Скрадальнік лекаў  Гагар Янай

Скрадальнік лекаў

Гагар Янай
Выдавец: Логвінаў
Памер: 408с.
Мінск 2024
75.5 МБ
— Куды мы едзем? — запыталася Ніно кіроўцу.
— Падаецца, мы кіруемся ў бок Парка высокіх тэхналогій.
Вуліца, па якой яны ехалі, стала кружляць і караскацца ўгору. За гарой нечакана разляглася ўпарадкаваная дагледжаная тэрыторыя, з нядаўна пакладзеным асфальтам, пастаўленымі абапал дарогі двума шэрагамі новых ліхтароў. Як акінуць вокам — будынкі з агароджанымі пляцоўкамі, што выглядалі распаўнелымі сядзібамі. Вакол іх увіхаліся сабакі, ашалелыя ад уласнага брэху на машыны.
— Што робяць у гэтых будынках?
— Хоць забі — не ведаю. Тут сядзяць розныя айцішныя кампаніі, займаюцца ўсякімі распрацоўкамі. Можа быць, касмічнымі караблямі на Месяц або дзіцячым харчаваннем,
зробленым з дзіравых шкарпэтак. Гэта ай-ці, дзетка, тут магчыма ўсё!
Аўто Нсарадора запаволіла хаду перад шлагбаумам аднаго з будынкаў. Ахоўнік радасна сустрэў Нсарадора і нават перакінуўся парачкай сяброўскіх слоў. Нсарадору ўручылі бэйдж. Ахоўнік пазваніў і паведаміў пра прыезд госця.
— Прамысловы шпіянаж, — сказаў таксоўшчык. — Вось чым займаецца твой чалавек.
— Думаеш? Але, ты ж бачыш, яны з ім знаёмыя.
— Добра, ты, мусіць, знаеш пра гэта лепш за мяне. Але хай сабе, тут наша паездка завяршаецца.
Ніно выйшла з таксоўкі і падышла да будынка. Яго пабудаваў нейкі дойлід-мегаламан, які не зважаў на прапорцыі і абмежаванні прасторы. Архітэктар стварыў аграмадны гмах, складзены з квадратных выродлівых частак, якія бессаромна грэліся на сонейку, усё роўна як якая-небудзь дапатопная пачвара, абароненая шчыткамі нікелева-шкляной лускі. Жалезны плот, што атачаў будынак, уздымаўся высока над галавой. Што ёй рабіць? Як пратачыцца ўсярэдзіну? Ніно стала абыходзіць будынак кругом. Плот здаваўся непралазным, яго верхняя частка ашчэрылася калючым дротам. Даберман з натапыранай поўсцю, навязаны да сталёвага ланцуга, суправаджаў Ніно з унутранага боку плота і безупынку брахаў.
— Ціха, ціха, сабачка! — казала сабаку Ніно. — Усё добра.
Даберман выглядаў галодным і змучаным.
— Я твая сяброўка, — сказала яму Ніно той мовай, якой яна размаўляла з Кірам. Заадно праверыла, ці ж сабакі ў гэтым свеце могуць зразумець яе.
— У мяне няма сяброў, — адгукнуўся сабака. — Ты вораг. Вы ўсе ворагі, я вас ненавіджу!
Дзякуй за ласку другараднай багіні Канібары, апякунцы чатырохногіх, — сабака разумеў.
Ніно выдыхнула з палёгкай.
— Ашыйнік не цісне?
— А табе што за клопат?
— Калі пералезу праз плот, то зніму яго.
— Мне цябе пускаць нельга. Інакш мяне адлупцуюць. Мяне заўжды б’юць і мораць голадам, пакідаюць пад дажджом і холадам.
— Калі дасі мне залезці, то я паспрабую табе дапамагчы.
— Вы ўсе брэшаце! Мяне ўзялі шчанём з гадавальніка і сказалі, што абралі на адказны і высокі пост. I глядзі, дзе цяпер я!
— He злуйся на мяне, сабачка! Я не з тых, хто будзе табе шкодзіць.
Ніно пашнарыла ў кішэнях, шукаючы шматкі сушанага мяса, такога, якое давала Кіру. На шчасце, адзін заваляўся, і Ніно кінула яго сабаку. Даберман заглынуў шматок не жуючы, і здаецца, сабачы настрой трохі палепшыўся.
— Гр-р-р, — ціхенька загыркаў ён. Але гырканне было ўжо не такім пагрозлівым. I хоць па-ранейшаму сабака сачыў за Ніно, але правёў яе да раскапанай напалову перагародкі пад плотам, у зацішку валошкавага гушчару. Ніно давялося выграбці далонню крыху пяску. Тады яна змагла праціснуцца пад плотам. Яна вызваліла дабермана ад ашыйніка, за які яго прыкулі да жалезнага ланцуга.
