Скрадальнік лекаў
Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
Яна ператварылася ў дзяўчыну без мінулага. Чалавекатут-і-цяпер. Прайшло яшчэ зусім мала часу, але яны з Гілелем былі як неразлітая вада. He бачыліся цягам дня — шукалі адно аднаго ля вечаровага вогнішча і размаўлялі, аж пакуль не бляклі зоркі і не ўздымаўся попельны світанак. Калі
іх на колькі дзён разлучалі вайсковыя заняткі, яна сумавала па ім, а ён журыўся па ёй. Эля зараз адчувала ап’яненне тых, хто ходзіць па лязе нажа, і была перакананая, што дзень, калі яе зловяць і пакараюць, — блізка. Але пакуль той дзень не надышоў, яе апанавала абыякавая пагарда да небяспекі. Так, у тым лесе, трымаючы яго галаву на сваіх каленях, яна мела рацыю. Лепей пралічыцца і зрабіць фатальную памылку, чым жыць без яго.
Але гэта не азначала, што яна была гатовая з заплюшчанымі вачыма скакаць наўпрост у пастку. I таму здрыганулася ад агіды, калі зразумела, што Эль-Намір паглядае на яе неяк не так. Заслужаны падрыўнік бавіў з ёй разам шмат часу, што яе не надта трывожыла, бо як бы Эль-Намір ні знаўся ва ўсіх тонкасцях і хітрыках падрыўной працы і засадах, ён не выглядаў на чалавека, які будзе асабліва зважаць на асаблівасці яе паводзін і цела. I вось, мусіць, памылілася. Кожны раз, што яна паварочвала галаву ў ягоны бок, яго ястрабіныя вочы ўжо былі прыкутыя да яе. А калі Эль-Намір прапанаваў ёй асабістыя заняткі па баявым дужанні, Элю кінула ў халодны пот. Адмовіць нельга. Быў ён значна дужэйшы і спрактыкаванейшы за яе. I калі ён яе без усякіх жарцікаў шпурнуў на зямлю, што, вядома, абурыла яе да глыбіні душы, яна не змагла супраціўляцца, калі яго аб’ёмныя, пакрытыя рудой поўсцю ручышчы хутка аблапалі яе.
Эля падумала, што гэта канец. I ўжо гатовая была ва ўсім прызнацца, але калі Эль-Намір нешта і скеміў, дык палічыў за лепшае прыхаваць высновы для сябе. Факт — па лагеры ніякай чуткі не пайшло, Элю не хапалі і публічна ніяк не каралі.
Але нейкія падазрэнні, мусіць, закраліся ў сэрца Эль-Наміра. Назаўтра Эля пайшла памыцца ў вярхоўях ракі, і акурат тады, калі выйшла з вады і апранулася, то ўбачыла яго між хмызу. Яе сэрца забілася, як палонная птушка. Ці пабачыў ён
яе цела? Яна падумвала ўткнуць яму меч паміж рабрын і перацягнуць труп у месца, дзе яго зжаруць дзікі.
— Што ты тут шукаеш? — запыталася яна.
Эль-Намір папрасіў прабачэння, якое гучала ненатуральна, і сказаў, што не хацеў перашкаджаць, бо кожны чалавек мае права на прыватнае жыццё. Апрача таго, ён ніякім чынам не выдаў сваіх сапраўдных намераў. Яны тым часам падышлі да групы навабранцаў, якія трэніраваліся перапраўляцца праз рэчку па канатнай дарожцы, таму Эля страціла магчымасць звесці Эль-Наміра са свету. Да таго ж яна ведала, што ў двубоі з Эль-Намірам шанцаў у яе малавата. 3 цяжкім сэрцам яна вярнулася ў лагер. Пра ўцёкі няма чаго думаць, бо без спрактыкаванага палясоўшчыка яна памрэ ў гарах ад голаду і холаду. Апрача таго, нясцерпна смылела думка, што тады ёй давядзецца разлучыцца з Гілелем. Ёй заставалася адно — заставацца спакойнай і працягваць звычайнае жыццё ў лагеры.
Гілель намерыўся паслухацца парады, якую Эля дала яму пасля пагоні за богам-ваўкалакам. Невялічкі атрад з маладым паручнікам Ірамам Тамджалілям рушыў на паўночны захад, у горныя мясцовасці і раён бухт у правінцыях Кападокія, Таракія і Ілірыя, туды, дзе імперскія губернатары не маглі трымаць як след сваёй улады. Былі спадзевы, што ў гэтых абласцях хаваюцца мясцовыя бажкі. Але гэтага было мала.
