Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
— Спадар Гілель, я мяркую? — запытаў ён і працягнуў руку для поціску. — Вельмі прыемна. Адвакат Мармельштэйн.
Ён зняў з нагі правы чобат і вытрас з яго рыбку. Потым стаў прама і зрабіў намаганне ўсміхнуцца.
— Я так мяркую, у вас тут недзе паблізу офіс? Можа быць, лепей у зацішную кавярню? Таксама не? Ну, няважна, якінебудзь культурніцкі хаб, дзе мы можам перакінуцца парай слоў.
Эль-Намір зморшчыў лоб. Што гэта за балбатун такі? Ён ніколі не чуў пра Гільдыю Адвакатаў, але цалкам верагодна, што гэта была яшчэ адна фальшыўка, зробленая ў Вавілоніі. Рэшту сказанага чужаніцам Эль-Намір прыпісаў ягонаму вар’яцтву. Але як вар’ят здолеў пратачыцца сюды сілай чарадзейства? Ён паказаў на мігах Гілелю, маўляў, давай кокнем прыдурка. Але Гілель адказаў, маўляў, пакуль ніякіх ліквідацый.
Гілель зрабіў жэст рукой у бок намёта. Мармельштэйн яўна не гарэў жаданнем сядзець пад паветкай з зубровага футра, над якой узносіўся вільчак, зроблены з набітай саломай галавы горнага льва.
Пры выглядзе капітана Адрыяна, які ахоўваў уваход з напятым лукам, адвакат зусім згас.
Ягоны настрой палепшыўся, толькі калі Гілель загадаў падаць віно. Адвакат з асалодай прынюхаўся да віннага водару, які сыходзіў з кубка.
— А, дзякуй богу. У месцы, дзе шануюць добрае віно, не ўсе будуць кілерамі. Я сам шчыры віналюб, дарэчы. Летась нават ездзіў у Таскану.
— Hi разу там не быў, — прызнаўся Гілель.
— Табе трэба там пабываць! Таскана — проста цуд. Будзеш там мець вялізную прыемнасць.
— Праўда? Ці ж яны далі рады нашэсцям Медузы Гаргоны, якія іх так дапякалі?
— Медуза Гар... Я не ведаў што ў Таскане бывае сезон меДуз.
Адвакат Мармельштэйн выглядаў крыху збітым з панталыку, але гэта быў мацёры воўк, таму хутка ачомаўся.
— Я так мяркую, ты пахаджваў па берагу Рыўеры, спадар Гілель*. Прыемна знайсці тут цывілізаванага чалавека. Трэба прызнаць, у першыя хвіліны я зусім не быў пэўны... Я нават стаў быў думаць, што...
— Усё добра, спадар, усё добра...
— Добра-добра.
Эль-Намір гучна выдыхнуў. Ніколі ў сваім жыцці ён не чуў такога хуткастрэльнага струменя лухты. Як Гілелю ўдаецца захоўваць цярпенне? Нарэшце падалося, што чужаніца прыступіўся да справы — ён з урачыстай мінай адчыніў кейс з дакументамі.
— У мяне на руках кантракт, якому плюс-мінус тысяча гадоў. Кантракт, заключаны паміж маім кліентам з аднаго боку і трэцяй асобай — з другога. Тэрмін дзеяння кантракта заканчваецца праз лічаныя дні, вось-вось. Вось жа, мой кліент зацікаўлены падоўжыць дамоўленасці. Але паколькі
* У ладнай колькасці старадаўніх моў Блізкага Усходу (і гэтая рыса перакінулася ў сучасны іўрыт) няма прынятага ў нас звароту на “вы”. Такім чынам, бесцырымонна “тыкаць” можна нават манархам ці прэм’ерам. Але гэта не замінае ўсякім дзялкам-лісліўцам абкружаць “тыканне” слоўнымі падлашчваннямі і паважлівым пералікам рэгалій.
ён расчараваны гэтай самай трэцяй асобай, дык зацікаўлены, каб з яго боку і разам з ім новы кантракт падпісалі яго новыя партнёры, то-бок узброеныя сілы паўстанцаў Вавілонскай імперыі.
— Ты кажаш загадкамі, — сказаў Гілель. — Што яшчэ за дамоўленасці?
— Я абяцаю табе, шаноўны спадар Гілель, ты не расчаруешся. Гаворка ідзе пра звышпрыбытковую дамову. Яшчэ да таго як у наступным годзе сыдзе снег, яна зробіць цябе самым магутным чалавекам у імперыі і пасадзіць цябе на імператарскі трон.
— Абяцаць ты майстар.
— Улада таго, каго я прадстаўляю, амаль бязмежная.
— Але хто заключае дамову? Хто ён, твой кліент?
Мармелыптэйн змахнуў кроплю, якая скацілася з кончыка носа.
