмі хворая, а тата з сястрой — у смяротнай небяспецы. Ты павінны мне дапамагчы.
    — Цссс! Ведаеш, я ўррражжжаны — ты такі дурненькі і дагэтуль не ў курсе, што мы, дэманы, ссстварэнні практычныя. Дапамагаем толькі тым, хто дапамагаем нам.
    — Але як я магу табе дапамагчы?
    — Ннніяк. Абсалютна ніяк. Таму бывай зззздарррровы, жжыві багата.
    У кантору зайшоў паштовы службовец, пхаючы садовую тачку, у якой ляжалі ахапак сена, лісты звялай капусты і некалькі кавалкаў гнілой садавіны. Дэман з агідай глянуў на свой абед. Ёнатан адчуў, што выбару ў яго няма. Ён падняў скрутак і пайшоў у бок дзвярэй, таму прапусціў дзіўны позірк, які кінуў яму ўслед сімург, позірк, які патрабаваў наяўнасць абодвух вачэй. У тым позірку не было ані ценю пагарды, а хутчэй пачуццё непакою, здзіўлення і, можа быць, нават крышачку надзеі.
    Некрасептус схапіў прынесены з пошты скрутак, паламаў пячатку і стаў узірацца ў спярэшчаны паштарскім почыркам (сімург пісаў як яшчарка лапай) аркуш, і амаль адразу пачырванеў як бурак.
    — Пакліч спадарыню Персікавы Бутон, хай прыйдзе сюды зараз жа!
    Ёнатан бегма спусціўся ў кухню і паклікаў ахмістрыню. Праз дзверы кабінета даляталі галасы. Персікавы Бутон лямантавала.
    — He можа быць! Прафесар Ксерксес піша, што ён хоча менавіта ГЭТА?!
    — Ну так.
    — Але я прыгатавала першакласны паштэт з мяса залацістага бажана.
    — Нічога не паробіш. Так ён хоча.
    — Я нізавошта не змагу падаць яму такую брыдоту на званым абедзе. Гэта забаронена дэкрэтам імператара.
    — Але мы ж хочам яго ўлагодзіць, Тэльма!
    — Так.
    Некрасептус перайшоў на шэпт, і Ёнатан прыціснуў вуха да дзвярэй. Але дзверы адчыніліся, і ён, каб не рука Некрасептуса, што ўхапіла яго за вуха, уваліўся б усярэдзіну.
    — Трэба будзе яшчэ раз збегаць, дзіцятка-шпіянятка.
    — Але дарагі Бульфус, — запратэставала спадарыня Персікавы Бутон, — гэтым разам мы не зможам паслаць з ім сільфаў да Яніса, інакш усе даведаюцца, што ён з нашага дома.
    — He хвалюйся! У мяне з’явілася ідэя.
    Некрасептус напоўніў аграмадны шпрыц з белаватай каламуццю і пацягнуў Ёнатана за вуха назад у кухню.
    — У гэтага хлопца ёсць адзін сябар, — сказаў ёй ахмістрыні, спускаючыся па сходах. — Гэта твой кухонны дэман.
    Яны прыйшлі да прыкутага ланцугом Пазузу, і лекарсвятар памахаў шпрыцам перад Пазузавым носам-сасіскай.
    — Калі роўна праз гадзіну не вернешся з пасылкай, — сказаў ён Ёнатану, — дык укалю твайму сябруку гэтай дрэні, і тады можаш развітацца з ім назаўжды ўжо цяпер. Яго чакае пакутлівая смерць. Ён памяне цябе добрым словам у пекле. Ты знойдзеш Яніса, перадасі яму мяшэчак і забярэш пасылку.
    Ногі ў Ёнатана задрыжалі. Поўсць на спіне Пазузу стала дыбам, і ён агаліў свае іклы:
    — Як ты, доктар-шмоктар, насмеліўся пагражаць такому шляхетнаму дэману, як я, клоп ты пасцельны?
    Некрасептус адмахнуўся.
    — Спяшайся. Час пайшоў.
    Ён перакуліў пясочны гадзіннік, і Ёнатан убачыў, як пясчынкі пачалі сыпацца няўмольным цурком.
    Ён бег як ветрам гнаны па вулках гораду. Халодны пот праступаў на лбе і патыліцы. Але чым хутчэй ён прыпускаў, тым больш адчуваў, што яго ногі, нібыта ў жахлівым сне, прыліпаюць да зямлі. Зрэшты Ёнатан дапяў да суплёту завулкаў, якія віліся па-за рынкам. Ён злавіў першага сустрэчнага чалавека за руку.
    — Можа, ведаеш, дзе жыве спадар Яніс?
    Але чалавек нічога цямнага не паведаміў. Тое самае адбылося з наступным мінаком. I яшчэ з адным. Ці то яны не ведалі, дзе знаходзіцца дом, ці то ім не падабаўся падазроны юнак — суразмоўцы толькі заблыталі яго, ганяючы тудысюды. Адзін раз ён прыбег на пустую пляцоўку, другі раз — у халабуду бедняка, і ў трэці раз — да закладзенага цаглінамі калодзежа. Ён кружляў па лабірынце, бегаў па коле... Адчуў, як нібыта храсне пасярод залы аптычных падманаў у парку атракцыёнаў, хіба тут было зусім нявесела, адно жах і паніка. Аднак здавацца ён не збіраўся. Шмат чаго ляжала на шалях: ягоны сябар, адзіны блізкі яму чалавек. Ёнатан лётаў, стукаў у дзверы і ўглядаўся ў сутарэнні. Падчас чарговага рыўка падвярнуў нагу і паваліўся проста пасярод пыльнай вуліцы.