— Наша праблема — войска наша замалое, — сказаў Латрасян, афіцэр сувязі і выведкі. Яны сядзелі ля штабнога вогнішча і прыкідвалі, як распачаць вайну. — Разам маем колькі дзясяткаў тысяч ваяроў, раскіданых па горных хрыбтах Нура, Таура, Эльбруса і Арарата. Каб перамагчы імперскае войска, нам спатрэбяцца значна большыя сілы. Тэмп мабілізацыі ахвотнікаў марудны.
— Большасць грамадзян у імперыі па-ранейшаму цураецца нас, — сказаў Эль-Намір. — Баіцца думкі, што можна
жыць без нагляду і кантролю Варажбітаў. Каб людзі пайшлі за намі, мусіць адбыцца нейкі цуд.
— He цуд павінны адбыцца, — у одуме сказаў Гілель, — а паўстаць прарок. Асоба, якая зможа простымі словамі пераканаць і супакоіць звычайнага чалавека, які баіцца Прорвы, ажно лыткі калоцяцца, што супраць падземных сіл ёсць спосаб.
— На жаль, такога прарока няма, — сказаў Латрасян. — Страх перад Прорвай толькі шырыцца. Mae інфарматары нясуць трывожныя чуткі. Кажуць, у глыбокіх нетрах зямлі бабка Тыямат змагла нарадзіць Левіятана, які назапасіў неймаверную сілу. He здзіўлюся, калі гэтыя плёткі распускаюць самі Варажбіты. Каб настрашыць грамадзян і прымусіць іх трымацца за імператарскую ўладу.
У Элі з’явілася ідэя. Яна прыгадала Пазузу, дэмана, якога сустрэла ў Эрэду.
— Чаму мы не спрабуем працягнуць да нашай справы дэманаў, якім абрыдла быць нявольнікамі?
Афіцэры за штабным сталом недаверліва зморшчылі твары.
— Мы дэманам давяраць не можам, — патлумачыў ЭльНамір. — Яны выпладкі Прорвы, дык навошта ім дапамагаць нам?
— Бо ў іх няма выбару! Дэманы самі ўсё цудоўна разумеюць. Зараз яны не могуць вярнуцца ў Прорву, а вось ад улады Варажбітаў яны хапілі гора і пакут напоўніцу, значна больш за людзей.
Твар Эль-Наміра пазмрачнеў, ён перакінуўся позіркам з Гілелем.
— Мы не можам паводзіць сябе ў гэтым пытанні легкадумна. А што, калі Прорва возьмецца ў сілу? А потым дэманы, вызваленыя намі, перакінуцца на яе бок?
— Дэманы прабавілі з людзьмі апошнія тысячу гадоў. Калі мы паабяцаем ім годныя, чалавечыя ўмовы, чаму яны не могуць стаць нашымі саюзнікамі?
Эль-Наміра тачылі сумневы, і шнар на яго твары скрывіўся і пачырванеў. Але ў гэты момант у гутарку ўмяшаўся Гілель.
— Рацыя ёсць у вас абодвух. А прапанову Элляша можна праверыць голькі эксперыментальным шляхам. Што мы губляем? Знойцзем парачку дэманаў і паглядзім, паназіраем, як яны сябе павядуць.
Ужо назаўтра паслалі невялічкую групу выведнікаў, каб скрасці з рачной даліны дэмана.
Эля сама гаварыла з выведнікамі, якія ішлі на заданне.
— Прашу вас, глядзіце ўважліва і ўсюды шукайце дванаццацігадовага хлопца, худога, бялявага, з разумным тварам і бірузовымі вачыма. Гэта мой малодшы брат, якога скралі Варажбіты ў Эрэду. Апошні раз я бачыў яго ў кампаніі кудлатага дэмана з чатырма крылцамі, якога клічуць Пазузу.
Усе паабяцалі, што будуць шукаць Ёнатана. Эля абнадзеілася. Але праз некалькі дзён прыйшло расчараванне. Група выведнікаў вярнулася. У іх вялікім меху — адкіды, які збіраюць рыбакі пасля буры на беразе: гразь, каменне, брудныя цэлафанавыя мяшэчкі ды мятыя бляшанкі. Усяго знайшлі журботнага дэмана на імя Ламатшу, які выглядаў як мурзатая нутрыя, што выбавілася з лужыны мазуту ў забруджанай рацэ. А таксама лятучага дэмана на імя Асгод, з асыпаным пер’ем на крылах, ад чаго там-сям бліскалі ружаватыя пралысіны. А таксама дэмана-парадыста, чыё імя Ансатаргалу, якога трымалі дзеля забаўкі ў імператарскім палацы Вавілона, — ён цешыў жаўнераў, перадражніваючы імператара і ягонага лютага Галоўнага Варажбіта. Але, апрача гэтага, здабыць ніякіх іншых карысных звестак не ўдалося. Трох уцекачоў пасялілі ў адной глыбокай пячоры, і Гілель паслаў па мясцовых шаманаў з Сіган-Гіля.