— Ты, шаноўны спадар Гілель, будзеш смяяцца. Але я табе скажу, што ніколі не бачыў свайго кліента. Ён ані разу не зайшоў да мяне ў офіс, ніхто не бачыў яго твару. Але мы, адвакаты, не маем патрэбы для такіх прымітыўных доказаў. Мой кліент — юрыдычная асоба на ўсе дзвесце працэнтаў, і гэтым абмяжуемся. Мой офіс — офіс з традыцыямі і паважанай кліентурай — заўжды апекаваўся ягонымі сямейнымі справамі. Mary засведчыць, гэта шанаваная, санавітая асоба.
— Дык чаго тая асоба не прыйшла сюды сама? Баіцца мяне?
— Баіцца? Ды не, зусім не! Той, каго я прадстаўляю, узор нязломнасці. Але пакуль што ён лічыць за найлепшае не высоўвацца і весці свае справы праз мяне.
— Ты ведаеш прынамсі яго імя?
— Ведаю яго мянушку. Атачэнне называе яго Левіятанам.
— Левіятанам?! — капітан Адрыян падскочыў у паветра і нацягнуў арбалет, маючы глыбокі намер упіць стралу проста ў сэрца Мармельштэйну.
Мо з тузін іншых ваяроў уварваліся ў намёт, але ніхто з іх не змог апярэдзіць Эль-Наміра, які схаваўся ў цені, — лязо яго кінжала ўжо прыціснулася да шыі гаротнага адваката. Гэта быў момант, які ён чакаў усё жыццё. Момант, які выявіў здрадніка. Ён ужо быў гатовы перарэзаць адвакату горла адным рухам, але ўвесь вэрхал скончыўся тым, што Гілель падскочыў да яго і, да вялікага расчаравання ваяра, ухапіў і сціснуў яго руку.
— Ты адвакат Левіятана? — выгукнуў Элляш.
— Мне што тут, прабачацца за кліентаў? — прасіпеў Мармельштэйн. — Ён няблага плаціць.
Гілель жэстам загадаў ваярам апусціць зброю і з дакорам паглядзеў на Эль-Наміра, які ўсё ніяк не хацеў расставацца з горлам, абвязаным гальштукам. Шкада, шкада! Зноў намаганні воіна не ацанілі належным чынам, і Эль-Намір адчуў сябе сабакам, што хавае хвост паміж ног. Мармельштэйн зайшоўся кашлем, глынуў сліну і паляпаў сябе па целе, каб упэўніцца, ці ўсе органы на месцы.
— Стрымайце сваіх людзей, спадар Гілель! Мне казалі, што гэта будзе незвычайная місія. Але калі б я ведаў наперад, што тут дзеецца, спадарства, я б падвоіў суму свайго страхавога поліса.
— Ты прыйшоў сюды з іншага свету, — сказала Эля. Па яе голасе было чуваць, што яна занепакоеная больш за ўсіх. — Хто такі Левіятан? Ці ж ён нарадзіўся ў тваім свеце?
— He ведаю.
— А цяпер ён знаходзіцца ў тваім свеце?
— Адказаў на такія пытанні я, далібог, не ведаю. Як я ўжо адзначаў, мае звесткі пра таго, каго я прадстаўляю, абмежаваныя.
— Дык навошта яму адвакат?
— О-о! Адвакат патрэбны кожнаму.
— Але чаму замест таго, каб паявіцца самому, ён пасылае цябе?
— Мне падаецца, на гэтыя пытанні вы можаце адказаць самі. Вы паводзіце сябе як варвары. У цывілізаваным свеце, адкуль я прыбыў, Той, каго я прадстаўляю, можа весці справы ціхамірна. Аніхто на яго не наскоквае, сілячыся перарэзаць горла.
Адвакат няўхвальна зіркнуў на Эль-Наміра, які сядзеў як на шпільках.
— Атут, немаведама з якое прычыны, адно яго імя робіцца прычынай нервознай сітуацыі.
Гілель, надта ўзрушаны, стаў пахаджваць па намёце.
— Чаму гэты Левіятан перакананы, што мне цікава заключыць з ім саюз? — стаў дапытвацца ён.
Твар Мармельштэйна праясніўся.
— Бо ў вас шмат агульнага!
— Што, напрыклад?
— Пачнём з таго, што ты з разуменнем ставішся да з’явы, якой апякуецца Той, каго я прадстаўляю. Яна называецца “Цёмныя Плямы”.
Гілель пазмрачнеў.
— Ты моцна памыляешся! Я супраць штучнага кантролю над душой, якім занятыя Варажбіты. Веру, мы маем права калінікалі быць засмучанымі і прыгнечанымі. Гэта не шкодзіць нашай чалавечнасці, а наадварот — узмацняе яе. Але ад гэтай пазіцыі да ідэй свядомага заражэння людзей Цёмнымі Плямамі прыхільнікамі Прорвы вельмі, вельмі далёка.
