Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
якая была апранутая ў стракатую кашулю і падраны чорны фрак, і згледзеў знаёмы бляск чорных як вугаль зубоў.
—	Ты? — здзіўлена выгукнуў ён.
—	Ты? — выгукнула постаць з не меншым здзіўленнем.
Гэта быў той жабрак-інвалід, якога Ёнатан сустрэў уранні. Праўда, ён больш не быў інвалідам. У яго былі дзве абсалютна здаровыя і надзвычай мускулістыя нагі. На шчасце, малады жабрак ачомаўся хутчэй за салодкую парачку. Убачыўшы ашаломлены позірк Ёнатана ўваччу, схапіў яго пад пахі, учапіўся ў Пазузу, які мяцеліў нагамі яму ў спіну, і перамахнуў праз сцяну.
РАЗДЗЕЛ 7
ПЛЕЛЬБЭН ШАХАР
Высока ў небе, па-над горамі, лунала чорная кропка. To быў арол-змеяед, які пільнаваў здабычу. Эля боўталася ў сядле. Убачыўшы неабдымную даліну, што разляглася ля ног і цягнулася аж да самых горных аснежаных даляў, у Элі захапіла Дух.
—	Вы не можаце забраць мяне, — гнеўна сказала яна. — Я трэба майму брату. Яго злавіў лекар-забойца, які пасадзіў яго ў нейкую такую махіну.
Выкрадальнікі людзей зазвычай не зважалі на скаргі палонных, але гэтым разам мужчына з наглуха заматаным тварам павярнуў галаву.
—	Яго ўзялі Варажбіты? Скажы дзякуй, што ты з намі. 3 імі можам біцца толькі мы.
Гэта Элю не пераканала. Ёй трэба вярнуцца на рынак нявольнікаў у Эрэду і знайсці брата. Яна здзейсніць гэта пры першай магчымасці, паабяцала яна сабе. Як мага хутчэй. Але пакуль што Ёнатану давядзецца пабыць трошачкі самому. Элі стала цікава, куды выкрадальнікі яе вязуць. Дзікі і прыгажэнны краявід захапіў. Навошта хлусіць — пры выглядзе гор і ў прадчуванні шалёных прыгод непакой за Ёнатана і яе гнеў
патанулі ў зачараванні. Эля — юначка, якая адчувала, што яе жыццё надта цеснае для яе, усё роўна як леташняя блузка. Для свайго памкнення даказаць сабе нешта ў яе ніколі не знаходзілася належнай прасторы і сітуацыі. Заўжды адчувала, што бацькі не разгледзелі яе як след, аддаючы перавагу яе малодшаму брату. Можа, тое была яе віна, бо да сябе набліжацца яна ім не дазваляла. Але са сваім залішнім гонарам яна нічога парабіць не магла — хіба ў якасці абароны стала суровай і жорсткай. Неўсвядомлена яна прагнула, каб нешта зрабіла ў муры яе гонару пралом. Нешта, чаму яна зможа прысвяціць найлепшае, што ў яе ёсць, тую падводную частку айсберга. Змалку ёй жудасна хацелася, каб яе зацягнула ў свае абдымкі якая-небудзь прыгода. Тую прыгоду Эля ўяўляла як узлётную паласу, на якой яна зможа нарэшце выпрастаць схаваныя ў яе глыбінях крылы — і ўзляцець.
Таму, нягледзячы на гаротны стан, яе сэрца напоўнілася беспадстаўным, не падлеглым ніякім лагічным раскладам шчасцем да той ступені, калі вельмі хочацца спяваць. Упершыню ў жыцці яна была ў вольным і небяспечным месцы, як і мроіла, у бязмежнай прасторы, у якой можа здарыцца што заўгодна. Людзі, якія скралі яе, былі жорсткія і практычныя, але не зламыснікі. Час ад часу яны спыняліся, каб напаіць палонных вадой. Эля налічыла тузін іншых палонных, усе раз’юшаныя юнакі або маладзёны. Але канваірам было пляваць на іх настроі. Выдавала, яны спяшаліся да нейкай канкрэтнай мэты ў далёкіх гарах, куды хацелі трапіць да наступлення цемры. Калі гульня ёй абрыдне, яна зможа паведаміць ім пра іх пралік і адкрыць ім, што яна дзяўчына, і тады яны адпусцяць яе ў белы свет.