У шаманаў былі адмысловыя замовы, каб нейтралізаваць уплыў уколаў дэманаформу, сульфароксату і рэшты супакаяльных наркатычных сродкаў, якімі Варажбіты калолі дэманаў. Аднак ачуньвалі і ўбіраліся ў моц дэманы не адразу.
Толькі пасля некалькіх месяцаў, калі яны прыйшлі ў норму (калі ўвогуле такое магчыма), высветлілася — падобны да нутрыі дэман у тэорыі быў здольны паражаць вогненным позіркам вартавыя вежы вавілонцаў, але пакуль што адно можа збіваць з галіны грэцкія арэхі.
Сама ж Эля ўпэўненай у поспеху сваёй ідэі ўжо не была. Але тут у лагер вярнуўся іншы атрад выведнікаў і прывёў з сабой каштоўны трафей. Спярша Эля падумала, што гэта жанчына. Калі тая злазіла з каня, Эля пазірала на яе з разяўленым ротам. Падцягнуліся бліжэй іншыя ваяры, і вайсковая трэніроўка спынілася. Што тут робіць жанчына?
Высокую постаць з заматаным тварам павялі ў штабную пячору. Аднак калі павязку з твару знялі, выявілася — ніякая гэта не жанчына! Гэта дэманіца-наамітка з дзівоснай скурай колеру сіне-фіялетавага атраманту і шызымі вачыма пад колер дажджавых хмар. Эля ўспомніла, што бачыла яе на рынку ў Эрэду. Аднак тая, эрэдская, была неймавернай красуняй, а гэтай твар знявечыла кіслата.
Выгляд яе нагэтулькі брыдзіў вока ўсяго пасля аднаго позірку, што, калі наамітка зноў захінула твар, усе неўпрыкмет выдыхнулі з палёгкай. Выявілася: чалавек, які колісь купіў яе, лекар-святар з горада Гірсу, у прыпадку рэўнасці знявечыў ёй твар. I ніякі закон імперыі не забараніў яму тое зрабіць. Дэманіца, чыё імя было Агурміяна, уцякла і хацела накласці на сябе рукі. Камандзір выведнікаў распавёў, што вагаўся, ці браць яе, бо нааміткі вядомыя як адданыя хаўрусніцы Варажбітаў. Аднак ейны твар, сказаў камандзір, яго пераканаў. Агурміяна была, мусіць, першай дэманіцай, якая ўсцешылася, што паўстанцы яе скралі. HexTa сказаў ёй, што сваім выбаўленнем яна абавязаная Элі. Дэманіца на знак падзякі элегантна схіліла перад дзяўчынай галаву, ад чаго ўвагнала Элю ў чырвань.
Назаўтра, калі Эля спусцілася ў пячору дэманаў спраўдзіць, як дэманы маюцца, Агурміяна намякнула, што хоча
з ёй пагаварыць з вока на вока. Яны адышліся ў такую сабе выемку-пакойчык, дзе сценкі пакрывалі крышталікі кварцу, якія зіхцелі ад святла прынесенай Эляй паходні, адкідаючы вычварныя цені на твар нааміткі, на рэшткі яе былой прыгажосці. Акурат той самай раніцай адбылося здарэнне з Эль-Намірам ля рэчкі, Эля адчувала, што цярпенне, памяркоўнасць і лагода пакідаюць яе.
— Я ведаю, што цябе непакоіць, — ціха сказала ёй Агурміяна.
— I што гэта?
— У цябе праблема. Ты жывеш як мужчына, паводзіш сябе як мужчына, размаўляеш як мужчына, але пад вопраткай ты не мужчына, а жанчына.
Эля ледзь не выраніла паходні і не спаліла штаноў. Але хутка ачомалася.
— Кажаш абы-што, — сказала яна самым спакойным і халодным голасам, на які была ў тую хвіліну здатная. — Хто табе паверыць? Якія ў цябе доказы?
— Мне не трэба доказаў. У мяне вочы нааміткі, а не салдафона, які цягаецца па гарах. Але табе няма чаго баяцца. Я не буду выдаваць цябе, наадварот — дапамагу.