— Хай там што, але Той, каго я прадстаўляю, бачыць твой падыход у станоўчым святле.
— Я ніколі нічога не рабіў, каб падлашчыцца да твайго кліента.
— Яшчэ некалькі пунктаў...
Мармельштэйн паказаў на кейс з дакументамі.
— Я грунтоўна вывучыў твой выпадак. Галоўны твой інтарэс і інтарэс Таго, каго я прадстаўляю, супадаюць. Вы, ён і ты, хочаце памяняць у вашай краіне ўладу.
— Але я не хачу дзяліцца ёю з тваім кліентам.
— Гэтакая твая пазіцыя, спадар Гілель, і твае мэты легітымныя. Але Той, каго я прадстаўляю, лічыць: у цябе ёсць тое, што, у сваю чаргу, цікавіць яго.
— I што гэта?
— Твая папулярнасць. Добрае імя. Рэпутацыя. Іншымі словамі, імідж. Ты можаш паглядзець на гэтую сітуацыю як на шчодрую прапанову ад вялізнага канцэрна па вырабе напояў. Канцэрн, уявім, набывае маленькі бровар, які робіць якаснае віно, каб у тым ліку выкарыстаць яго добрае імя і захапіць пры яго дапамозе новы рынак.
— Я не ведаў, што Левіятан мысліць у такіх паняццях, — прамовіў уражаны Элляш. Увогуле, цягам вечаровай сустрэчы выдавала, што Элляш разумеў госця найлепш. TaTae назіранне нарадзіла ў галаве Эль-Наміра новую хвалю пытанняў без адказу.
— Калі бачыце ў маім кліенце брутальную сілу, якая можа пачаць сусветную вайну, не ўзважыўшы спачатку іншых варыянтаў, то вы моцна памыляецеся. Мой кліент прагрэсіўны, думае на шмат крокаў наперад. Ён лічыць, што для таго, каб атрымаць, выцягнуць са свету максімальную карысць, патрэбы разбураць той свет няма.
—	Я ніколі не пагаджуся на такія прапановы, — сказаў Гілель.
—	Мой кліент просіць нагадаць, што без яго дапамогі твае шанцы захапіць уладу роўныя нулю.
—	Мой адказ — не. Hi пад якім соусам.
Мармелыптэйн уздыхнуў і са смуткам дапіў віно.
— Мяне, ясная рэч, папярэдзілі пра тваю ўпартасць. Таму я не здзіўлены. Я не прыйшоў сюды, каб атрымаць імгненны адказ. Я прапаную табе разважыць над прапановай, а пакуль вазьмі маю візітоўку.
Эль-Намір расплюшчыў вочы яшчэ шырэй. Адвакат дастаў з кішэні кавалак нейкай мокрай паперкі і працягнуў
Гілелю. Потым выйшаў з намёта і пашыбаваў напрасткі ў ваду. Калі вада стала па пояс, дастаў з кейса серабрысты куфэрак велічынёй з далонь. Ён разгарнуў куфэрак, як дзверцы ракаўкі, дастаў з яго тонкую жалезную палачку і націснуў ёю на некалькі кнопак.
— Забяры мяне адсюль зараз жа! — крыкнуў адвакат унутр куфэрка. У адзін момант возера вакол яго пачала віраваць і буркатаць. Праз кароткі час, як і падчас свайго з’яўлення, ён зноў апынуўся ўнутры саспелай бурбалкі, разам з якой знік пад вадой.
Эля вельмі хацела пабегчы за ім і скокнуць у ваду. Каб да таго, пакуль партал зачыніцца, вярнуцца ў свой свет. Пачувалася яна пагана. Яна дагэтуль не магла дапусціць думкі, што яе свет можа быць звязаны з усім гэтым, і не магла ўявіць, што падзеі ў Вавілонскай імперыі могуць паўплываць на яго. Гэта быў яе пралік. Яе свідравала думка, што Левіятан можа пратачыцца ў свет, дзе ёсць фіялкавая вуліца, невялікі дамок з персідскім бэзам, дзе звіняць падвешаныя да капяжоў званочкі і дзе ўсё здаецца адасобленым і ціхамірным. Што гэта за істота, якая называе сябе Левіятанам, і чаго ёй трэба? Ці ж у яе свеце ёсць людзі, якія ведаюць пра яго існаванне і разумеюць, наколькі ён небяспечны? Трэба пасачыць за гэтым Мармельштэйнам і дазнацца пра яго справы больш! Акрамя таго, яна павінна адведаць у лякарні бацьку і даведацца, як ён маецца.