Шляхам адраджэння  Радзім Гарэцкі

Шляхам адраджэння

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 204с.
Мінск 1997
54.28 МБ
Свет вучонага
Радзім Гарэцкі
ШЛЯХАМ АДРАДЖЭННЯ
НАЦЫЯІІАЛЬНАЯ АК АДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ Адцзел навуковай інфармацыі па гуманітарных навуках
Радзім Гарэцкі
ШЛЯХАМ АДРАДЖЭННЯ
Мінск “Беларускі кнігазбор” 1997
УДК008(=826)
ББК70(4Бен)
Г21
Рэкамендавана да друку Навуковай радай Нацыянальнага навукова-асветнага цэнтра імя Ф. Скарыны
Рэцэіізенгы:
А.І. Мальдзіс — доктар філалагічных навук;
М.І. Мушынскі — член-карэспандэнт НАНБ, доктар філалагічных навук
Гарэцкі Р.Г.
Г21 Шляхам адраджэння. \Нац. акад. навук Беларусі. Аддз. _ навук. інфарм. па гуманіт. навуках. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 1997. — 204 с.
ISBN 985-6318-17-3
У кнізе сабраны артыкульі, выступленні, інтэрв’ю акадэміка Р.Г. Гарэцкага за апошнія восем гадоў. Некаторыя матэрыялы друкуюцца ўпершыню. У іх — роздум пра нацыянальнае адраджэнне Беларусі, становішча беларускай мовы, развіццё культуры, навукі, адукацыі, успаміны і нарысы пра дзеячаў літаратуры, мастацтва і навукі.
Для шырокага кола чытачоў.
УДК 008(=826)
ББК 70(4Бен)
ISBN 985-6318-17-3	© Гарэцкі Р.Г.,
L3AXABAHHE БЕЛАРУСКАЙ ПРЫСУТНАСЦІ Ў СВЕЦЕ ПРАЗ ІДЭЮ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АДРАДЖЭННЯ
БЕЛАРУСЫ, ЯДНАЙЦЕСЯ’*
Калі падлічыць колькасць беларусаў на працягу больш за 100 бліжэйшых гадоў, дык атрымліваецца цікавая з’ява: гэта лічба — каля 8 млн. чалавек — застаецца адной і той жа. Ішпыя ж народы за гэты час павялічыліся ўдвая-ўтрая, a то і больш. Можна падумаць, што беларус развучыўся рабіць боскуто справу — памнажацца. Хаця і такое ліха пасля Чарнобыля можа стацца з многімі... Пры нармальным развіцці грамадства к нашаму часу беларусаў павінна было б быць не менш чым 20 — 30 млн. Але цяжкі лёс напаткаў наш народ, які на сваім жыццёвым шляху не адзін раз падпадаў пад жудасны генацыд. Нягледзячы на гэта, ён сваёй мужнасцю, працавітасцю, упартасцю ўсё ж трымаецца...
Пасля вялікага ўздыму беларускай мовы, кулыуры, дзяржаўнасці ў Вялікім княстве Літоўскім наша зямля, наш народ неаднойчы супрацьстаяў пагрозе фізічнага і духоўнага знішчэння. Ад чвэрці да паловы беларусаў загінула ў швецкую вайну, у пёршую і другую сусветныя войны, у час сталінскага генацыду. А цяпер насзупіў чарнобыльскі і да яго далучаецца агульнаэкалагічны... Дык колькі засталося жыць нам на нашай зямлі? На гэтае пытанне не адказвае ні наш урад, ні кіруючая партыя, якія ўсё абяцаюць нешта светлае наперадзе, маўчаць саюзныя ведамствы, анямелі Мінздраў і Дзяржпрырода. Толькі і застаецца нам спытацца ў зязюлі: “Зязюлька, зязюлька, колькі жыць нам на Белай Русі?” Пачуем сумны адказ: “Калі і далей так будзе, дьж не больш 3-4 пакаленняў”.
Спусташальныя войны, тэрор і бедствы прыводзілі да велізарнай міграцыі беларусаў і да іх хуткай асіміляцыіПаводле перапісаў 1897 і 1926 гг., дзесяткі тысяч беларусаў жылі на Урале і ў Прыураллі, сярод 7,5 млн. жыхароў Сібірскага краю каля 0,5 млн. складалі беларусы. А колькі беларусаў пакінула Беларусь у наш час: у вайну, пасля яе, у час асваення цалінных зямель, будаўніцтва БАМа і г.д.? Колькі іх ад’язджае цяпер у сувязі з Чарнобылем? Чамусьці за амаль 5 гадоў мы не змаглі на
‘ Выступленне на ўстаноўчай канферэнцыі Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына” 10 верасня 1990 г.
