Скрадальнік лекаў
Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
Эля зрабіла некалькі крокаў у бок возера, але, калі вада стала лізаць яе боты, спынілася. Калі яна пакіне возера Мару, ці вернецца яна сюды? Ці знойдзе шлях назад у Вавілонскую імперыю? А што, калі не? Як яна пакіне на волю лёсу Ёнатана і што будзе з Гілелем і паўстаннем? He, не цяпер. Яна не можа знікнуць. Бурбалкі выпарыліся, і яна засталася стаяць на беразе чорнага возера, якое ўсмоктвала святло зорак і свяцілася цьмяным бляскам матавай сталі.
РАЗДЗЕЛ 9
СПАДАРЫНЯ АРХІВАРЫУС
Енатан ляжаў на падлозе дрыготкай кібіткі. Узіраўся ў начное неба, занураны ў думкі. Што ж там напісана ўнутры нататніка доктара Некрасептуса? Які сакрэт там хаваецца? Ёнатан паглядзеў на.вокладку нататніка, чый скураны карэньчык пасля столькіх дзён нашэння пад вопраткай моцна завэдзгаўся. Як жа гэта дзіўна — трымаць маленькую кніжачку, якая ведае пра цябе болып, чым ты сам!
Ёнатан ніколі не лічыў, што мае нейкія такія ўжо сур’ёзныя сакрэты. Ніколі не выстаўляўся і не спрабаваў начапіць на сябе маску зоркі-супермена, як некаторыя яго прыяцелі. Нават на самоце, сам з сабой, не лічыў, што нечым такім вылучаецца сярод іншых. Але тут сюрпрыз — іншыя так не лічылі! Цяпер ён вельмі хацеў расшыфраваць напісанае ў нататніку. Здавалася, не такая ўжо складаная задача. Старонкі нататніка стракацелі геаметрычнымі формамі, вылічэннямі вугла, літаркамі, лічбамі, заўвагамі, накрэмзанымі рукой Некрасептуса. Але ніхто з тых, хто адгортваў нататнік, не здолелі ў ім прачытаць анічога.
Рытм гайдання кібіткі змяніўся.
— Што робіш? Зноў вычытваеш гэтыя крамзолі? — запытаўся Самі, які пралез у кібітку з месца фурмана, перадаючы лейцы ў рукі Алёксікі.
— He ведаю, Самі. А што, калі ў нататніку напісана нешта жахлівае?
— Ты ўсё роўна пакуль што ніяк не даведаешся, дык навошта пераймацца?!
Самі развязаў адзін з мяшэчкаў, што былі скінуты ў задняй частцы кібіткі. Потым прапанаваў Ёнатану кавалак ліпкай, закуранай і салодкай жуйкі. Ёнатану яе смак быў знаёмы.
— Хутка станем на пастой і начлег. А пакуль што — трымай! Палепшыш настрой.
— He, дзякуй.
— От, не дуры галавы. Ты з намі ўжо пяць месяцаў, і кожны раз “не” ды “не”! Тады ж перад домам Яніса-рыбака я даў, і табе спадабалася.
Ёнатан соладка ўздыхнуў. Ён добра памятаў уплыў рэчыва і папраўдзе хацеў атрымаць ласунак, пасля якога жыццё на выгляд і на смак як малочна-бананавы кактэйль, у які акунулі печыва з шакаладнымі драбкамі. Ох, хочацца паласавацца! Арганізму хацелася другога разу. Але ўнутраны голас асцерагаў і чыніў спакусе адпор.
Самі паглядзеў на яго са шкадаваннем.
— Баішся стымулятара, так? Мяркуеш, тваё жыццё такое каштоўнае, ажно варта загарнуць яго ў цэлафан і пакласці на паліцу?
— Я такога не гаварыў.
— Людзі, як ты, прачынаюцца адным ранкам і са здзіўленнем высвятляюць, што жыццё праляцела ў іх пад носам, як кардонка.
— Я не жыву ў сваіх мроях, Самі. Зараз я думаю, як дзень перажыць. I мне не хочацца прымаць твой стымулятар.
Самі весела зарагатаў, паказваючы чорныя як смоль зубы і гнілыя дзясны.
— Добра, хай сабе. Толькі не трэба фанабэрыцца пеўнем.