Конны атрад асцярожна спускаўся па стромай горнай сцежцы, няспешна, навобмацак, спярша адзін капыт, потым — другі. Даліну, у якую яны спусціліся, можна было пабачыць толькі зверху тым, хто ўскараскаўся на горны хрыбет, бо цяпер яна як бы знікла, распусцілася. Пра сцежкі, якія
вялі ў тую даліну, ведалі, мусіць, толькі лясныя вартаўнікі і мясцовыя казлы. Да слова, горы былі цудоўным сховішчам. Канваіры ведалі, што робяць. Яны павярнулі твары да непрыступнага хрыбта, чые надхмарныя вяршыні бялелі ўдалечыні. Горы Загроса.
Плоскі ландшафт даліны не надта абцяжарваў нагружаных коней. Зямля не выглядала ўрадлівай. Рэдкаватыя парасткі пшаніцы і проса вызіралі, як вандроўныя расліны, якія ніяк не могуць зачапіцца за камяністую глебу. Эля цешылася ад высакагорнага паветра, значна халаднейшага за тое, што лунала па-над пастаральнай эрэдскай раўнінай, і болыл раздражняльнага для яе лёгкіх.
Яны скакалі ў бок дыму, які ўздымаўся па-над вясковымі хацінкамі, што раскінуліся ля падножжа гор. Вёску канваіры называлі Сіган-Гіль. Калі ў іх бок пасунулася нейкае цёмнае воблака ў клубах пылу, цені на зямлі ўжо падраслі. Палонныя наструніліся, але канваіры паставіліся да воблака як да звыклай з’явы. Неўзабаве стала ясна — гэта група людзей, якая крочыць па сцежцы. Апранутыя ў плашчы цёмных адценняў, яны неслі на галовах і ў руках пакункі і амфары.
Калі тая група мінала іх, дык Эля праз плашчы і накідкі на тварах згледзела, што ўсе тут жанчыны. Гэты факт не ўцёк ад вачэй іншых палонных, якія ажно скалануліся. Асабліва запанікаваў хлопец на імя Ратыф, балбатун, чый рот падчас перапынкаў на вадапой не зачыняўся. Ратыф, брунет, валасы якога спераду звісалі грыўкаю, а скроні былі амаль што голыя. Якія нагадалі Элі той мульцік з вавёркай.
Ратыф быў невысокім гадзіннікавым майстрам. У маленстве Гільдыя Варажбітаў пастанавіла, што той далучыцца да Гільдыі Гадзіншчыкаў, і Эля магла здагадвацца, як яму тое рашэнне псавала жыццё. Паколькі было ясна, што Ратыф быў надта гіперактыўны, каб сядзець цэлымі днямі за сталом над тымі дробненькімі механізмамі. Праўда, ён стараўся.
Участковы лекар-святар выпісаў Ратыфу заспакаяльныя лекі, якія трэба было пастаянна прымаць, але ягоныя вочы, што скакалі на ўсе бакі, проста адмаўляліся засяроджвацца і трацілі вастрыню. Ратыф вырашыў пайсці на рынак нявольнікаў у Эрэду, каб набыць некалькі кішэнных нячысцікаў-спрытнюг, якія дапамаглі б з яго рамяством.
Цяпер Ратыф спрабаваў патлумачыць канваірам, што ён мусіць вярнуцца ў сваю майстэрню, бо спадарыня Наджама Алі пакінула ў яго залаты гадзіннік, і калі той не верне яго ёй да аўторка, то будзе дзікі скандал. Канваіры дружна ігнаравалі Ратыфа, хоць той румзаў і енчыў. 3 цягам часу гадзіннікавы майстар сціх, але група жанчын, якая пакідалі вёску, узбудзіла ў ім паніку.
— Што здарыцца з жанчынамі Сіган-Гіля? — з трымценнем запытаўся ён маўклівага барадача, які вёз яго на кані.
— He хвалюйся, з імі ўсё будзе добра. Заўтра, калі мы сыдзем, яны вернуцца ў свае хаты.
Калі яны заехалі ў Сіган-Гіль, высветлілася, што вызваленая ад жанчын вёска кішма кішыць коннымі паўстанцамі, якія прыцягнулі яшчэ палонных.
Засталося толькі некалькі маршчыністых бабулек, якія сядзелі ля студні і займаліся гатаваннем. Яны падалі ўсім па місе з прасяной кашай, кавалку казінага сыра і кіслым яблыку з гор. Эля моўчкі ела сваю порцыю, прагна гледзячы на ўсё, што адбывалася вакол. Паветра было напоенае атмасферай ваеннага лагеру. Тутэйшыя жыхары і паўстанцы правяралі стрэльбы, пісталеты і арбалеты. Вастрылі лёзы, мылі коні, галіліся, латалі вопратку.