Віцебшчыне ці Гродзеншчыне пабудаваць ніводнага паселішча для чарнобыльцаў, а вось на Арлоўшчыне і іншых мясцінах Расіі такія пабудовы і цэлыя пасёлкі ўжо ёсць — і пацягнуўся туды наш самы малады, самы працаздольны беларус.
Асіміляцыя беларусаў адбывалася не толькі ў чужых краях, самаадрачэнне актыўна ішло на сваёй тэрыторыі. Якая была паланізацыя ў польскі час! Якая моцная русіфікацыя ў цэрскі, ды і савецкі час, калі дзейнічала еталінская тэорыя зліцця нацый, хрушчоўская: “чым больш беларусаў будзе гаварыць па-руску, ты.м хутчэй мы пабудуем камунізм”. Ды і цяпер вялікая колькасць беларусаў развучылася размаўляць на сваёй роднай мове і, што вельмі сумна, не хоча (ці лянуеода, ці саромеецца) карыстацца родным словам. А які моцны ўплыў рэлігіі; калі католік — значыць, паляк, калі праваслаўны — значыць, рускі.
Але дзе б ні быў беларус, ён заўсёды з вялікім замілаваннем, з надзвычайнай любоўю ўспамінае сваю родную зямельку, свой “родны кут”, які яму так мілы. Сэрца яго балюча нудзіць ад настальгіі. Я сустракаў беларусаў у розных мясцінах Карэліі, Казахстана, Сібіры, у Маскве і Ленінградзе, за мяжой. Усюды яго пазнаеш па акцэніу, па працавітасці, па мяккім і спакойным харакгары, добразычлівасці... I сэрцам ён наБеларусі... Дык трэба і тым беларусам, якія жывуць на Бацькаўшчыне, і тым, якія далёка ад яе, не адракавда ад свайго народа, ад свайго слова, а з гонарам называць сябе беларусам, які валодае сваім родным словам, ведае сваю культуру, гісторыю. Таму нам дзеля нашага адраджэння, нашага абуджэння патрэбны зараз і Беларускі народны фронт, і Мартыролаг Беларусі, і Таварыства беларускай мовы, і Беларускі экалагічны саюз і іншыя аб’яднанні. Безумоўна, патрэбна і сусветнае згуртаванне беларусаў “Бацькаўшчына”. Толькі актыўны ўдзел усіх гэтых аб’яднанняў, кожнага беларуса ў справе абуджэння дазволіць нам па-сапраўднаму “людзьмі звацца”!
Я вельмі рады, што дажыў да таго часу, калі ўсе гэтыя справы можна рабіць адкрыта, спакойна, без страху. Нам трэба не ўпусціць гэту магчымасць, гэты шанц—можа апошні, пгго адпусціла нам гісторыя.
Яшчэ зусім нядаўна— некалькі гадоў назад—з групайпісьменнікаў я ездзіў на 95-годдзе з дня нараджэння Максіма Гарэцкага ў Горкі (цяпер Ніжні Ноўгарад), дзе мы сустракаліся з мясцовымі настаўнікамі. Словы Ніла Сымонавіча Гілевіча аб тым, пгго беларуская мова павінна стаць дзяржаўнай (а ён адзін з першых стаў аб гэтым гаварыць), выклікалі ў вачах настаўнікаў нейкі жах, япы былі спуджаны. Гэтыя словы гучалі як крамола, як гераічны выказ. А зараз дзяржаўнасць беларускай мовы стала ўжо
законам. Як хутка бяжыць час! Мне вельмі горка і крыўдна, што да нашага часу аднаўлення Беларусі, абуджэння беларусаў не дажылі мой дзядзька Максім Г арэцкі і мой бацька Г аўрыла Г арэцкі, якія ўсё жыццё марьілі аб такім часе і снілі сны аб вольнай светлай Беларусі. Нам трэба зрабіць усё, каб здзейсніліся словы незабыўнага Уладзіміра Дубоўкі:
О, Беларусь, мая шьшшьша, Зялены ліст, чырвоны цвет! У ветры дзікім не загінеш, Чарнобылем не зарасцеш.
ДА ГАДАВІНЫ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ БЕЛАРУСКАЙ ССР*
Адзначаючы сучасны рух нацыянальнага адраджэння, мы з вялікім гонарам успамінаем час Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, калі стагоддзямі суверэнітэт беларускай дзяржаўнасці быў сапраўдны і вельмі высокі, калі беларускае слова ўпэўнена гучала ў Статуце Вялікага княства, калі яно ўпершыню з усіх усходнеславянскіх моў было надрукавана вялікім Францішкам Скарынай, калі чулі яго ад Балтыкі да Чорнага мора, калі сорамна было не ведаць беларускую мову не толькі беларусу-ліцвіну, але і іншым людзям як самога княства, так і суседніх дзяржаў.