Фальшывы калека, якому Ёнатан даўно даў залаты, выявіўся кантрабандыстам, перавозчыкам лотацевай смалы. Уцякаючы ад Некрасептуса ім — Ёнатану з Пазузу — пашчасціла: сустрэлі людзей, якія дасканала спасціглі мастацтва раставаць, бы туман. Сябры апынуліся ў кампактнай кібітцы з драўляным, зробленым з абчэсаных палак каркасам, дугі якога ахінулі брызентавай тканінай. Кібітка была запрэжаная ў пяць конікаў-нізкарослікаў пясочнага, гарчычнага і белага колеру. Грыўкі, доўгія і кучаравыя, ападалі жылістым конікам на вочы, а валасы на нагах даходзілі да капыт і сведчылі пра тое, што парода вядзецца з халодных паўночных зямель. Кібітка пакінула Ніпур на досвітку разам з невялікім і ціхманым конным поездам. У ім былі навучаныя хуткай і нячутнай хадзе жывёлы. Ніводзін чалавек не заўважыў выезду кантрабандыстаў з горада, гэтаксама як не заўважыў прыезду. Алёксіка — скрыпачка і дрэсіроўшчыца мядзведзя, малодшая сястра Самі — тады паклапацілася пра страўнік Пазузу. Дала яму запараных траў, якія пераканалі кішэчнік не вывяргаць больш бурлівых гукаў і пякельных газаў. Парупілася Алёксіка таксама пра расцяжэнне Ёнатана — забінтавала і супакоіла боль. Ёнатан уражана назіраў, як яна тыя перавязкі рыхтавала. Жавала невялічкія кавалкі стымулятару і выплёўвала іх на бінт. Выглядала брыдка, але з рук Алёксікі ён быў гатовы атрымаць любую брыдоту, бо ў канцы кожнага лячэння яна звычайна давала сваім пацыентам буську ў кончык носа або ў вуха. У Алёксікі былі чорныя зубы — дакладна такія, як у брата. Але яны не шкодзілі яе прыгажосці, як не шкодзілі ёй сотні срэбных кропелекзавушніц, уткнутых у нос, бровы і мочкі вушэй. Самі сказаў Ёнатану, што ў кожнага сябра кантрабандысцкага племені былі чорныя зубы, а ў старажылаў яны былі сцёртыя амаль што да дзяснаў. Ён таксама распавёў, што зубы чарнеюць ад жавання сырога стымулятару. Смала вырабляецца
з абвугленых лотацевых бутонаў, якія вараць у сакрэтнай сумесі прыпраў. Усе сем’і кантрабандыстаў робяць шматгадовую міграцыю па доўгіх аб’язных маршрутах. Пачынаюць ад палёў лотаці ў аддаленай правінцыі на ўсходняй мяжы імперыі, на ўзгор’ях Каракарўма і Паміру, або на заходніх схілах Гімалаяў і качуюць праз пустэльні, горы і лясы, уздоўж рэчак, да самага заходняга пункта імперыі, да падножжаў фартэцыі Акватэра і Геркулесавых слупоў. Падчас вандроўкі ўсе кантрабандысты занятыя энергічным жаваннем, бо трэба вызваліць актыўнае рэчыва са смалы лотаці і падрыхтаваць стымулятар на продаж. Дзеля гэтага трэба, каб ён набрыняў чалавечай слінай. Ёнатан падчас першага начлегу заўважыў, як кожны чалавек ля вогнішча, ад малога да старога, заняты засяроджаным жаваннем.
— Як вы можаце жаваць гэтакае цэлы дзень? — здзівіўся ён. — Вам не блажэе?
— Жыццё звычайнага грамадзяніна імперыі на смак значна горшым, — адказаў Самі так, нібыта пераконваў сам сабе. Але, калі заўважыў, што Ёнатан па-ранейшаму неадрыўна на яго глядзіць, дадаў:
— Добра. На колькі гадоў я выглядаю?
Ёнатан уважліва агледзеў хлопца. Самі выглядаў трыццаці-саракагадовым мужчынам.
— На трыццаць пяць, — сказаў Ёнатан.
— Памылка. Мне — дзевятнаццаць.
— Дзевятнаццаць?! Як такое можа...
— А вось Алёксіцы колькі?
— Дваццаць дваццаць чатыры?
— Толькі трынаццаць. Ну, калі ласка, не глядзі на мяне так. Нас ніхто не прымушае жыць нашым жыццём. Гэта наш выбар. Ты калі-небудзь бачыў электравоз імперскай чыгункі? Унутры кожнага чалавека ёсць такі самы рухавік. Ёсць маторы, якія едуць паволі, асцярожна, не перавышаючы дазволенай хуткасці, нібыта баяцца збіць па дарозе птушку, якая
сядзіць на рэйках. I ёсць рухавікі, якія ляцяць ветрам гнаныя, імчаць, куды цягне покліч, часам і сыходзяць з рэек. Усё залежыць ад паліва. Наша паліва — стымулятар. Ён выпальвае нас з сярэдзіны. Ніколі не ўбачыш, як мы стаім ці топчамся на адным месцы. Спім мы ну максімум гадзіну на суткі, заўжды занятыя любоўнымі прыгодамі, шахер-махерам з прастакамі ці ладзім вясёлыя прадстаўленні. Я ніколі не ажанюся з жанчынай, якую мне навяжуць Варажбіты. Я не буду хаваць сябе сярод груды папер у якім-небудзь офісе, бо гэта, бач ты, “прызначаная мне прафесія”. Я сам сабе імператар. Я жыву напоўніцу, а майго жыцця можа хапіць на чатырох.