Цяжка было не заўважыць аднаго маладога хлопца, чыйму імпэту маглі б пазайздросціць усе іншыя. Здавалася, ён знаходзіўся ўсюды і адразу. Падбадзёрваў, інструктаваў, раздаваў загады. Эля здзівілася: такі юны (на выгляд меў дваццаць-дваццаць два гады), а ўжо камандуе мужчынамі, большасць якіх старэйшая за яго на пакаленне.
Але хлопец пачуваўся цалкам упэўнена, ды й астатнія ахвотна падпарадкоўваліся яму, адказваючы з павагай і прыязнасцю. Як і ўсе ваяры, ён быў апрануты ў брудную вопратку. На нагах — абшытыя футрам боты, а на грудзях — лёгкі даспех з дубленай скуры. Светлыя даўгія валасы былі сабраныя ў конскі хвост. Эля заўважыла, што ў хлопца спрытныя пальцы. Сам ён, здаецца, быў знаўцам ва ўсіх справах. Мог паладзіць заіржавелы механізм стрэльбы, улагодзіць канябрыкуна, супакоіць спрэчкі наконт чаргі на дзяжурства.
Праз некаторы час пасля таго, як яна стала глядзець на яго, Эля зразумела, што ягоны твар — надзвычай пекны і свеціцца чароўным бляскам. Лоб быў гладкі і шырокі. Шызыя, шырока пасаджаныя вочы, у якіх, нягледзячы на ўпэўненасць, была заўважная сарамлівасць. I гэта не толькі дадавала яму прывабнасці, але і аўтаматычна выключала яго з ліку фанабэрлівых пыхліўцаў. Як жа яна не заўважыла такой прыгажосці раней? Эля падумала, што ягоныя ўчынкі і справы так уражваюць, ажно не адразу заўважаеш знешнасці.
— Хто гэта? — шэптам запытала яна Ратыфа, які таксама казеліў зрэнкі на хлопца.
— Уяві сабе, Гілель бэн Шахар!
Эля не хацела паказацца невукам перад гадзіншчыкам, які выскрабаў з місы рэшткі кашы. Аднак той вырашыў, што пытанне — добрая нагода памалоць языкамі.
— А ты што рабіў, калі яны цябе скралі? — пацікавіўся Ратыф.
— Я? Ам-м...
Элі не хацелася распавядаць, што ёй перарвалі працэс знаёмства з феноменам рабства. Апроч таго, яна нутром адчувала, што гэта не зусім прыдатнае месца, каб адкрыць першаму сустрэчнаму сваё іншасветнае паходжанне.
— Я... Я рабіўусякія розныя рэчы. Вучыўся там...
— Студэнт! — з павагай прамовіў Ратыф. — Бачна па тваім твары. Спадзяюся, праз гэта ўсё ты вучобу кідаць не станеш.
— Колькі часу яны будуць нас трымаць? — запанікавала Эля.
— Думаю, да канца вайны. Але праблема, што тая вайна яшчэ не пачалася.
— Чорт! У мяне засталіся важныя справы. Трэба знайсці згубленага брата і яшчэ аднаго злодзея.
— Ну, паспрабуй пераканаць нашых канваіраў. Але, па шчырасці, гэта ўсё роўна што дакрычацца да гор.
— Так, скардзіцца бессэнсоўна. Але ўпэўнены, мяне хутка адпусцяць, — заявіла Эля, з неспакоем назіраючы за голым па пояс асілкам, які вастрыў дзюбку жалезнай пікі. Вакол разляталіся іскры. Можа, настаў час падысці да гэтага Гілеля і адкрыцца, што яна дзяўчына?
— Ну, ясна, ты такі адзін і твой выпадак выключны, — крыху здзекліва сказаў Ратыф, чым толькі даліў алею ў агонь Элінага змагання самой з сабой.
— Але пакуль што сядзі ціха! Як, ты кажаш, цябе клічуць? — спытаў Ратыф.
— Эля. То-бок Элляш*.
— Hi разу не сустракаў чалавека, які забыў сваё імя. Выдае на тое, ты сапраўды ў шоку. Ну ды ладна — рады пазнаёміцца.
У той самы момант, калі Эля надумала падняцца, рукі ваяроў пасадзілі яе назад.
Ціха!
Мажны шыракаплечы мужчына з рудымі валасамі і носам, даўно раструшчаным чыімсьці кулаком, на грудзях у якога паверх кальчугі звісала скура мядзведзя, стаў падыходзіць да людзей, загадваючы ім прытрымаць язык. Брыдкі шнар бег у яго ад пераносся да мочкі скалечанага правага вуха. На правай руцэ ў асілка не ставала двух пальцаў.