Але спусташальныя войны, шматгадовыя тэрор і бедствы прывялі беларусаў да вялікіх страл, да фізічнага і маральнага знііпчэння многіх з іх, да страшэннай міграцыі і асіміляцыі. Гэты працэс зараз паскарае і чарнобыльская катастрофа. Дзе этнічныя беларускія Браншчына, Смаленшчына, Пскоўшчына, Віленшчына, Беласточчына? Беларусы, як тыя камяні, раскіданы па ўсёй зямлі. Па колькасці насельніцтва яны займаюць друтое ці трэцяе месца ў многіх краях і абласцях Саюза: Латвіі, Карэліі, Прыморскім краі, Амурскай, Архангельскай, Калінінградскай, Белгародскай, Калужскай, Курскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Мурманскай і іншых. Усіх беларусаў па-за межамі рэспублікі болып за 2 млн. He менш іх і па-за межамі Саюза. А колькі былых беларусаў ужо не лічаць сябе беларусамі!
За апошнія 73 гады знікла каля 50 моў народаў СССР, гэты працэс растварэння малых народаў у болыпых працягваецца. Няўжо і мы трапім у хуткім часе ў гэты лік? Мы трапілі ўжо ў Чырвоную кнігу моў.
На жаль, рэлігія, якая аб’ядноўвала многія нацыі, таксама не садзейнічала згуртаванню беларусаў. Наадварот. праваслаўныя рабіліся і робяцца рускімі, католікі — палякамі.
Многія палітыкі (як, напрыклад, нядаўні кандыдат у прэзідэнты РСФСР “господан” Жырыноўскі) да гэтага часу мараць аб тым, каб Беларусь была Мінскай губерняй Расіі, іншыя — усходнімі крэсамі ГІолыпчы.
Таму толькі поўны суверэнітэт, сапраўднае адраджэнне нацыі, рашучыя змены ў эканамічнай і экалагічнай палітыцы могуць выратаваць Беларусь. У гэтым і ёсць вялікае значэнне прынятай (27 ліпеня 1990 г.)
' Выступленне на сходзе, прысвечаным Дню абвяшчэння Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР, 26 ліпеня 1991 і
Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Гісторыя дала нам яшчэ адзін (магчыма апоіпні) шанц, калі мы можам змяніць лёс нашай Радзімы. Галоўная мэта — зрабіць Дэкларацыю рэальнай. Прыняць Дэкларацыю — гэта япічэ не набыць незалежнасць. Гэта толькі першы крок. Усе павінны клапаціцца аб тым, каб яна не засталася толькі на паперы. Жыве незалежная Беларусь!
АБ'ЕКТЫЎНА ПРА МЯЖУ’
Межы могуць бьпіь бясконца разнастайныя: дзяржаўныя, палітычныя, эканамічныя, этнічныя, маральныя, паміж дабром і злом і інш. I характар іх розны: то выразны, рэзкі. a то зусім паступовы. размыты. У апошнім выпадку іх высветліць не так проста і лёгка. Часта яны вызначаюцца неадназначна. але заўсёды патрэбна імкненне даследаваць Lx аб’екгыўна.
Войны, рэпрэсіі, перасяленні (прымусовыя, гвалтоўныя і добраахвотныя) і іншыя прычыны міграцыі і страты людзей прывялі да вялікай змены як аіульнай колькасці насельніндва, так і суадносін паміж рознымі нацыянальнасцямі. Адначасова мелі месца неаднаразовыя змены мяжы паміж краінамі і рэспублікамі. Асабліва ў гэтых адносінах не пашанцавала Беларусі. Многія пьпанні мяжы да гэтага часу выклікаюць спрэчкі, аб чым сведчаць шмаілікія артыкулы, якія з’явіліся ў перыядычным друку ў апошні час. Безумоўна, у любым вьшадку заклікаць да змяненняў мяжы. што склалася паміж краінамі і рэспублікамі. нягледзячы на іх прычыны. было б вялікай бязглуздзіцай. Гэта толькі б прывяло да новых Карабаху. Паўднёвай Асеціі і г.д. Але высветліць гістарычную сітуацыю, пры якой атрымалася змена мяжы. даць сапраўдную карціну становішча таго ці ішпага часу, вызначыііь прычыны і матывы такой змены, ацаніць сапраўднасць таго ці іншага перапісу насельніцтва — усё гэта трэба рабіць грунтоўна, аб’ектыўна і непрадузята.