— Дзякуй за ласку, — сказаў сабака. — А цяпер я скокну табе на горла і загрызу цябе.
— Мне падавалася, мы сябры.
— Можа быць. Але мне трэба на кімсьці — усё роўна на кім — спагнаць злосць і адпомсціцца.
Ніно працягнула руку да носа сабакі, намагаючыся яго супакоіць.
— Ты злы і прыгнечаны, але нельга скарацца сваім Цёмным Плямам.
Сабака вышчарыў жоўтыя зубы.
— Сваю мудрасць прыхавай сабе! Мне трэба кроў. I хутка.
— Яны назавуць цябе забойцам і наладзяць на цябе паляванне са стрэльбамі.
— Лепш годна памерці, чым жыць без гонару.
— Але помсту таксама трэба падрыхтаваць. Я прыйшла сюды, каб высветліць, чым яны тут займаюцца. Калі злачынствамі і паскудствам, дык я паруплюся, каб яны атрымалі сваё. I для іх гэта будзе значна горш за парачку ўкусаў.
Сабака завагаўся, яго карыя вочы пазмрачнелі.
— Ты проста не ўяўляеш, якія кепствы тут робяцца. Уначы я чую нялюдскія енкі, што ідуць з-пад зямлі. Столькі пакут і жуды!
— Калі так, то я проста павінна зайсці ўсярэдзіну. Прашу цябе, дабёранькі ман, калі ў цябе ёсць хоць каліва любасці да жывых істот, то ты павінен мне дапамагчы!
Цягліцы сабакі напяліся, сталіся пругкімі, гатовымі да падскоку. Ніно, якая асцерагалася, што даберман зараз наваліцца на яе, нахілілася, каб абараніць твар. Сабака скокнуў. Але яго мэтай была не шыя Ніно, а адчыненая фортка над яе галавой.
Сабака прашыўся ў фортку і праз некалькі хвілін вярнуўся. Выскачыў назад, а ў яго роце — белы халат з бэйджам, які адкрываў праход.
— Калі надзенеш гэта, то зможаш без перашкод хадзіць па будынку. Аднак памятай! Калі ты хочаш вызнаць, што яны там робяць, то мусіш прарвацца ў падземны сектар. Каб трапіць туды, табе спатрэбіцца прайсці камеры і лазерны датчык, а таксама іншыя пасткі, пра якія я нават не ў курсе. Калі не хочаш апынуцца на бальнічным ложку ў тым сектары сама, мусіш быць вельмі асцярожная.
Ніно ўдзячна палашчыла пысу сабакі. Даберман даў нырца ў дзірку пад плотам. Паімчаў уніз па вуліцы куляй. Ніно не магла не пазайздросціць раптоўнай свабодзе, якая абрынулася на сабаку. Вольнаму — воля. Плечы даберману ярмо імператарскай улады не цісне.
Які вялікі будынак! Усё, што там магло рабіцца, палохала Ніно да глыбіні душы. Аднак будучай імператрыцы нельга паказваць страху ці ваганняў. От, назад дарогі няма.
Яна падняла вочы, каб яшчэ больш уважліва абгледзець будынак, у які мелася зайсці. На брылі, што над пад’ездам, была ўсталяваная агромністая канструкцыя ў форме серабрыстага шпрыца, вакол якога звіваўся чырвоны змей. Пад лагатыпам беглі вялікія, вышынёй з чалавечы рост, чорныя літары:
‘Тіпакрыком LTD”.
I ніжэй, больш сціплым памерам:
“Маленькая таблетка, і вам ужо лепш”.
РАЗДЗЕЛ 11
‘ТНЯЗДО КАЛІБРЫ”
Лета прыйшло ў горы з водарам печаных на сонцы скал. Нясцерпную сцюжу змяніў не менш абрыдлівы сквар. Шэсць месяцаў, якія Элі забаранялася выходзіць за межы лагера, мінуліся. Яна бавілася з паўстанцамі ўжо цэлы год.
Кожны раз, калі на раўніну ў выведку выходзіла група, яна прасіла людзей, каб шукалі Ёнатана або, прынамсі, каб збіралі пра яго звесткі. Так яна даведалася пра “кандытарскі пярэпалах” у Ніпуры і зразумела — яе брат і дэман здолелі ўцячы ад Некрасептуса. Пачуўшы падрабязны расповед пра пярэпалах, Эля шчыра разрагаталася. Так, у Ёнатана пад усёй яго распешчанасцю і дураслівасцю быў стрыжань. Можна не баяцца — ён сябе ў крыўду не дасць. Нягледзячы на сум і ўколы сумлення, Эля пакуль перадумала ісці на яго пошукі. Ды й паўстанцы мелі ў ёй патрэбу.