    Боль апёк, як поўха. Расцяжэнне, а можа, і пералом. Цяпер ён нізавошта не паспее! Некрасептус упырсне Пазузу атруту, і вінаваты будзе толькі ён! Мала страціў блізкіх датуль — цяпер згубіць і дэмана.
    Са стогнам Ёнатан сеў, нават не парупіўшыся сцерці з твару чорныя плямы гразі. Жыццё — бессэнсоўнае, як ягонае, так і любое чужое. Завяршыць яго тут і цяпер — неблагая ідэя. Ён падняў галаву, шукаючы дах, з якога яму скокнуць, але тут убачыў, што ён не адзін. На другім баку завулка, спінай да сценкі, сядзеў малады чалавек, утаропіўшы
    ў яго пару карых вачэй з доўгімі вейкамі. Валасы былі кучаравыя і чорныя, а рукі надзвычай мускулістыя. Апрануты хлопец быў у стракатую кашулю, чые расшпіленыя гузікі дэманстравалі смуглыя грудзі. На галаве ў яго красаваўся ссунуты фарсіста набакір чорны капялюш, запылены і пакамечаны. Праз усе слаі ануч у хлопца віднеліся два абрубкі загарэлых ног. Калека выпрастаў да Ёнатана бляшаную плыткую скрынку. 3 немаведама якой прычыны ў паветры лунала рэха далёкай весялосці.
    Сорам затапіў Ёнатана. Стан гэтага чалавека не лепшы за ягоны, але ён не прагне смерці. Ён любіць жыццё і развітвацца з ім намераў не мае. Ёнатан парыўся ў кішэнях у пошуках мяшэчка, які даў яму Некрасептус, і дастаў з яго залатую манету.
    — Бяры. Мне яна без патрэбы.
    Малады чалавек у адказ сардэчна пасміхнуўся, бліснуўшы чорнымі як смоль зубы.
    — Ты сёння першы мой дабрадзей, — сказаў ён з акцэнтам, пявучым і мяккім. — Адразу відаць, ты не тутэйшы.
    Ёнатан прыгадаў свой дом на Фіялкавай вуліцы, і яму захацелася расплакацца.
    — Я прыбыў з такой далёкай краіны, што ты нават уявіць сабе не можаш.
    — Я таксама, — уздыхнуў чужаніца. — Але што ты тут шукаеш?
    — Дом Яніса.
    — Вось яго дзверы, за табой.
    — Сур’ёзна?
    — Пастукай і пабачыш.
    Ёнатан падняўся на ногі. Аднак боль у назе быў нагэтулькі моцны, ажно Ёнатан зноў мусіў апусціцца на зямлю. Жабрак глянуў у скрыўлены ад болю твар Ёнатана і нахмурыў чорныя тоўстыя бровы.
    — Хочаш смакотку? — ён дастаў са сваіх лахманоў маленькі шарык, які выглядаў як чорная заквэцаная жуйка.
    — He, дзякуй.
    — Бяры-бяры. Табе адразу палепшае.
    Ён кінуў шарык Ёнатану і паказаў пальцамі, маўляў, трэба той шарык засунуць у рот. Здзіўлены Ёнатан выявіў, што, нягледзячы на нязвыклы смак, боль у назе адразу суцішыўся, а па целе разлілася прыемная цяплосць. Ён ускочыў на ногі.
    — Што ты мне даў?
    Жабрак усміхнуўся.
    — Проста трохі цукру. Давай! Стукай у дзверы. Смялей!
    Нязнаная раней цеплыня ў целе праменілася, быццам ранішняе сонца падчас майскай паездкі ўсім класам на прыроду. Можа, не ўсё яшчэ страчана? Ён пастукаў у дзверы, якія вокамгненна адчыніліся так, нібыта яго там чакалі.
    Моцная рука зацягнула яго ўсярэдзіну, і праз момант ён ужо спускаўся па гнілых сходах у пакой, з якога цягнула моцным пахам сушаных водарасцяў і марской солі.
    Яніс выглядаў як гонкае дрэва, якое безупынныя павевы ветру сагнулі і скруцілі. У яго была тыднёвая шчэць на шчоках, на галаве — шапка-менінгітка, пад якой блішчэлі светлыя вочы.
    Сваімі цяжкімі пальцамі чалавек трымаў Ёнатана за плячо. У цьмяным святле, што струменілася праз дошкі, якія былі падлогай у пакоі над імі, Ёнатан бачыў толькі палову твару чалавека.
    — Ты ж прынёс золата?
    Ёнатан працягнуў мяшэчак, які даў яму Некрасептус.
    — Цудоўна. А дзе спіс?
    Цыдулка, на якой чарнеў почырк Персікавага Бутона, перайшоў у рукі Яніса. Ён выйшаў у сенцы і вярнуўся, трымаючы ў руках невялічкі скураны мех, як след завязаны вяроўчынай.
    — Пашэнціла, зранку стаяла добрае надвор’е, таму паклаў усё згодна са спісам. Вазьмі гэта свайму гаспадару. Адразу аднясі, a то хутка пачне смярдзець.
    Ці зможа ён усё яшчэ вернуцца ў час? Ёнатан вылез з Янісавай пячоры вонкі, каб яшчэ раз сутыкнуцца з чорнай як смала ўсмешкай калекі.
    — Ты дастаў, што хацеў?
    — Здаецца, дастаў.
    — Здаецца? Ты хіба не хочаш глянуць усярэдзіну і пабачыць, што ты атрымаў за тое золата?
    — Якая розніца, што там у меху! Галоўнае, каб гаспадар быў задаволены.
    — Ат, кінь выдурняцца! — зарагатаў калека, ажно мухі зляцелі з ягоных ног-абрубкаў. — Добры дурань! Ніколі не зашкодзіць ведаць, што ад цябе хаваюць.