He трэба было аглядацца наўкола, каб пераканацца, што Самі мае рацыю. Ніколі яшчэ ў Ёнатана не было такой жыццялюбнай кампаніі. Вакол вогнішча ўсе балбаталі, смяяліся і пілі фінікавы бімбер, пляшку за пляшкай. Голы па пояс мужчына балансаваў, паставіўшы пляшку на лоб, і адначасова жангліраваў трыма кінжаламі. Трое дзетак бегалі за напалоханай козачкай, нанізвалі ёй на рогі пончыкі і рагаталі. У цэнтры натоўпу стаяла Алёксіка, чорныя валасы прыляпіліся да лба. Яе пальцы спрытна бегалі па грыфе. Яна выштукоўвала на скрыпцы мелодыі, якія міжволі абуджалі ногі.
Іншыя дзяўчаты білі ў бубны. Падкасалі да сцёгнаў спадніцы і пусціліся ў скокі — ажно скура ад поту блішчала.
— Паліцыянты і Варажбіты заўсёды палююць на нас, і гэта нас весяліць, — працягнуў Самі. — Грамадзяне імперыі шукаюць нейкае прыдуманае ім самімі апірышча, ілюзорную абарону. Але нам начхаць на гонар, статус і маёмасць. Кожны раз мы прачынаемся ў новым краявідзе. Адзінае, чаго хоча кантрабандыст, — жыць, жыць і яшчэ раз жыць.
— Але ж стымулятар есць поедам ваша цела!
Самі пацепнуў плячыма.
— Ну і што? У трыццаць гадоў мы ўжо старэнькія дзяды, і толькі жменька нашых пераступае парог у сорак гадоў.
Аднак калі надыходзіць час, мы пакідаем свет без шкадавання і раскаяння.
Ёнатан з недаверам слухаў яго. Самі быў адзін з самых шчырых і шчодрых людзей, якіх ён сустрэў. He любіць яго было цяжка. 3 іншага боку, гняздзіўся ў ім якісьці шал і ўтрапенне. Ёнатан паглядзеў на Алёксіку, чый цень дрыгацеў перад вогнішчам. Хлопца напоўніў дзіўны боль, калі ён прыгадаў прыемны дотык яе рукі. Яны ж амаль што аднагодкі! Але праз чатыры пяць гадоў, калі яму споўніцца шаснаццаць ці сямнаццаць, яна будзе ва ўзросце яго мамы. А калі яму будзе дваццаць пяць, то яна зробіцца старэнькай бабулькай, скручанай і маршчыністай.
Алёксіка нібыта пачула яго думкі, падняла вочы ад скрыпкі і ўпілася ў яго вострым позіркам. Хлопца працяла дрыготка.
У яе вачах была нейкая нязнаная моц. Алёксіка была бясстрашная. Hi перад чым не спынялася і не хіліла галавы перад сілай. He скупілася на любоў і пяшчоту, якую вылівала на яго і сваіх сямейнікаў. He спрабавала быць асцярожнай, не падлабуньвалася. He жыла дзеля ідэй і рэчаў, у якія верылі іншыя, а толькі ў імя сябе самой. Без развагі, напоўніцу. На імгненне Ёнатан адчуў зайздрасць. Было б, мусіць, файна пакаштаваць такога жыцця разам з Алёксікай. Аднак ён ведаў, што не здолее. Ёсць рэчы, якія ён мусіць зрабіць.
— Ты мусіш цешыцца, што мы такія, якія мы ёсць, інакш бы мы табе не дапамаглі, — сказаў Самі. — Кантрабандысты не баяцца Варажбітаў. Мы заўжды гатовыя працягнуць руку помачы кожнаму, хто іх ненавідзіць.
— Чаму вы не далучыліся да паўстання?
— Гілель бэн Шахар і яго паўстанцы, няма чаго казаць, хлопцы сур’ёзныя. 3 маральным арыенцірам. А мы — не. Мы проста хеўра бессаромных гультаёў, якія ведаюць, што жыццё кароткае — і шкада марнаваць яго на аднаўленне справядлівасці. У нас годнасці ці гонару — нуль. 3 іншага