Дзень пры дні яе прысутнасць у штабе рабілася ўсё больш пільнай і крытычнай. Зрэшты, да яе сталі ставіцца як да афіцыйнай намесніцы Гілеля.
Дні беглі, насычаныя важнай дзейнасцю. Эля згадала дзеля вайсковай службы ўсё, што вывучыла на школьных занятках гісторыі. I здзівіла штабных афіцэраў ідэямі, якія
чэрпала, прачытаўшы пра бітву ля Тэрмапілаў, пра захоп горада Ай старазапаветнымі войскамі Ісуса Навіна, а таксама пра хітрую партызанку Орда Чарльза Уінгейта* і Эрнэста Чэ Гевары. Афіцэры слухалі з адкрытымі ратамі.
Некалькі апошніх ты дняў яны рыхтаваліся да важнай і небяспечнай місіі. Яны падарвуць электрасільфідную станцыю ў Уры. I гэтак абарвуць крыніцу энергіі для альматаскопаў на тысячы кіламетраў. Пакуль сільфы здолеюць адрамантаваць паломку (калі ўвогуле змогуць), імперыю ахопіць збянтэжанасць і хваляванне. Гэтая акцыя зробіцца стартавым залпам у будучай вайне.
I тут прыйшоў ліст.
Атрымаў яго Ансатаргалу. Іх новы дэман-камунікатар — той, якому Эля не давярала ад першай хвіліны, — паведаміў, што ніяк не можа прыняць адзін ліст, бо яго паслалі з падпольнага перадатчыка. Відаць, з філіяла афіцыйнай пошты яго не дасылалі. А тое, што гэтую куцую трансляцыю ўвогуле ўдалося перахапіць і расшыфраваць, — цуд.
Ліст прызначаўся асабіста Гілелю.
Гілель узяў ліст і стаў чытаць паведамленне Ансатаргалу, які пісаў як курыца лапай. Убачыўшы рэакцыю Гілеля, Эля ўзняла брыво. Ён, збянтэжаны і ўсхваляваны, запхнуў ліст у кішэню. Ёй стала цікава, што ж там напісана. Але нават у сваіх найгоршых прадчуваннях Эля б не здагадалася, які ўплыў на яе жыццё зробіць гэты шматок паперы.
Гілель папрасіў пагутарыць з ёй вока на вока. Яны абралі познюю гадзіну, пасля вайсковых трэніровак. Летняя ноч звінела ад п’янага гуду цыкад, якія святкавалі апошні цёплы вечарок перад вяртаннем у горы халадоў. Гілель з Эляй паехалі падалей ад лагера. Запалілі ў горнай цясніне
* Брытанскі афіцэр, удзельнік Другой сусветнай вайны, генерал-маёр, прыхільнік хрысціянскага сіянізму. Уінгейт арганізаваў разам з габрэямі адмысловыя начныя атрады, закліканыя даць адпор пагромшчыкам і бандытам.
невялічкае вогнішча. Побач разаслалі спальныя скуры. Эля гадала, ці не здарылася найгоршага — нехта раскрыў Гілелю праўду пра яе пол. Але позірк выразна сказаў, што Гілель паранейшаму ёй давярае.
Неўзабаве высветлілася, што справа не ў Элі. Гілель распавёў ёй, што ліст даслала кронпрынцэса Нін-Урмуз. Прынцэса тэрмінова прасіла аб сустрэчы. Тэму гутаркі яна пакуль што не раскрыла, але яна датычыць іх абаіх.
“Мы мусім быць ворагамі, але ж так сталася, што ўсе мы апынуліся ў вялікай небяспецы. Калі жыцці грамадзян краіны табе важныя, прашу: не адмаўляй мне ў сустрэчы!” — было ў лісце.
Гілель сядзеў у одуме ля вогнішча, і языкі полымя грацыёзна танчылі ў яго шызых вачах. Гілель працягнуў Элі ліст.
— Што мне рабіць, Элляш?
— Ясна што. 3 прынцэсай сустракацца табе нельга. Hi ў якім разе! Яна сядзіць у Вавілоне, у палацы, ісці туды — вар’яцтва. Да таго ж яна жанчына.
— Фу-ты ну-ты, “жанчына”! Смерць з касой.
— Ты ж цудоўна ведаеш, людзі вераць, што цябе можа знішчыць адно жанчына.
— Гэтыя вераванні мне ўжо абрыдлі.
— Яны абараняюць цябе.
— Апошнім часам я доўга разважаў над гэтай тэмай. Але жанчыны не могуць быць такімі зламыснымі і зласлівымі. Як такое можа быць, што такая чортава процьма людзей верыць у маю моц, а нейкая адна жанчынка можа прыйсці і збэсціць усю справу?